14 Гл.: Die Reisendes Samuel Kieche) 1585—1589... S.134; Кнрпнчннков A. Сообіценне немецкого путешественннка Самуэля Кнхеля о Пскове XVI в .. Вып. з. С. 13. Архіваліі: падарожныя нататкі Зора Кіпель ЗНАЁМСТВА 3 АЛЯСКАЙ’ Аляска была апошнім штатам, які мы зьведалі ў чарадзе падарожжаў па Злучаных Штатах, пачынаючы ад 1966 г. Пабывалі ва ўсіх штатах. Падарожжы плянаваліся мэтадычна, штат за штатам. Пачынаючы ад Калядаў, даўгімі зімовымі вечарамі мы сядзелі зь дзецьмі за картамі, даведнікамі, кнігамі, расьпісваючы дэталі, вельмі дакладна, карпатліва, наступнага летняга падарожжа. Відавочна, у кожную вандроўку зьведвалася некалькі штатаў, а трывалі яны ад 3-х да 6-ці тыдняў. Падарожнічалі пераважна ў машыне, летам, хоць у Гаваях, Каліфорніі мы бывалі і ў зімнія месяцы. У Гаваі, Каліфорнію, штаты Вашынгтон і Аляску мы даляталі самалётам, а там наймалі машыну. Мэтаю нашых падарожжаў было, ясна, зьведаньне Амэрыкі: ляндшафтаў, гарадоў, гістарычных мясьцінаў, нацыянальных паркаў, а таксама, дзе магчыма, прыгледзецца, ці няма беларускіх сьлядоў. Мушу таксама прызнацца, што мела наўвазе й пэдагагічны фактар — доўгія гадзіны я праводзіла зь дзецьмі, гутарыла зь імі, разважала. Нешта мы рабілі разам! Прыляцелі мы на Аляску, у горад Сітка, з Сіетлу (штат Вашынггон) 12 жніўня 1975 г. У Сітку можна было толькі даляцець або даплысьці караблём, бо дарогаў шасэйных да яе не было: горад знаходзіцца на адным з астравоў архіпэлягу Аляксандра. Быў пахмуры, дажджлівы дзень. Аэрадром вельмі просты: з аднаго боку дарога й аэравакзал, з другога — дзьве досыць кароткія ўзьлётныя дарожкі, а за імі блізка лес. Ніякае агароджы: вылез з самалёта ды ідзі куды хочаш. Навокал пустэльня. Дзьве таксоўкі перад намі нехта ўзяў, і мы стаялі разгубленыя. Праўда, можна было ісьці у горад пешшу, будынкі гарадзкія былі відаць недалёка, але зьявіўся „таксіст-аматар“, і за пару даляраў нас павёз у гатэль. 1 Нататкі-дзёньнік Зоры Кіпель, якія яна рабіла ў часе падарожжа зь сям’ёй па Алясцы ў жніўні 1975 г., часткова дапоўненыя тлумачэньнямі-ўдакладненьнямі Вітаўта Кіпеля. Першае, што нам трапіла на вочы ў гатэлі пасьля вельмі кароткае рэгістрацыі (проста расьпісацца ў кнізе), — інструкцыі на відных месцах, як карыстацца печкамі (напаўэлектрычнымі, напаўгазавымі), бо начамі тут вельмі халодна, ды каб ня зьмерзнуць. Гэтаксама клерк, які нас вітаў у гатэлі, спытаў: „Вы прыляцелі зь ніжніх 48?“— выраз, які ў часе побыту на Алясцы мы чулі вельмі часта. Тэрыторыю ЗША паміж Мэксыкай і Канадай на Алясцы называюць „lower 48“, маючы на ўвазе геаграфічнае разьмяшчэньне. 13 жніўня. Дзень сьвятлейшы. 3 вакна гатэлю відаць лясістыя горы, невысокія, але вельмі панурыя. Зьведалі месца, дзе адбылася купляпродаж Аляскі Расеяй Амэрыцы. Сітка заснаваная ў 1804 г. расейскім падарожнікам Аляксандрам Баранавым. Тут шмат мэмарыяльных дошак, напамінаў пра Баранава. Тут ёсьць каледж, спэцыяльныя марскія вучэльні. Адной з галоўных прычынаў нашага падарожжа ў Сітку было зьведаць стары праваслаўны прыход (катэдру) сьв. Міхала. Вітаўт хацеў паглядзець сьпісы прыхаджанаў, мо хто быў зь Беларусі. Але, на жаль, незадоўга перад тым царква сьв. Міхала згарэла. Праўда, сьпісы мы пабачылі ў былым будынку праваслаўнае сэмінарыі, але дакладна там нічога ня было: адкуль паходзілі вернікі — вестак не давалася. На праваслаўных могілках таксама вестак аб земляках не знайшлі, хоць у друкаваных кнігах пра кампанію Аляксандра Баранава выхадцы зь Беларусі („Северно-Западного края“) зазначаюцца. 14 жніўня. Зь Сіткі невялічкім самалётам паляцелі ў горад Джуна (Juneau) — сталіцу Аляскі. Горад большы, але таксама гарысты. Адчуваецца сталічнасьць: больш адміністрацыйных будынкаў, у праліве вялікія караблі, шмат студэнтаў. У першы ж дзень зьведалі мясцовы тэатар пад адкрытым небам. Пастаноўка „Жыцьцё першапраходцаў золаташукальнікаў". Выдатная ігра актораў. На заканчэньне пастаноўкі — артысты разам з публікай вячэраюць. Мэню — смажаны салман зь мясцовае рэчкі. Гэтая цырымонія цягнулася да гадзіны н-й. Незабыўнае ўражаньне, асабліва гутаркі з акторамі. 15 жніўня. Зьведалі мясцовы музэй, Гістарычнае таварыства Аляскі. У гэтым таварыстве ёсьць архіў М. 3. Вінакурава (некалі — бібліятэкар у бібліятэцы Кангрэсу ў Вашынгтоне). Вінакураў быў знаёмы зь Язэпам Варонкам, і ў ягоным архіве ёсьць некалькі беларускіх лістовак. Наведаньне мясцовае праваслаўнае царквы дало нам crop- прыз: настаяцель царквы — сьвятар, сэрб па нацыянальнасьці, быў некалі ў Нямеччыне, быў знаёмы з уладыкам Васілём і меў камплект часопісу „Голас ЦарквьГ. Наагул быў добра асьвядомлены аб беларускім жыцьці. 16 жніўня. Вельмі рана, сонца толькі сьвятлела за гарызонтам, селі на караблік, каб ехаць у горад Скагўэй (Skagway), а адтуль цягніком, пазьней машынай праз Канаду зноў на Аляску. Падарожжа на караблі — „лянівае". Людзі ляжаць на „лонг-шэзах“, дзеці пайшлі гуляць у пінгпонг, а мы зь Вітаўтам назіралі за пустэльнымі берагамі і кажны аддаваўся сваім думкам. Ехалі гадзіны 4—5. Прычалілі ў Скагўэй — аднадзьве вуліцы й вялікая прыстань. Кінулася ў вочы, што ў гарадку шмат рабочых. На нашае запытаньне „Што тут робіцца?“ адказ быў такі: гэты горад як бы галоўная кватэра будовы новае магістралі. На будоўлі занятыя некалькі тысячаў чалавек, а сюды работнікі прыяжджаюць як на адпачынак. Ніякіх „зьведваньняў" не рабілі, калі не лічыць рэстарану, дзе паелі цудоўныя боршч і катлеты. іужніўня. На спэцыяльным горапад’ёмным цягніку паехалі ў Канаду. Горы тут высокія, хоць парослыя лесам, але вельмі крутыя. Гэты цягнік, паўсталы зь веткі першапраходцаў, ідзе толькі раз у дзень да канечнае станцыі ў Канадзе ў горадзе Ўайтгорз (Whitehorse), і раз у дзень з Канады ў Амэрыку. Вагончыкі малыя, драўляныя, сьценкі ўсярэдзіне. Калі цягнік падымаецца ў горы, можна заўважыць у кожным вагоне нейкую мэханічную прыладу, як бы тормаз: на выпадак, калі б што сталася з галоўным цягачом, вагоны не „паляцяць" з гары. Пад’ём быў сапраўды круты, мо градусаў 30—40. Амаль паралельна трасе цягніка ішла будова новае аўтамабільнае дарогі. Як нас інфармавалі, апрача гэтага цягніка дарог тут няма. Геолягі, лесапрацаўнікі ідуць празь лес па компасах. Прыпушчаю, што гэта яшчэ адзін з рэгіёнаў сьвету амаль ня зьведаны, адкрыцьці мінэральных пакладаў, сыравіны могуць быць наперадзе. Цікава: пераяжджаем з краіны ў краіну, а праверкі ніякай. Праваднік толькі прайшоў і сказаў: мы ўжо ў Канадзе. 18 жніўня. Горад Ўайтгорз — прыемны, чысты, наводдаль узвышша — горы. Тыповы горад амэрыканскага захаду. Нават у некаторых мясьцінах ёсьць адмысловыя месцы для навязваньня коней. Гэты горад — цэнтар тэрыторыі Юкон (Канада), а гадоў па-над сто перад тым быў цэнтрам золаташукальнікаў. Ад канца XIX стагодзьдзя сюды ехалі тысячы першапраходцаў, творачы тое, што завецца „К/гондайк — залатая ліхарадка", якая, як сама тэрыторыя, гэтак і быт, апісаныя ўдзельнікам падзей Джэкам Лонданам. Дарэчы, у гэтым горадзе захаваўся і знаходзіцца ў выдатным стане дом, дзе жыў і пісаў Лондан і які мы наведалі. Трэба сказаць, што памятных мясьцінаў, прысьвечаных гэтаму пісьменьніку як на тэрыторыі Юкон, гэтак і на Алясцы шмат, і турыстам аб тым напамінаецца. Мы вельмі шкадавалі, што ў нас не было беларускіх перакладаў Джэка Лондана, каб перадаць у бібліятэку, дзе зьбіраюцца пераклады ягоных твораў. У горадзе Ўайтгорз мы нанялі машыну й на наступны дзень яшчэ перад узыходам сонца паехалі на тэрыторыю Юкон, а празь яе да Аляскі. 19 жніўня. Мы ў дарозе. Трэба праехаць колькі сотняў міляў, каб уехаць на Аляску. Наш наступны й адзіны гарадок на шляху да Аляскі — Доўсан (Dawson), амаль сярэдзіна тэрыторыі Юкон. Дарога да яго сапраўды пустэльная й дзікаватая. Гарысты рэльеф, вялізарныя лясы, ніякіх пасяленьняў. Толькі праз паўсотню-другую міляў нешта падобнае на заправачную станцыю. Усьведамляем, што амэрыканскія машыны крэпкія, бакі на 25—30 галёнаў бэнзіну. Бальшыня дарогі — цэмэнтава-асфальтная, але ёсьць перагоны й брукаваныя. Асабліва на крутых уздымах у горах, там брук паліты нейкай „смалой" ці мазутам, дык дарога цьвёрдая й роўная. На ўзбочынах паўнютка палявых кветак, і мы некалькі разоў спыняліся, каб нарваць сьвяжэйшых, але доўга быць вонкі машыны не маглі: заядалі вялізарныя камары. Ехаць трэба асьцярожна, бо дарогу перабягаюць то ласі, то казулі, тр якія іншыя зьвярыны. Кіруе амаль заўсёды Вітаўт, я яго падмяняю толькі, каб даць адпачыць. У Доўсан мы прыехалі каля гадзіны 2—3-й папаўдні. Тыпова каўбойска-шахцёрскае мястэчка. Адна шырокая вуліца. Тое, што стварае цэнтар гораду, — вялікая крама, побач піўная, матэль, шэрыф. Людзей няшмат. Пераважна мужчыны ў шырокіх капелюшах, у ботах з бліскучымі высокімі абцасамі, скураных камізэльках. Рэвальвэраў з партупеямі я ня бачыла, але думаю, што яны ёсьць! Мы запаркавалі машыну, прайшліся ды выйшлі на ўскрай гораду, каб паглядзець на запусьцелы кар’ер, дзе некалі іпіла прамыўка золата. Усё, як было й сто гадоўтаму: той самы ручай, тыя самыя, толькі што паржавелыя, патэльні, тыя самыя, амаль разваленыя будынкі, але... няма людзей. Новыя людзі, відаць, пайшлі далей у горы? У горадзе мы вырашылі не заставацца, а ехаць далей, яшчэ сёньня даехаць да Аляскі, праехаць яшчэ якую сотню міляў. Як і папярэдні адцінак дарогі, гэтая частка была вельмі дзікая. Зрабілі такое назіраньне: едучы гадзіны, сустрэлі мы толькі 8 машынаў, а ззаду мы ня бачылі ніводнае! Да мяжы Канада—Амэрыка мы пад’ехалі а гадзіне 5-й. Сонца было ўжо нізкавата. Пры пераезьдзе мяжы з аднаго й з другога боку было толькі адное пытаньне: „Вы з амэрыканскім пашпартам?“ Вось і ўсё. На нашае пытаньне амэрыканскаму памежніку „Дзе нам можна будзе заначаваць?", той адказаў: „Можа, празь міляў 50 ці юо нешта знойдзеце. Калі ж маеце намёт — то начуйце, дзе хочаце“. Намётаў у нас не было, і мы паехалі далей. Праехаўшы міляў 60—65, мы пад’ехалі да мясцовасьці, якая на мапе абазначаная Chicken („Курыца"). Там стаялі тры хаты, літаральна, і ўсе яны былі нежылыя. А было ўжо цемнавата. У „Курыцах" заставацца было немагчыма, і мы паехалі далей. Едучы вельмі памалу, а гадзіне 8—8:30 мы даехалі да мясцовасьці „Ток“, дзе спакойна ўздыхнулі: тут была і заправачная станцыя, і дзясятак дамкоў-гатэляў для турыстаў, і крама.