Запісы 32

Запісы 32

157.77 МБ
паэзія... Захапіў з сабой у кельлю © „Мелкого беса“6, менскае выданьне. Чаму яго?..
Некалькі кнігаў, што думаў напаткаць, пакуль не знайшоў — тыя самыя ўспаміны Яноўскага ці Слоніма пра Парыж. Затое бачыў кнігі зь бібліятэкі Сядуры. Тут, значыць, недзе мае ляжаць.
Зрабіў першыя здымкі — нібыта атрымалася. Толькі выскачыла: зьмяніць батарэйкі. От, д’ябал, і дзе я іх вазьму? Маленькія, як і зубная паста, што ўзяў...
А ў хаце адразу ўключыў печку: здубянеў.
Далі мне ў памагатыя грэка айца Кіпрыяна. He працаваць з мной, а толькі мае пажаданьні выконваць. Наносіў скрынак — заўтра пачну заносіць кнігі. Наватуявіць не магу, колькі будзе. Каб жа айцец Сергій паболей пакінуў для бібліятэкі!
Прынёс мне выпіскі, што ёсьць у іх беларускага. Усё вядомае...
Вецер моцны.
8:оо. Прыйшоўшы зарана, зайшоў на службу, а пасьля пахадзіў вакол царквы, глядзеў на котак, якіх тут нямала. (Ці пазнае мяне мой Перс?) Ну, і спазьніўся на вячэру. Але як галодны — і пяці хвілінак досыць. Было тое самае, што й на абедзе, за выняткам віна. Нішто, не схуднею.
Адно толькі: паколькі размовы забароненыя, то ўсе сядзяць унураныя, і папрасіць нельга перадаць місу. Таму карабкаесься з-за лавы сам, а як міса на другім баку — то й лічы, колькі ідзе на перасоўваньне... A потым па хлеб (таксама, як і ў войску, каштоўнасьць), а потым па каву...
Хоць усё ўмоўнасьці. На нядзельным сьняданку манах у час ежы й чытаньня хадзіў па трапезнай, раздаваў лісты з дому; бачыў, як сэмінарыст перамігваўся з кімсьці ў калідоры... А побач сядзеў вельмі сьмешны выкладчык сэмінарыі (я думаў, яны сілкуюцца асобна), падобны на Калягіна ў стужках Міхалкова. Паклікаў да сябе сэмінарыста й кажа: я 2-га ад’яжджаю, а працы тваёй ня бачыў; раздрукуй і аддай. Усе студэнты аднолькавыя.
Знайшоў магілу Апанаса (Мартаса). Потым пазнаёміўся з гераманахам Раманам (сёньня галоўны па кухні), які сказаў, як знайсьці магілы Сядураў. Трэба будзе зрабіць здымку, як пацяплее. Насамрэч, ня ў Саўт-Рывэры ж яму ляжаць з сваім Дастаеўскім...
6 Раман Фёдара Салагуба.
Але й нахадзіўся сёньня! Каля дому налічыў чатыры машыны — то мо будзе ціха. На жаль, мой пакой — адзіны з адным ложкам, не памяняесься...
Чутно кароў, качак, бачыў жорава... Вёска...
Пачытаць? Папрацаваць? От жа каб кнігі ня сталіся маімі ворагамі... Усё чакаю, калі прасьвятленьне наплыве й думкі пацякуць важкія, глыбокія ©. Толькі думаць няма калі: працуй ды сачы, каб у трапезную не спазьніцца. А заўтра — у 7:30...
А. Сергій жартоўна сказаў, што манах-бібліятэкар, Даніель, ня надта сьпяшаецца з праектамі: вядома, манах, уся вечнасьць наперадзе. А мне б скончыць датэрмінова — і дэмбель! Калі новы акорд7 не дадуць ©. Бо хацелі й ладжаньне выставы кінуць — да кастрычніцкага калёквіюму, і мо з архівамі дапамагчы, а як час будзе — наладзіць кнігаабмен, то бок exchange. Ну як дома, у NYPLR...
Шкода, што манахі й сэмінарысты ня надта ідуць на размовы. Вось той беларус з Горадні — пазнаёмілі мяне зь ім, я даў дабрыдзень, дык ён кінуўся ад мяне й абмінае цяпер. За што?!
I ўсё ж не магу сам з сабою паразумецца з усімі дзёньнікамі-падарожжамі-паломніцтвамі. Што ё што й дзе мяжа? Пакуль ехаў сюды, у цягніку гартаў кніжулю Седаковай9 (каляцаркоўнай паэткі, мае манаграфію пра пахаваньні ў расейцаў) — падарожжы ў Бранск і ўТарту (на пахаваньне Лотмана). Нейкая суцэльная Радзішчыўшчына, выкрываньні, а самога дзёньніка-травэлёгу — зь Персаў нос. Ці гэта — вышэйшая ступеня? Пра што хочаш, абы ў дарозе? Дык у нас у мэтро Poetry in motion'0. Дык? I потым, Саламея Пільштынова — авантурныя прыгоды, а не падарожная літаратура.
Усё, выключуся, каб не спакушаў мяне працаю пасьля добрай малітвы...
Я так разумею, што жанр вандроўкі-пілігрымкі павінен мець галоўнае — адкрыцьцё. У Сядуры ў падарожжы ў Ерусалім — фактаграфія.
7 Accord (анг.) — тут: пагадненьне, дамова.
8 NYPL — New York Public Library.
’ Маецца на ўвазе кніга дасьледніцы Вольгі Седаковай „2 путешествня" (Масква, 2005).	.
'° Poetry in motion. Пад такім назовам у нью-ёркаўскім мэтро ў вагонах зьмяшчаюць — побач з рэклямамі — вершыкі.
Цікава, што Арлоў піша заўсёды пра сябе ў другой асобе (Ты), а Глёбус — ад першай... У нас гэты жанр павязаны з дэмакратыяй © — эмігранты вандравалі, далучаныя да ўлады (Шамякін, Бураўкін), зьляканыя навукоўцы (Мальдзіс — ідэалягічны бок жанру)... Мабыць, у сучаснай літаратуры — з 90-х, з свабоды... — самы грунтоўна й шырока (геаграфічна й па аўтарах) распрацаваны жанр...
Вось я — мушу глядзець на гэты манастыр як? Ён для мяне чужы, і я яму, зь ягонаю бібліятэкаю, чужы. Мне трэба ўбачыць добрае? Зразумець? Ці суаднесьці з сваім, якога, sorry, няма, і?.. (Згадаў, што мяне зьдзівіла: ёсьць Ралян, ёсьць Заля, Дыкензы ёсьць, а вось Стэндаля не было, а шкода. Яго б гартануў...)
Фактаграфізм — „плюс“ ці „мінус“?
Вандроўная літаратура (халера, як бы яе абазваць?) — занадта шматкутавая: самыя мэты (экспэдыцыя, эміграцыя, экскурсія, паломніцтва, турызм, спорт, вясельнае, мэдычнае ©, ваеннае!), функцыі (рамантызм, гульня, музэефікацыя (гучыць непрыстойна, але зерне ёсьць), як крыніца ведаў)...
Больш жанраў: фантастыка — вандроўка. Казка — вандроўка. Авантура. Прыгоды. Раман выхаваньня імя Леклы з Шарлё? А гістарычныя — падарожжа ў мінулае?
Напэўна, кожную мясьціну, якую наведаў, занатаваўу адмысловым вершы Казак-Крушына. Аў Мерляка — колькі здымкаў: на параплаве туды, на мараходзе сюды...
Усё, здаўся. Спаць.
Ага, зьехалі ў мяне ўсе. Таму й прыбірае нехта за дзьвярыма, пыласос грукоча. Дабранач табе, Лявоша. Скончыўся сьвяточны дзень — сьв. Мікалая цудатворцы (9:03).
23	.05. Аўторак. Нездарма ў манастырах пісалі летапісы — інакш заблыталіся б: які дзень, які месяц...
Прачнуўся пасьля 5-й, але ляжаў да тэлефоннага будзільніка: каб хоць нейкая карысьць была ад яго. Так што ўзьняўся a 5:40, уключыў печку (не халодна бо, а ўтульнасьці для) памыўся, зрабіў сабе каву. У пакоі пахне... як у лягеры (піянэрскім): ці то вільгаць зь цяплом, ці то калі абутак, шкарпэткі, людзі — усё разам...
У гасьцінным доме ня тое што агульнага TV няма, дык на стале гадзіньнік-будзільнік-прымач — таксама не прымае й ня грае. Усё для цішыні. Таму шоргат ствараюць толькі людзі, ад чаго іх любіш болей і болей...
Вось чаго не стае дзёньніку, каб стацца дзёньнікам чытэльным (не пра сваё, а няскончанае ўчарашняе)? Цытатаў. 3 паэтаўтам, з празаікаў таксама можна, асабліва калі яны — клясыкі жанру. Гэткі нутражанравы постмадэрнізм. Ага, травэлёг — самы постмадэрновы жанр! © А мне з цытатаў адно Венечка прэ, што, зразумела, не да тэмы, не да месца, ну й не да нацыянальнага мэнталітэту.
Хм, на тэму Венечкі: а чаго гэта я разам з сокам ды вадою нічога не набыў сабе для нутраной раўнавагі й сугрэву ў халодныя самотныя дажджлівыя дні, калі абымае горыч за бацькаўшчыну й сорам за маткаўшчыну, у тыя дні, калі... Ну, цытату ўсё адно не згадаю. Адчуваю, што з расейскай кулыуры ў мяне такі кулеш у галаве — мама родная! Зь беларускай то не, бо ніколі так напамяць ня ведаў яе ©.
Дажыць, каб канцоўку 40-годзьдзя сустракаць у расейскім (!) мужчынскім (!!) манастыры (!!!).
6:20. Буду апранахам і выхадзяхам.
Прыйшоў перад сёмай. He захацеў ісьці на вячэру: ні настрою, ні голаду. У „хаце" ж ёсьць сок, які п’ецца, як ніколі, кава, зрабіў кітайскую зупу, ды й Кацярынка з кампутару пасьміхаецца. Усё ж весялей.
Пісаць, бадай, і няма чаго: уражаньні першыя, як і мэню, — паўтараюцца, ды амаль увесь дзень з кнігамі. I далей будзе меней. To мо й пісаць прыпыню.
От цікава: праз рукі ідзе процьма кнігаў, а ні чытаць, ні перачытваць няма ахвоты. I стаміўся...
Манахам быць цяжэй, як жаўнерам: там — заўсёды на людзях, загады, занятак, змаганьне. А тут — быццам таксама заўсёды зь людзьмі, навідавоку, нікуды не схаваесься, але — суцэльная маўклівая адзінота. Ці ёсьць чым напоўніць сябе, заняць думкі? Мне — хіба домам...
Пачаў з смакам есьці, апякаючыся, зупу — усё ж стаміўся ад вачэй каля рота, і думаю: а чаму манахам не даюць відэльцаў? Чаму ўсё лыжкамі??? Паспрабавалі б яны макароны вылоўліваць. Горш як кітайскімі палачкамі...
Вядома, мае разважаньні пра манахаў наіўныя: некалькі дзён, ды хоць месяц, не дазволяць зразумець. Вось на маёй штодзённай doubleпраходцы заўважыў на дарозе новую рэч: бутэльку з-пад гарэлкі. Ну, не багамольцы ж кінулі, тыя маглі адвезьці куды далей...
Зранку ішоў на працу, як таго Пётру I, вецер спыняў (трасца згадаю карціну; але як расейская манархія ў галаве прэ!), а назад ужо добра, амаль цёплы вецярок... Толькі ногі падгіналіся ©.
Сёньня айцец Сергій паслухмяна працаваў з кнігамі, што я нарыхтаваўяму на decision, а штохвіліну прыходзілі да яго па справах. Цікава было слухаць сэмінарыстаў: адзін пераздае грэцкую — сеў у суседні пакой, перакладаў; друті прасіўся на пераздачу царкоўнаславянскай (просты іспыт каштуе, між іншага, $іоо, выпускныя — па $25); хлопец, не славянін, з Тэхасу прыйшоў прасіць блаславеньня на навучаньне. Ня даў айцец Сергій, сказаў, пасядзі ў бібліятэцы, а як сэмэстар пачнецца — пагаворым. Але дармовую працу скарыстаў — той выносіў накіданыя мною скрыні... Бачыў яго раней накухні, начыньне мыў... Няпросты ён...
Казаў мне Сергій, будуць будаваць будынак бібліятэкі (бу-бу-бубі) — месца няма. Просіць разам з Губэртаўскім ІнстытутамДСЕН1' грант на фільмаваньне газэтаў. Ведаю гэтую ўстанову, шалёныя грошы даюць... А на якія грошы яны наагул існуюць? Ну, ахвяраваньнямі аднымі ня тое што багамольцаў, манахаў не пракорміш. А плаціць настаўнікам?.. Цікава...
Нечаканае шчасьце: знайшоў у сябе ў кампутары песеньку Let it be. 3 школьнага Ленінграду люблю. 9 кляса?..
8:23. Пайду прайдуся падвячоркам па мястэчку. Псуе толькі настрой, што пабачыў дзьве новыя машыны з багамольцамі, што выгружалі сьнедзь. Крыжа на іх няма, маскалі — сярод тыдня завальвацца! Памаліцца спакойна не дадуць...
Праз паўгадзіны. Выходзячы, спаткаў славака-гаспадара. Прапанаваў мне жыць цалкам аднаму на трэцім паверсе, але там душу няма. Застануся тут... Усё пераносіць... ня варта...
Пахадзіў, паслухаў птушак. Цішыня, спакой — у прыродзе. У душы няма. Да адной высновы толькі й прыйшоў: крыўджу ўсіх, каго люблю. Але ж і мяне штодзень крыўдзяць яны... От такая думка на ноч.