Працавалася — як мокрае гарыць. Усё пасьпеў, але з такою няхоткаю... Троху гутарыў з выкладчыкам царкоўнай гісторыі... Асьцярожны, але прагны на размовы — відаць, не стае... Пытаўся, ці сапраўды К. з Славянскага аддзелу — нармалёвы? Кажа, спатыкаў яго ў бібліятэцы і ня ведае, як трымацца. Манія вялікасьці ў таго, ці што. А тут, у сэмінарыі, ён вялікі чалавек, прынамсі, нядаўна быў... Запытаўу яго, колькі атрымоўваюць выкладчыкі. Адказаў так: вось запрашаюць на нейкія пасады, на якіх не стае спэцыялістаўтут, гастарбайтэраў©. Ім плоцяць з разьлікам манастырскай хаты па $3000 у месяц, на рукі, бяз хаты — па 2000. Дык вось, такіх акладаў у штатных выкладчыкаў сэмінарыі няма, усё ніжэй, менш, горш... Думае браць магістэрскую ў Вашынгтоне — па царкоўным праве, бо трэба некуды рухацца... Запрапанаваў мне ў пятніцу праехаць на недалёкую бацькаўшчыну Фэнімара Купэра. Пабачым. Пабасенкаю намякнуў, што ня п’е гарэлкі, а астатняе п’е. Трэба будзе праставіць, непрыгожа інакш. Ну й нагода ©. Толькі гаворыць так нудна, такзакручана... Быццам цэнзуе сябе... Пытаўся, як мне, што мне. Я тут нікога не баюся (у сэнсе: ні ад кога не залежу), то й выклаў ©. A той, каб адказаць (размова пачалася ў калідоры), нават зайшоў да мяне ў пакой... I скажы цяперака, што NYPL — нядобрае месца працы?! Таксама сказаў, што пагутарыў зь „беларусам", які ў панядзелак мае вяртацца дадому й можа мяне завезьці. Трасца яму, сам дабяруся. Поц. To я скончыў, віншуйце мяне! Тыдзень працы, неслабой, але — зроблена. У асноўным. Заўтра перагледзім кнігі, перанясу ў іншы пакой. I буду, калі захачу, заносіць кнігі ў базу. Дамовіўся з грэкам, каб заўтра той забраў усе кнігі на барахолку. Скрынак 30 толькі за сёньня насартаваў. Стэндаля незнайшоў... Тут дзіўны жывёльны сьвет. На ўласныя вочы бачыў чарапаху, калібры... Зь лесу выйшла чацьвёра... лісаў? Дапісваю ў іо:оо. Заехаў айцец Кіпрыян — едзе ў Wall Mart, прапанаваў пад’ехаць зь ім. Што я, ня сын бацькі свайго? Паехаў, набыў мех яблык, сок памаранчавы, сілкаваньне для фоціка. Заплаціў амаль $іо. Пагутарылі, пакуль ехалі. У наступныя выходныя прыяжджаюць ягоныя з Аўстраліі (і бацька грэк, і маці таксама, кажа), якіх ня бачыў два з паловаю гады... He магу ўявіць... 3 бацькамі й сварысься часта, і ўзаемныя непаразуменьні, незадавальненьні, але заўсёды памятаеш: яны тут, побач, тваё... Расказваў пра жыцьцё, няпростае, але якім задаволены (два гады тут). Ён як Фігара — і тут, і там, і грэцкую выкладае, і ў бібліятэцы працуе, іўкнігарні, і вось скрыні мае будзе насіць... Iўсёзусьмешкаю, добразычлівы, амаль радасны... Ён кажа, што мяса не ядуць знарок. Што ж мяне настаўнік у зман увёў і іпто ж мне тады трызьнілася? А мама кажа, насьпяваеш мэню... Калі я паспачуваўзь пілігрымамі, якіх трэба карміць, ён адказаў: гэта нічога, вось на Афоне ў манастырах па 150 чалавек штодзень... Накарміць, памыць, бялізну памяняць, спаць пакласьці... Але трэба класьціся самому, пакуль дзіцёнак за сьцяною сьпіць... 29 .05.4:00 РМ. Пішу „шэраю гадзінаю" — ні раніца, ні вечар. Хоць сонца зіхаціць, зьзяе, гарыць, паліць. 3-за таго ўзяў з суседняга вольнага адчыненага незаселенага пакою вэнтылятар. Зранку адразу пайшоў у манастыр, а вось вярнуўся рана. Што быў за дзень? На сьняданак была манка па-манаску, сыр з маслам. Малака багата. I тут згадаў, што яшчэ грэк казаў. Калі манахаў было болей, яны ня толькі зямлі накуплялі, але й кароваў. Цяпер аддалі землі й кароваў у арэнду, за што маюць поўна малака. I хлеб самі пякуць. А на абед адзін сэмінарыст прынёс сноп зялёнай цыбулі. I я ўзяў сабе колькі й з сольлю... Смачна. Асабліва калі да гэтага зупа жоўта-... жоўта-... карацей, там бульба была, і бульба на другое — сярэдняе паміж варанаю й тушанаю, а з чым ня ведаю, і салята, і яйкі нялупленыя, і нават кавун лусьценямі. Сёньня сеў за іншы стол. Было нас: два сэмінарысты, адзін выкладчык сэмінарыі — ну той блізьнюк Калягіна зь „Няскончанай п’есы“, і — раз, два... — чатыры нас, ці то пілігрымаў, ці то труднікаў. А, і яшчэ быў бацька таго плаксівага дзіцяняці — амэрыканскі праваслаўны попік, які прыехаў здаваць шэфу іспыт. I ніхто не хапаў з-пад рук, пакідаў іншаму, і ў выніку засталося 4 яйкі й лусьцянёк кавуна. А з таго стала ўжо вачыма блішчалі на нашыя талеркі... Перад трапезаю меў невялікую экскурсію па самім манастыры. Спачатку грэк паказаў, дзе яны мыюць бялізну... Я, напэўна, патрываю да дому. А потым шэф паказаў манастырскую бібліятэку — маленькі пакой, забіты кнігамі, друкарню, дзе я атрымаў ад рэдактара ў падарунак ягоную кнігу й прыдбаў для бацькоў DVD пра манастыр (мо й не рабіць здымкаў?), пераплётную, крамку, пакой уладыкі (але там папрасіў не здымаць). Заўтра хіба наведаю майстэрню іконную. 3 айцом Сергіем даразьбіралі апошнія кнігі, ужо перанёс, папакаваў і вось вярнуўся. Але цікава было паміж гэтым. Па абедзе падышоў да мяне настаўнік і кажа, што зьбіраецца ў горад (ня той, дзе быў учора, ня думайце), і ці не захачу паехаць зь ім. Я згадзіўся й па вяртаньні сказаў шэфу, што на некаторы час зьеду. Згоды ці нязгоды нават не чакаў: не падначалены. Але калі настаўнік зайшоў па мяне, Сергій, ня гледзячы на яго, запытаў у мяне, калі, маўляў, чакаць. Я паглядзеў на кіроўцу, той пляскнуў плячыма: праз гадзіну-паўтары... Мы паехалі... I настаўнік мой, які й без таго не весяльчак, зусім зьніякавеў. I пачаў пытацца, а чаму, на маю думку, айцец Сергій казаўтак, а што ён падумаў, а мо яму не падабаецца, што я зь мясцовымі заводжу кантакты, бо ня ўсе людзі ляяльныя й могуць нешта расказаць... карацей, застрашыўся, хоць наадварот казаў, як яму ўсё адно. Авохці, што за жыцьцё тутака... Настолькі залежаць ад настрою начальніка, ягонага пагляду... Думае пра навучаньне ў Вашынгтоне (тут ён ужо 15 гадоў), але ня толькі трэба пазыку браць, ён спадзяецца на стыпэндыю — каб утрымліваць сям’ю з трох чалавек. А як не атрымае? Што тады? I, як зь Сергіем, ня тое што на дапамогу разьлічваць ня можа ад начальніка, наадварот, будзе хаваць да апошняга. А паехаў ён, аказваецца, у горад, бо сасіску захацелася... Я думаў, якоесь там BBQ... Звычайны hotdog, ды й халодны. I, кажа, такіх няма ў NY. Вядома, няма, даўно б зь бізнэсу вылецелі... Я адну ледзь запхаў, а Андрэй пасьля дзьвюх яшчэ й марозіва захацеў... Вось і шчасьце ў чалавека, нэрвы супакойвае... Калі мы вярнуліся праз паўтары гадзіны, попік, што пісаў іспыт, сказаў: айцец Сергій гадзіну як зьехаў дахаты. Ось так. 7:45. Вярнуўся зь вячэры. Ня ўседзеўу хаце; думаў, мо Каця напісала што, дый павалокся па сьпякоце. He, няма нічога. Значыць, добра адпачываецца. Ну й файна. Затое павячэраў (гл. абед + марозіва). У наступны панядзелак у гэты час я буду ў хаце, а мо з кім нават пасьпею пасварыцца ©. Паглядзеў фільм. He шкадую й спадзяюся, бацькам будзе цікава: ня тое каб надта добра, але інфармацыя ёсьць, ды й паказваюць багата (часткова што й я здымаў). I вось: даведаўся, што адным з заснавальнікаў быў айцец Панцеляймон — зь Беларусі. Трэба будзе заўтра ў манаха Усевалада, рэдактара й галоўнага тут Скарыны, папытацца інфармацыі. Мо й нашкрабецца што для „Беларусаў у Джорданвіле", дадасца да Апанаса (Мартаса) й Сядуры, адно толькі пахаваных тут. Будзе тады адным апраўданьнем болей майму двухтыднёваму побыту тут — зацемка ў „Беларусе“ ©. Калі заталеруюць маскальскую мясьціну... Цікавая рэч, талеранцыя... Гэты няшчасны „Код да ВінчьГ. У моцна рэлігійнай, пурыстычнай Амэрыцы — ідзе. У каталіцкай звар’яванай местачковай Польшчы — ідзе. А Беларусь выступіла супраць. Прычым ксёндз Завальнюк, ці не галоўны беларускі ксёндз, нават галадоўку пратэсту абвесьціў, а як улада забараніла паказ, бы ў якой мусульманскай... чым бы абазваць... дык „Наша Ніва“ ўрачыста надрукавала: Завальнюк перамог. Дэмакраты, мацьіх... (перажагнаўся). Інакш кажучы, абы было па-беларуску, з „Пагоняю", а што менавіта — ужо другаснае? ® ® ® Ну, ня гадзтва, пане дабрадзею?! Дык якая розьніца ад маскалёў, што або выставы руйнуюць як абражаныя вернікі, або вунь гейпарад размалацілі (от ня думаў, што хоць ускосна выступлю абаронцам і гэтага гомапаскудзтва). А правы людзёў абараняюць, Бяляцкага як кіраўніка праваабарончага цэнтру „Вясна“ вылучылі на „Нобэля". Проста нейкі сюр ды й годзе... А мо травэлёг-хаджэньне проста форма і ўсё? Ну, як той глечык, куды заліваеш ці віно, ці малако, ці карыстаеш пад начны гаршчок? Раман, аповесьць, апавяданьне, травэлёг... не, глупства. Прайсьціся на ноч, тым больш, што дзіцянё ў сьцяну калоціць. Мо ў адказ лупануць? 30 .05. 8:55 РМ. Нарэшце ў хаце... Завітаў зноўку ў друкарню, да манаха Ўсевалада; па-першае, захацеў другі DVD, з працягам, ну й па інфармацыю пра айца Панцеляймона — ёсьць троху ў адной зь ягоных кнігаў (выявілася, манах — сябра Саюзу пісьменьнікаў Расеі). Яшчэ троху на маю просьбу дадаў айцец Сергій — з кнігі пра пабудову манастыра (1969 году), маю некалькі здымкаў — з альбому, з часопісу, якія здарыў мне з усьмешачкай: на, глядзі, сяло, а ты й ня ведаў, а гэтых скарбаў маю я... Адным словам, на невялічкі паведамляльны артыкулік стане. От толькі перці гэта... А ў 4:00 мой настаўнік прапанаваў праехацца зноўку, адно што без рапартаваньня шэфу ©. I езьдзілі да вечара: спачатку ў „расейскую" краму, дзе ён доўга выбіраў і нарэшце набыў дзьве бляшанкі шпротаў і жменьку цукерак (я тым часам пагутарыў з гаспадыняю. Дзе яна замаўляе? Так, у нас. Усё — і кілбасы, і сыры, і тарты — вязуць з Брукліну, а хлеб — з нашай „Людмілы“). Потым у другую, трэцюю... Занудна, згублена... У адной з крамаў ён купляў на квіткі, што даюцца штатам на маладых дзяцей. Хацеў адзін гатунак сырыалу, але яго нельга было — не стаяў у сьпісе дазволеных. Я ня вытрымаў, упхаў у рэчы, а каля касы проста выклаў. Без пытаньняў. Але й тут ня дзякуй Богу. Цётка за касаю сказала, што ўпершыню бачыць такога мужчынку, каб усё было зарганізавана, паперкі ня зьмятыя... Настаўнік зусім зьніякавеў; пытае: „Вы хочаце сказаць, я нядобры чалавек?" Паколькі на вячэру ніяк не пасьпявалі (сёньня яна а 6-й, бо сьвята — канец Вялікадня), паелі ў Subway, я набыў на пятніцу бутэльку белага віна й, не ўтрымаўшыся, набыў маленькую чырвонага — сабе ў кельлю. А напрыканцы ён пачаставаў мяне капучына yPantera — у нас такіх няма, але ў Флорыдзе бачыў. Нішто кавяранька. I кава смачная — у вялізным кубку, як у Friends.