Запісы 32

Запісы 32

157.77 МБ
Сеў да сэмінарыстаў. На стале на шэсьць чалавек кожнаму па паўглыбокай талерцы, кубку й дзьве лыжкі. Відэльцаў няма. Як потым сказалі, мяса наагул ядуць, але грошай на яго не стае.
Разносілі ежу. Ня кожнаму асабіста, а ставілі агульныя місы — зь нечым супавым (хочаш сабе ў талерку, куды потым накладзеш другое, а хочаш у кубак, куды потым нальеш кавы ці малака), саляту (я так думаю) — халоднае штосьці, місу зь нечым гарачым, падобным на плоў. Я наклаў сабе лыжку, пачаставаўся — і зразумеў, што памыліўся. Будзе мне дыета, адчуваю. Неядабельна. Так што павячэраў я каваю. А сэмінарысты накладвалі й хутка елі. Натуральна: мы селі за сталы адно пасьля бому званочка й малітвы, а праз 15 хвілінаў — зноў бомкнула, і ўсе ўсталі, памаліліся й панесьлі начыньне на кухню, кожны сваё. Ну, рыхтык як у войску.
Пакуль елі, нам чыталася — зь Бібліі, а потым пра сьвятога, Акакія. Якяго катавалі й прыніжалі. Апэтытна так...
Потым усе зноў па сваіх справах, і толькі я шукаў свайго Даніеля. Нудзіла ўсё больш і больш. Выпіў бы, ды няма чаго й няма дзе ўзяць. I ўсё болей дамоўхацелася. Бо нават зазваніць няма як: не бярэ тэлефон. Спыніў мяне гасьцінічны — гераманах Яўстафі. Параіў або залезьці на чацьверты паверх, там гаўбец, або ісьці на вунь тую гару, там старыя могілкі — самае высокае месца. Павалокся туды. Хадзіў, высока ўзьняўшы тэлефон, але дарма. Ну й прамок.
Вярнуўся дахаты, зьняў пантофлі — авохці, там дзюрка... He, дзьве дзюркі — у кожнай па адной. Таму й мокрыя ногі ўсе...
Сеўя каля кампутара свайго без інтэрнэту, паклаўтэлефон бяз сувязі й думаю: ну й трэба яно мне было тое? „Ніхто ня зробіць горш табе...“
Гадзіне a 8:оо зноў апрануўся, надзеўшы пад кашулю нешта, і павалокся ў манастыр. Прыйшоў a 9:00. Літургія ідзе. Народу нямала. Паклоны б’юць — такіх у беларусаў і ня бачыў. А ў мяне сьпіна й без таго баліць ужо.
Падчас службы падышоў Даніель, кажа, айцец Сергій заўтра a 9:00 будзе.
Сышоў. Пабачыў на дарозе маладога хлапца — прывітаўся, пытаю, дзе цыгарэты можна набыць. Няма дзе, кажа. Але пабачыўшы мой няшчасны абяздомлены твар, ціхенька дастаў пачак і даў чатыры штукі: толькі не кажыце нікому. Аказваецца, таксама сэмінарыст...
Ізноў вярнуўся да сябе.
Пра сёньня й пра думкі, відаць, заўтра напішу... Пачатак ю-й — і спаць хочацца. Бо ўчора хадзілі гэтыя багамольцы, мыліся, гаварылі (хоць тут шыльды: пасьля іо:оо каб ціха было). Мо я заўтра душ вазьму, брыджуся троху.
Сёньня еўу 11:30 — таксамахвілінаў 15 было, сьвяточны абед. Еў з зацікаўденьнем: голад спараджае апэтыт, ага. Было: шкелік віна чырвонага, кава, на кожным стале стаяла па галоне памаранчавага соку, зноў была зупа (зьеў лыжку, абліў нагавіцы), макароны з чымсьці (цалкам магчыма, такія Надсан гатаваў), салята з гарачаю садавіною (трэба будзе нарэшце пакаштаваць маміны), штосьці кшталту амлету, вялізнымі кавалкамі ў місе, з аліўкамі — іншага не разабраў, марозіва, якое ў сподачку, аддаў сэмінарысту каля сябе, цотным — банан, няцотным — апэльсін. Сухі хлеб, сыр — які тата любіць.
Абслутоўваў мой цыгарэтны сэмінарыст — сказаў мне, што іх злавілі — ноччу езьдзілі некуды пагуляць. Відавочна, заняткаўняма, іспыты...
Спрабаваў палічыць — не атрымалася, але як сказаў пазьней вык-
ладчык царкоўнай гісторыі, тут каля 20 сэмінарыстаў, каля іо выкладчыкаў і каля 30 манахаў.
Што добрага сёньня было? На службы не хадзіў, здаволіўся. Зранку выпрасіўу Даніеля ключ ад бібліятэкі — прарваўся ў Нью-Ёрк, пасядзеў за інтэрнэтам — хоць не хацеў яго глядзець, але што зробіш ад лайдацтва. Па трапезе зноў Даніеля пытаў пра Сергія. Зайшлі ў бібліятэку, дзе быў бібліятэкар Міхаіл — раз на тыдзень прыяжджае з Сыракузаў. Ну, нешта закруцілася. Паказаў мой працоўны пакой, паставіў мой лаптоп з інтэрнэтам, даў ключы ад усіх іншых пакояў. Ужо нешта. Пазнаёміў з архівістам і выкладчыкам царкоўнай гісторыі. Я пазьней, як ішоў дамоў a 6:00, спаткаўяго на машыне. Ён спыніўся, запытаў, ці не падвезьці мяне. Адказаў, дзякуй, не, але мо нехта ў горад едзе — я б з радасьцю. Бо, думаю сабе, пакуль у Нью-Ёрк увечары тэлефанаваў, гонгу на абед не пачуў — і мае 15 хвілінак трапезы безь мяне прайшлі. Цікава, пра што чыталі...
Дык выкладчык вярнуўся з дарогі, знайшоў мяне й запрапанаваў падвезьці ў краму! Набыў вады, соку, кітайскіх супоў, кавы. Праўда, лыжкі й відэльца няма, забыўся. Заўтра хіба з трапезнай зьнясу... Інакш — як зупу есьці?!
Яшчэ добрае — спаткаўся зь Сергіем, напіўся ў яго кавы, атрымаў дазвол працаваць па ўласным графіку, абмеркавалі працэс. Як ды што. Працы там — нямерана, хоць у манастыр ідзі, каб скончыць. Працаваў да ўзмакрэньня — а на вуліцы ўжо ня дождж, а сьнег. Нічога сабе, травень... Так што пасьля крамы, зрабіўшы два кубачкі кавы (аднаразовыя знайшоў) сеў пісаць. Чытаць ня хочацца: і трэба было ў манастыр браць падобныя кнігі! Эміграцыя не навучыла ®. Якраз трэба было дэтэктывы, кіны розныя ўзяць, якую музыку... А для галавы й для душы й так тут стае. Толькі ня лезе.
Цікава з выкладчыкам было пагутарыць — відаць, засумаваў па размовах. Ён 15 гадоўтут, дачцэ 2 гады. Жонка гісторык-архівіст, дапамагае ў архівах. Маленькі дом — ад манастыра. Запытаў, ці чытае пра Беларусь. Так, і ведае нават кнігу Касяка4. А нядаўна, кажа, выйшла ў выдавецтве Нормана бібліяграфія беларускіх выданьняў5... I так пазнаў мяне © ©.
4 Маецца на ўвазе кніга: Byelorussia: Historical Outline / Historical materials collected, reviewed and prepared for publication by Ivan Kasiak. Byelorussian Central Council. London, 1989. — 346 p.
5 Kipel V., Kipel Z. Belarusian Publishing in the West: A Bibliography. Published by Belarusian Institute of Arts and Sciences; Institute of Slavic Studies, Polish Academy of Sciences. New York—Warsaw, 2006. — XVI+841 p.
Што яшчэ было добрага? He, адназначна лепей пачуваюся. Ёсьць сувязь зь сьветам, ёсьць занятак. Заўтра пачну рабіць базу, пакажу Сергію кнігі, якія разабраў — ён мусіць сказаць, што ў бібліятэку, а што ў маю базу — прадаваць, абменьвацца. Паабяцаў здабыць з Сыноду якія архівы, датычныя Беларусі... Пабачым...
Заўтра пачну рабіць фоткі. А сёньня — спаць. Каб не прамінуць сьняданку — ён у 9:30.1 вячэра ў 7:00. Такая дыета.
(10:20 РМ. Каб толькі гэтым багамольцам ціха зрабіць! ®)
22	.05. Заснуў каля 11-й, ці то пад шум дажджу за вакном, ці то пад спуск вады за сьцяною. Пад гэты ж гук прачынаўся колькі разоў, канчаткова а 6-й.
Дождж нібыта скончыўся, але — ці надоўга? Згадалася карціна Несьцерава — праходка Булгакава з Фларэнскім (калі ня хлушу). Вось і тут такая прырода. Наагул, прайсьціся як мінімум двойчы па дарозе „з дому на працу“ — гэта добра, абы ня дождж.
Узяў душ — такі маленькі, што нават паваліцца няма дзе, толькі складана даць рады — трымаць усё некранутым да сьценаў, палічак...
6:30 — сеў чысты, прынамсі, звонку, паставіў імбрык, насыпаў кавы — на вока. He, дакладна трэба будзе зьнесьці лыжку.
Дзень трэці.
Вось такія вакацыі ў іншы сьвет. Што іншы — мовы няма, было зразумела ад пачатку, як кажуць цяпер модна, — па вызначэньні. Вось і „натуральназразумелагастопрацэнтовагаХХІстагодзьдзяабавязковага“ ландрамата-пральні нямашка. Ёсьць толькі ў доме манахаў самаабслугачка, накшталт савецкіх. Мне дазволена карыстацца — я свой, працую на манастыр.
Пачуваньне новай эміграцыі, прычым той славуты культурны шок — ці не мацнейшы ад папярэдняй. Мо таму, што ехаў мэрыканцам, а тады — быў гатовым дзівіцца? Ці мо сапраўды гэты сьвет, манастырскі, як вайсковы, — пакуль ня зьведаеш уставу, не зажывеш?
I яшчэ — іншы сьвет. Цяжка сябе вырваць у вакацыі, такія вакацыі — зь сям’і-працы, ад любімых і нібыта нечым залежных ад цябе. Як сказала Кацярынка, ты ў нас як гаспадар. I вось зьехаў-памёр. А жыцьцё там ідзе, не спыняецца, і першыя нязручнасьці з тваёй адсутнасьцю лёгка выпраўляюцца. I ўсё робіцца звыклым, гэты лад, які парушыць празь месяц твой прыезд, і ўжо да цябе, уваскрэслага, трэба будзе прыстасоўвацца.
Падарожжа — шуканьне новага, а я зразумеў, што не хачу такога новага — хачу новага-звыклага. Там ня так самотна-мутарна.
I гэта, што пішу (хоць ня ведаю, ці буду далей. Як наладзіцца — мо й кіну. Тое самае было некалі з бадай адзіным маім дзёньнікам, у войску. От цікава было б прачытаць. А мо й не — як глядзець на ўласныя здымкі. Нетрываю).
Дык гэта — дзёньнік, ці травэлёг? I тое, і другое аўтабіяграфічнае©, але ў чым адрознасьць? Ну, у маім выпадку можна шчэ дадаць хаджэньне © ©. Чым адрозьніваць? Дзёньнік — у сабе, травэлёг — навонкі? Ня факт, далёка ня факт.
Згадаўся ўчорашні выкладчык царкоўнай гісторыі (ага, ён сказаў, што ёсьць нейкі сэмінарыст Міша, расеец, але ён з Горадні, і размаўляе і па-польску, і па-беларуску. Абавязкова пашукаць!). Дык вось, ён сказаў, што як па-рознаму ўспрымаецца тут жыцьцё, як прыяжджаюць паломнікі, як заклікаюць-заклінаюць захаваць манастыр, сэмінарыю, лад жыцьця, а яны — проста жывуць тут, толькі вельмі няпроста, небагата жывуць. У нешматлікіх вялікіх крамах працуюць толькі белыя — па $6—7 за гадзіну.
Што ж, сем гадзінаў безь пяці. Трэба апрануцца й — на працу, пакуль дажджу няма. Каб да сьняданку палазіць па Сеціве. Ну й мо хто ласкавы ліст напісаў.
5:35. Вазьвярнуўся стомлены. Закончыў а 5-й і, каб ня мерзнуць, прыйшоў пасядзець да абеду — які ў 7:00.
Сьняданак — ну як у войску, самая адметная падзея ў дні — быў каля паловы на п-ю: келішак віна, маленькі-маленькі, стаяла тры жбана — малако гарачае, халоднае й кава, зупа была — нешта кшталту капусьняка, толькі мяса там — мала-мала. Рыс зь зелянінаю гарачаю, таўчоная бульба, рыба з таматам (здаецца), салята з садавіны з алеем, марозіва на сподачку (ахвяраваў сэмінарысту).
Зноў ёсьць багамольцы, але за сталамі заўважыў і памагатых-цывільных. Праўда, ваўсіх выгляд... нездаровы нейкі... Мо былыя наркаманы? Толькі як мне судзіць, калі сам лыжку зьнёс з трапезнай? ©
Рэшту дня бавіў на працы. Распакоўваў, распакоўваў, а ці бачны той прагрэс? Праўда, мая база айцу Сергію спадабалася, але на ўхвалы не расшчодрыўся ©.
Кнігі самыя розныя; багата эміграцыйнага — беламанархічнага, што мяне ані не кранае. Але вялізная колькасьць савецкага, што ўхаце было: і зборы твораў (Франс, Купер, Майн Рыд, Фолкнэр, Мапасан, Мэрымэ), і расейска-савецкія, і Лосевы з Аверынцавымі, і ўспаміны,