20 жніўня. У дарозе да мясцовасьці Дэльта Джонктан. Цікавая навізна: па дарозе на ўзгорках відаць праваслаўныя крыжы. Як мы даведаліся пазьней, гэта месцапахаваньні экскімосаў, якія прынялі праваслаўную веру ад расейскіх місіянэраў. У Дэльта Джонктан трапілі па шасэ, званае „Аляска Гайўэй“, якое было збудаванае ў пачатку 1940-х гадоў і злучае Брытанскую Калюмбію з Аляскай. Гэтая дарога вельмі, вельмі важная. Будаўніцтва Аляскінскае нафтавае магістралі — нафтаправоду — у самым разгары. Рух грузавікоў бесьперастанны. Амаль таксама як на Нью-Джэрзі-Турнпайк. 21 жніўня. Прыехалі ўчора вечарам у горад Фэйрбэнкс (Fairbanks). Гэта вялікі мадэрны горад. Затрымаліся ў цэнтры. Тут усё страшэнна дорага. За ноч „Голідэй Ін“ кошт пакою 150 даляраў. Такія цэны мы не прадбачылі, ну, але неяк выкруцімся. Першае, што мы наведалі, гэта бібліятэку. У каталёгу знайшлі тэму „Беларуская літаратура“, ды былі кнігі Веры Рьгч. Бібліятэкарка сказала, пгго ў мясцовым каледжы ёсьць больш кніг пра Беларусь, і яны маюць з каледжам праграму кнігаабмену. У часе нашага там побыту ў горадзе праходзіў Славянскі фэстываль, і ў праграме была „Лявоніха“, але менавіта ў той дзень „Лявоніхі“ не было. Праграмы мяняюцца ад дня да дня. Дарэчы, у фэстывалі бралі ўдзел мясцовыя групы з балетных школаў, каледжу й г. д. Прабылі ў горадзе два дні, паглядзелі мясцовыя выдатнасьці. 23 жніўня. Начуем у Фэйрбэнксе. Але цэлы дзень прызначылі для палёту ў Пойнт-Бараў (Point Barrow) — самы паўночны пункт кантынэнту. Адлёт самалёту (спэцыяльны аэрадром спэцыяльнае авіакампаніі) а гадзіне 6-й раніцы. Палёт каля 3—3:30 гадзінаў. У самалёце 12— 15 пасажыраў. Дзень выдаўся хмарны, але сонца час за часам праглядала. Праляталі мы сапраўды над горнай Аляскай. Глядзім на гэтую скалістую горна-хрыбэтную масу й думаем: вось пакуль туды чалавек не дайшоў, але праз гадоў 50 і там будуць гатэлі. Як толькі прызямліліся, нам раздалі (часова) дабротныя паркі, бо былі вельмі моцныя вятры. Пойнт-Бараў — невялічкая экскімоская вёсачка: адна крама, адна сталоўка, дзясятак дамкоў. Цікава, з чаго яны жылі раней, бо цяпер там багата пакгаўзаў з нафтавымі прыладамі — непадалёк канцавая база аляскінскага нафтаправоду. Гэта ўсё, напэўна, забясьпечвае працу мясцоваму жыхарству. Падышлі да „берагоў" Ледавітага акіяну, купілі дзясятак сувэніраў, пераважна вырабы з аленевай скуры, ды паслухалі апавяданьні аб мясцовым жыцьці-быцьці. Назад у Фэйрбэнкс вярнуліся а гадзіне 9-й вечарам. На тым маленькім самалёце пазнаёміліся зь іншым турыстам — галоўным судзьдзём з штату Мэйн. У сваёй судовай практыцы ён меў дачыненьні зь беларусамі-амэрыканцамі. Малы сьвет! Пры выхадзе з самалёту нам выдалі „граматы", што мы былі за палярнай паралельлю: на „грамаце“ было напісана „Перасеклі 70-ю паўночную паралель". 24 жніўня. Рушылі на поўдзень, „уніз“ на горад Анкерадж. Дарога тут ішла паміж гарамі, але безь вялікіх пад’ёмаў, умерана, роўна. Дарога як бы дапасоўвалася да ляндшафту, амінаючы вялікія мясьціны. Затрымаліся каля парку, што наўкола гары МакКінлей.ііайвышэйшая кропка Паўночнай Амэрыкі, па-над 6 тысяч мэтраў, назьбіралі чарніцаў. Дарэчы, у матэлі, дзе мы спыніліся, можна было самім гатаваць ежу, і мы два разы насмажылі грыбоў, якіх там наўкола поўна. 25—27 жніўня. Зьведалі горад Анкерадж. Былі ва ўнівэрсытэце, тэатры, кіно. У галоўнай бібліятэцы ёсьць „беларусіка" — кнігі Івана Любачкі, Антона Адамовіча, Веры Рыч, Уладзімера Сядуры. Юрка зьведаў скаўцкую арганізацыю, падараваў ім скаўцкія адзнакі з Нью-Джэрзі. Важнай часткаю гораду — мэмарыяльны парк: памятка па вялікім землятрусе на Алясцы ў 1964 г. Значная частка гораду была разбураная разам з прыгарадамі. I ў адным з такіх прыгарадаў быў адчынены памят- ны парк: нічога не адбудоўвалася, усё пазарасло дрэвамі, хмызьняком. 28 жніўня. Зьлёталі ў горад Код’як (Kodiak) на адным з астравоў поўдня Аляскі. Гэта горад марскі й рыбны. Прадпрыемствы па апрацоўцы рыбы — на кожным кроку. У рэстаранах дзясятак рыбных страваў. Зайшлі ў мясцовую праваслаўную царкву. Прыхаджане — выключна экскімосы, ангельскамоўныя. Вітаўт распытваў, ці няма прыхаджанаў зь Беларусі або беларускага паходжаньня. Царкоўны стараста адпавёў, што цяпер беларусаў-амэрыканцаў няма, але на мясцовых могілках яны могуць быць! Адведалі мы й могілкі. Судзячы па прозьвішчах на „скі“ (а такіх там парадачна), выхадцы зь Беларусі маглі быць і ў гэтым горадзе. 29 жніўня. 3 гораду Анкерадж мы паляцелі ў Брытанскую Калюмбію, а там далей на поўдзень, як кажуць на Алясцы, у ніжнія 48. Падрыхтоўка да друку Вітаўта Кіпеля Архіваліі: падарожныя нататкі Лявон Юрэвіч Нью-Ёрк МАНАСТЫРСКІДЗЁНЬНІК „Гэй, вандроўнік-пілігрым... " С. Сокалаў-Воюш 19 .05. Дзень нараджэньня Дачкі. А трэба зьбірацца — заўтра на чатыры тыдні еду ў Джорданвіл — той самы штат, але падарожжа для мяне больш экзатычнае за замежныя: у гэтым „гарадку на Ярдане" знаходзіцца расейскі праваслаўны манастыр, сэмінарыя, рэзыдэнцыя ўладыкі РЗПЦ мітрапаліта Лаўра. I вось намесьнік дэкана сэмінарыі айцец Сергій запрасіўдапамагчы з фондамі, асабліва з падарункамі — як мінімум, шэсьць гадоў адно зьбіралі й перахоўвалі па скрынях. Трэба сашрубаваць базу (замовілі ў Access), ну й папарадкаваць. 21 .05. Прыехаўучора. Ужоўцягнікуўгалавезанатоўваўдзёньнік — і ўсё атрымалася інакш. Цяпер — абы не лянотна было пісаць, хоць столькі часу — куды падзець. Колькі гэта я быў на станцыі, на Penn Station? Гадзіны паўтары — і ўсё хваляваньня: а ці знайду, а ці пасьпею, а ці не спазьнюся... Сеў добра, як вучыў айцец Сергій © — каля вакенца. Сеўшы, глядзеў у вакно, кнігу гартаў, людзям званіў — і не заўважыў адразу, як патроху набіўся вагон, як хадзілі цугам, і адарваў галаву — каб пабачыць настаўніцу сваю зь бібліятэчнай школы. I падалося мне, што з студэнтамі яна, і адразу замітусіўся думкамі: еду ня я адзін, едуць яшчэ студэнты, будзем жыць разам, а чаму айцец Сергій не сказаў, і гэтак далей. Таму падарожжа пачалося не з малітвы пра спакойнае падарожжа, a — каб тыя не ў сэмінарыю ехалі. Пратрываў я літаральна дзьве гадзіны: у 11:45 выходзіла кабетка, што каля мяне сядзела, а турбаваць не хацелася. Хоць і былі мы суседзямі з вагонам-рэстаранам, куды цугам хадзілі людзі, але я трымаўся, грошыкі ашчаджаў; тым болын там бралі толькі наяўныя ®. Як кабета выйшла, пачаў я ўздымацца, а тут і Додра (ну й ірляндзкае імя!) узьнялася. Так што я сеў назад і паклікаў яе. Пазнала, во дзіва! А калі пачула, што еду ў сэмінарыю (гэта ж празь ейны e-mail я даведаўся аб падобнай працы), расквітнела, пачала распытваць, расказвала, як сама была там, прасіла ўсе падрабязнасьці адпісаць ёй. I я запытаўся, куды яна. Аказалася, у Сыракузы1 — жыве там, а вяртаецца з камандзіроўкі ў Італію. Атых „студэнтаў" яна наагул ня ведае (не сказала — я назіраў). Так што, хоць на гэтую тэму можна было не пераймацца. Згадаў, што ў тым напрамку езьдзіў аднойчы: у Трой2 (от вам і напрамак — у грэкі) — па кнігі нябожчыка Сядуры. Нічога не знайшоў, але мусіўпераначаваць ноч... Дарэчы!!! Ці ня тутпахаваны Сядура? Трэба зрабіць здымку... Прыехаў у час, у 2:02. Спатыкаў мяне манах з кіёчкам. Некага нагадваў — паляка-бібліятэкара з Славянскага, толькі больш распатланы. Ангельскамоўны, расейскай ня ведае. Ішоў дзіўна — усё зваліцца спрабаваў: ногі падкручваліся, слабелі. Я потым, ужо сёньня, пабачыў яго здалёк, паклікаў (запытацца хацеў нешта), а той здрыгануўся, абкруціўся вакол сябе й паваліўся на зямлю. Так ён часта робіць, бачыў. I дзіўна: у царкве ён без кіёчку, а ня валіцца, во. Вёз машыну ён таксама дзіўна: на бо-ці, але час ад часу яго кідала на стырно, і разам зь ім машыну. Толькі мне гэтыя дзівоцтвы зрабіліся звычайнымі, як разгаварыліся й ён сказаў, што таксама бібліятэкар: да таго, як пайсьці ў манахі, у 1977 здабыўMLS' у Паўночнай Караліне. Ну, калі бібліятэкар — бяды няма: усе вальтанутыя. Нават сьвятыя. Заехалі ў Wall Mart — набываў насеньне — кветнік робіць. Я параіў сланечнікі — файныя яны, разнастайныя. Ён набраў нейкай лухты (а я й не глядзеў, калі шчыра). Паехалі далей. Гарадок Utica (празь ,,ю“) — страшненькі, развалены, разьбіты. Кінулася ў вочы вітрына нечага затрапезнага — цырульні-фрызурні, a мо танцавальнай школы з Манро на ёй і надпісам „Галівуд". Нейкі разгром, развал, абыякавасьць. I калі за горадам пачаліся фармы, толькі ўзмацнілася ўражаньне: не нямецкія лялечныя, а савецка-саўгасныя: валяюцца прычындалы, поўна іржавага ламачча, машынаў, ледзь не трактароў „Беларусь“... Нічога, супакойваў я сябе, гэта толькі ваколіцы.. Між тым Данііл (ці Даніель, не разабраў) казаў, што надвор’е нядобрае: прахалодна, ' Сыракузы {Syracuse) — горад у штаце Нью-Ёрк. 2 Трой (Troy) — горад у штаце Нью-Ёрк. 3 MLS — Master of Library Science, навуковая ступень у бібліятэказнаўстве. імжыць. Я бадзёра, зь сьмехам нью-ёркаўскага госьця адказваў, што люблю халадэчу, а такое надвор’е ў нас міласьцю лічыцца спадчынна. Прыехалі. Першае, што ўразіла, — манастыр пабудаваны неяк раскідана: там — прыбудова, тут — альтанка... Мы праехалі галоўныя будынкі не спыняючыся, бо я хацеў пабачыць сваё жытло на месяц, пакласьці рэчы... Прыехалі. Гэта пешшу хвілінаў 10 ад манастыра — добра, напэўна, ісьці, калі надвор’е спрыяе. А яно не спрыяла. Сустрэла нас сям’я славакаў, што трымаюць дом (ці працуюць тут, ня ведаю). Ён даў ключ ад пакою — у падсуседзях ад галоўнай прыбіральні, што з душам. У пакоі — стол з крэслам і зэдлікамнявырасткам (уся сьпіна баліць, як пішаш больш за іо хвілінаў), камод зь люстэркам, колькі вешакоў. Печачка ляктрычная. Усё... Потым вярнуліся да манастыра. Хадзіў, час ад часу валячыся на зямлю, і я ня ведаю, ці хапаць яго, ці так, убаку пастаяць. Вакол людзі хадзілі — і багамольцы панаехалі (як тут, кажуць, заўсёды на выходныя), і сэмінарысты, якіх пазнаць немагчыма: носяць швэдры, джынсы, хто што. У аднаго на сьпіне напісана Bad Kissinger. Дождж не спыняўся. А мы вандравалі. Паказаў бібліятэку, адкуль зазваніў у мілы майму сэрцу Нью-Ёрк. Нудзілася ўжо выразна... Айца Сергія не было нідзе, урачыстай сустрэчы таксама. У 4:00 пачалася служба. Адстаяў. Пасьля званы паклікалі на абед — гэтаў 6:оо. Трапезная ў манастырскім доме — сталоў восем на мужчынскай палове (ёсьць і жаночая — для сястрыцтва, якое таксама недзе тутака ёсьць, і для паломніц). Мужчынская частка падзеленая: палова для манахаў і выкладчыкаў, а другая — для сэмінарыстаў і такіх, як я, прыблудаў.