Перад абедам адзін манах, зь якім неяк перакінуўся колькімі словамі, паказаў мне здымкі мітрапаліта Філарэта, пахаванага тут. Праз 13 гадоў прах пераносілі (ён і яшчэ колькі былі пахаваныя занадта блізка ад царквы, таму калі царква пашыралася, могілкі фактычна апынуліся ў самім будынку. Цяпер там чатыры двухі аднамесныя захаваньні), — і на загад тагачаснага галоўнага адчынілі труну. Ляжалі нятленныя моіпчы. To вось і паказаў іх. Мумія як мумія, я чакаў іншага, пашчырасьці... болынага захаваньня, напэўна. Чорнае, скамечанае, зжохлае... Ну, на вячэру трэба ісьці. 7:45. На вячэру было тое, што засталося з абеду, толькі засталося мала. Голад — ты ня зло ©. Затое раскрыў загадку званоў. 1. Гэта на прыняцьце ежы й адбой у трапезнай. Аказваецца, бомкае старэйшы за манаскім сталом, які бласлаўляе перад і пасьля. На гадзіньнік не глядзіць, а як сам паесьць, кіне вокам на сваіх, на манахаў (да нас ён сьпінаю) — і бомкае. 2. Звон- кліч на прыняцьце ежы. Я ж, дурню, думаў, што царкоўныя званы клічуць, а тут — такі маленькі, па-за домам... Па вячэры распачаўся дождж, але як толькі пабег па дарозе (чакаць няма чаго), ён троху суцішыўся, і ісьці было нават прыемна. Каля аднаго дому па дарозе расьце дрэва бэзу (так, так, дрэва), і ён павеяў так салодка, так па-дзяцінску... школьнаму... Заўтра субота, але сьняданак усё адно ў 7:00. От, панаедуць паломнікі, нам, труднікам, замінаць будуць... NB. Наступны раз у манастыр браць: парасон; добры моцны абутак, магчыма, боты; белых кашуляў і парадных портак ня трэба; лыжку, відэльца, кубак; DVD зь фільмамі й CD з музыкаю; кілбасу — сухую, даўгую, а мо й дзьве; сьцізорык; салодкае; бутэлечку каньяку ў выключна мэдыцынскіх мэтах ©. 27 .05. 6:оо. Як можна тыдзень ня піўшы ўзьняцца з дакладным адчуваньнем пахмельля? ® Выбраўся ў калідор зрабіць каву (апошні аднаразовы — а што далей? Кубак я ня вынесу — завялікі). Ходзяць паломнікі. Але й дзякуй славаку: пачаў засяляць з трэцяга паверху... За тыдзень не магу прызвычаіцца да вітаньня, атрымоўваецца як у Брэжнева „мне ўжо дакладалі“: на іхнае „Хрыстос Воскрэсе" адказваю або тое самае, або „Дзень добры“, або „Good morning"... Папрасаваў кашулю (і рады б усе вывесіць, ды няма куды), і трэба на паветра... Што ж галава такая цяжкая?.. Мо арганізм алькаголю патрабуе? Бо нястача яго таксама цалкам можа быць урэднаю для чалавека. 6:47 РМ. Ужо чысты, аддушаны ©. Каву зраблю — і сяду слова напішу... Дзень — у абсалютовы плюс, інакш як яшчэ адзначыць тыднёвы юбілей?! Хоць злосьць таксама была — на манахаў. Абед сёньня быў файны: чырвоны боршч, салята аліўе (!), капуста тушаная, рыс, што ж яшчэ... а!!! як мог забыцца: амлет лусьценямі. Гэтыя манахі за нашым сталом (ну й чаго падселі???) як накінуліся, як пачалі накладваць... Іх бы ў войска савецкае, чмошнікаў, адвучылі б... Ну, ня ўсім хапіла — сэмінарысты баяцца, а новязьяўленыя паломнікі саромеюцца. Падышоў манах з другога стала, зрабіў заўвагу аднаму. Пасьля, як начыньне выносілі, чуў, як той апраўдваўся: не мая справа за ўсімі людзьмі глядзець... Ах ты, non калматы, думаю... Унь трыбух ад’еў... I што прыкра: кожная трапеза — вочкі ва ўсіх бегаюць, як бы ўрваць, накласьці... Тут і свае хітрыкі: каб накласьці адразу смачнае-другое, зупу ці боршч на- ліваюць у кубкі. Гэтыя кубкі наагул вялізную ролю адыгрываюць: сесьці лепей пасярэдзіне стала, каб да ўсяго можна было дацягнуцца хутка. I месца займаецца так: звычайна стаіць талерка, на ёй перагорнуты кубак. Дык вось, калі кубак стаіць каля талеркі — значыць, месца занятае. Адным словам, так раззлаваўся, што не пайшоў на вячэру, хоць заўтра сьняданак у 9:30 толькі... А добрае вось што... Прыехаў бібліятэкар, я зь ім бачыўся ў нядзелю толькі. Ён быў проста ўражаны зробленаю працаю, сьмеючыся, папытаўся, ці не па 12 гадзінаў працую. I тут мяне натхніла. Сеў я з сваім шэфам і запытаў, ён мяне на час запрашаў ці на канкрэтны кавалак працы. Бо тую ж працу магу да канца лета рабіць, маўляў... Ен кажа, што наагул не чакалі такога зробленага й што запрашалі, натуральна, на працу. To я амаль скончыў, кажу, заўтра заладую паліцы апошнімі кнігамі, якія ў панядзелак прагледзім, запакую кнігі на аптовы продаж тут, і застануцца дробязі, магу звальваць. Ён сказаў, што яны гатовыя мяне трымаць хоць усё лета, што з крывёю адпускаць будуць, але ўсё разумее — і згодны. Мала таго, яшчэ й заплоцяць $500. Небагата, зразумела, але паколькі наагул размовы не ішло пра аплату — толькі жытло й харчаваньне, дык зусім добра. So, я застаюся на тыдзень, у нядзелю будзе Акт — выдача дыплёмаў сэмінарыстам, сьвята з прыняцьцем, на якое я запрошаны, а пасьля будзе прыватнае прыняцьце, у доме шэфа (прыдадуцца й белая кашуля, і гальштук — дзеля аднаго гэтага варта ісьці), на якое я таксама запрошаны, і ў панядзелак, 5 чэрвеня, выеду ў свой брудны, сьмярдзючы, гарачы, вільготны, гармідарны і любы Нью-Ёрк, дзе мой дом!!!!!!!!!!!!!!! Сергій расчуліўся, прапанаваў узяць у падарунак шматтамовік Жыцій сьвятых... Спадзяюся, я зрабіў прыстойную міну й адмовіўся, спасылаючыся на памеры кватэры... Шэфа, відаць, тут добра пабойваюцца. Калі я нешта прапаноўваў бібліятэкару, ён згаджаўся, але прасіў мяне пагаварыць з айцом. Паклікаў мяне да сябе архівіст — што ў краму вазіў. I таксама пачаў: паколькі ў Вас такія адносіны зь ім, ці не пагаварылі б... Баіцеся, сьмяюся? Нават не адказаў, каб не прамовіць уголас, толькі паглядзеў шматзначна й сумна... © А што той можа зрабіць, цікава? Звольніць? Падчас працы з Казікам былі кароткія дробныя размовы, хутчэй пытаньні-адказы... Запытаў, з чаго жывуць. У асноўпым, з ахвяраваньняў... Вось быўу Маскве, адзін рускі ахвяраваў $50 ооо. Няблага жывуць маскалі, думаю... Сьмешна з дэканам было. Зайшоў у наш пакой, прывітаўся з мною: Леанід. Лявон, кажа Сергій. Нічога, адказваетой, мы пазнаёміліся... От, 118 карпатароская камілаўка!!! Сергій да яго на „ты“... Зайшоў Лука ў другі пакой, дзе кнігі складуем, той за ім: толькі не чапай нічога, пераблытаеш... Дэкан... Ну, я адпачываю. Пакуль пісаў, каву дапіў, павалюся на ложак з кнігаю. Бо сьпіну адчуваю... Папанасіўся, папанагінаўся як ніколі за апошнія гады — хіба ў Славянскім аддзеле так было. He, не кажы, Леанід, тут ты сам сябе гнаў, ад самоты, бо ў пакоі толькі Стагановіч'6 чакаў. Але гэнае гнаньне — во, аплацілася!!! Прыеду дахаты, наямося ўсяго й лягу — пастагнаць. Як мама казала... 8:40. Выйшаў на паўгадзінкі. I пачалі біць званы. I такая прыгажосьць... беларуская, урачыстая... Міхалова пад Ракавам... От толькі нешта мая нага... Калі зноў пачнецца... У пакоі зрабіў зупку — creamy chicken. I хай манахі задушацца ©. Ад заўтра пачынаецца адваротны адлік!!! Рады, што паехаў, пабачыў, спазнаў, нешта даў, нешта атрымаў... але як рады, што неўзабаве вярнуся. 28 .05. Паўбіваў ба... Нейкія багамольцы прыехалі зь дзіцем, якое праз усю ноч раўло... Ну, і віншую сябе з ножкаю — акурат, што трэба ддя весялейшых праходак... Ой, мама... Зараз кавы вып’ю — трэці раз у аднаразовы, і пашвэндаю... яктая качка... Недамысьлёв... Па абедзе (не тутэйшым, а мірскім) зазваню дамоў, даведаюся, як там. 7:40 РМ. Цяжэй згадваецца дзень... I стомы болыд. He таму, што болей напрацаваўся, а мо таму, што заладаваў апошнія кнігі. Зранку, да ўсяго, ня вытрываўшы, зазваніў дадому, і хоць гутарылі паўгадзіны, быццам і не сказалі нічога. Самае галоўнае — усе жывыя, але здаровымі назваць нельга. Вырашыў „замірыцца“ з манахамі й пайшоў на службу. Нядзельная літургія — гэта, вядома, ня службы ў беларускай царкве: прыгажосьць, урачыстасьць... Галасы сьпяваюць абалдзенна, калі сканчаюць — міжволі чакаеш на аплядысмэнты. А 9-й пачалося ўбраньне ігумена Лаўра, усе выстраіліся (манахі), сэмінарысты таксама ўбраныя. Цікава назіраць за тымі, каго бачыў па-за царквою. Айцец Сергій таксама слу- 16 Маюцца на ўвазе ўспаміны Аляксандра Стагановіча, якія аўтар мусіў у той час рыхтаваць да друку. жыў — сьмешна, але ў асноўным з кнігамі, як і мае быць начальнік бібліятэкі... Толькі манахі ўзялі рэванш: гэтая служба ня простая, цягнулася ад 9:00 да 12:00... Я быў настолькі стаміўся стаяць, дый плечы балелі ад цяганьня кнігаў, што рады быў біць паклоны, усё ніжэй і ніжэй. Яшчэ бтроху, і на мосьціктам стаўбы. Нарэшце, ня вытрымаўшы, выйшаў... Стаў на прыступках. Сыходзіў нейкі бяляк недабіты (барада дакладна такая... недабітка), і пачаў на ўсіх „савецкімі" класьці, што стаяць каля парэнчаў, а ісьці нельга. Казак Вася паслаў яго, і мы разгаварыліся. Ен, праўда, папытаўся, ці не з Масквы я, а пачуўшы, што беларус, узрадаваўся, маўляў, задзяўблі маскалі, а ў казакоў багата ў раду беларусаў: як пасьля вайны з Полацкам маскалі вялі ў продаж беларусаў, па 3 рублі, казакі адбілі іх (нас). Паказваў на людзей вакол і камэнтаваў: вось гэта — нармалёвыя людзі, зь Піцеру, а гэты, Лёва, толькі расейскіх людзей любіць... Расказваў мне легенды пра „белага афіцэра беларуса Булак-Балаховіча“. Расказаў, што іхны штаб у Нью-Ёрку, але там пачаліся раздрыргі, расколы... Сьняданак, абед — з новага былі мізэрныя купкі печыва, а віна не было. Шчы (здаецца), макарона з грыбамі й нечым зялёным, асобна — гарачае зялёнае (асноўнаю масаю быў зялёны гарошак), і смажаная рыба, якую зноў пахапалі манахі. Як даведаўся, той пражэра-манах за нашым сталом — бухгальтар, але ў дадатку — назіральнік над сэмінарыстамі. Ну як ім тут не саступіць яму... Гэта ж паўтарылася ў 7:00 (за выняткам рыбы, зразумела), але дадаліся бакляжаны, таксама хапаныя манахамі. Я з злосьці ўзяў і зьеў. Упершыню ў жыцьці. Калі-небудзь ад злосьці ўдушуся... He, нічаво, толькі незразумела, што менавіта ясі... дарэчы, іпто мне цюкнула, што з сталоў прыбіраюць, як у войску?! Зусім нюх страціў: там быў „старэйшы стала" — зялёны, які сядзеў апошнім на лаве й прыбіраў за ўсіх. А як у піянэрлягеры было — не згадаю. Тут таксама ёсьць дзедаўшчына. Ад стала труднікі-старыя гналі, ня ведаю, за што, іншага старога — неяк няўтульна глядзець на гэта. А ў царкве адзін з труднікаў, такі бамбіза, усё цясьніў сэмінарыста — месца яму, бач, не хапала... Сэмінарыст трымаўся мужна... ён жа, бачыў, намагаўся вытрасьці зь іншага сэмінарыста частку перадачкі, што цётка ад маці прывезла... А каму тут скардзіцца й што могуць зрабіць? Выгнаць з манастыра? Для бальшыні тое сьмерці падобна будзе...