Запісы 32

Запісы 32

157.77 МБ
24	.05. Аж самому млосна, што пісаць буду... Пра шчасьце ®. Вось сплю як забіты (за выняткам тых момантаў, калі хачу забіць суседзяў), дзень — напоўніцу працай. Пра хлеб штодзённы ня думаю — пэўны ў ім. To мушу быць шчасьлівым? Манахі, што ідуць сюды, пакліканыя ці хаваюцца? Палова зь іх, будзьце пэўныя, у тым жыцьці, вонкавым, ня выжыла б. Дый сэмінарысты — ідэал у іх ці сьвядомасьць, што больш нідзе нікім нічым? Папытацца? Схлусяць... Каму ахвота...
" NEH — National Endowment for the Humanities.
Чым займаюцца ў вольны ад службаў і трапезаў час, невядома. Мо іконы малююць? Насупраць уваходу ў трапезную — дзьверы ў друкарню, але на іх паведамленьне: за выняткам тых, у каго тут послух, уваход забаронены. Мабыць, каб багамольцы не ламіліся? А зірнуць цікава было б. Прадукцыю ж я ведаю, і кнігі, і часопісы... Гэтаму Сергію сам лісты адпісваў за дарункі.
Дап’ю кавы й паплятуся. Праўда, рана, пачатак 7-й толькі — як бы гэтага дэкана не пабудзіць: ён адзін жыве ў корпусе, але дзе дакладна — піе wiem. Уключу печку — і там учора паставілі, зірну навіны. Мо на сьняданак схаджу... А не — дык уласным тлушчам пасьнедаю. Ну, не зусім як у Мамлеева ©. I будзе яшчэ адзін дзень...
7:30. Восьтолькі панаракаў на аднастайнасьць мэню, яно й зьмянілася. Дзівіўся, чаго тут штоежаньне — кава. Дык цяпер адна гарбата. Зранку была кашка — я падобную люблю, але калі сам раблю. Ну й сырыал12 ®. На абед — гарохавая зупа з часныком, рыс з цытрынаю і — мо прытрызьнілася? — дробненькімі ценямі мяса; кукуруза гарачая й нешта... стручковы гарох мо? Таксама гарачы. Тое самае было й на вячэру — а й праўда, чаго марнавацца. Заўважьгў, што далёка ня ўсе манахі ўсё ядуць; выбіраюць, перабіраюць. Значыць, у кельлях нечым сілкуюцца.
Сэмінарыстаў паменела — відаць, зьехалі тыя, што здалі іспыты. Сёньня як працаваў, чуў малітву, якой пачыналі іспыт.
Перад сьняданкам пазнаёміўся з мною адзін мужчына — казаў, з NJ, з Lakewood. Нешта знаёмае. Аказваецца, тых, хто ў цывільным, што працуюць тут, клічуць „труднікі" ©.
Пасьля вячэры, забраўшы рэчы, сыходзіў — перапыніў мяне нейкі манах. Запытаў, хто я, як імя, ці паломнік. Лявона не зразумеў; перапытаў — ці Леў? He, кажу, гэта як у вас Леанід. А, кажа. Гэта добрае імя, ну, хай будзе. Аказалася — айцец Лука. Дэкан сэмінарыі. I тут Лука ©. Сказаў, што Бог аддзячыць за маю дапамогу ім. Значыць, не заплоцяць. Але як падумаеш: ну дзе б я такое яшчэ пабачыў?! I прырода — як у Росопо'3...
Зрабіў некалькі здымачкаў: трапезнай, залі іхнай. Манахаў не здымаю — баюся, калі шчыра. Цёмны народ...
12 Cereal (анг.) — крупа ці каша.
13 Росопо — горы ў Пэнсыльваніі.
А рэшта — кнігі, праца, кампутар, кнігі... Самая вялікая радасьць — Каціны лісты. Ат, што за разумніца! Ну й за што мне такая радасьць з дачкі?!
Вось целяпаў я патроху „дамоў“, думаў пра дом, пра ўсё — і заўважыў, што пасьміхаюся сам сабе (бібліятэкар + паломнік = вар’ят). Мо так і трэба — маленькімі нетаропкімі радасьцямі?
Зараз душ вазьму, бо пыл страшэнны ад кнігаў, проста кампутар засыпае; зраблю сабе кавы і буду чытаць: захапіў з сабою нейкі дэтэктыў і Розанава (з пазнакаю ўладальніка: V. Seduro. Jan. 8,1971}. Ці трэба пісаць, з чаго пачну? ©
8:23. Пакуль мыўся, дзеўбанула: недзе чытаў, што Ардальён Барысавіч, той дробны д’яблік Салагуба, пісаўся з Розанава... I ў мяне на стале яны сышліся... А от прыдумай такое! I Салаіуб — менскі, а Розанаў — Сядураўскі.
А за сьцяной храпе паломнік. Мо лепш бы схадзіў памыўся — менш грукату ®. I цікава: ён з „жонкаю" паломнічае. Ага... Я ўчора падглядзеў з вакенца, калі... ну, таго... карацей, на розных машынах прыехалі яны сюды. Так бывае?
25	.05. Пачынаю баяцца ці сам сябе, ці гэтых сьценаў. У майго храплівага суседа нешта з страўнікам, дык ён насамрэч большую частку ночы ў прыбіральні бавіў. Толькі выглядала дзіўна: ідзе храп, у наступны момант гучна грукаюць дзьверы й ён ляціць туды, потым стогны, вада, ляціць назад і зноўхрап. I зноў усё спачатку. Так што я пакараны быў за нячыстыя думкі. О, зноў пабег!
А ў мяне — ужо па каляіне: узьняўся ў 5:30, памыўся, зрабіў каву (гэта асабліва істотна ў гарбатны тыдзень ©), і вось неўзабаве пацягнуся да сябе. Ага, прыкмеціў прас... Мо й скарыстаю, калі не аманашуся.
Учора чыталі й падчас абеду, і вячэры. Чытаў адзін і той самы: за абедам ён зрабіў памылку ў націску слова, нехта з сэмінарыстаў пасьміхнуўся, ну й ён заўсьміхаўся. Вось і маеш — паўтарыце. А чытаюць надзіва блага — і націскі, і няведаньне рэаліяў, так няпэўна выгаворваюць, дый наагул, горш за маю Катарынку (праўда, тэксты іншыя).
Я ўпершыню, натуральна, слухаю ўсе гэтыя жыціі, і такі мяшчанскі пратэст у мяне ўздымаецца супраць іх, не пераказаць!
Ну, вось сьв. Т... забыўся, Тэафісія? Карацей, жыла праведна, а потым скурвілася. Прыйшоўда яе манах, паплакаў за яе, яна ўсё зразумела й пайшла за ім. Ноччу памаліліся, старац лёг асобна (каб не спаку-
сіцца, відаць, нямогламу), а потым пабачыў, як зь неба прамень на Таісію (О! Таісія ’!!) сышоў і забраў яе на неба. Огарац пачаў маліцца ў страху (не зразумеў, чаго баяўся) і пачуў голас: Богу мілей пакаяньне за гадзіну, як за ўсё жыцьцё робленае, бо яно цяплейшае. Старац пайшоў да сваіх старцаў, зь якімі жыцьцё праведнае вёў, і разам маліліся за Таісію.
Ну й скажыце мне, якая мараль? Гадзіна пакаяньня тая цяплейшая Богу, як праведнае жыцьцё...
He пайшоў на вячэру. У шэсьць быў дома й палез пад душ: хоць і пылу багата, але болып ад стомы. Ушчэнт убіўся.
Званіў дахаты, але й бацькоў не было — вельмі трывожыць мама, — і Кацюха „парадавала": Jury Duty14. Ha 19 чэрвеня ®. I не праблема, і не big deal, але неяк... нечакана й ня ў час.
Перад сьняданкам новаджэрзійскі знаёмец, які сёньня ад’яжджае, быў троху з бадуна; ноч піў пярцоўку з труднікам-Васем-казаком. У таго заўсёды ёсьць, сказаў, так што зьвяртайся, як прыцісьне. Паўсюль жыцьцё.
За абедам чыталася пра нейкага варожага хрысьціянству імпэратара на мянушку Навозьнік. Ну й павыдумляюць... Я, што праўда, не прыслухоўваюся: кідаю сілы на распазнаваньне ежы. Дарэчы, ёсьць у ёй нешта (за выняткам мяса). Вось зупа: бабы (?), морква, грыбы — дакладна. Карычневага колеру. I нішто, уваліў лыжкуўрот, апёкся, але смакавала. Узяў сёньня й тваражок манастырскі з разынкамі ©, і банану зьеў. Так што да дыеты мне далёка.
Ад кнігаў, прасьці, татачка, ледзь не ванітуе. Старое, трухлявае... Я з гэтым... Фамусавым? згодны: увесь урэд ад іх. I такім млявым позіркам суправаджаю іхнае стаўленьне на паліцы, потым здыманьне, перасоўваньне, апрацоўку ў базе, што, далібог, з цаглінамі лепей было б: яны хоць адной мовы й аднаго памеру. Толькі чаго кожную вокладку аглядаю: назоў, аўтар? ©
He, адну знайшоў сабе: не згадаю, ці ёсьць у кіпелеўскай бібліяграфіі: Георгнй Садовскнй. Внтебскнй Ботаннческій Сад (любяць яны вялікія літары. Я пакуль напішу назоў якой брашуркі плюгавенькай на 15 старонак пра імпэратара — змаруся: і загалоўныя літары скрозь, і еры зь яцямі. Вычварэнцы лінгвістычныя). Фото-рассказ. 1919—1921.
14 Jury Duty — абавязак кожнага амэрыканскага грамадзяніна браць удзел у судзе прысяжных.
Выдадзеная ў 1965 (Happy Birthday мне!), дзе — няведама, 28 старонак. А аўтар, батенька, антысэміт...
Але горш за ўсё савецкая літаратура 1950—бо-х. Такая гадасьць. I папера, і назовы... Аякія назовы 1970-х, асабліва па літаратуры. От жа, парыліся людзі, а цяпер іхныя кнігі ўпарыць няма каму.
Новыя зборы твораў: ад Талстапушкінскіх муціць, ёсьць дзюмы з драйзэрамі, а Стэндаля нямашка. Мо ён таксама, таго, пятай графой не таво? ©
А яшчэ й горача... He ў маім бібліятэчным пакоі, а на вуліцы...
Зранку зь Сергіем працаваў. Цугам ішлі сэмінарысты: просяць падпісаць, пераздаць, дазволіць... Калі добра пачуў, за год больш за $2000 навучаньне... Куды гэта потым прыткнуць? Заходзіў неяк і „беларускі“ сэмінарыст. Ня сёньня (а мо я пісаў раней?). 3 размовы сьцяміў, што ён яшчэ ў NY заканчвае CUNY'5 — матэматычны, майстра нібыта. Будзе зьяжджаць, бо ў нашым яблычным горадзе ўсе матэматычныя пасады „пэйсатыя" захапілі. Валяй, валяй, поц...
Як нешта знаёмае прачытаў на сьцяне: малітву Опцінскіх старцаў: дай сілы перажыць тое, што дзень дасьць... Яно то так, алеў мяне іншае: абы толькі мае любімыя былі здаровыя. Я тады ўсіх старцаў ператрываю.
8:43. Пахадзіў. Ластаўкі нізка лётаюць, а камары мак таўкуць. Мама вучыла... Толькіхіба такое можа быць адначасна? Зрэшты, што такое — нізка?
Што самае страшнае ў сьмерці блізкіх? Што й гэта чалавек перажывае...
9:05. Яшчэ выйшаў... Вандруюць толькі няшчасныя людзі. I дурныя...
Дабранач.
26	.05.5:45 РМ. Зранку не пісаў — хацелася як найхутчэй да кампутара, паглядзець, што Каця пра маму напісала. Паляцеў. Пасьля сьняданку зазваніў, пагутарыў, але вялікага спакою няма. He падабаецца мне ўсё гэта...
Дзень якдзень... Азаўтра тыдзеньтут. Вялізны кавалак зроблены, на наступным тыдні скончу сарціроўку гэтага... усяго, і, вызваліўшы
15 CUNY — The City University of New York.
пакой, змагу спакойна заносіць кнігі ў праграмку. Заўтра трэ будзе навучыць бібліятэкара карыстацца ёю.
Недзе каля з-й выйшаў на перапынак і павалокся шукаць магілу Сядуры, пакінуўшы мапу ў сваім пакоі. Мала таго, выйшаў на сьвежае паветра, пасьля дожджыку (быўусё-ткі) і, разумнік, не пераабуўся. Таму да возера не дайшоў, пакінуўшы на сухія выходныя, а вось да могілак дабраўся, знайшоў і сядураўскую, „профессора лйтературы". Зрабіў яшчэ колькі здымкаў, панарамных — каб дома паказваць. Прыгажосьць, што ні кажы: цішыня, птушкі сыіяваюць. Шкода, што нельга ўбіцца ў пакой манаха ды там паздымаць. Хоць мой пакой — чым не манаскі? Пэўна, і яны падобна жывуць: TV няма (інтэрнэт, здаецца, ёсьць). I, напэўна, нячыста.
Уражаньне, што да іх тут прыбіліся расейцы, якім проста гэта замяняе дом старых — калі б маглі ўладкавацца туды. Ці бяруць манахі ўсіхкожнага, першага-лепшага?
Нешта галодны сёньня. Ну, на сьняданак зноў кашка, а на абед і зупа з капусты й бульбы, і макарона зь нібы таматаым соўсам і, скажам, мясам. I салята заўсёдная, і яблычкі-памаранчы-бананы, а вось пабачыў няроўню: манахам на сталах стаяла па талерцы пірага, а нам, сэмінарыстам-труднікам-багамольцам (я, відаць, труднік усё ж) не было. To абавязкова папруся на вячэру (от праходак колькі будзе!). Ды яшчэ ўзяў чытаць ня толькі айца Браўна (духоўнае чытво ©), але й Пахлёбкіна „Кушать подано".