43.1 прыгразіўшы яму, зараз-жа адправіў яго 44. і сказаў яму: Глядзі, не кажы нікому, але йдзі пакажыся старшаму сьвятару й ахвяруй за сваё ачышчэньне, што загадаў Майзей на пасьветчаньне ім. 45. Але ён, выйшаўшы, пачаў абвяшчаць і пашыраць вестку, так што ўжо ня мог адкрыта ўвайсьці ў горад, а прабываў вонках на адлюдзьдзі, адыж сходзіліся к яму зусюль. [Камэнтары да паасобных вершаў] 1. Гэты верш можна браць за загаловак; можна яго вязаць і з наступнымі вершамі. Зараз ад яго й пачынаецца гутарка аб сапраўднасьці боства Хрыстуса, якое так сыьна выказвацімецца ў ягоных многіх цудах. 2. Пачаткам жыцьцядзейнасьці Хрыстовай было выступленьне Яна Хрысьціцеля; Пётр бо, якога супрацоўнікам быў Марак, уважае за пачатак гэнай дзейнасьці хрост Янавы; дзяцінства Збавіцеля прапускаецца (Параўн. Дз. 1, 22; ю, 37). Цытата ўзятая з Малах[іі] з, 1; славянскі тэкст у гэтым месцы мае “ў прарокаў”, бо ў рэчаіснасьці зацытаваны тут два прарокі: Мал[ахія] і Із[ая] (40, з); але эванэліст называе толькі Ізаю, як старшага й большага прарока. 4. Пар: Мт 3,1—12. 8. Пар: Мт 3,11. Хрост Янавы быў толькі абрадам і сымбалем, пабуджаючым да пакуты. Хрыстус падасьць праўдзівы хрост, што дзеяньнем Сьв. Духа, моў агнём, выпаліць грахі, ачысьціць душу і асьвеціць ласкаю. 9. Гл:Мт з, 13—17; Лк 3, 21—22; Я[н] 1,31—34. ю. Магчыма, што ў вышэйшых сфэрах паветра здарыліся нейкія зьмены, й зьявы, дакананыя моцай Божай; яны давалі выгляд адчыненага неба, адкуль дайходзіў голас Божы. 12. Гл: Мт 4,1—11; Лк 4,1—13. “Павёў”, знача моцДуха Сьв., які зьявіўся падчас хросту, узяла над Збавіцелем кіравецтва. 13. Глядзі паясн. да Мт 3,1—4,11; пустыня тая настолькі дзікая, што ня толькі тады, але й цяпер там поўна зьвяр’я: лісоў, ваўкоў, гіенаў. Пасьля спашуканьня прыступілі да Езуса анелы, каб аддаць яму чэсьць ды быць на паслугах. 14. Гл: Мт 4,12—22; Лк 4,144. 21. Гл: Мт 4,13—16; Лк 4, 31—37. Хоць Вульгата піша “шабаты” лік множны, то гутарка тут выразна аб адным шабаце. Множны лік тэксту грэцкага можа мець ды мае тут гэткі сэнс. 22. У бажніцах кожную сыботу вучыцелі Закону чыталі сьв. Пісаньне ды разьясьнялі яго, ніколі не гаворачы ад уласнага імя, a паклікаліся на Майзея і прарокаў, ці на слаўных вучоных у Законе; Езус-жа вучыў сваёю ўласнаю павагай і ўласнааўтарытэтна даваў загады. 24. Сэнс высказу духа злога такі: Чаму пачынаеш з намі? Нячысьціку знача яшчэ ня ясна, ці Збавіцель ёсьць Богам. 25. Збавіцель не хацеў сьвядоцтва ад злога духа, праўда бо ня можа прыймаць пасьветкі ад родзіча зла; дзеля гэтага загадвае дэмонам маўчаць. Тут Збавіцель і нас павучае ніколі ня слухаць падшэптаў нячыстага, хоцьбы й выдаваліся на першы выгляд і добрымі. 29. Гл: Мт 8,14—17; Лк 4,38—43. 32. Прыносілі хворых на захадзе сонца дзеля таго, што тады ўжо быў адыйшоў шабат і можна было насіць ношы. 34. Збавіцель вучыць, каб пры спаўняньні добрых учынкаў ня шукаць людзкое пахвалы й розгаласу, а на самоце ў маліцьве дзякаваць Богу за ласку добрае ахвоты. Злыя духі агульна “зналі” Хрыстуса, як высланьніка Божага, але ён ня хоча аб сабе сьвядоцтва дэманаў. 39. Марак часта спамінае аб выгнаньні дэманаў, каб гэтым адцеміць боскую моц Е[зуса] Хрыста (Мт 8, і—4;Лк5,12—16). 40. Аб заражаных струплёй (лепра) гл. Мт 8, 2. 43. “Прыгразіўшы” — бо запаветраны не злажыў яшчэ ахвяры паводля Майзеевага Закону (Лев 14, 1—32) дый будучы заразьліва хворым, увайшоў у горад, хоць было забаронена. 44. “На пасьветчаньне ім” — каб пазналі, што і цуды дзее Збавіцель, і Закону пільнуецца. 45. Езус ня мог увайсьці ў горад адкрыта (у Кафарнаум), бо адразу рабілася зборышча народу. Пётра Татарыновіч Тэма нумару: Італійская мазаіка Да творчай спадчыны Пётры Татарыновіча ПУБЛІЧНАЯ ДЫСКУСІЯ АДНОСНА ТЭРМІНАЛЁГІІ Й НАВАТВОРАЎ КС. ПЁТРЫ ТАТАРЫНОВІЧА Ў ЯГОНЫМ ЧАСОПІСЕ “ЗЬНІЧ” I ПЕРАКЛАДАХ БІБЛІІ Слоў некулькі самаабароны1 Неадрэчы раз нехта прыраўнаў горкую долю рэдактара нашых паважнейшых часопісаў да тае долі гароху прыдарожнага, аб якім абыдна кажуць: хто йдзе, дый і ўшчыпне. Бо і сапраўды няма ў нас бадай аніводнага зь іх, ня толькі партыйнага, але й беспартыйнага (а вярней: падпартыйнага, бо з усіх бакоў па ім б’юць, што не памагае бэсьціць праціўніка), няма — кажу — аніводнага з рэдактараў, які-б ня быў шчыпаны, муштраваны праз чытачоў, і то з матываў часта недарэчных ды супярэчных. А калі ўжо якога рэдактара доля ў гэтым сэнсе горкая, дык рэдактара маладога “Зьнічу” хіба найболып. Бо і хто толькі на яго не разьзяўляўся ды ня шчыпаў, не нападаў, не “пярунаваў” на яго спатайку, ці публічна. Адхрысьціўшыся (як ад нечага жахліва блюзьнерскага й брутальнага), ад “Сілы” дэманаўскае ненавісьці, прафанацыйна прыкрытай магічным словам “Веры” й найсьвяцейшым Пакровам Жыровіцкай Божай Маці, — успамянём толькі аб сілах больш-менш нармальных. Які толькі інструктаман і карэктаман із гэтых сіл не замахваўся на нас з імпэтычнай мінай ці-то гохрэдактара2 дызынфэктара ад “жаргону”; ці-то антыімправізатара й прыганятага ў вадной асобе (чаму бо яму ў вадзін год газэта не рэвіндыкавала із чужашавіністычнага культурнага палону таго, што вякамі было глытана); ці-то розных густаведаў і крывулістаў. Пры гэткім вось настаўленьні з гары дайшло да таго, што некаторыя, каб паказацца ў кпінах з каго “ня горшымі”, пачалі аж... “выкрадаць талеркі”, каб на іх вылажыць, выбачайце, “кветкі” сваіх інсінуацыйных алюзыяў 1 Друкуецца паводле: Redakcyja. Slou niekulki samaabarony // Znic. № 20. Vierasien — Kastrycnik 1952. C. 8. 2 Галоўнага рэдактара. ды бяссорамна пад самы нос падносіць (“еже чтет, да разумеет”). Ну і ці не даволі ўжо было-б усяго гэтага? Куды там! На давяршэньне — на табе йшчэ й нейкае аўстралійскае накакарэчанае “Я” із-за готэнтоцкага вугла вылазіць з імпэртынэнцкім каменем: каб яму канечне — 1) “нітраціць зра паперу і грошай”; 2) каб ня быць “ізуітам”, ці “другім Станкевічам, а працаваць на карысьць беларускага народу” (навучыўшыся ад завутольных ананімаў патрыятызму); з) каб заўсёды за адным выстралам “часопіс у чыстай мове беларускай, быў даступны як да інтылігэнта, так і сяляніна” (дзе іх сяньня набрацца тых сялян?); ды 4) каб канечне малпаваў іншую газэту, яму дапаўшую гэтым разам да смаку і т. п. Цярпела тая душа рэдактара, цярпела, ашчаджаючы энэргію на паважнейшыя рэчы, дый нарэшце сказала сабе: Годзі! — Мушу ахвяраваць бачыну, хай не здаецца каму, што рэдакцыя без’языкатая, бы той гарох прыдарожны, па якой можна ўсякаму, et Jovi et bovi3, бяскарна таптацца! Зачнём ад тае публіцыстычнае мовы. Хто мае права яе кваліфікаваць ды рэкамандаваць рэдакцыі? — Той, хто сам зь яе ня зьдзекуецца, хто яе знае, зьяўляецца поўна-аўтарытэтным дый не грубіянска-самазванскім, а прошаным ейным карэктарам. I гэткіх карэктараў рэдакцыя наша ў меру патрэбы й магчымасьці выкарыстоўвае. Завугольнае-ж “Я” хай не чакае ад нас падобнага выкарыстаньня. У ягоным бо размазным пісьме дваццацірадковага зьместу красуецца (як сьцьвярдзіў кампэтэнтны й аб’ектыўны карэктар) аж 18 грубых ортографічных памылак, ня кажучы ўжо аб стылістычных ды іншых. Як-жа тады яно можа ды сьмее пры гэткім сваім "грамацействе” судзіць аб чыстаце й правільнасьці чые мовы? Паводля яго, той дрэнна рэдагуе газэіу, хто не малпуе ягонай засьлеплянай ігнаранцыі, макаронізму. Ці ня вынікае з гэтага, што не яно, тое “Я” рэдакцыі, а наадварот, рэдакцыя яму мае права сказаць, каб ня глубіла надарма паперы й грошай на гэткую сваю ананімовую кавярзу? I калі ўжо так цікавіцца чужым грашавым капшуком, дык чаму-ж, пры сваім гурапатрыятызме, не спытала перш сябе, ці шмат таму капшуку памагло, ды ці хоць ёсьць што зь яго вытрачваць? А мо’ яму здавалася, што патрапіць гэткай кавярзою некага ўпакорыць, зьбянтэжыць? Калі нам не патрапілі выбіць пяра з рук дагэтуляшнія вышмянаваныя плыткія дацінкі, дык ягоныя й пагатоў не патрапяць. Хай будзе пэўны — мы ня з голымі рукамі, маем чым пасьветчыць тое, што наша часопісь не зьяўляецца ані больш жаргоннай, чым іншыя, ані горш абясцэнванай за дрэнны стыль ды аўтэнтычнасьць роднай мовы, а тымболей за беспатрыятычнасьць. Вось нат разам зь 3 EtJovi et bovi (лац.) — I Юпіцеру, і быку. ягоным пісьмом, таго-ж самага дня, мы атрымалі два другія, у якіх адзін карэспандэнт, каталік, піша: «...вельмі дзякую Вам за “Зьніч”, які я чытаю зь вялікаю прыемнасьцю ад пачатку да канца. Асабліва падабаецца мне, што Вы ўжываеце многа слоў із жывое народнае мовы. Прышлеце нехапаючыя бачыны Эванэліі...». Другі карэспандэнт, праваслаўны, піша: “Маю гонар як беларус выразіць Вам шчырую падзяку, што хоць адзін зрьша-каталіцкіх сьвятароў здабыўся на так важную справу і вядзе яе з нацыянальным духам, каб нашыя суродзічы ня блуталіся між чужынцаў палякаў... шкадую, што ня маю ўсіх нумароў, бо меў-бы вартасную кніжку Сянкевіча... Я ёсьць праваслаўным... але няма перашкоды, каб я ня мог атрымліваць Вашае рэлігійнае часопісі...”. Пісьмы гэныя з аўторызацыяй і адрэсам высылаючага. Шмат такіх мы атрымоўваем і на падставе іх праконываемся, што насуперак цьверджаньню аўстралійскага “Я”, не надарма трацім паперу: Зьніч паволі здабывае чытачоў. Недацаняюць яго толькі плыткія авантурысты, або заскемлыя індывідуалісты, якім хацелася-б усё зманераваць на свой вузкі рэгіяльны, ці партыйны капыл. Ня могуць-жа быць газэты, хоць-бы й рэлігійныя, ўсе на адзін манер, кожная зь іх па-за аднолькавым агульным рэлігійна й нацыянальна-ідэйным адраджэнскім напрамкам, павінна мець і свой собскі, дапаўняючы; таму наіўным (калі не сабатажніцкім) зьяўляецца той, хто дамагаецца, каб адна газэта дрыпятала тою-ж самаю сьцежкаю й рабіла тое самае, што й другая; такім чынам мы ніколі не асягнем паўнаты нашага адраджэньня. “Зьніч” ня ёсьць выпладам чыйго-небудзь асабіста-канкурэнцыйнага экспэрымэнту, хоць паўстаньне сваё й дагэтулешняе функцыянаваньне, а такжа фармальна-праўны дый фінансовы стаж, і заўдзячвае гарачым захадам аднаго фактычна свайго закладчыка. Яго зрадзіла наша пякучая адраджэнская патрэба: по-за агульнымі культурна-асьветнымі й рэлігійнымі ўслугамі, салідна выправіць формы беларускага лацінства й паглыбіць ды асвоіць ягоны дух, знакомячы з гэтым з аднаго боку сьведамыя, з другога нясьведамыя беларускія каталіцкія масы, а з трэцяга — і масы праваслаўныя, каб праканаць іх, што радзімае лацінства ня толькі ня ёсьць ім варожае, годнае байкоту, але братняе, працуючае ня менш, калі ня больш, над адраджэньням нашага народу й маючае да яго ідэйна-гістарычнае натуральнае права. Без лацінства собскага мы не абаронім нашых масаў, асабліва тут у замежжы, ад рэлігійнага й нацыянальнага ачужэньня, ані не магчымем рэвіндыкаваць вынарадаўленых, трацячы на гэтым мільёны братоў. Асаблівая й паважная задача гэта вымагае й своеасаблівых мэтодаў: вымагае матар’ялу ідэолёгічнаўсьведамляючага, часамі папулярна, а часамі й сьцісла навуковадыскусыйнага, літаратурна-здабытнага, канкурэнцыйна-прыгожага,