будзячага сэнтымэнт, чапляючага за душу; але ўсё гэта ў постаці больш бэлетрыстычнай рэчоваглыбейшай, чым дэмагогічнай, сэнсацыйна-фаерверкавай, дробнавесткавай; вераб’ёў бо на мякіну ня звабіш. А калі-б навет выдатная карысьць якіх-небудзь драбнейшых модэрных прывабаў, адлюстроўваючых жыцьцё, і апраўдвала іх кошт, дык ня трэ звальваць гэтага на абцяжаныя плечы й кішэнь самога толькі рэдактара; трэба яму памагаць, уявіўшы ўрэшце высокія й спэцыяльныя мэты нашай часопісі, памагаць абедзьвюмя рукамі, памагаць чынна, пазытыўна, дамэтна, талковым пісьменскім і кольпортэрскім супрацоўніцтвам ды грашмі, а ня голай прэтэнсыянальна-капрысьлівай каман- Пётра Татарыновіч у працоўным кабінэце. 1960-я гг. дай і бясплоднымі дацінкамі. Пара, вялікая пара ўжо скончыць з гэнай атрутнай бязьдзейнай гыпохондрыяй, а зачаць даверліва-цярплівую здысцыплінаваную пазытыўнатворчую разьвіваючую супрацу. Ад гэтага — думаем — болып будзе карысьці нашай газэце і нам. Рэдакцыя П.ДР Па лініі вытрыманай кансэквэнцыі5 Да сьвяткавальных сакавіковых разважаньняў, абяртаючыхся пераважна ля праблемаў вызвольна-адраджэнскага змаганьня, неадрэчы мо будзе дакінуць пару зацемак з аднае найболей абняхаенае дзялянкі таго змаганьня — рэлігійна-языковай. Дзялянкі ня ў гэткім сэнсе абняхаенай, як там пад акупацыяй, ці-то сяньняшняй, дзе рэлігія брутальна выкараняецца, ці-то ўчарашняй, дзе яна недарэчна 4 П. Д. — Пётра Дрыгвіч — псэўданім кс. Пётры Татарыновіча. 5 Друкуецца паводле: Р. D. Pa linii vytrymanaj kansekvencyi // Znic. № 17. Luty — Sakavik 1952. Hod III. C. 3—4. адсоўвалася, як непатрэбшчына, па-за адраджэнска-дзяржаўную праграму. Наш арганізаваны эмігранцкі рух беларускі, Богу дзякаваць не пайшоў сьледам дзікага атэізму; ён за прыкладам цывілізаванага сьвету прызнае рэлігію за аснаўны дзейнік духова-культурнага адраджэньня народу і хіба-ж дзеля гэтага кладзе столькі захадаў, каб аздаравіць яго пры помагчы ўласнагэрархічнай (кананічнай) самаўлады, забясьпечваючай ад чужанацыянальных надужыцьцяў на гэтым так важным полі. Нажаль, захады гэныя ня йдуць, як паказвае практыка, па лініі вытрыманай кансэквэнцыі. Вось у гэтым сэнсе і выглядае рэлігійная дзялянка наша абняхаенай. У чым-жа тая некансэквэнцыя? Бачымо, як паўстаюць тыя ўласнагэрархічныя ўстановы, а беларушчаньня рэлігійнага быту зусім не відно. Возьмем толькі адну галіну гэтага быту, языковую; хто-ж ня бачыць, як тэрміналогія душпастырская, тытулярызацыя дастойнікаў, іменьнік і т. п. у практыцы тых установаў яшчэ астаецца чужая, выклікаючая ўражаньне нявольніцкай чужакультурнай залежнасьці, тады, калі наша мова ня ёсьць такой убогай і несамавыстарчальнай. Ці гэта гарманізуе — пытаем — з тымі ўсімі сакавіковымі імкненьнямі й ідэаламі? Ня хочам гаварыць аб гэтых далікатных рэчах занадта канкрэтна ды з аподыктычным эксклюзывізмам і шаблёнам; бо-ж усяго ані не дасца зьбеларушчыць, ані няма патрэбы. Так як у другіх народаў шмат агульнапрынятых навукова-тэолёгічных, канонічна-літургічных тэрмінаў, ня кажучы ўжо аб спэцыяльных аўтэнтыках біблійных, астанецца з моваў клясычных. Тое аднак, што суседнія пануючыя мовы знацыяналізавалі (часамі вельмі-ж няўдала) і гэтым накінулі нашаму рэлігійнаму быту свой характар чужанацыянальны, нам даўно пара, асабліва тут заграніцай, ужо зьбеларушчваць. Пэўне-ж, не праз самую толькі асыміляцыю фонэтычную, і да таго няздарную, зьбеларушчваць, каб з характэрыстычна-прыгожага, напрыклад, беларускага аканьня ды выходзіла разьзявяканьне, але праз нашы зусім апрычоныя густоўныя тэрміны пры ўсёй іх дакладнасьці і дагматычнай, і граматычнай, і ўсякай іншай. Возьмем, напрыклад, тэрміны “Царква”, “Касьцёл”. Першы змаскалены, ці згэрманізаваны (Kirche) баўгарызм, а друті — палянізм; ні адзін, ні друті, знача, ня выйшаў зь нетраў незалежнай беларускай душы, разумеючай, успрыймаючай і выказваючай сабе свома абазначаную імі істасьць. Тэрміны гэтыя ў меру змаганьня з чужымі шовіністычнымі ўплывамі з усходу й захаду, зь якімі доля судзіла ім к нам прыйсьці, робяцца прыкрымі ды нясуцерпнымі ўзаемна: праваслаўныя, паміма братняга джэнтэльмэнства, чуюць нейкую ўтаеную нехаць да слова “касьцёл”, зь якім зьвязана гэтулькі гістарычных упярэджаньняў, а каталікі тое-ж самае чуюць да слова “царква”, да якое за цароў гналі іх сілком. Сяньня, калі здэцыдавана працуем над нашым монолітам нацыянальным, адваёўваючы яму незалежнасьць, а рэлігія набірае ў гэтых імкненьнях штораз важнейшага значэньня, беларусам яшчэ трудней цярпець языковае рэлігійна-кулыурнае раздваеньне. Калі ня можам сяньня гаварыць аб задзіночаньні ідэйна-вызнаньнявым, дык хіба-ж можна гаварыць аб культурным, языкова-тэрмінолёгічным. Бо-ж ня можа існаваць дзвёх моваў; гэтага нідзе ў сьвеце няма; так, як ня можа існаваць аднае мовы, накінутай адной якой-небудзь, хоцьбы нат і большай, стараною вызнаньнявай, пакуль яна карыстаецца чужымі тэрмінамі. Дык ці не пара падумаць нам аб падшуканьні ў нашым лексыконе арыгінальнага слова для аднаназовы гэтай так падставовай для нашага вызваленьня Установы? Усёроўна, ці будзе гэта архаізм, ці нэолёгізм, абы толькі ўдалы. Пякучая патрэба і прыклад іншых рэлігійна падзеленых народаў (Нямеччына, Англія і ім пад[о]бн[ыя]) павінен цалком апраўдаць яго навет і перад найболей заскемлым кансэрватыстам ці суб’ектывістам. He ігноруецца тут псыхолёгічна-кансэрватыўны дзейнік, задаўненая прывычка, ставіцца его толькі пад крытэрыю рацыянальнасьці. Нябось не баяліся кансэрватызму тыя чужынцы, хто пасьмеў арыгінальны эванэлічны грэцкі тэрмін “эклесіа” падаваць нам у сваёй знацыяналізаванай форме. I калі-б ужо была нейкая рацыя кансэрваваць чужамоўныя тэрміны, дык ці ня першае месца павінны заняць першатэрміны апастольскія, стараклясычных моваў? Асабліва тады, калі этымолёгія гэтых чужазнацыяналізаваных ані крошкі да нас ня бліжэйша, не абразуе данага паняцьцяЛіцьвіны, напрыклад, дык гэтак і пачынаюць рабіць адносна “эклесіа”, агледзеўшыся, што слова “baznycia” славянскага паходжаньня дый этымолёгічна нічуць не бліжэйшае за “эклесію”. Па гэткай лініі пайшоў тымчасам і наш найнавейшы пераклад эванэліі, пакуль ня знойдзецца ды не зрэасымілюецца свой чыстабеларускі. Пошукі гэных тэрмінаў сваіх напэўна ўдаліся-б, каб не пашкадавалі ў іх свайго фаховага і талентнага ўдзейніцтва нашы языкаведы, паэты, пісьменьнікі. Чытачы “Зьнічу” ўжо спатыкаліся з праектаваным (не накіданым аподыктычна) тэрмінам “Субожня”, вынятым із старых нашых назоваў сьвятыні6 Тураўскія князі, палоненыя ў Кіеве Валадзімерам, тамашн[юю] сваю фамілійную сьвятыню называлі “божэнка”, “божня”, не “царква”. Каб данаравіць гэты адноўлены прыгожы архаізм да паняцьця суспольнасьці Божай, якой і зьяўляецца “эклесіа”, дадана суфікс “су” і выйшла “субожня”, “субажэнскі”; сьвятыня (дом Божы), каму даўспадобы, тады магла-б называцца “набожня”, ці “пабожня”. Але тэрмін гэты вымагае вельмі 6 Малышевскнй, Нван. Творення Отца нашего Св. Кнряла Туровскаго. Кнев, 1880. С. XLV. -П.Т. цьвёрдага фонэтычна-эстэтычнага ўсьведамленьня, каб не пагражала й яму тое нясуразнае “разьзявяканне” ды ня выйшла: “субажня”. Што прапанаваная намі форма “субожня” ёсьць свомая беларускай мове, сьветчыць аб гэтым падобнае, і пасяньня жывое слова “субожына”, “субожынка”7. Апрача тэрмінаў “царква” і “касьцёл” колькі-ж яшчэ іншых просіцца пад увагу! Можа зацемкі гэтыя выдадуцца каму й засьмелымі, адыж і цэлае наша адраджэньне, ці-ж не складаецца з гэткіх сьмелых актаў? Інакш — трудна паступіць наперад. а. Леў Гарошка8 У справе назову Царквы9 Два гады таму зьявіўся ў “Зьнічу” Нр. 17 артыкул: “Па лініі вытрыманай кансэквэнцыі”, у якім аўтар, схаваны пад крыптонімамі “П. Д.” закрануў справу беларускае рэлігійнае тэрміналёгіі і спэцыяльна затрымаўся над словамі “Царква”, “Касьцёл”, прапануючы на іх мейсца свой новатвор. Назоў такое важнае ўстановы, якою ёсьць рэлігійная ўстанова, заснаваная самым Ісусам Хрыстом для збаўленьня людзкіх душаў, ёсьць бязумоўна вельмі важнаю справаю і дзеля гэтага неабходна разглядзець тую прапанову. Да гэтага часу ўспомнены артыкул ёсьць адзіны, які катэгарычна дамагаецца зьмены назову і ўводзіць новатвор, а рэдактар “Зьніча”, не чакаючы прыняцьця тае прапановы кампэтэнтнымі ўладамі, ані нават адабраючых галасоў з боку грамадзкасьці і вернікаў, пачынае карыстацца новатворам, як агульнапрынятым словам, уводзячы гэтым баламуцтва. Перш чым разьбіраць самую прапанаваную зьмену, неадрэчы будзе пашукаць і яе аўтара. Знайсьці яго зусім лёгка, бо і стыль і мова артыкулу выяўляюць, што “П. Д.” гэта сам рэдактар “Зьнічу” 7 Ластоўскі, Вацлаў. Расейска-Беларускі Слоўнік. Коўна, 1924. сл. “мнлостыня” — П. Т. 8 На той час а. Леў Гарошка (1911—1977), рэлігійны й культурны дзеяч, выдавец часопісу “Божым Шляхам”, жыў у Парыжы і быў кіраўніком Беларускай каталіцкай місіі ў Францыі. 9 Друкуецца паводле: Гарошка, Л. а. У справе назову Царквы // Божым Шляхам. 1954. № з (6о). Травень — Чэрвень. С. 10—12. кс. др. П.Татарыновіч,якіпершыўжыўслова “субожня ”, перавыдаючы ў 1949 г. малітаўнік “Голас душы”10. Сваё дамаганьне зьмяніць словы “Царква”, “Касьцёл” кс. Татарыновіч ставіць у катэгарычнай форме. Ці сапраўды гэтая зьмена такая неабходная? Беларусы прынялі хрысьціянства ў X стагодзьдзі і адначасна прынялі тую тэрміналёгію, якую несла з сабою новая рэлігія, у тым ліку і слова для азначэньня тае Хрыстовае арганізацыі, якую называюць Царквою. Ужо дзесяць стагодзьдзяў існуе на Беларусі хрысьціянства і за гэты час беларускі народ перажываў пэрыяды дзяржаўнасьці і пэрыяды паняволеньня, перажывала гэтыя пэрыяды і беларуская мова. Некаторыя словы адпадалі, некаторыя зьмяніліся і нямала тварылася новых слоў, але да гэтага часу ніхто ня выказваў патрэбы зьмены слова “Царква”, не адчуваючы відавочна да гэтага ніякае патрэбы. Як-жа матывуе неабходнасьць зьмены кс. Татарыновіч? Ён кажа, што “Царква” гэта “змаскалены, ці згэрманізаваны (Kirche) баўгарызм”, а “Касьцёл — палянізм”. I адно і другое цьверджаньне непраўдзівае. Аб паходжаньні слова «Царква» ёсьць каля дзесятка тэорыяў, але ніхто з моваведаў не называе яго баўгарызмам. 3 сумам трэба сьцьвердзіць, што кс. Татарыновіч закрануў пытаньне, якога зусім ня ведае, хоць адносна слова “Царква” ёсьць вельмі багатая літаратура. Даволі сказаць, што ў кніжцы Гінара Гінарсона, якая прысьвечана спэцыяльна гэтаму слову толькі самая бібліяграфія займае цэлых пяць старонак11. Хто цікавіцца гэтым пытаньнем, дык там знойдзе вычэрпваючыя інфармацыі, Тут няма сэнсу пералічаць усе тэорыі адносна паходжаньня слова “Царква”, бо некаторыя з іх зусім адкіненыя, напр[ыклад] тыя, што стараліся вывесьці яго паходжаньне ад лацінскага слова circus12. Нямецкія і пронямецкія тэорыі, якія выводзілі яго ад старавысокагэрманскага слова chiricha13, ці ад пазьнейшых яго формаў у далейшым самі мусілі шукаць пачатку гэтага слова ў грэцкай мове. I сёньня ўсе моваведы