Пасьля Рыскага падзелу Беларусі палажэньне зьмянілася. У ўсходняй часьці Беларусі, зь якой была ўтвораная БССР, задэкрэтаваным стаўся шрыфт кірылічны, хаця сярод многіх беларускіх культурных дзеячоў існаваў пагляд, што для беларусаў больш карысным і мэтазгодным зьяўляецца шрыфт лацінскі. Гэтак вялікая колькасьць удзельнікаў Беларускай Акадэмічнай Канфэрэнцыі дзеля рэформы беларускага правапісу й абэцэды, якая была скліканая ў 1926 годзе ў Менску, выказалася за пераход з кірыліцы на лацінку, як адзіны беларускі шрыфт, што ў 1929 годзе, калі пачалася першая хваля перасьледваньня беларускай нацыянальнай культуры ў БССР, было закваліфікавана бальшавікамі, як шкодніцтва й адна із пробаў штучнага адарваньня беларускае культуры ад расейскае. У заходняй часьці Беларусі, што апынулася пад Польшчай, лацінка, па-за дробнымі выключэньнямі, сталася шрыфтам толькі беларускіх рэлігійна-каталіцкіх выданьняў і нямногае літаратуры; выдаванае паважанымі прыхільнікамі лацінскага шрыфту. Агульна пануючым беларускім шрыфтам сталася кірыліца. Гэтае пашырэньне кірылічнага шрыфту за кошт лацінкі ў Заходняй Беларусі трэба тлумачыць абаронаю перад загрозай палянізацыі і тэндэнцыяй да ўніфікацыі з палажэньнем у БССР. Як заглядаецца аўтар гэтых словаў на справу беларускага шрыфту? Наш нацыянальны інтэрас прамаўляе за раўнапраўнасьцю абодвых шрыфтаў: кірыліцы й лацінкі. Аб поўнай замене кірыліцы лацінкай, як думала значная частка ўдзельнікаў Беларускай Акадэмічнай Канфэрэнцыі, сяньня ня можа быць мовы, паколькі ў БССР ужываецца выключна кірыліца ды паколькі яна ўжываецца ў нашым эміграцыйным друку. Справа поўнае замены можа быць тады выключна пытаньнем будучыні, калі Беларусь станецца вольнай і незалежнай ды сама будзе разьвязваць усе свае пытаньні. Пашырэньне, раўналежна зь кірыліцай, лацінкі, апрача практычнае карысьці, — бо ў мовах краінаў расьсяленьня нашае эміграцыі ўжываецца толькі лацінка — мела-б і вялікае нацыянальнапалітычнае значэньне. Гэта, з аднаго боку, у значнай меры спыніла-б ідэнтыфікаваньне нас чужынцамі з Расейцамі, якое на нас балюча мсьціцца й па сяньняшні дзень, з другога боку — мацней засьветчыла-б аб нашай прыналежнасьці да заходняй кулыуры. Вось чаму папулярызаваньне й прапагаваньне кс. др. Татарыновічам беларускае лацінкі заслугоўвае на асаблівае заакцэнтаваньне й беззасьцярожнае прызнаньне. Але выданьні кс. др. Татарыновіча галоўна празначаныя для беларусаў каталікоў і ў васнаўным маюць рэлігійна-каталіцкі зьмест. Пажаданым было-б тады, каб і некаторыя сьвецкія беларускія выданьні пачалі паяўляцца беларускай лацінкай. Вяртаючыся да галоўнае тэмы гэтае зацемкі — перакладу й выданьня друкам “Сьвятой Эванэліі і Апостальскіх Дзеяў”, трэба адцеміць, што кніга гэтая зьяўляецца багатым укладам у беларускую рэлігійную літаратуру на эміграцыі й павінна знайсьці як найбольшае пашырэньне. Яе варта рэкамэндаваць для пашырэньня сярод спалянізаванай старой беларускай эміграцыі ў ЗША, дзе кніга гэтая можа адыйграць значную ўсьвядамляльную ролю. Ксяндзу др. Татарыновічу за пераклад і выданьне гэтае кнігі належыцца вялікая падзяка. Побач з многімі іншымі ягонымі нацыянальнымі дасягненьнямі, як выдаваньне месячніка “Зьніч”, вядзеньне беларускіх перадачаў цераз Ватыканскае радыё, актыўны ўдзел ад імя беларусаў у міжнацыянальным антыбальшавіцкім руху ў Рыме ды духовае й нацыянальнае правадніцтва сьціплай беларускай калёніі ў Рыме, гэта новы доказ ягонае нацыянальнае руплівасьці й ахвярнасьці. а. Др. Ч. Сгповіч Да новага выданьня сьв. Эванэліі32 Збаўленная патрэба пазнаньня самым Богам аб’яўленай адвечнай Праўды панукае нас да студыяў Сьв. Пісаньня, якое зьяўляецца адною з крыніц гэнага аб’яўленьня. Беларусы былі аднымі зь першых сярод славян, што мелі цэлы Стары й Новы Запавет у роднай мове. Цэнная спадчына вялікага й набожнага нашага вучонага Франціша Скарыны з Полацка ёсьць гэтага доказам. Сяньня аднак яна зьяўляецца бібліяграфічнай рэдкасьцю якая, калі-б навет і была каму даступнай, дык дзеля свае 32 Друкуецца паводле: Sipovic, С. a. Dr. Da novaha vydannia sv. Evanelii // Znic. № 34—35. Cervien — Vierasien 1955. C. 7—8. моцна перастарэлае мовы аказалася-б у штодзённай практыцы няўжыткоўнай. Таму з разьвіцьцём нашага адраджэньня зьяўляюцца спробы новых перакладаў. Першымі ў нашым стагодзьдзі — якбы сказаць прынагоднымі — перакладчыкамі былі душпастыры, якіх змушала навучальная неабходнасьць. Найвыдатнейшымі зь іх былі аўтары казнодзейскіх падручнікаў кс. Ільдэфонс Бобіч33 і кс. Ад[ам] Станкевіч, выкарыстаўшы пераклады Лістоў Апостальскіх кс. Кан. Ад. Лісоўскага34. Але яны далі толькі перыкопы (адрыўкі) на нядзелі й сьвяты літургічнага году, прытым — у мове, перасычанай яшчэ ня выдыханымі ў народзе полёнізмамі. Саліднейшы ўжо крыху ў сэнсе мовы быў пераклад цэлага Новага Запавету й Псальмаў сп. А[нтона] Луцкевіча35, але й ён, як падручнік для пратэстанцкіх місіяў сярод праваслаўных, здэфармаваны барбарызмамі, асабліва з царкоўна-славяншчыны (Евангельле, Гасподзь, Ангел, Якаў, царства, жэрабе), дый занадта пасьвецку, калі так можна сказаць, эстэтычны: такія напрыклад ды ім падобныя тэрміны, як “чэравы”(бач. 121), “ба- 33 Ільдэфонс Бобіч (1890—1944), каталіцкі сьвятар заходняга абраду, рэлігійны й культурна-асьветны дзеяч, адзін з пачынальнікаў беларускага хрысьціянскага руху XX ст. У беларускім каталіцкім пэрыядычным друку выступаў пад псэўданімам Пётра Просты. Пасьвячоны ў сьвятары ў 1915 г., на і-м зьезьдзе беларускіх сьвятароў у Менску (24—25 траўня 1917 г.) уступіў у саюз ксяндзоў-беларусаў. У 1917—1920 гг. працаваў вікарыем у Друі й душпастырам на Дзісеншчыне, у 1921—1923 гг. быў законавучыцелем у Віленскай беларускай гімназіі. Ад 1923 г. быў пробашчам у мястэчку Германавічы, у 1930—1944 гг. — пробашч і дэкан у мястэчку Іўе. Супрацоўнічаў зь беларускімі каталіцкімі выданьнямі, аўтар і перакладчык некалькіх папулярных брашур на рэлігійную тэматыку. На пачатку 1930-х гг. адышоў ад беларускай дзейнасьці. Пётра Татарыновіч, відаць, мае на ўвазе кнігу Ільдэфонса Бобіча “Niadzielasnija ewanhielii і nawuki”, выдадзеную ў Вільні ў некалькіх частках у 1921—1922 гг. 34 Адам Лісоўскі (1882—1929), рэлігійны й грамадзкі дзеяч, каталіцкі сьвятар, адзін з заснавальнікаў беларускага хрысьціянскага руху. У 1907 г. стаў сьвятаром. Служыў у розных парафіях у Менску, Магілёве, Гарадзішчы, Ігумене, Анопалі. Быў сябрам Рады Польскага таварыства “Асьвета” ў Менску, якое спрыяла пашырэньню польскай сьвядомасьці ў Беларусі. У 1922 г. узначаліў Менскі дэканат і быў арыштаваны савецкімі ўладамі. Асуджаны да 5 гадоў турмы. У 1924 г. у выніку абмену палітвязьнямі апынуўся ў Полыпчы. Служыў у Гарадзішчы каля Пінску і ў Віннай на Падляшшы. Пераклаў на беларускую мову часткі Новага Запавету, Апостальскія Дзеі, Апакаліпсіс, лісты сьв. Паўла. 35 Маецца на ўвазе выданьне: Новы Запавет Госпада Нашага Ісуса Хрыста [і Псальмы]. Гэльсінгфорс: Брытанскае і Замежнае Біблійнае Таварыства, 1931. — 353 +93 с. [Пераклад Антона Луцкевіча]. лота” (б. 139), “мытар” — занадта рэжуць вуха чытача пабожнага; не кажучы ўжо аб недаслоўнасьці, да якой сам перакладчык прызнаваўся. Ня імпанаваў гэты пераклад шырэйшым веручым кругам і дзеля свае кананічнае безапрабатнасьці. Паказваецца вось-жа перад самай Другой сусьветнай вайною выданьне яшчэ аднаго перакладу чатырох Эванэліяў і Апостальскіх Дзеяў кс. Мгр. В[інцэнта] Гадлеўскага, апрабаванае, куды паважней і языкова і эгзэгэтычна апрацаванае. Нажаль, цёмная вандалістычная ваенна-акупацыйная хмара нам яго накрыла, насеньне па ім толькі асталося ў постаці аднаго-двух паасобнікаў. А тымчасам няўпынная хваля нашага, расшутанага вайною, адраджэнскага руху, асабліва тут на эміграцыі, што-раз сільней штурмавала, ужо не з самай толькі галоўнай духова-ўзгадаваўчай, але і з адраджэнска-рэпрэзэнтацыйнай рацыі запоўніць гэну балючую нястачу. Ад кагож, пасьля сь. п. кс. Гадлеўскага, аставалася спадзявацца адвагі на гэту навукова, мастацка, а найбольш фінансова трудную імпрэзу, як не ад папулярнага старога ідэйнага энтузыясты, кс. Др. П[ётры] Татарыновіча, нядрэннага моваведа зь літарацкай жылкай (семінар[скага] вучня праф. Б[раніслава] Тарашкевіча), так прыгожа выдаўшага малітаўнік ды рэдагуючага “Зьніч”, умела знайходзячы на гэта паважныя сумы? Спадзяваньні гэтыя апраўдаліся. Сяньня вось бачым перад сабою саліднага Рымскага выданьня (1954) кнігу ў 636 бачын вялікай васьмёркі, калярова азагалоўленую й зьмяшчаючую прыгожым, падвойнага шрыфту, друкам найнавейшы пераклад СЬВЯТОЕ ЭВАНЭЛІІ Й АПОСТАЛЬСКІХ ДЗЕЯЎ. Ці ня цэнны гэта здабытак? Ці ня дзякаваць за яго Богу ды тым усім, што да яго спрычыніліся? Але, каб больш упэўніцца аб ягонай цэннасьці ды пачуцца ўдзячнымі, схарактарызуйма, хоць кораценька, наколькі пазволяць нам рамы публіцыстычнага артыкулу, апрацоўку ягонага зьместу. Зь бібліяграфічна-стылістычнага й тэхнічнага боку яна правільна ахарактарызавана ў прадмове “Ад Перакладчыка й Выдаўца”, дзе між іншым гаворыцца: «Асноваю гэтага перакладу быў лацінска-грэцкі тэкст Новага Запавету, навукова апрацаваны й выданы праф. Папескага Біблійнага Інстытуту, А. Аўгустынам Мэркам Т. I. у Рыме 1944. Побач з гэтым галоўным падручнікам былі такжа выкарыстаны для праверкі сэнсу тэксту розныя пераклады; на першым месцы — вышуспомнены пераклад Кс. Мгр. В[інцэнта] Гадлеўскага “Чатыры Эванэліі й Апостальскія Дзеі”, Вільня 1939, як адзін із болей даслоўных перакладаў з лацінскага. Даслоўнасьць аднак яго не заўсёды йшла об руку зь яснасьцю й мілагучнасьцю стылю ды чыстатою, арыгінальнасьцю й эстэтычнай адпаведнасьцю слоўніка, на што ў нашым перакладзе зьвернена асаблівая ўвага; шпаркае бо і ўсебаковаеразьвіцьцё нашага незалежніцка-рэлігійнага адраджэньня ўсьпела за гэты час паставіць мове нашай новыя вымаганьні. Для жывеййіай ды глыбейшай арыентацыі служылі такжа й іншыя пераклады з іхнімі каментарамі». Мы ня будзем пералічаць тых перакладаў, адсылаючы чытача да арыгіналу, а толькі сьцьвярдзім пару прыкладамі нашай параўнаўчай аналізы праўдзівасьць і слушнасьць вышэйсказанага. Пачатак разьдзелу 5-га Эванэліі паводля сьв. Лукаша, на бач. 263.