Запісы 39 дыск у дадатку

Запісы 39

дыск у дадатку
205.84 МБ
П. Д.39
Як разумець назоў “Субожня”
(Артыкул дыскусыйны)
У выніку адраджэнскага імкненьня да культурна-рэлігійнай сынтэзы, да незалежніцкай арыгінальнасьці й лепшай ужывальнасьці нашай мовы, стаіць ад нейкага часу на творча-дыскусыйнай вокандзе аднаназоў касьцёла-царквы — “СУБОЖНЯ”. Запраектаваны ён быў каталіцкім выдавецтвам “Зьніч” пасьля кансультацыі выдатнейшых языкаведаў ды кампэтэнтнай духоўнай апрабаты. Частка публічнай нашай апініі паставілася да прапанаванага назову гэтага пазытыўна, частка з рэзэрвай, як абыдна да нечага новага; дыскусыйных-жа галасоў у публіцыстыцы паднялося два — з боку уніяцкіх дзеячаў. Першы голас а. Льва Гарошкі40 (у № 6о часап. “Божым Шляхам”), пропагуючы выключна “царкву” як тэрмін экс-грэцкі, быў аспрэчаны другім голасам, Міколы Волаціча (у № 13 часоп. “Беларуская Царква”) як навукова слабы, няясны. Дзеля надта вузкіх рамак артыкулу затрымоўвацца тут над ім цяпер ня будзем. Другі-ж голас, — за выняткампарывымкнуўшыхсяалюзыяў—утрыманыўспакайнейшым тоне, робячым уражаньне аб’ектыўнай навукова-дасьледнай спробы, хоць з нацягнутымі крыху выснавамі. Ён у вартыкуле «Аб назове “Царква”»-, сьцьвярдзіўшы — насуперак а. Г[аро]шку — славянскапаганскае паходжаньне гэтага назову ды пазьнейшае прышчапленьне яго ўсходняславянскаму хрысьціянству, слушна даводзіць цытатамі, што гэты назоў часамі ў царкоўнай літаратуры быў заменьваны ня менш старым славянскім назовам “БОЖНІЦА”. Далей, шукаючы нейкай аналёгіі з адноўленым заменьнікам “СУБОЖНЯ” — якога быццам “а. др. Татарыновіч зрабіў іззусім правільнага лінгвістычна і сэнсоўна”, а навет “аднавартаснага з “БАЖНІЦАЙ”, слова “БОЖНЯ” — М. Волаціч шкадуе, што гэтай “БОЖНГ’ не знайшоў “у крыніцах”.
Калі вартаснасьць аднаго слова мае быць мерана другім словам ды мерана тым, што яно ёсьць у крыніцах, дык прычым тут гутарка аб той жа звульгарызаванай форме “БАЖНІЦА”, наяўнасьць якое ў крыніцах акурат і ня выказана? У цытатах бо артыкулу выразна пішацца не “бажніца”, а “божніца” (з акцэнтам на “о” так, як у слове “Бог”). Дый чаго было небараку артыкулісту фатыгавацца аж пад “варотню” ці кепкацца ў “гнойні”, каб узятымі адтуль параўнаньнямі выказаць ужывальнасьць формы “БОЖНЯ”, тады як тая ўжывальнасьць
39 П. Д. — Пётра Дрыгвіч — псэўданім кс. Пётры Татарыновіча.
40 Гл. вышэй: а. Леў Гарошка. У справе назову Царквы.
накідаецца самай лёгікай: калі бо існавала здрабнелая форма “БОЖНІЦА”, “БОЖЭНКА”, дык дапушчаецца й існаваньне аснаўное формы “БОЖНЯ”.
Ня меў-бы клопату паважаны рэцэнзар і з разуменьнем ды ўжывальнасьцю й поўнаназову “СУБОЖНЯ” і ня кляйміў-бы яго нязгодным з духам роднай мовы “новатворам”, калі-б таксама ня змыліў крыніцаў шуканьня (крыху мо й не безь віны пробнага няпоўнага камэнтара зьнічавага, (гл. Зьніч № 17)41. Слова бо гэтае ня зусім новае, а паходнае ад гатовага жывога слова “СУБОЖНЫ”, узятага із слоўніка такога знаўца духа беларускай мовы, як М. Насовіч, у якога яно на першым месцы абазначае “чалавека, маючага Бога ў сэрцы”, што ў паўнейшым сэнсе, знача: веручы, набожны, жывучы з Богам (у польск. мове “збожны” ў кантраст “безбожны”). Прэфікс “су” ў субожны суадказвае “з” паўсталаму з “с” — як сьцьвярдзіў адзін з аўтарытэтных нашых этымолёгаў — і абазначае ня толькі “мэханічную” злучнасьць, а і духова-моральную, што акурат і можа — насуперак павучэньню пав[ажанага] рэцэнзара — часамі перакладаецца нямецкім “rn.it” ці беларускім “з”, напр.: суверны — mitgliiubig, суладны — што зь некім зладзіў (як субожны з Богам), сулука = злука.
Адсюль — месца зьбіраньня на малітву людзей субожных можна назваць субожняй так, як называем і сьвятыняй, бо ёсьць месцам культу сьвятых, а лёкаль зыбраньняў — зборняй. Дадаткова зьвяртаем увагу — згодна з зацемкай у зьнічавым правізарычным камэнтары — сьвятыня, месца набажэнстваў, зусім дакладна магла-б называцца такжа набожняй (спатыканай навет у нашай паэзіі), каму недаўспадобы ў гэтым сэнсе было-б ужываць слова субожня.
Тым ня менш іўстанова, вялікі арганізаваны збор групаўсубожных зь іхнімі набожнямі, усё што абазначае сусьветную хрысьціянскую цэласьць і акрэсьліваецца аўтэнтычным назовам “ECCLESIA” (эклезія) — таксама можа называцца “СУБОЖНЯЙ”.
Вось-жа — ані з гледзішча этымолёгічнага, ані з гледзішча рэлігійна-суспольнага нельга быць супраць ужываньня слова “СУБОЖНЯ” як назову паасобнай сьвятыні і як назову ўсеаб’еднываючай хрысьціянскай установы. Больш таго — назоў гэты ў сэнсе выражальнасьці паняцьця, ідэі, шмат здатнейшы для Божага дому і ўстановы, чым абстрактныя “царква-касьцёл”, якія самы за сябе нічога не гавораць, а вымагаюць штучнага прытасаваньня ім данага значэньня. Тады як “субожня” з натуры свае фонэтычнае беспасярэдна гавора аб сваім значэньні; як тая растропная мама, напрыклад, паказваючая першы раз павучанаму дзіцяці прыгожу сьвятыню, ня кажа яму абстрактнага ў сабе трудназразумелага назову
41	Гл. вышэй: П. Д. Па лініі вытрыманай кансэквэнцыі.
ІОб
“царква” ці “касьцёл”, а гавора “вунь там Божанкаў дом...”, гавора так, каб дзіця ня мучылася пытаць паясьненьня.
А ўжо, каб зразумець — хай даруе нам пав[ажаны] дасьледчык — гэнэтычна гэты назоў, сьлібізуючы даўгую морфолёгічную літанію: kirk-cyrk-circus-cirkev-cerkov-cerkva-cirkva-carkva, па пачаткі якое трэба пнуцца аж у прагісторыю на этнаграфічна спорныя тэрэны ды із старабаўгараў рабіць “славянаў”, а з макэдонцаў ледзь не “беларусаў” — каб гэта ўсё ўцеяць, дык ня-то дзіцяці, але й вусатаму на ілбе рот выступіць.
У зьвязку з гэтым, болып перасьцярагаючым, як заахвочваючым, выглядае і той аргумэнт староньнікаў тэрміну “царква”, што ім, як агульнаславянскім, паслугоўваюцца быццам усе славянскія народы. Перадусім — тая славянскасьць, а тым-болей беларускасьць, пры адначасным прысвойваньні яго другімі языкамі ды пры супярэчна падзеленых навуковых апініях — як відаць і з самага разгляданага тут артыкулу — выглядае надта проблематычнай. А калі-б і ня выглядала такою, дык нельга расьцягаць яе на ўсе славянскія народы: чэхі бо й славакі ня выракаюцца побач зь ім і “kostol”; ды й палякі мо, каб не ўпадабняцца да рэфармацкай “Kirche”, а з другога боку, каб не растапіцца, як лёд, “в едйном неделнмом славянском море”, пачынаючым прыблізна ў тым-жа (цытаваным) XVI ст. загрозьліва выступаць із берагоў — хапаюцца, як “цьвердзі ”таго-ж злацінізаванага тэрміну “касьцёл”, даючы якраз гэтым — проці лішняга кансэрватызму — прыклад падыктаванае патрэбаю магчымасьці зьмены рэлігійнай тэрміналёгіі.
А ў нас беларусаў — ня гледзячы на заварожваючыя сырэны нашых опонэнтаў — тая патрэба ёсьць крычачай. Дабітна гэта выказаў арт[ыкул] “Па лініі вытрыманай кансэквэнцыі” (гл. “Зьніч” № 17). Нам ня гэтулькі ёсьць важным паходжаньне грэцкае, лацінскае, ці славянскае ды пашыранасьць аспрэчваных назоваў “царква-касьцёл” (самых у сабе зрэштай пачэсных), колькі — замена іх нэўтралізуючай аднаназовай ды аблягчаючай прахтычны (позалітургічны) ужытак, н[а]п[рыклад] у літаратуры, прэсе і радыё, мяшаная аўдыторыя якога астаецца падзеленая рожнаверствам і культурнай ар’ентацыяй на два ўзаемна нясузьмяшчальныя густы: лацінска-каталіцкі й бізантыйска-праваслаўны (уніятаў надта мала), для справядлівага заспакаеньня якіх нельга-ж заўсёды гаварыць двух назоваў. Балячкі гэтай не загоім і накіданьнем аднаго з гэтых тэрмінаў, зь бязумоўным выключэньнем друтога. Калі зьвяртацца н[а]п[рыклад] да ўсіх выключна словам “касьцёл” — яго, як застрамку ў душы — паміма нат толерантнасьці — адчувацімуць праваслаўныя; і vice versa42:
42 Vice versa (лац.) — наадварот.
калі зачаць уводзіць выключна “царкву” — як бязмысныя спробы ўжо паказалі — яна аналёгічнай застрамкай калоціме каталікоў, як сьветчаць скаргі із-за жалезнай заслоны. Псыхолёгічна гэта зусім зразумела, гляньма толькі на справу вачыма больш уніклівымі — тут нешта большае за абыдную прывычку да абрадаў, тут вера й культурная арыентацыя ўходзіць у ігру з цэлым сплётам гістарычных дазнаньняў (Мураўёўшчына), псыхічных уразаў, ідэйных змаганьняў, ды ўпадабаньняў, тут закранаецца духовае “я”. А гэта ўсё — ня дробязь, якую можна збываць лёгкім “хай сабе”, спадзяючыся ад народнай стыхіі “парваньня традыцыі падзелу”, а адначасна паглыбляючы той падзел праз расьцяганае “сваё старое слова” — якраз сымбаль тых, што аддзяліліся і проці аб’еднаньня ім ваююць...
Злучыць нас нэўтральны сымбаль, Імям Бога натхнёны, а ня — гісторыяй зьвіхнёнай, што няўлечальна акляйміла перад народнай стыхіяй “царкву” — рускай, а “касьцёл” — польскім...
За гэткі нэўтральна-санацыйны сымбаль, пакуль няма лепшага, уважаем свой незалежны тэрмін “СУБОЖНЯ”.
Др. Ян Станкевіч
Рома, экклезія, іконы43
Дзівосы бываюць у нас. Адзін сьвятар44, будучы вельмі аброчны — мала зарабляючы, выдаець каля 6о даляроў у месяц на выдавецтва беларускае — можа быць гэтага прыкладам іншым. Дзівосы, ведама, ня ў гэтым, а ў наступным у яго і ў другога. У паважанага сьвятара гэтага, на жаль, блага з роднай моваю. Народную — сваю мясцовую мову беларускую, жывучы ўвесь час на чужыне, ды ня пішучы, ён хіба на палавіцу забыўся, а літаратурнае мовы беларускае ня вучыўся. I вось ён важыўся два словы беларускія адмяніць на іншыя. Першым із гэтых словаў ё “Рым”, адмененае ім на “Рома”, бо італьянцы сталіцу сваю гэтак завуць. Ен меў-бы пацікавіцца, чаму беларусы кажуць “Рым”, бо справа датыкаецца мовы беларускае. Калі-б пацікавіўся, дык даведаўся-б, што яшчэ ў мове праславянскай, з каторае ўсе цяперашнія мовы славянскія, замест “Рома’’вымаўлялі “Рым”, затым гэтак ё цяпер у ўсіх мовах славянскіх. Калі-б рабіць так ізь іншымі словамі, як ён зрабіў з “Рымам”, дык трэ’ было-б, прыкладам, замест “князь”, “хлеб”, “пенязь” (найдрабнэйшая манэта калісь у нас ужываная) ужываць
43 Друкуецца паводле: Станкевіч, Я. др. Рома, экклезія, іконы // Божым Шляхам. 1965. № 5 (92). Верасень — Кастрычнік. С. 9.
44 Маецца на ўвазе Пётра Татарыновіч.
“кунінг”, “гляйфс”, “пфэнінг”, бо гэтак было ў мове германскай, з каторай гэтыя словы пераняты да мовы праславянскае.
У чужых, перанятых да мовы праславянскае словах сталіся зьмены подле яе асаблівасьцяў, а нам спалі такія словы ўжо ператвораныя. Ня лічыцца з гэтым, адмяняць іхна нязьменныя формы чужых словаў, знача ня лічыцца зь істасьцяй мовы свае. Бо мова беларуская складаецца з таго, што спала ёй з мовы праславянскае ды з прыдбанага заапрычонага жыцьця свайго.