Запісы 39 дыск у дадатку

Запісы 39

дыск у дадатку
205.84 МБ
Дакумэнтальную карэспандэнцыю, датычачую спраў рэлігійных і духавенства, а таксама пэўную колькасьць лістоў, забраў Біскуп Сіповіч, які прыяжджаў у Рым у студзені.
Пасьля Вялікадня мушу здаць гэтае памешканьне і тагды фактычна ня маю дзе жыць. На пару дзён мо дзе прытулюся і хіба каля 2О-га паеду да дому.
Шчыра дзякую, і брат просіць падзякаваць за Вашую шчыраволю. Прашу не дзівіцца, што брат ня піша, але гэта не ад яго залежыць, галава слаба працуе. Аднак прашу час ад часу адазвацца да яго, гэта будзе яму вельмі прыемна, што памятаюць аб ім.
Яшчэ раз шчыра дзякую і прашу выбачыць, калі было што ня так, як трэба. Мо калі пазволіць Вам час, дык прашу напісаць да мяне да дому. Адрыс ніжэй.
Усяго, усяго добрага ў жыцьці Вам і Вашай Сямейцы.
Астаюся зь ветлівасьцю,
Міхаліна Т.
Падрыхтоўка да друку й камэнтары Лявона Юрэвіча й Натальлі Гардзіенкі
Тэма нумару: Ітпалійская мазаіка
Эпісталярыі
Пётра Конюх
ЛІСТЫ ДА ВІТАЎТА ТУМАША
Італія была краінай, дзе некаторыя беларусы атрымоўвалі адукацыю, асабліва музычную. 3 міжваеннага часу найбольш вядомы быў хіба Міхась Забэйда-Суміцкі. А ў паваенны — Пётра Конюх.
Пётра Конюх (08.03.1910, в. Турэц, цяпер Карэліцкі раён Гарадзенскай вобл. — 14.07.1994, Канада), грамадзкі дзеяч, сьпявак. У 1940 г. рэпрэсаваны й вывезены ў Сібір. У 1941 г. далучыўся да Другога Польскага корпусу. Ваяваў у Палестыне, Паўночнай Афрыцы, Італіі, браў удзел у бітве за Монтэ-Касіна. У1945 г. атрымаў стыпэндыю для навучаньня ў Рымскай акадэміі мастацтваў, якую закончыў у 1951 г. Потым выступаў у Італіі, езьдзіў з гастролямі па Эўропе йАмэрыцы. Удзельнік хору данскіх казакоў пад кіраўніцтвам Сяргея Жарава. Пераможца Міжнароднага конкурсу маладых вакалістаў у Рыме. Ад сярэдзіны 1950-х гг. жыў у ЗША. Выступаў з канцэртамі, опэрнымі арыямі. Напрыканцы жыцьця перабраўся ў Канаду. Пахаваны ў Іст-Брансьвіку на могілкахЖыровіцкай Божай МаціБАПЦ.
3 італьянскага пэрыяду Пётры Конюха ў архіве БІНіМу засталося колькі лістоў да Вітаўта Тумаша. Яны зьвязаныя з спробамі сьпевака выехаць ў ЗША на гастролі і сьведчаць як пра абставіны ягонага жыцьця ў Італіі, гэтак і пра магчымасьці беларускай грамады ў ЗША.
Рым, 15.I.53.
Дарагі Прафэсар Тумаш!
Дзякую за Вашу памяць аба мне. Атрымаў ад Вас картку з пажаданьнямі вясёлых сьвят, у якой так сама знайшоў 5 даляраў, за што шчыра дзякую. Можа калісь у прышласьці мне Бог паможа аддзякаваць добрым людзям.
Я да гэтага часу не магу ўладзіцца добра. Цяжка дастацца ў Оперу. Нісамавітая канкурэнцыя, бо ў Італіі толькі можна зарабіць у Оперы. Канцэртамі і Радыямі зарабляю толькі на пражыцьцё і на навуку.
У сучасны мамэнт не магу наракаць, хоць зарабляю мало, але хапае на все неабходнае. У мяне месяц таму быў імпрызарыё з one-
ры Метрополітэну, слухаў мяне, запісваў мой рэпертуар, казаў, што будзя для мяне шукаць працы ў Амерыцы. Надто было-б добра, каб выяхаць, бо тут можна навучыцца, але грошы трэба ехаць зарабляць да Вас. Мне, чужынцу, біз іх тут надта цяжка разпачаць кар’еру, гдзе не кінуся, то все трэба грошы. Можа з гэтага што і будзя, як удасцца, то ў гэтым годзе забачымся ў New York.
Ня гэтак даўно награў восім песянь у Ватыканскім Радіо. Кс. Татарыновіч у каждые пятніцы a 18.30 пасля свое мовы пушчая адну a то і дзве песні1.
Гэта все, будце здаровы, жадаю Вам шчасця ў Новым 1953 годзе.
П. С. Калі ласка, даручэце ліст спадару Грабінскаму2, бо не магу находзіцеся разам.
Дзякую,
Пётра Конюх. 1950-я гг.
,і яго адрэсу. Думаю, што Вы
Петра.
Рым, 11-9-1954.
Дарагі Прафэсар Тумаш!
Шчыра дзякую за ліст і турботы аба мне. Што да заработку з маіх канцэртаў у Амэрыцы, на гэта я зусім ні лічу і з Вашым праэктам у паўні згаджаюся. На першы раз маяго побыту ў Амэрыцы добрым будзя, калі аплацім усе расходы. Тут усё безумоўна залежыць ад арганізацыі, і трэба пашукаць надто сведамаго чалавека ў гэтым кірунку, каторы бы ні пашкадаваў свае працы і здольнасьці ў сарганізацыі, бо іначай
1 Маюцца на ўвазе беларускія перадачы на Ватыканскім радыё, якія заснаваў і вёў Пётра Татарыновіч.
= Баляслаў Грабінскі (1899—1991), грамадзкі дзеяч, лекар. Паходзіў з Сакольшчыны. У міжваенны час быў старшынём Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі, старшынём Беларускага нацыянальнага камітэту ў Заходняй Беларусі, намеснікам старшыні Беларускага навуковага таварыства. У1941—1944 гг. старшыня віленскага БНК. Пасьля вайны жыў на эміграцыі, працаваў доктарам-стаматолягам у ЗША.
Пётра КОНЮХ
Рыгор Крушына, Пётра Татарыновіч, Пётра Конюх.
Рым, 1950-я гг.
ніварто пачынаць, бо толькі наразімся на страты. Я на сібе бяру толькі вакальную частку, па за чым усе будзе спачываць на Вашых сілах.
Што да рэпэртуару, то я маю прышыкованы як оперныя, так жа і народныя песні, меншбольш каля семідісці рэчаў, так само пяю на мовах як італійскай, рускай, украінскай, польскай, ангельскай, францускай і нямецкай. Hi скажу, што я гэтыя ўсе мовы разумею добра, але рэчы каторые спеваю, то прыгатованы добра.
Я думаю, калі пойдзя добра, то будзям магчы так само арганізаваць ні толькі для публікі беларускай, але так само і для другіх нацый “канцэрты інтэрнацыянальные”.
Дарагі Прафэсар, я даю сваю згоду, а Вы думайце і рабеце, як Вы прыдбачваеце. Як гэта прынясе карысьць і есьць на часе для нашае агульнае беларускае справы, то старайтесе, а як есьць рызыка і малая надзея, то можа лепшым было-б пачакаць яшчэ з год і абмеркаваць ляпей, каб мець болыпыя шанцы.
3 глыбокаю пашанаю астаюся
Пётра Конюх.
П. С. Шлю шчыры прывет для ўсіх беларусаў у Амэрыцы.
Падрыхтоўка да друку й камэнтары Лявона Юрэвіча й Натальлі Гардзіенкі
Тэма нумару: Ігпалійская мазаіка Эпісталярыі
Янка Мойсік
ЛІСТЫ ДА ЯНКІ ЗАПРУДНІКА
Адно з найважнейшых пачынаньняў Пётры Татарыновіча — беларускія перадачы на Ватыканскім радыё — існуюць да сёньня. Пачын заснавальніка працягнулі а. Леў Гарошка, а. Пётра Тамушанскі, Янка Мойсік... Апошні прыбыў у Ватыкан у 1983 г. зь Беласточчыны, дзе нарадзіўся. Праца на радыё стала для Янкі Мойсіка галоўнай справай жыцьця, пра што сьведчаць ягоныя лісты да калегі — супрацоўніка нью-ёркскай Беларускай рэдакцыі Радыё “Свабода” й рэдактара газэты “Беларус”Янкі Запрудніка.
Ватыкан, 13.10.86 г.
Здароў, Янка!
Піша да Цябе Янка Мойсік з Рыму. Ужо даўно хацеў да Цябе напісаць пісьмо, але заўсёды нешта стаяла на перашкодзе. Аднак сёньня ўжо вырашыў да Цябе напісаць.
У мяне ёсьць крышку навасьцей. Перадусім тое, што праўдападобна паеду на Зьезд у Мэльбурн’. Ужо атрымаў аўстралійскую візу і зарэзэрваваў білет. Еду аж на 2 месяцы. Буду ад 23-га сьнежня аж да 23-га лютага. Дзеля гэтага цяпер я ёсьць страшэнна заняты. Мушу многа напісаць артыкулаў наперад, гэта значыць на той час, калі я буду ў Аўстраліі. Калі я быў у вас у Радыё, Ты прасіў, каб я напісаў нешта адносна беларускае эміграцыі ў ЗША. Посьле павароту з Амэрыкі была ў мяне страшэнна вялікая ахвота, каб аб гэтым напісаць. Нават ужо пачаў пісаць. Але цяпер, дзеля гэтага падарожжа ў Аўстралію, ня ведаю, ці дам рады напісаць. Можа аж посьле павароту ўдасца мне гэта напісаць. Прашу памяркоўнасьці.
Хачу паслаць Вам таксама фотакопіі двух пісьмаў ад слухачоў. Жывуць яны ў Фінландыі. Гэта толькі так для вашай цікавасьці.
Дык яшчэ раз перапрашаю, што ня спраўлюся на час са сваім абавязкам. Можаш да мяне пазваніць! Нумар тэлефону маеш. Некаторыя вашы артыкулы ўжо выкарысталі ў сваёй праграме.
1	Маецца на ўвазе Сёмая Сустрэча беларусаў Аўстраліі, якая адбывалася ў Мэльбурне 6—10 студзеня 1987 г.
Перадай прывітаньні для праф. Адамовіча, сп. Шукелайца, др. Кіпелю2, но і для Адама3!
Усяго добрага!
Твой! Янка.
Ватыкан, 19.01.88 г. Здароў, Янка!
Вельмі дзякую за пісьмо, якое атрымаў пару дзён таму назад. Пра сьмерць Тваёй жонкі4 я даведаўся толькі зь “Беларуса”. Хоць крышку ўжо позна, але прыймі нашы спачуваньні.
Вельмі шкада, што я запозна “апамятаўся” з высыланьнем да Вас матэрыялаў, якія зьмяшчаюць італьянскія газэты адносна Беларусі. У мінулым яны час ад часу зьяўляліся, хоць бы, напрыклад, той, што Вам высылаю. He зрабіў перакладу гэтага артыкула, бо думаю, што ёсьць крышку застары. Но, на жаль, не памятаю дакладнай даты, калі ён паявіўся ў прэсе. Здаецца, што зьмясьціла яго “La Republica”5 ў канцы кастрычніка, пачатку лістапада. Хоць пісалі таксама аб гэтым і іншыя газэты.
Янка! Будзем вельмі ўдзячныя за вашы скрыпты! “Беларуса” атрымліваем рэгулярна. Хоць часам здараецца, што прыходзіць аж 4 экзэмпляры.
Дык на сёньня хопіць! Прывітаньні праф. Адамовічу, сп. Шукелайцу і ўсім іншым знаёмым!
Твой Янка.
Ватыкан, 1.07.89 Здароў, Янка!
Дзякую за пісьмо і за нядаўна атрыманы матарыял Б[арыса] Сачанкі6. Яго новы артыкул, зьмешчаны ў 5 нумары “Маладосьці”, маю. Дзякую таксама за даляры — атрымліваў іх таксама ў папярэдніх Тваіх пісьмах.
2 Вітаўт Кіпель (нар. 1927), грамадзкі дзеяч, бібліёграф, у той час быў дырэктарам БІНіМу.
3 Адам Акуліч прыбыў у ЗША ў 1979 г., быў супрацоўнікам нью-ёркскай Беларускай рэдакцыі Радыё “Свабода”.
4 Першая жонка Янкі Запрудніка Вольга памерла 30 верасьня 1987 г.
5 “La Repuhhlica” — штодзённая італьянская газета, заснаваная ў 1976 г. Адна з найбольш папулярных у Італіі.
6 Барыс Сачанка (1936—1995), пісьменьнік, перакладчык, пры канцы 1980-х гг. шмат пісаў пра беларускую эміграцыю.
Цешуся, што “бэлетэнь7робіць добрую справу”. Нядаўна атрымаў пісьмо ад Гуркова8 зь Менску (залучаю фотакопію), дзе студэнты хочуць яго памножыць аж да 2 тысяч экзэмпляраў. Я аж гэтым перастрашыўся. Няўжо ж ён аж такі цікавы? Ці варты гэтага? Ведаю, што ў ім ёсьць многа недахопаў, але ж я сам. Ня толькі Гуркоў піша, пішуць таксама іншыя. Сёньня, напрыклад, атрымаў пісьмо аж зь Якутска. Гэтага я не спадзяваўся. Калісьці, калі быў у Лёндане, абяцаў помач др. Сенкевіч9, але дагэтуль маўчыць. Ведаю, што ён ёсьць заняты іншымі справамі.
Кніжкі да граматыкі то маю. Даў мне свайго часу айцец Надсон. Спачатку многа зь іх карыстаў, але ў апошні час якасьці пра іх “забыў”.
Жадаю Табе ўсяго добрага!
Твой Янка.
ПС. Высылаю дзьве выразкі з італьянскіх газэт.
Ватыкан, 2.11.89. Здароў, Янка.
Вельмі дзякую за пісьмо і падарунак. He адпісаў адразу, бо быў крышку “заняты” Тамушанскім10. Ведаеш, ён далей робіць усё, каб спыніць існаваньне майго бюлетэня. Апошнім разам дапусьціўся нават да таго, што раніцай, калі нікога не было ў Радыё, выкінуў усе мае бюлетэні (ужо гатовыя да выеылкі) на сьметнік. Добра, што я ў час зарыентаваўся і выцягнуў іх са сьметніка. Справа пайшла ў дырэкцыю Радыё. Ёсьць пытаньне, якое ён меў права зрабіць гэта? Ці ён ёсьць беларусам? Усім у Рыме ведама, што ён ёсьць арабам11, з чым нават