Прывітаньні ўсім. Ваш + Ч. Сіповіч. Лёндан, 17.VI.1981. Дарагі Доктар Запруднік, Шчыра дзякую за прысланую копію артыкула Брылеўскага17 “Стан каталіцтва на Беларусі”. 15 Ян ХХХШ (лац. Johannes РР. XXIII, да інтранізацыі Анжэла Джузэпэ Ранкалі, іт. Angelo Giuseppe Roncalli, 1881—1963), Папа Рымскі ў 1958— 1963 гг. 16 Павал VI (лац. Paulus VI; да інтранізацыі Джавані Батыста Энрыка Антоніа Марыя Манціні, іт. Giovanni Battista Enrico Antonio Maria Montini, 1897—1978), Ilana Рымскі ў 1963—1978 гг. 17 Уладзімер Брылеўскі (1917—2002), грамадскі дзеяч. Ад канца 1940-х гг. жыўу Саўт-Рывэры (Нью-Джэрзі, ЗША), браўудзел у нацыянальным руху, Аўтар ня бачыў “Г[оласу] Р[адзімы]”18, дзе пра а. Ул[адзіслава] Ч[арняўскага]19. Усё, што ў тым артыкуле чытаем, адказвае праўдзе. Іншая рэч, чаму яны яго зьмясьцілі? Можна дагадывацца, што жадаюць супрацыіаставіць кагосьці ўплывам Папы, які, без сумніву, падкуражыў у Сав[ецкім] Саюзе палякаў і апалячаных беларусаў. Як дагэтуль справа назначэньня а. У[ладыслава] Ч[арняўскага] біскупам20 тармазілася перадусім Масквой. Арт[ыкул] Брылеўскага: стар. 2, 5 радок зьнізу: “У дадатку, ужываньне беларускай мовы... разглядаецца гэтай уладай як праява беларускага буржуазнага нацыяналізму”. ІІапэўна, такія выпадкі былі і ёсьць, аднак абагульніваць ня можна. А беларускія часапісы, газэты, выданьні, школы? А там-жа ёсьць таксама патрыёты, якія змагаюцца за сваё й пільнуюць свайго. Лепш вышэй прыведзены сказ выкінуць. Стр. 5: “Ясна, што Ватыкан кіраваўся ня тым, каб задаволіць духовыя патрэбы беларускіхрыма-каталікоў... Гэтым Ватыкан ня толькі не дапамог беларусам-каталікам, але зрабіў ім і асабіста кс. Сіповічу шкоду”. Перадусім можна запытаць паважанага аўтара гэтых радкоў: ці не задалёка ён сягнуў, маючы за тэму “Стан каталіцтва на Беларусі”? Маё назначэньне Ватыканам ёсьць зьявай вылучна эміграцыйнай. Выдаваць суд аб інтэнцыях Ватыкана, не разгледзеўшы розных абставінаў, зарызыкоўна, калі мы жадаем не разьмінуцца з праўдай. У i960 годзе беларускія сьвятары на эміграцыі ў час свайго Зьезду ў Рыме на чале зь Біскупам Б[аляславам] Слоскансам (які нядаўна памёр)21 прасілі Папу назначыць для беларусаў на эміграцыі Біскупа. Тады было для лацінскага абраду 4 сьвятароў беларусаў, а ўсходняга 7. Мы ўсе прасілі Папу, а лісту сьвятароў падаў Папу Біскуп Слосканс, сам супрацоўнічаў з польскім часопісам “Культура” (Парыж). Друкаваўся ў газэце “Беларус” і часопісе “Беларуская Думка”. 18 “Голас Радзімы” — інфармацыйна-асьветная газэта для беларусаў замежжа, што выдаецца ад 1955 г. Да i960 г. мела назву “За вяртанне на Радзіму”. Выкарыстоўвалася для прапаганды савецкага ладу жыцьця. 19 Уладзіслаў Чарняўскі (1916—2001), рэлігійны дзеяч, каталіцкі сьвятар, перакладчык Бібліі й Катэхізісу на беларускую мову. 20 Пытаньне прызначэньня асобнага каталіцкага біскупа для Беларусі было актуальным і абмяркоўвалася беларускімі сьвятарамі на Захадзе цягам дзесяцігодзьдзяў. У студзені 1979 г. біскуп Часлаў Сіповіч у часе прыватнай аўдыенцыі ў Папы Рымскага Яна Паўла II агучваў прапанову прызначыць біскупам а. Уладзіслава Чарняўскага. Аднак гэтая ідэя так і засталася нерэалізаванай. Гл.: Надсан, А. Біскуп Чэслаў Сіповіч: сьвятар і беларус. Менск, 2004. С. 228. 21 Баляслаў Слосканс памёр 17 красавіка 1981 г. лацінскага абраду. Напэўна, ён даў таксама і сваю апінію пра кандыдата на Біскупа. У кожным выпадку ані Біскуп Слосканс, ані Ватыкан не жадалі прынесьці шкоду беларускай эміграцыі. Я аб сабе магу сказаць з чыстым сумленьнем, што служу паводле маіх скромных сілаў і ведаў усім беларусам: каталікам розных абрадаў і праваслаўным. Ці праз маю дзейнасьць я наношу шкоду беларусам? Сам сп. Брылеўскі шмат у сваім артыкуле выказаў пад маім адрасам камплімэнтаў, але яму баліць, што я ўсё-ж такі вуніят! Так, я ёсьць вуніят і нашчадак вуніятаў, якіх вынішчывалі царскія палачы. Ад моладасьці я цярпеў, што была зьнішчаная наша вунія, і ў гэтым я згаджаюся з многімі беларускімі выдатнымі дзеячамі, а не зь Сямашкам22 і іншымі адступнікамі. Я не чураюся ніякага абраду і служыў сьв. Літургію па лаціне для беларусаў Нью-Ёрскай катэдры. Абрад ёсьць вельмі важным элемэнтам у жыцьці сьвятара і вернікаў, але ня сутным для рэлігіі, для веравызнаньня. Некаторыя нашыя палітыкі думаюць, што вунія аджыла ў нас, але няма сэнсу яе ўваскрашаць. Я таксама згаджаюся, што калісь вунія прынесла ў Беларусь закалоты. Але каб не інтрыгі з Усходу й Захаду, беларусы мелі-б сваю Царкву, якую самі сабе збудавалі-б. Была-б яна Хрыстовай, але беларускай. Сяньня ёсьць ня толькі гутарка пра аб’еднаньне хрысьціян, але ў духу зь людзьмі добрай волі мы ўжо аб’еднаныя. А толькі можна злучыцца пад наступнікам Апостала Пётры! I вось тут ізноў вунія! Я вельмі шаную сп. Брылеўскага і не стараюся яго “наварачываць”, але ягоныя некаторыя сказы з артыкулу лепш было-б прапусьціць. На жаль, яны ёсьць водгаласам старай царскай траўлі ня толькі супроць вуніі, але наагул супроць беларусаў, якія захацелі людзьмі звацца. Высылаю Вам разам з гэтым лістом: 1. артыкул з ‘Т[оласа] Р[адзімы]” пра а. Уладыслава Чарняўскага; 2. копію зь беластоцкай “Солідарносьць”23, з арт. С[акрата] Яновіча24. 22 Маецца на ўвазе мітрапаліт Іосіф (сьвецкае Іосіф Сямашка, 1799— 1868), уніяцкі, потым праваслаўны дзеяч, ад 1833 г. грэка-каталіцкі япіскап Літоўскі. Ініцыятар і рэалізатар далучэння ўніяцкай царквы да праваслаўнай у Расейскай імпэрыі. 23 Відаць, маецца на ўвазе “Solidamosc” (пол.) — штотыднёвік, адно зь першых незалежных выданьняў у сацыялістычнай Польшчы, заснаванае ў 1981 г. 24 Сакрат Яновіч (1936—2013), беларускі пісьменьнік у Полыпчы, старшыня Клюбу Саюзу польскіх пісьменьнікаў у Беластоку. Беластоцкую “Ніву”25 хіба-ж Вы атрымоўваеце? У ей апошнім часам таксама сюрпрызы: інтэрвію зь Мітрапалітам Дарашкевічам26, зьмешчаныя малюнкі Паўлоўскага27, які акурат сяньня (18.VI) мае ў нас для Анг[ла]-Бел [арускага] Таварыства28 даклад і г. д. У “Полымі” за красавік г. г. артыкул Алеся Бажко29 “Пакручастыя сьцежкі багаслова з Вадовіц” — супроць Папы Яна Паўла II. У БССР ужо два праваслаўныя біскупы: нованазначаны пінскі. Прывітаньні! + Чэслаў Сіповіч. Падрыхтоўка да друку й камэнтары Лявона Юрэвіча й Натальлі Гардзіенкі 25 “Ніва” — беларуская газэта, што выдаецца у Беластоку (Польшча) ад 1956 г. 26 Маецца на ўвазе мітрапаліт Васіль (сьвецкае Ўладзімір Дарашкевіч, 1914—1998), рэлігійны дзеяч, япіскап Польскай праваслаўнай царквы, мітрапаліт Варшаўскі і ўсяе Полыпчы ў 1970—1998 гг. 27 Маецца на ўвазе Мікалай Паўлоўскі (нар. 1948), мастак зь Віцебску. У 1979 г. зьехаў на Захад. Пасяліўся ў Парыжы, дзе стаў першым прэзыдэнтам нефармальнага аб’яднаньня “Артклошінтэрн”(і98і—1987). 28 Англа-Беларускае таварыства — беларуская грамадзкая й навуковаасьветная арганізацыя, заснаваная ў Лёндане ў 1954 г. 29 Алесь Бажко (1918—2013), пісьменьнік, паэт, журналіст. Працаваў у газэтах ‘Толас Радзімы”, “Літаратура і мастацтва”. Тэма нумару: Італійская мазаіка Выданьне Лявон Юрэвіч Нью-Ёрк “ZNIC” Часопіс “Зьніч” (“Беларуская Рэлігійна-Адраджэнская Часопісь. II Focolare”) выдаваўся ў Рыме ад верасьня 1950 г. да студзеня 1975 г. заснавальнікам і нязьменным рэдактарам — спачатку ксяндзом, а пазьней мансіньёрам — Пётрам Татарыновічам. Як пісаў у нэкралёзе біскуп Часлаў Сіповіч: «Перадусім загарэўся “Зьніч”, які ў падзагалоўку адрэкамэндаваў сябе як “беларуская рэлігійная часопісь”. Калісьці беларускія вуніяты, пачынаючы ад Пацея, друкавалі ў Рыме свае маленькія рэчы, але ніколі яшчэ беларусы ня мелі ў Вечным Горадзе сваёй сталай часопісі! Мэтай яе было задаволіць духовыя патрэбы беларусаў, а ў першую чаргу — беларусаў каталікоў лацінскага абраду. “Зьніч” — гэта незвычайная зьява ў гісторыі беларускага друкаванага слова. I гэта ня толькі дзеля месца свайго нараджэньня, але й дзеля доўгіх гадоў свайго існаваньня (195О—1975)> а таксама й дзеля іншых абставінаў. На працягу блізу 25 гадоў адзін і той самы рэдактар і выдавец, той самы аўтар бальшыні артыкулаў, ён-жа й мастак і кальпартар!Хто-ж ня помніць ксяндза Пятра, пахіленага над невялікай машынкай, нэрвова-задуманага над падрыхтоўкай артыкулаў у “Зьніч” або наступнай радыперадачы!? Калі-ж яго пыталі, дзе-жрэдакцыя “Зьніча”, ён паказваў на свой пісьмовы стол і казаў з усьмешкай: Тут, усё тут»1. Сам Пётра Татарыновіч праўласнае выданьне — у пэўнай апазыцыі да старэйшага ды шырэй ведамага часопісу “Божым Шляхам” — пісаў наступна: «Дзеля таго, што гэта часопісь вырабіла сабе напрамак ахватней усходніцкі, вылучна кірылічны (мо дзеля свае адумысловае тактыкі місыйнае сярод праваслаўных), дык зьявілася патрэба выдаваньня другое часопісі лацінкай, каб прадоўжваць запачаткаваную ды ўстабілізаваную лінію нашага рэлігійнага быту “Хрысьціянскай Думкі” на дамаганьні ейных даўнейшых 1 Божым Шляхам. 1979. № 150. С. 16—22. чытачоў, наагул нашай ідэйнай эміграцыі лацінскага абраду, шукаючы антыдотум польскіх накарасьлівых уплываў. Дый наагул тут на Захадзе ў вольным сьвеце лацінскае культуры й цывілізацыі нам трэ было неабходна заманіфэстываць сваю прыналежнасьць да яго і салідарнасьць культурна-кваліфікацыйную супроць нахабства збальшавіцэлага Усходу. 3 гэтых вось, галоўна, матываў родзіцца ў Рыме ў 1950 годзе... тая царкоўная лацінская рэлігійна-адраджэнская часопісь пад назвай “Зьніч”, сымбалі- зуючая той няўгасны агонь на дне прыску ў ідэйным гарне нашай адраджэнскай кузьні. Як “Крыніца” мела неўтаймавана біць із пад зямлі народнай стыхіі жывой вадою г. зн.: самаўсьведамляючаяся сілай нацыянальнай і рэлігійнай; як: “Хрысьціянская Думка” із гэтай вады мела рабіць і віно, г. зн.: паглыблены зьбеларушчаны рэлігійны, каталіцкі быт; так “Зьніч”задаўся мэтаю ўсё здабытае папярэдняй каталіцка-беларускай прэсай перахаваць ідэйна, каб не расьцяруійылася ды не загасла тут у чужасьвеце, але шчэ й разьвівалася ды было перадана лепшым часом»2. Нягледзячы на гэтак высока афішаваныя мэты, часопіс ніколі не набыў папулярнасьці “Божага Шляху”, да чаго ці ня ў першую чаргу спрычынілася надта-ж своесаблівая мова “Зьніча” і ягонага рэдактара3. Што, тым ня менш, не зашкодзіла стацца яму самым доўгавыдаваным беларускім часапісам у Вечным горадзе.