7 Маюцца на ўвазе “Хрысьціянскія Навіны” — рэлігійна-грамадзкі “інфарматар”, які штомесячна выдаваўў 1988—1992 гг. Янка Мойсік ад імя беларускай праграмы Ватыканскага радыё. Выйшлі 37 нумароў. 8 Алесь Гуркоў (нар. 1965), адзін з актыўных удзельнікаў незалежнага выдавецкага й моладзевага рухаў у Беларусі ў другой палове 1980-х гг. Адзін з заснавальнікаў і выдаўцоў газэты “Свабода”, арганізатараў руху БНФ “Адраджэньне”. 9 Відаць, маецца на ўвазе Віктар Сянкевіч (1926—?), журналіст, гісторык, грамадзкі дзеяч. У 1958—1961 гг. працаваў у Беларускай сэкцыі Нацыянальнага гішпанскага радыё. Пазьней супрацоўнічаў зь Беларускай рэдакцыяй Радыё “Вызваленьне” і Ватыканскага радыё. Ад 1992 г. жыў у Сан-Францыска (ЗША). 10 Робэрт Тамушанскі (1940—1996), рэлігійны дзеяч, каталіцкі сьвятар. Ад 1971 г. працаваў у Рыме ў беларускай праграме Ватыканскага радыё, ад 1977 г. кіраваў гэтай праграмай. 11 Робэрт Тамушанскі паходзіў зь сям’і нашчадкаў беларускіх эмігрантаў зь Беласточчыны, якія жылі ў ЗША, але магчыма, меў і арабскія карані. не ўкрываецца. Сьвятара зь яго няма ніякага, проста стаў п’яніцай. Ці можа ён далей нас зьневажаць? Ты сам ведаеш, сколькі трэба працы ўлажыць, каб выдаць бюлетэнь. Пішу гэта ня толькі да Цябе, але многім беларусам на дыяспары. Хачу ведаць, ці варта далей выдаваць бюлетэнь? Ці ёсьць запатрабаваньне на яго? Як яго ўспрыймаюць у ЗША. Многія пішуць, каб высылаць на іншыя адрасы, значыць іх знаёмых. Таксама многія пішуць зь Беларусі. Высылаю бюлетэнь на 120 адрасоў. Ведаеш, мы тут у Ватыкане слухаем Вашы перадачы. Прыём не аж так добры, але можна зразумець, аб чым гаворыце. Мне вельмі падабаюцца. Жадаю Табе ўсяго найлепшага ў Новым 1990 годзе. Твой Янка. Ватыкан, 28.02.91. Здароў, Янка! Вельмі дзякую за пісьмы, за матарыялы і за папраўкі. Учора атрымаў таксама “Беларуса”. Ведаеш, з гэтымі папраўкамі адносна бюлетэня якасьці не выходзіць. Магчыма, у наступных нумарах нешта паправіцца. Ведаеш, якасьці слаба адчуваю сябе тут у Рыме. Пастаянныя сваркі з Тамушанскім (хоць цяпер крышку ўспакоілася), нэрвовая атмасфэра ў працы, брак рэакцыі з боку а. Надсона12, дарагое жыцьцё (якое Ты сам бачыў) ды часта прыходзяць думкі: ці не пакінуць гэтае радыё і шукаць нешта новага. Нават на Каляды спэцыяльна езьдзіў у Польшчу, каб купіць памешканьне, але нічога ня выйшла. Хацеў-бы ўжо мець нешта ў жыцьці. А так, тут у Рыме, што заробіш, то і “прапусьціш”, не пішу, што “прагуляеш”. Яшчэ не вырашыў, што далей рабіць, хоць ужо найвышэйшы час мне ўладкавацца — мне-ж ужо 35 гадоў. А што новага ў Цябе? Бачу, што ў мінулым годзе бываў часта ў Эўропе. Магчыма, зноў прыедзеш у Рым? Жадаю Табе ўсяго добрага! 3 пашанай Янка. Падрыхтоўка да друку й камэнтары Лявона Юрэвіча й Натальлі Гардзіенкі У Рыме ён вучыўся ў Папскім інстытуце арабскіх і мусульманскіх дасьледаваньняў і атрымаў дыплём у галіне сучаснай арабскай літаратурнай мовы. 12 Айцец Аляксандар Надсан у 1986 г. быў прызначаны на пасаду апостальскага візытатара для беларусаў-каталікоў у замежжы й быў самым аўтарытэтным беларускім сьвятаром на Захадзе. Тэма нумару: Італійская мазаіка Эпісталярыі Часлаў Сгповіч ЛІСТЫ ДА ЯНКІ ЗАПРУДНІКА Біскуп Часлаў Сіповіч меў некалькі італійскіх пэрыядаў у сваім жыцьці. У1938—1947 гг. ён жыў у Рыме, дзе закончыў Папскі грыгарыянскі ўнівэрсытэт і Папскі ўсходні інстытут, па вайне апекаваўся беларускімі жаўнерамі Арміі Андэрса, раскватараванымі па ўсёй Апэнінскай паўвысьпе, праводзіў сярод іх дабрачынную й асьветніцкую працу. I пазьней, калі ў i960 г. атрымаў біскупскія сьвячэньні, а ад 1963 г. стаў генэралам ордэну марыянаў, да канца 1960-х шмат часу праводзіў у Вечным горадзе. Ягоная “італійская” спадчына, захаваная ў архіве дзеяча ў створанай ім жа Беларускай бібліятэцы імя Ф. Скарыны ў Лёндане, яшчэ чакае на свайго дасьледчыка. Тут жа прапануем чытачам два лісты біскупа да Янкі Запрудніка з нагоды абраньня новага Рымскага Папы Яна Паўла II. У іх адлюстроўваюцца асаблівасьці стаўленьня беларусаў на Захадзе да новага найвышэйшага каталіцкага ярарха польскага паходжаньня. Лёндан, 9.XI.1978. Дарагі Др. Запруднік, Шчыра дзякую за лісты; у адным вы інфармавалі пра побыт сп. Дынглі1 ў Ню Ёрку, а ў апошнім (26.X.1978) выказалі жаданьне пачуць маю апінію пра новавыбранага Папу Яна Паўла II2. Перш чымся прыступлю да галоўнай тэмы, хоць пару слоў аб тым самым сп. Дынглі і яго візыце. Ён вельмі здаволены са спатканьняў зь беларусамі і пэўне-ж з усяго таго, як яго спаткалі. Пра новага Папу ўжо мне прыйшлося выказацца і то ў даволі незвычайных абставінах. 4. Х.78 польская лёнданская эміграцыя ладзіла 1 Джэймс (Джым) Дынглі (анг. James Dingley, нар. 1942), брытанскі беларусіст, шматгадовы старшыня Англа-Беларускага таварыства. 2 Ян Павал II (лац. loannes Paulus РР. II, да інтранізацыі Караль Юзаф Вайтыла, пол. Karol Jozef Wojtyla, 1920—2005), Папа Рымскі ў 1978— 2005 гг. набажэнства ўдзячнасьці з “Тэ Дэум”3 у касьцёле Сьв. Андрэя Баболі, каб падзякаваць Богу за тое, што іхні суродзіч, кракаўскі Архіепіскап Вайтыла, быў выбраны на Рымскі Пасад Апостала Пятра. Касьцёл быў напоўнены і то польскай эміграцыйнай сьмятанкай з прэзыдэнтам Астроўскім4 і ягоным урадам на чале. Былі запрошаныя і прысутнічалі прадстаўнікі суседніх палякам народаў. Ад беларусаў апрача мяне былі Міхалюкі5, Асіповічы6, Глінскія7. Ад украінцаў быў Я. Д. Біскуп Аўгустын Горняк8 і іншыя духоўныя і сьвецкія. Саслужылі з польскімі пралатамі Зелінскім9 і Салаўём10 сьвятары чэх, летувіс і славак. Казань гаварыў пасьля Эвангельля а. Лянг, чэх. He прамінуў успомніць у сваім казані, што хрысьціянства прынясла ў пястоўскую Польшчу іхняя прынцэса Дубраўка11. Пасьля сьв. Літургіі, якая ў галоўным адпраўлялася на лаціне, прэзыдэнт і прэм’ер эгзыльнага ўраду падышлі да алтара, да нас, біскупаў, і дзякавалі за прыбыцьцё і ўдзел у набажэнстве. Хутка пасьля ў польскім цэнтры адбыўся пачастунак 3 “Те Deum” (Те Deum laudamus — Цябе, Божа, хвалім) — хрысьціянскі гімн, які традыцыйна сьпяваўся па нядзелях і вялікіх сьвятах, а таксама зь вельмі значных нагодаў кшталту каранацый каралёў і імпэратараў, узьвядзеньня ў сан царкоўных ярархаў. 4 Маецца на ўвазе Станіслаў Астроўскі (пол. Stanislaw Ostrowski, 1892—1982), польскі палітычны й вайсковы дзеяч, прэзыдэнт Польскай Рэспублікі на выгнаньні ў 1972—1979 гг. 5 Маюцца на ўвазе грамадзкія дзеячы ў Вялікабрытаніі Янка (1922—1995) і Алена (нар. 1930) Міхалюкі. 6 Маюцца на ўвазе грамадзкі дзеяч у Вялікабрытаніі Павал Асіповіч (1923—1997) і ягоная жонка. 7 Маюцца на ўвазе грамадзкі дзеяч у Вялікабрытаніі Кастусь Глінскі (1906—1987) і ягоная жонка. Варта адзначыць, што і Кастусь Глінскі, і Павал Асіповіч пазьней былі пахаваныя менавіта ў касьцёле Сьв. Андрэя Баболі ў Лёндане. 8 Аўгустын Гарняк (анг. Augustine Eugene Hornyak, 1919—2003), тытулярны япіскап германтыйскі, экзарх Апостальскага грэка-каталіцкага экзархату ў Вялікабрытаніі ў 1963—1987 гг. 9 Маецца наўвазе прэлат Караль Зяліньскі (пол. Karol Zielinski'), які быўу 1974—1991 гг. дэлегаваным вікарыем для палякаўу Ангелыпчыне й Валіі. 10 Маецца на ўвазе Казімір Салавей (пол. Kazimierz Solowiej, 1912—1979), польскі рэлігійны дзеяч, каталіцкі сьвятар. У1961—1979 гг. быў пробашчам касьцёла Сьв. Андрэя Баболі ў Лёндане. 11 Дубраўка (чэс. Doubravka, пол. Dqbrowka, каля 930—977), дачка чэскага княза Баляслава I, жонка першага польскага князя Мешка I, які пад яе ўплывам прыняў хрысьціянства. Пётра Татарыновіч і біскуп Часлаў Сіповіч і там-жа мелі прамовы: сп. Сабат12 (прэм’ер), я і біскуп украінскі Горняк. Я гаварыў у трох мовах: па-ангельску, пабеларуску і па-польску. Хаця я і меў загадзя напісаную прамову, аднак нямала прыйшлося зьмяніць у час самай прамовы. Тут пастараюся падаць прынамсі галоўны зьмест маей прамовы. Перад маёй прамовай прысутныя палякі прасьпявалі “Сто лят”. Я заўважыў на пачатку прамовы, што першы раз прыходзіцца прысутнічаць на такім здарэньні! Ніхто ніколі не сьпяваў папу на нейкім спатканьні “Сто год”! Усе ўсьміхнуліся. Далей я падкрэсьліў зьбег абставінаў: сяньня, 4-ХІ, акурат каталіцкая Царква сьвяткуе Караля Борромэс13, а цяперашні папа таксама ахрышчаны Кароль. Куды, аднак, важнейшым ёсьць тое, што Папа не-італіец, паляк па-за зялезнай заслоны, быў выбраны акурат у кастрычніку! Месяц — які стаўся сымбалем сусьветнага камунізму, сьветавай рэвалюцыі... У выбары Папы Яна Паўлы II бачым асаблівую дзейнасьць Духа Сьвятога. Разумеем мы яе, аднак, гэтак: яго выбралі не дзеля таго, што ён паляк, але таму, што адпаведны чалавек для нашых часаў. Аднак беручы на ўвагу раўнапраўнасьць усіх у Кат[аліцкай] Царкве, трэба прызнаць, што Калегія Кардыналаў у час конклявэ4 сьведама выбрала паляка, маючы на ўвазе ня толькі самую асобу кардынала 12 Казімеж Сабат (пол. Kazimierz Sabbat, 1913—1989), польскі эміграцыйны дзеяч, у 1976—1986 гг. прэм’ер, а ў 1986—1989 гг. прэзыдэнт Польскай Рэспублікі на выгнаньні. 13 Карл Барамэй (іт. Carlo Borromeo, лац. Carolus Borromeus, 1538—1584), рэлігійны дзеяч, кардынал, ініцыятар рэформы манаскіх ордэнаў, сьвяты Каталіцкай царквы. 4 Канклаў (лац. conclave) — рада кардыналаў, якая абірае Папу Рымскага. Вайтылы, але паложаньне Царквы ў Польшчы, ягонае азнаямленьне з камуністычнымі мэтадамі змаганьня. Таксама палітычная сытуацыя ў Італіі ды ў іншых краінах сьвету, якім камунізм моцна пагражае, у актуальных выбарах Папы мелі сваю вагу. У кароткім часе свайго пантыфікату Папа Ян Павал II — падобна як ягоны папярэднік — прыцягнуў да сябе людзей. Ягоныя словы “Ня бойцеся! Адчыніце шырока дзьверы для Хрыста!” — сталіся быццам ягоным клічам. Мы разумеем радасьць палякаў, але таксама і ўсе славяне цешуцца з гэтай нагоды. Вось пра што гаварыў у прамове і мае думкі адносна нядаўна выбранага Папы. He ўважаў я адпаведным выходзіць навонкі з нашымі даўнымі ды яшчэ не загоенымі ранамі, якія мы — як народ — атрымалі з боку ці то польскіх палітыкаў ці іхняга духавенства. Зрэшты, папа паходзіць з-пад Кракава і больш сустракаўся з украінцамі, чымся зь беларусамі. У студні наступнага году выбіраюся ў Рым і спадзяюся спаткацца зь Янам Паўлам II. Хачу толькі тут падкрэсьліць з усёй моцай факт, што ня ўсё можа Папа для нас зрабіць, хаця й жадаў-бы. Гэтак было зь Янам ХХІІГ5 і Паўлам VI16. Яшчэ зарана падаваць да публічнага ведама дакуманты, якія маглі-б пацьвердзіць тое, што я тут сказаў. Калі ўвесь сьвет вітае новага Папу, не выпадала-б, каб беларусы распачалі ад жаляў і прэтэнзыяў, ня ведаючы зусім Папу. Таму я асабіста жадаў-бы бачыць у “Беларусе” артыкул, поўны пашаны да Папы і абнадзейваючы сьвет і нас, беларусаў. Калі дзеля гэтага можа прыдасца мой матэрыял з той апісанай урачыстасьцяй, буду рады.