Калі аднак адразу з’ігнараваўшы, а пасьля паўгода агледзеўшыся паважаны рэдактар “Б[ожым] Шл[яхам]” (гл. № 5/1965, б. і)52 усё гэта, 50 Друкуецца паводле: Red.Z-cn. “Stucnaja mova Znicu”, ci stucny nad joju “zal”? Lehalizacyja bielaruskaj movy ii Liturhii // Znic. № 85—86. Listapad — Sniezan 1965. C. 8—9. 51 Spectatis spectandis (лац.) — зьвяртаючы ўвагу на тое, на што трэба зьвярнуць. 52 Гл. вышэй: [а. Л. Гарошка]. Беларуская мова ў лацінскім абрадзе. бы ў крывым люстры, упракудзіў сабе да таго пахібным, вымагаючым санацыі, што пнецца тую санацыю справакаваць аж “вялікім жалем” ды алярмовым застрашваньнем публічнай апініі “дагматычнай сумніўнасьцяй... штучнасьцяй слоў прасяклых палянізмамі” ў літургічных перакладах зьнічавых, а ўдабавак правакаваньне тое навет аж “прыкрасіць” саркастычнымі кпінамі, дык нічога абвінавачванаму не астаецца, як адклікацца да права: audiatur et altera pars53... 1) Наколькі прасочаныя тэндэнцыйнасьцю закіды зьяўляюцца нясумернымі з пахібамі, а навет і зусім прамаховымі, хай пакажа наступны агульна-арыентацыйны прыклад адносна “штучных слоў” — хто каму павінен-бы іх вытыкаць. У № 3/65 час. “Божым Шляхам”, бач. 1754, у перакладзе актуальнае беларускае прэсы, люструецца між іншым і № 81 “Зьнічу”, у якім з артыкулу, ня маючага нічога супольнага зь Літургіяй, навыкалупвана (б. 2) жменьку простых, кажнаму зусім зразумелых ды карэктных слоў, паперакручвана іх і на гэну пярэкруць выдана дакорлівую рэцэнзыю: “незразумелыя”, ня спрыяючыя моў духу новай Літургіі ў роднай зразумелай мове... а былі гэта словы: жывёльны (ад жывёла) — яго перакруцілі на жывуальны; існавальны (ад існаваць) — яго перакруцілі на уснавальны; ў вадзінакрыніцу — здэфармавана на вадзінакрыніца, адрываючы ад “ў” ды абяссэнсваючы “в”. Ці адзіны гэта выпадак? Ці можна яго ўважаць за друкарскі недагляд, калі на адной бачыне вытыкаецца аж адзінаццаць падобных “незразумеласьцяў”? Галасы публічнай апініі, дык мелі хібаіншаеўражаньне, каліў№ 5 “Б[ожым] Ш[ляхам]”, б. 2О55 зьявіўся ўжо пратэст проці гэткай “санацыі”, а кансэквэнтна і проці тае імпэртынэнцкае56 “абароны” апініі ад слоўнікавай “штучнасьці” зьнічавай. Няма тады патрэбы самому рэдактару “Зьнічу” выступаць тут зь нейкай рэплікай морфолёгічнай; сьцьвердзім толькі, што мова “Зьнічу” перайшла ўжо свой дыскусыйны пэрыяд і мае свой вытрыманы стаж. Калі-ж каму шчэ ўсё яшчэ выдаецца “штучнай”, дзеля сваіх (падыктаваных балючаю патрэбаю) асаблівасьцяў, адрожніваючых яе ад наіўных філё-расейскіх ці філё-польскіх жаргонаў; калі ейную тэндэнцыю да незалежніцкай арыгінальнай, ці аўтэнтычнай беларускасьці (з глыбі правінцыі) з аднаго боку, а з другога — імкненьне такжа да ўзвышна-стылістычнай мілагучнай 53 Audiatur et altera pars (лац.) — належыць выслухаць і іншы бок. 54 Гл. вышэй: [а. Л. Гарошка]. 3 беларускае прэсы. Зьніч: Студзень — Сакавік, 1965, № 81, Год XVI. 55 Гл. вышэй: Чарнэцкі, Я. Ліст з Чыкаго да а. Льва Гарошкі. 56 Імпэртынэнцкі — недарэчны. (так патрэбнай у Літургіі, у Сьв. Пісьме) дастойнасьці, рэдактар “Б[ожым] Ш[ляхам]” сьмее абзываць “лёгкамыснай”, — дык адсылаем да галаслоў апініі, асабліва рэцэнзыйных, ды нашых жа рэплікаў у “Зьнічы”: № 4—5, бач. 8, лістЯ. Ш. урэдакцыю57; №18, б. 8, ліст В. Ш.58 57 «Вельмі паважаны кс. Рэдактар. Дзякую Вам шчыра за прысланыя мне нумары “Зьнічу”. 3 дапраўднай прыемнасьцю я і мае знакомыя прачытаў іх. Кажу, з прыемнасьцю, бо, ня гледзячы на цяперашняе нашае буйнае газэтаманства, мала спатыкалася паважнейшых, годна рэпрэзэнтуючых нас, часапісаў у гэткім эстэтычным выглядзе ды ў гэткай высокастылізаванай прыгожай мове, чэрпанай з роднай старой крыніцы, не засьмечанай наскара пахапанымі з суседніх моваў няздарнымібарбарызнььмі.ВідацьВыкаштавалізгэнайкрыніцынямала за сваіх маладых вучнёўскіх часаў. Добра, што стараецеся ўтрымацца на дэмаркацыйнай лініі, ухіляючыся ад уплываў з Усходу і Захаду. Вам, старэйшаму нашаму публіцысту, добра знаючаму суседнія агрэсыўныя мовы, лягчэй пры помачы параўнаньня ўтрымаць апрычонасьць мовы роднае, бо малодшым нам, гадаваным за рожнымі зялезнымі заслонамі, не заўсёды гэта ўдаецца. Некаторыя сваімі наіўнымі русыцызмамі й палянізмамі так успелі замарочыцца, што ім старое арыгінальнае беларускае выдаецца дзіватворам. Ёсьць у “Зьнічы”наватворы ці чужыя словы, але ў іх не адчуваецца наіўнага нявольніцтва: калі й здараюцца якія запазычаныя тэрміны, пры недахопе сваіх, дык гэта, або — агульна эўрапэйскія, ня выстаўляючыя на шовіністычныя суседзкія пратэнсыі, або — нейкія новыя болый, ціменш, удалыя спробы (Першапомач), ідучыя на спатканьне нашай тэхнічна-разьвіцьцёвай неадзоўнай патрэбе. [...] J. S.» (J. S. Vielmi pavazany Ks. Redaktar // Znic. № 4—5. Sniezan — Studzien 1951. C. 8). 58 «Дарагі айцец Татарыновіч. [,..]Дык якая ж тайніца выклікае ў чытача “Зьнічу” гэткія пачуцьці? Пэўна-ж — глыбока рэлігійна-моральны тон гуляе не апошнюю ролю. Знайходжу аднак і другі адказ: часапіс ёсьць пісаны глыбока народна-беларускаю моваю ня толькі па словах, але і па духу. Пабудова сказаў ня гоніцца за гэтак званай рэторыкай, ці бліскучасьцю. Сказы будуюцца срога паводля таго, як яны кажуцца народам. Мова “Зьнічу” — як кажа J. S. у № 4—5 часапісу — не нахапаная наскара адкуль ні папала, а чэрпаная з народных крыніцаў. Гэткае слова, як “адкасьніся”, “адкаснуцца”, першы раз я стрэў у “Зьнічу”. Гэтае слова прыпомніла мне маю Матку, якая словам “адкасьнецеся”, адганяла нас ад сябе, калі мы ёй бывала надта надакучым. У “Зьнічу” сустракаў шмат-шмат інійых чыста народна-беларускіх словаў, якіх нашая “мадэрная” літаратура ня ўжывае. Тутака пазволю сабе зацеміць, што пры чытаньні Коласавых твораў “Новая Зямля” й “Сымон Музыка” агортвае мяне тое самае, што і пры чытаньні “Зьнічу”. [...] Праўду сказаўшы, брыдка забіраць голас пра мову, ня будучы моваведам, ані літаратарам. Аднак мне здаецца, што нашыя сучасныя будаўнікі мовы, будуюць яе ня толькі бяз грунтоўнага фундаманту, але навет без сякой-такой дзеравянай падрубы. Кажнае дзіцянё ведае, што ў гэткай будыніне хутка робяцца распадзіны, якія трэ’ зарабляць, або і адказ на яго59; № 20, б. 8, “Слоў некулькі самаабароны”110; №34—35, рэцэнз. “Да новага выданьня Сьв. Эванэліі” а. Др. Ч. Сіповіча61; №37, б. 4~5рэпл.: “Маімрэцэнзарам ’*2; № 51—2, б. 4—5 “Якразумець назоў “Субожня”?”; № 24, б. 8 “Ад Рэдакцыі”63; у “Бацькаўшчыне” № 25 1955, рэцэнз. на выданьне “Эванэліі”, Др. Cm. Станкевіч6*. Апрача таго — прыватная карэспандэнцыя, кансультацыя зь языкаведамі; якою заінтэрэсаваным наша рэдакцыя можа служыць, як таксама й цэлымі “Гадавікамі” Зьнічу, дзе знайдзецца ўсё цытаванае. 2) А і прыгледзьмася крыху літургійнаму мовазнаўству самога пав[ажанага] крытыка. Найбольш кранула яго (паміма заўвагі: “ad libitum”1’5) у папулярным падручніку “Наўзорная Імша” і малітаўніку ‘Толас Душы" быццам памылковае тлумачэньне інвокацыі “Kyrie eleison” “Christe eleison” — “Божа зьмілуйся”, “Зжалься Божа над намі”. Калі стаў аднак тую й цэлую будыніну часта груктоўна перабудоўваць. Нашая сучасная літаратурная мова нагадвае цела бяз душы. Вы, Дарагі Айцец, пайшлі іншаю, памойму зусім добраю, дарогаю. Вы амаль што адзін, бяз ніякіх памагатыраў, пачалі будаваць пад наш будынак новы грунтоўны і моцны фундамант. А гэта, як ведама, ёсыр, вельмі цяжкай ды адказнай працай. Тут найменшая памылка будзе прычынай развалу будынку. Я веру ў тое, што беларуская мова будзеразбутоўвацца на фундаманце, які цяперака будуеце Вы. [...] 3 вялйкай паійанай да Вас — V. §.» (V. §. [Darahi Ajciec Tatarynovic] // Znic. № 18. Krasavik — Travien 1952. C. 8). 59 «Паважаны Cnadapy B. Ш. Рэдакцыя дзякуе Вам за... зацемкі аб нашай часопісі. Мы пазволілі сабе агласіць іх тут з увагі на тое незразуменьне, з якім некаторыя адзінкі спаткалі былі Зьніч на парозе яго выхаду ў сьвет, і з увагі на нашых Пав[ажаных] Супрацоўнікаў, ім бо ў першую чаргу належыцца Ваша джэнтэльмэнска-сатысфактная ацэна. Мы ўпаўне сьведамы адзначанай Вамі цяжкасьці й адказнасьці языковабудавецкай ролі, таму і ня спушчаем з вока — з аднаго боку — здаровых адраджэнскіх крыніц (аўтэнтычнай мовы вёскі), а з другога — і шырэйшых ды наглейшых новых адраджэнскіх патрэбаў, якіх нельга заспакоіць самой вясковай тэрміналёгіяй, а якія часам змушаюць не пагарджаць навет і... “бліскучай рэторыкай”. 3 узаемнай пашанай — Рэдакцыя» (Znic. № 18. Krasavik — Travien. 1952. С. 8). 60 Гл. вышэй: Рэдакцыя. Слоў некулькі самаабароны. 61 Гл. вышэй: а. Др. Ч. Сіповіч. Да новага выданьня сьв. Эванэліі. 62 Гл. вышэй: кс. П. Татарыновіч. Маім рэцэнзарам. 63 Ad Redakcyi // Znic. № 24. Cervien — Lipien 1953. C. 8. 64 Гл. вышэй: Ст. Ct. [Станіслаў Станкевіч]. Кнігапіс. “Сьвятая Эванэлія і Апостальскія Дзеі”. Пераклаў і падаў выясьненьні Кс. Др. Пётр Татарыновіч. Рым, 1954. С. 636. 65 Ad libitum (лац.) — паводле ўласнага жаданьня. “памылковасьць” тлумачыць сам — аспрэчваючы магчымасьць ужываньня паняцьця “Бог” заміж “Госпад” — дык датлумачыўся да таго, што мы дагэтуль, дый цэлая Эклезія, у гэтым “Kyrie eleison” маліліся не да Бога, бо — як кажа даслоўна — «грэцкае “Kyrios” знача “Госпад”, а не “Бог”», так як-бы пад абодвымі паняцьцямі “Госпад” і “Бог” ня можна разумець Кагось Аднаго... I як тады згадзіцца на тое дараджванае крытыкам, нібы-то “правільнае”, “Госпадзе, зжалься, ці... памілуй”, калі Госпад гэта ня Бог? Тым-болей, што “зжалься” куды горшае за “зьмілуйся”, дзеля свае многазначнасьці — жаліцца над кім, жаліцца за грахі, каяцца, жаліцца н[а]п[рыклад] вось гэткімі сьлязьмі, як крытык — тэрмін як такі занячышчае думку аб Божай несканчатнай Сьвятасьці. Таму вось пры нагодзе дазволенага дыалегаваньня, пераладжваньня (гл. два апошнія радкі Дэк[рэ]ту) — запраектавана “Божа зьмілуйся”. Кажам “запраектавана”, бо гэтая інвокацыя дана да выбару: хто хоча, можа гаварыць дагэтулешняе грэцкае: хто, напрыклад, прыпадкам і паверыў-бы, што “зьмілуйся” гэта “палянізм”, ды спудзіўся б яго, або дагадаўся б, што ‘Тоспадзе памілуй” гэта фактычна русыцызм... Так, як і тое “Хрыстэ зьмілуйся” — чаму у крытыка яно канечне “польскае”, а не скарэй лацінскае? Ды чаму больш правільнае “Хрысьце”, хоць бліжэй — як кажа — стараславянскага (а фактычна старабаўгарскага)? Калі ўжо ўглыбляцца ў морфолёгічную лёгіку, дык трэ было-б па-польску гаварыць “Хрыстусе” ад “Хрыстус”, (так, як аналягічна па-царкоўнаславянску — Хрйстосе ад Хрйстос, чаму аднак у практыцы — Xpucme?). Дзеля нейкай аднак рацыі, мо для польгі фонэтычнае, палякі асвоілі лацінскую форму “Christe”. Калі дапусьцілі й мы яе, дык гэтым-жа не спалянізаваліся, a “далацінізаваліся”, бо-ж наагул іўвесь абрад наш (каму ня ўспеўяшчэ ачужэць) — лацінскі, а ня “польскі”, як часта гракаюць нам вароны; мусім-жа шукаць мілагучнасьці.