“I сталася, калі грамады напіралі на яго, каб паслухаць слова Божага, а ён стаяў каля возера Гэназарэт. I ўбачыўшы дзьве лодкі, стаячыя на возеры, арыбакі былі выйшоўшы і паласкалі сеці. I ўвайшоўшы ў вадну лодку, што была Сымонава, прасіў яго ад’ехаць трохі ад зямлі. I сеўшы, вучыў грамады з лодкі”. “I сталася, як народ тоўпіўся да яго, каб паслухаць слова Божага, ён стаяў ля возера Гэназарэт. I ўбачыў дзьве лодкі стаячыя край возера, рыбакі-ж адыйшоўшыся паласкалі невады. Увайшоўшы ў вадну лодку, што-была Сымонава, прасіў яго адплысьці крыху ад берагу; і сеўшы, навучаў із лодкі”. Абодва гэтыя адрыўкі перадаюць згодна з арыгіналам тую самую думку, рожняцца аднак лёгкасьцю й яснасьцю стылю, сынтаксісу ды ўніклівасьцю тэрміналёгіі. Першы — больш даслоўны, затое менш ясны: “калі грамады напіралі, а ён стаяў”; “былі выйшаўшы” — нейкі сынтаксычны літванізм; “ад’ехаць трохі” — падхадней сказаць “адплысьці”, едзецца абыдна возам. У другім — сынтаксіс правільны, тэрміналёгія падхаднейшая, з этымолёгічнай тонкасьцю малюючая эпізод. У тым-жа разьдзеле верш 12 шчэ болып паказвае, як сьляпая даслоўнасьць у кс. Гадлеўскага зацямняе думку, і як гэта выпраставана, без нарушэньня думкі арыгіналу, у кс. Татарыновіча: “I сталася, калі быў у вадным месьце, і вось чалавек поўны праказы; і ўбачыўіпы Езуса і ўпаўшы на твар, прасіў яго, кажучы: Пане, калі хочаш, можаш мяне ачысьціць”. “I сталася, калі прабываў у вадным месьце, вось чалавек увесь у струпох, убачыўшы Езуса, ніцам паў ды прасіў яго кажучы: Усеспадару, калі хочаш, можаш мяне ачысьціць”. Сьляпая даслоўнасьць, праўда, перадае характар арыгінальнае мовы архаічнае, у ёй амаль кажны сказ пачынаецца на “I”, якое ў меру магчымасьці дзеля характарыстыкі трэба ўтрымаць, але-ж характарыстыка агульная ня зьменіцца, калі ў выпадку неабходнасьці раз ці другі ад яе адступіцца; гэта бадай у ва ўсіх іншамоўных перакладах здараецца, таму нельга закінуць і беларускаму найнавейшаму перакладчыку, калі гэта сабе пазволіў дзеля ясьнейшага прадстаўленьня думкі ў роднай мове. Да плюсаў перакладу кс. Татарыновіча трэба залічыць такжа і ўдатную замену ўжо выжытага ў нас тэрміну “Пан” адумысловым для Асобы Бога і Хрыста тэрмінам “Усеспадар”, уфармаваным праз самога перакладчыка ад асвоенага ўжо тэрміну “спадар” і заапрабаваным выдатнейшымі нашымі языкаведамі. Добра й тое, што дзеля адмены й рознаабраднасьці, ужывае часамі “Госпад” (не “Гасподзь”!). Ёсьць жменька й іншых, няўжываных у другіх беларускіх перакладчыкаў тэрмінаў, архаізмаў, нэолёгізмаў, правінцыяналізмаў, больш ці менш удатных, а ўсё-ж унезалежняючых нашу мову ад суседзкіх асыміляцыяў, дый удасканаляючых этымолёгічна й фонэтычна. Такія, напрыклад, словы як “засьнітак” = “зачатак таго, што будзе роджана” (слоўн[ік] Ластоўскага); “кунойміт” (замест неэстэтычнага дый небеларускага “мытнік, мытар”) = “урадовец, які зьбірае падаткі”, што даўней браліся куніцаю, як сьветчыць Смаленская Грамата (1230); “адыж” = аднак, але, адылі, як вынікае з кантэксту; “згробуўстаў” (замест небеларускага ды неяснага этымолёгічна й глухога фонэтычна “ўскрос”). Гэты апошні тэрмін, дык зложаны з трох слоў: з-гробу-ўстаў, чаго быццам ня любіць беларуская мова, таму трэ’ было-б яго пісаць асобна гэткім трыслоўем, але-ж усёроўна ў вымове гэтыя словы стройна зьліваюцца, дык ці ня варта ўжо гэтага толераваць нараўне зь іншымі выняткамі? Нельга мне тут глыбока залазіць у лінгвістычныя дэталі, у псыхолёгічныя дзейнікі (прывычка!), а найбольш у барбарызмавую двуязыковую парадоксальнасьць, — адцемлю толькі наагул, што праблема беларусізацыі рэлігійнай тэрмінолёгіі, гэта пякуча-актуальная праблема ў нашым кіпучым нацыянальна-рэлігійным адраджэньні, і шляхотныя, дый не бесталентныя спробы вырашэньня яе кс. Др. Татарыновічам у ягоным выдавецтве астаецца толькі прывітаць, a ўклад працавітае ўніклівае памысловасьці ў нашы нясьпелыя патрэбы, пры навале іншых заняткаў ды ўсебаковай бяспомачнасьці, удзячна падзіўляць. Але ў імя бесстароннасьці я мушу падчыркнуць і заўважаныя пахібы апісванай тут кнігі. Да некаторых зь іх — да тэхнічна-друкарскіх недаглядаў — пав[ажаны] перакладчык, слушна экскузуючыся, і сам у прадмове прызнаецца й прабуе направіць іх у канцы кнігі карэктай. I добра. Тая карэкта, дарэчы кажучы, выпала не страшнейшай, чым навет у самога таго падручнага Мэрка, які меў непараўнальна лепшыя выдавецкія абставіны. Шкада толькі, што гэная карэкта не надрукавана яшчэ дадатковай укладкай, якую можна было б мець перад вачыма, чытаючы кажную бачыну. Гэта, здаецца, й цяпер яшчэ зрабіць ня позна. Далейшым пахібам ёсьць тое, што на пачатку кажнай бачыны не паданы бег разьдзелаў і вершаў для пахопнейшай арыентацыі ў тэксьце. Частка віны за гэтыя недахопы, пэўне-ж, ляжыць і на нас чытачох затое, што ў пору, як кніга друкавалася адкрыта праз цэлыя гады й чакала на папраўкі зь нераскіданым наборам, мы іх не далі. За гэткую нашу сваечасную бяспомачнасьць зробім пав[ажанаму] выдаўцу рэкампэнсату выразумелай, дый так лёгкай-жа, асабістай карэктай розных няістотных дробязяў. Уканцы — яшчэ адзін недахоп, якога хіба нельга назваць дробязьзю, што на пачатку кнігі не памешчаны друкаваны ў № 33 “Зьнічу” дакумант з прызнаньнем і багаслаўленьнем Айца Сьвятога. Гэны дакумант быў-бы магутным аргумэнтам проці ўсіх сцэптыкаў і ворагаў адносна нашага самастойніцка-рэлігійнага адраджэньня, тых асабліва гэрархаў, ад якіх дзеля нацыянальнай неталеранцыі трудна было дастаць на якую рэлігійную, а тым-болей, на Эванэлію, належную апробату, й трэ’ было шукаць помачы ў аддаляных ад нас вялікіх аўтарытэтаў, як сь. п. Архбп. Матулевіч, ці Мітрапаліт Шэптыцкі. Асяньня? Вось кніга Пісьма Сьв. у нашай мове субсыд’яваная, выданая й заапрабаваная самым Рымам! Гэта не абыякі наш сукцэс! Браты, не змарнуйма-ж яго! Хай не астанецца аніводнага паасобніка нявыкарыстанага: у сьвятынях, у школах, у бібліятэках, у арганізацыях і сямейных вогнішчах ды на адзіноце! Цана ня будзе перашкодай, бо-ж выдавецтва абвяшчала для бяднейшых суродзічаў бясплатнасьць. He зьнеахвоціць хіба нікога да гэтай кнігі і ейная лацінка, наадварот: яшчэ болей — падчас сяньняшняй прэзэнтацыі нашай перад лацінскім Заходам, а змаганьня з найгразьнейшым нахабствам Масквы — павінна яна цікавіць нас; байкот яе ў гэткіх часах выглядаў-бы на адну з самагубскіх памылак. а. Леў Гарошка На кніжнай паліцы. Sviataja Evanelija і Apostalskija Dziei. Pieraklau i padau vyjasnienni Ks. Dr. Piotr Tatarynovic36 Патрэба выданьня беларускага перакладу Сьвятога Пісаньня або прынамся Новага Запавету з паясьненьнямі адчуваецца ўжо ад даўна і ўсякі добры пачын у гэтым кірунку годны пахвалы. Тым болып мусіўбы быць высока ацэнены такі пераклад, які мае на мэце “прыслужыцца эміграцыі, што знайходзіцца на духовым раздарожжы” і адносна мовы перакладу мае на ўвеце зьвяртаць асаблівую ўвагу на “яснасьць і мілагучнасьць стылю... і эстэтычную адпаведнасьць слоўніка”, як гэта абяцае на ўступе да свайго перакладу кс. Татарыновіч. Нажаль і то на вялікі жаль, перакладчык ня толькі што не датрымоўвае свайго абяцаньня, але проста выстаўляе яго на кпіны ў сваім перакладзе. Ужо сам назоў кнігі выклікае паважныя засьцярогі. Слова “Эванэлія” ўводзілася ў беларускай каталіцкай літаратуры, выдаванай у Вільні між 1936—1939 гадамі, але не атрымала агульнага прыняцьця дзеля таго, што мае форму пародыі (перакручаньня з мэтаю насьмешкі) з слова Эвангельле, якое ўжывалася і ўжываецца беларусамі паўсюдна так каталікамі, як і праваслаўнымі. Да таго гэтае слова перакладчык ужыў у адзіночным ліку, хоць падаў пераклад чатырох Эвангельляў. Праўда Хрыстос быў адзін і Ягоная добрая вестка — Эвангельле было адно, але ў данным выпадку маецца дачыненьне з чатырмя кнігамі, дык лепш зазначыць гэта і адпаведнаю граматычнаю формаю. Адступленьні адносна гэтае формы часам робяцца, але тады зьвяртаецца большая ўвага на паясьненьні. Мова перакладу так густа перасыпана новатворамі, правінцыяналізмамі і архаізмамі, што часам абцяжвае разуменьне тэксту. Некаторыя новатворы такія няўдалыя, што відаць сам перакладчык адчувае іх нясмак і стараецца іх унікаць. Напрыклад у Марка XII, 30 зусім выпушчана слова “Госпад”, якое на іншых мейсцах перадавалася новатворам “Усеспадар”. У Лукі 1,38 выраз “слуга Госпада” перадана як “слуга Божа”. У Матэя VII, 21 — ‘Тоспадзе, Госпадзе” пераведзена “Госпадзе, Усеспадару ” і т. д. У пагоні за арыгінальнасьцю перакладчык дапускаецца паважных недакладнасьцяў: замест “аздаравіў” — “ачуняў” (Мат. VIII, 13); замест “на пачатку” — “спаконвеку” (Ян I, 2), хоць гэтае апошняе слова дапускае розныя тлумачэньні тэксту. Ёсьць так-жа выпадкі 36 Друкуецца паводле: Гарошка, Л. a. Sviataja Evanelija і Apostalskija Dziei. Pieraklau i padau vyjasnienni Ks. Dr. Piotr Tatarynovic. Rym 1954 f. 8°, star. 636 // Божым Шляхам.1955. № 3—4 (66—67). Травень — Верасень. С. 31-32. зусім няправільнага перакладу, напрыклад, азначэньне большае пабожнасьці словам “буйнейшая”(Мат. V, 20). Наагул пералічыць усе слоўныя недакладнасьці гэтага перакладу немагчыма ў рамах артыкулу. Паясьненьні, якія прызначаны для таго, каб тэкст Сьвятога Пісаньня зрабіць больш зразумелым, у некаторых выпадках перакладчык выкарыстоўвае для апраўданьня сваіх новатвораў — гэткая практыка беззаганная ў сабе, на стар. 93 выкарыстоўваецца ў такі баламутны спосаб, спасылаючыся на кнігу Малышэвскага, што аж мяжуецца з хлуснёю. Шматлікія граматычныя формы, уведзеныя ў перакладзе, зусім ня прынятыя ў беларускай літаратурнай мове. Напрыклад, дзеяслоўная форма будучага часу незакончанага трываньня заменена царкоўна-славянскаю формаю: гаварыцімеце, мецімеце (говорйтй ймате, ймЬтй йматё). Шмат дзе гэтая форма ўжыта так-жа для азначэньня будучага часу закончанага трываньня (хрысьціціме, замест ахрысьціць. Мат. III, 11). Такую форму можна пачуць у некаторых паўдзённых беларускіх гаворках, але ў літаратурнай мове, калі не рахаваць пару адхіленьняў дзеля рытму ў аднаго паэта, дык нават і спробаў ня было ўвядзеньня гэтае граматычнае формы ў беларускую граматыку. Затое яна часта сустракаецца ў творах украінскіх пісьменьнікаў у Галіцыі. Таксама і сінтаксіс шмат мае зусім небеларускіх формаў: побач правінцыяналізмаў сустракаецца шмат польскіх формаў (прыметнікі ставяцца часта перад назоўнікамі, мноства дзеяпрыметнікавых сказаў).