10 Маецца на ўвазе выданьне: Stepovic, К. Holas Dusy. Rym, 1949. — 320 s. “ Gunnarsson, Gurmasr. Das slaviesche Wort fur Kirche // Upsala Universitets Arsskrift. Upsala, 1937. S. 58—62. — Л. Г. 12 Miklosich, Franz. Die Christliche Terminologie der slavischen Sprachen // Denkschriften der Phil, histor. Classe der Kais. Akademie der Wissenschaft. Bd. XXIV. Wien, 1876. S. 17. -Л. Г. 13 Miklosich, Franz. Die Christliche Terminologie der slavischen Sprachen. S. 17. -Л. Г. канчаткова прыйшлі да выснаўку, што слова “Царква” паходзіць ад грэцкага слова KvpiaKov, кйріакр) — Госпадні14. Нават гістарычна бяручы слова “Царква” нельга называць змаскаленым, ці згэрманізаваным, бо яно ўспрыймалася і ўжывалася славянамі незалежна ад немцаў і задоўга да таго як яго ўспрынялі расейцы. Сьвятыя браты Кірыла і Мяфод ведалі славянскую мову яшчэ перад тым, як прыйшлі ў Баўгарыю. У старым жыцьцяпісе гэтых сьвятых гаворыцца, што імпэратар Мануіл, выпраўляючы іх на місію, казаў: “Вы ёсьць салуняне, а ўсе салуняне гутараць чыста па-славянску”. Што гэтыя словы імпэратара адказваюць праўдзе сьведчыць той факт, што ад VI в. у Грэцыі каля Солуня пасялілася вялікая група славян, якія адарваліся ад беларускага племені Дрыгвічоў. Баўтарскі манах Храбар (VIII ст.) іх называе Другувітамі, значыць іхняю моваю і гаварылі сьвятыя браты Кірыла і Мяфод. Прымаючы пад увагу гэтая весткі нам ня толькі ня выпадае ствараць нейкае ўпярэджаньне да слова “Царква”, але хутчэй сьцьвердзіць, што беларусы да яго маюць найбольшае права. Што да слова “касьцёл”, дык хоць яно на Беларусь сапраўды прыйшло з Польшчы, але яно ня ёсьць польскае, бо-ж палякі ўзялі яго ад чэхаў, а чэхі стварылі яго ад лацінскага слова castellum — замак15. Пры гэтым неабходна падчыркнуць, што ў чэскай і славацкай мовах гэтае слова адносіцца толькі да азначэньня сьвятыняў, а да азначэньня рэлігійнае арганізацыі яны маюць слова Cirkev. Як яшчэ адзін закід супраць слоў “Царква”, “Касьцёл” кс. Татарыновіч падчырквае, што яны ня выйшлі “з нетраў незалежнай беларускай душы”. Гэтае цьверджаньне ёсьць праста дэмагогіяй, бо-ж і самое хрысціянства ня выйшла з нетраў беларускае душы, дык ці-ж яго так-жа трэба зьмяніць? Прытым большасць рэлігійнае тэрміналёгіі паходзіць з гэбрайскае, грэцкае і лацінскае моваў — ці іх усе неабходна мяняць? На ўсім сьвеце хрысьціянства несла з сабою багатую тэрміналегію для азначэньня ўсяго таго духоўнага і культурнага багацьця, якое яно мела ў сабе і ўсе ўважаюць гэты факт не як штосьці годнае заганы, але як паважны здабытак16. Ці-ж у нас белае павінна для арыгінальнасьці называцца чорным? Далей кс. Татарыновіч дадае яшчэ адну прычыну да зьмену назоваў — гэта “ўтаеная нехаць”даслова “касьцёл”... і... упярэджаньне да слова “царква”. У гэтым цьверджаньні ёсьць частка праўды, але толькі частка, бо ўласьціва ўпярэджаньне і нехаць адносяцца ня так 14 Gunnarsson, Gurmasr. Das slaviesche Wort fiir Kirche. S. 5. — Л. Г. 15 Miklosich, Franz. Die Christliche Terminologie der slavischen Sprachen. S. 18. -Л.Г. 16 Siegert, Hans. Griechisches in der Kirchensprache. Heidelberg, 1950. — Л. Г. да рэлігійных установаў, што называліся “Царквою” і “Касьцёлам”, але да духавенства, якое ў тых установах рабіла надужыцьці рэлігіі. У такім палажэньні зьмена слоў нічога новага ня дасьць, а калі-б і ўвесьці якое новае слова, дык яно хутка станецца такім-жа, як тыя, што яно замяніла. Затое зьмена на лепшае адносінаў духавенства да вернікаў і бяз зьмены слоў зьнішчыць і ўпярэджаньне і нехаць. Далейшая заўвага кс. Татарыновіча, што “няможа існаваць дзьвёх моваў” для аднаго народу, ёсьць зусім слушная. Трэба толькі пажадаць, каб ён сам дастасаваўся да яе і пакінуў тварыць нейкую дзівосную “зьнічаўскую” мову, пераладаваную новатворамі, правінцыяналізмамі і барбарызмамі. Дзе-як-дзе, але ў рэлігійных часапісах такая практыка зусім недапушчальная, бо тут абавязвае правіла, што да народу трэба зьвяртацца зразумелаю моваю. Рэлігійны часапіс заўсёды закранае рэлігійныя пачуваньні, з якімі экспэрымэнтаў рабіць нельга. У канцы кс. Татарыновіч прапануе замест “Царква”, “Касьцёл” новае слова “Субожня”, якое нібыта мае быць “вынятым із старых нашых назоваў сьвятыні” і спасылаецца пры гэтым на твор I. Малышэўскага “Творенія Отца нашего св. Кнрнлла Туровскаго”, Кіевг 1880, бач. XLV. Названую кніжку знайсьці нялёгка, але вось, знайшоўшы яе, дарэмна там шукаць слова “субожня”. Такога слова ня ведае ані Малышэўскі, ані сьв. Кірыла Тураўскі. I гэта відаць з далейшых слоў кс. Татарыновіча, бо ён замест назваць той твор і сказ, дзе можна знайсьці тое слова, пачынае апавядаць гісторыю: “Тураўскія князі, палоненыяўКіявеВаладзімерам тамашн[юю]сваю фамілійную сьвятыню называлі “божэнка”, “божня”, не “царква”». I далей падае ўвесь працэс тварэньня новага слова: “Каб данаравіць гэты адноўлены прыгожы архаізм да паняцьця суспольнасьці Божай, якой і зьяўляецца “эклесія” (sic!) дадана суфікс (sic!) “су” і выйшла “субожня”, “субажэнскі”». Тут, што ні сказ, дык памылка. Як ні прыкра сьцьвярджаць гэты факт, але яго сьцьвердзіць неабходна. Асабліва прыкра, што кс. Татарыновіч, спасылаючыся на твор Малышэўскага, стараецца сьведама ўвесьці чытача ў блуд. 3 цытаты відаць ясна, што “субожня” ня вынята з ніякага старога твору; гэтага слова ніколі ня ведаў ні сьв. Кірыла Тураўскі, ні Малышэўскі; горш таго яны нават ня ведалі слова “божня”, ад якога хоча кс. Татарыновіч вывесьці свой новатвор. Успомнены Малышэўскі на старонках XLIV і XLV кажа даслоўна: “Далее Турь, какь знатный варягь мог-ь быть начальным стройтелем'ь упомйнаемой вь летопйсй подь 1144 годомь туровой божнйцы, стоявшей npomueb того святого места, где совершйлось креіценіе кіевлят. М еслн такь, то это была фамйльная церковка Тура, ставшая потом усыпальнйцею его, его рода й прйшлых сь нймь туровскйхь варягов'ь, почему й называлась божнйцею, т. е. усыпальною, кладбшценскою церковью”. У нотцы дадана: “Божнйцамй, боженкамй называлйсь у нась й церквй, но no преймуіцеству церквй йлй церковкй усыпальныя, нагробныя, кладбшценскія”. Вось-жа аб “божні” ані на той старонцы, ані на іншых няма ўспаміну і таму спасыланьне кс. Татарыновіча на Мальшэўскага ёсьць недапушчальным фактам і асабліва прыкра, што ён яго паўтарае ў паясьненьні да перакладу сьв. Эвангельля паводля Матэя (на стар. 9з),зьнішчаючы тым самым давер да перакладу і асабліва да паясьненьняў. Выдумаўшы слова “божня”, кс. Татарыновіч творыць далей ад яго паходнае слова, дадаючы да яго прэфікс “су”, які ён яшчэ на дадатак называе памылкова суфіксам. Да гэтага трэба заўважыць, што нават калі-б “божэнкі” дзесь хтось і называў “божнямі”, дык яны ня прыгодныя да таго, каб з іх выводзіць назоў царквы-сьвятыні і Царквы-ўстановы. У вышэй цытаваным тэксьце Малышэўскі выразна “божэнкі” разрозьнівае ад іншых сьвятыняў, бо гэта былі цэркаўкі ўсыпальніцы, намагільныя капліцы, ці, як іх цяпер у нас некаторыя называюць, магільні — гэтыя сьвятыні свой пачатак выводзяць яшчэ з дахрысьціянскіх маўзолеяў. У божэнках культ адпраўляўся рэдка, або толькі прынагадна, тады калі фамілійныя сьвятыні маглі мець гробы ў сваіх падвалах, або і зусім іх ня мець, але мелі сталы культ. Нажаль, гэтае розьніцы кс. Татарыновіч зусім не заўважвае. А слова “бажніца” захавалася і да сёньня ў беларускай мове, але для азначэньня нехрысьціянскіх сьвятыняў: “жыдоўская бажніца”. Таму Пушча17 выказваючы вобразна сваю нязгоду з камунізмам, пісаў: “Ня гнуся каленьмі ў бажніцы-сьвятыні”18. Цяпер, не зважаючы на ўсе беспадстаўнасьці і недарэчнасьці, якіх дапусьціўся кс. Татарыновіч пры тварэньні слова “субожня”, трэба пацікавіцца, ці яно новае ў беларускай мове? Зусім не! Праўда сёньня ў літаратурнай мове гэтае слова не ўжываецца, але Насовіч у сваім слоўніку падае некалькі слоў блізкіх да яго: «Субожный — ймеюіцій Бога в сердце. Мйлосердный; Субоженый — доведеный до ншцеты. “Калі дасі тым ня будзеш субожэн”; Субожйваць — доводйть до убожества»19. У некаторых мяйсцовых гутарках і цяпер яшчэ захаваліся гэтыя словы і паводля іх “субожня”азначала-б даводжаньне да жабрацтва ці інстытуцыю, якая даводзіць да жабрацтва. 17 Язэп Пушча (сапр. Плашчынскі, 1902—1964), паэт, крытык, перакладчык. 18 Радок з цыклю вершаў Язэпа Пушчы “Асеньнія песьні”. 19 Носовнчь, Нван. Словарь Бьлорусскаго нарЬчія. Санкт-Петербургь, 1870. С. 620. -Л. Г. Калі-б не зьвяртаць увагі на стары слоўнік Насовіча і папрабаваць азначыць зьмест слова “субожня ’’згодна з духам сучаснае беларускае літаратурнае мовы, дык яно магло-б азначаць згуртаваньне багоў — гэта значыць тое, што грэкі называлі пантэонам. Назваць аднак такім словам Хрыстовую Царкву — гэта ёсьць глумам над рэлігійнымі пачуцьцямі і пахне гэрэзіяй. Таму, што “Зьніч” выдаёцца ў Рыме, сталіцы каталіцызму, камусьці магло-б здавацца, што тыя моўныя “экспэрымэнты”, ад якіх роіцца на старонках “Зьнічу”, маюць якуюсьці рымскую інспірацію адносна беларусаў. Вось-жа каб так ніхто ня думаў, на гэтым мейсцы сьцьвярджаецца, што моўныя дзівацтвы кс. Татарыновіча ёсьць выключна ягоным дзелам. Бязумоўна, калі камусьці не падабаецца нейкае слова, ён мае поўнае права шукаць іншае, але з усяго вышэйсказанага відаць, што няма ніякай ані асновы, ані патрэбы да зьмены ад вякоў зьбеларушчанага і агульнапрынятага слова “Царква ” (Каталіцкая Царква, Праваслаўная Царква). Датаго варта дадаць, што ім карыстаюцца ня толькі беларусы, але агулам усе славянскія народы за выняткам палякаў і то толькі ад XVI ст. Кожны народ вымаўляе гэтае слова на свой лад, адпаведна да духу свае мовы: баўгары — Цьрква, беларусы — Царква, кашубы — Cerkvjo, лужычане — Сагк’оі, македонцы — Црква, палякі да XVI ст. Cerkiew20, а потым Kosciol, расейцы — Церковь, славакі — Cirkev, славэнцы — Crkev, сэрбы — Црква, украінцы — Церква, харваты — Crkva, чэхі — Cirkev. Гэтыя-ж словы звычайна ўжываюцца і да азначэньня сьвятыняў, толькі чэхі і славакі, як ужо было зазначана, маюць асобнае слова kostel. На Беларусі да XVI в. ужывалася толькі слова “царква”, а потым пачаў пашырацца польскі звычай называць цэрквамі толькі сьвятыні ўсходняга абраду, а касьцёламі — сьвятыні лацінскага абраду і з часам гэты звычай стаўся агульным; з такім станам рэчаў хочаш-ня-хочаш, але неабходна рахавацца, бо міма ўсіх стараньняў вернікі заўсёды будуць называць рознымі словамі сьвятыні, якія і нутрана і вонкава розьняцца між сабою. Толькі тады, калі ў іх вернікі будуць сябе пачуваць аднолькава, як у доме аднаго супольнага Нябеснага Айца, зьнікне розьніца ў назовах сьвятыняў.