Запісы 39 дыск у дадатку

Запісы 39

дыск у дадатку
205.84 МБ
Кідаецца так-жа ў вочы няўвага да правапісу. Нават тыя самыя словы адзін раз пішуцца так, другі раз іначай: такжа — так-жа; анел — анёл і пад.
Шмат ёсьць дробных памылак, якія зусім выбачальныя, бо-ж ведама як цяжка правіць набор, які робіць чужынец, што ня ведае беларускае мовы, але павага і значэньне Сьвятога Пісаньня вымагае адпаведна ўважлівых адносін да карэктуры асабліва тады, калі праз памылку зьмяняецца зусім сэнс слова, напрыклад: сто — што, ласка — ляска і пад.
Моўныя недарэчнасьці і дзівацтвы, якіх поўна ў перакладзе кс. Татарыновіча, кампрамітуюць беларускую мову і перад філялёгамі і перад вернікамі, бо гэткія моўныя экспэрымэнты ня прычыняюцца да падняцьця рэлігійнасьці, але наадварот — спрычыняюць замяшаньне, да таго ўсяго яны ня годзяцца з павагаю Сьвятога Пісаньня.
кс. П. Татарыновгч
Маім рэцэнзарам37
На маё леташняе выданьне перакладу “Сьв. Эванэліі й Апостальскіх Дзеяў” паказалася ў беларускай прэсе некалька рацэнзыяў: Сп. Др. Ст. Станкевіча ў № 25 “Баць[каўшч]ны” і а. Др. Ч. Сіповіча ў № 34 “Зьнічу”, а такжа адклікнулася шмат галасоў у прыватнай карэспандэнцыі. Гэныя рэцэнзары, хоць пабежна, a ўсё-ж не бескарысна выказалі плюсы і мінусы кнігі, вытрымоўваючы належную аб’ектыўнасьць, прыязны тон і такт, ды будзячы здаровае заінтэрэсаваньне сярод чытачоў. За гэта выказываю тут ім падзяку й гатоўнасьць скарыстаць, у меру магчымасьці й патрэбы, зь іхніх дробных спасьцярогаў.
Але вось на самым вылёце з друку гэтага нумару нашай часопісі, падасьпела крыху іншая рэцэнзія, а. Л. Гарошкі, у № 66—67 “Божым Шляхам”38, вымагаючая й крыху іншага адказу. Пастараюся тут — наколькі пазволіць час — паралельным да стаўленых мне закідаў выясьненьнем адносна іх п[аважаных] Чытачоў з’арыентаваць.
Пав[ажаны] Рэцэнзар адразу на самым уступе свае рэцэнзыі аж да “вялікага жалю” разжальваецца, што я ў сваім перакладзе быццам “выкпіў” абяцаную ў прадмове “яснасьць і мілагучнасьць стылю... і эстэтычную адпаведнасьць слоўніка”, але ані аднюсенькім канкрэтным прыкладам гэных дзівосных “кпін” ня ўдавадняе. За сьлязьмі таго “жалю”, дык мусіць вельмі цяжка было той прыклад знайсьці, таму, каб “жаль” той апраўдаць, прабуе пакрыць гэта собскім галаслоўным ды больш, чым неэстэтычным і неадпаведным, ня кажучы ўжо для рэцэнзыі Сьв. Пісаньня, але навет для ягонай часопісі, лексіконам (“кпіны”, “пародыя”, “хлусьня”, “дзівацтвы” і т. п.)-
Ясна пакажа гэта самасьць рэчы.
Калі назова “Эванэлія” не атрымала агульнага прыняцьця дзеля таго, што мае форму “пародыі”, дык чаму мела-б атрымаць тое прыняцьце прапанаваная а. Г[арошкам] “Эвангэльле”, маючая форму яшчэ болынай “пародыі” грэцкага арыгіналу “Evaggelion”. Нечымжа не задаваляла тое “Эвангэльле”, калі “ўводзілася ў беларускай каталіцкай літаратуры Эванэлія”, што й дасяньня, насуперак цьверджаньню а. Г[арошкі], ужываецца. (Каб ня ўжывалася, дык ня было-б вось чаго а. Г[арошку] й крытыкаваць.) На якой падставе
37 Друкуецца паводле: Tatarynovic, Р. х. Maim recenzaram // Znic. № 37. Studzien — Sakavik 1956. C. 4—5.
38 Гл. вышэй: a. Леў Гарошка. Ha кніжнай паліцы. Sviataja Evanelija i Apostalskija Dziei. Pieraklau i padau vyjasnienni Ks. Dr. Piotr Tatarynovic.
Пав[ажаны] Рэцэнзар замыкае тое ўжываньне ў 1936—1939 г., калі каталіцкія выдавецтвы, а зь імі й народ, ад самых раньніх адраджэнскіх часаў (гл. усе выданьні малітаўнікаў, казаньняў ды інш. літаратуры), ужывалі тэрміну “Эвангэлія”, а пасьля фонэтычнай эвалюцыі (дзеля лягчэйшага вымаўляньня, каб ня вызяхаць паўгрудзей на тое “г”) — “Эванэлія”; якая ў 1939 ня толькі ня была закінена, але набрала шчэ сур’ёзнейшай ды шырэйшай апробаты й прахтыкі ў так паважным выданьні яе, як пераклад кс. Мгр. Гадлеўскага, ды новыя выданьні малітаўніка. Ня чутно было, каб праваслаўныя супроць гэтага сур’ёзна выступалі. А вучоныя, дык навет ішлі далей у гэтай эвалюцыі й дараджвалі тэрмін “Ванэля”, як болей згодны з псыхікай народу й з фонэтычна-эвалюцыйным прыродным законам. (Італійцы таксама замест старога злацін[ізаванага] “Evangelium” ужываюць народнае “Vangelo”.) Калі гэтая форма, высказаная ў літаратуры Багушэвічам (“Хрэзьбіны Мацюка”), і магла выдацца каму пародыяй, дык гэта хіба таму толькі, хто адважваўся і ўсю мову беларускую называць “мужыцкай пародыяй” пануючай тады мовы царкоўна-славянскай, расейскай ці польскай...
А што да таго “множнага ліку” ў назове, дык быў-бы я рад яго ўвясьці, каб гэта post factum было магчымым, ды каб гэта ня было супярэчным із слушнейшым адваротным цьверджаньнем П[аважанага] Рэцэнзара, што “Хрыстос быў адзін і Ягоная добрая вестка — Эвангэльле было адно”; аб чым зрэштай і я, за прыкладам амаль усіх перакладчыкаў, цьвярдзіў у маіх “Уступных Выясьненьнях” (б. 9), на якія а. Г[арошку] трэ было зьвярнуць “большую ўвагу”, каб не даваць промаху ў сваіх павучэньнях ды нарэшце знайсьці апраўданьне для мае назовы.
А тыя “новатворы, правінцыяналізмы і архаізмы” — дык ня так ужо “няўдалыя” й “густыя”, каб сапраўды “абцяжвалі разуменьне тэксту”, таму папярэдні мой рэцэнзар а. Др. Сіповіч, зусім не галаслоўна залічыў мне іх да плюсаў, а патрэбу беларусызацыі рэлігійнай тэрміналёгіі назваў “пякуча-актуальнай” (гл. № 34, б. 8 “Зьнічу”).
У Марка 12,30 — не “Ўсеспадар”, нажаль, апушчаны, a — “Госпад” (гл. Мт. 22,37), і то зусім не празь “нясмак”, а праз звычайны недагляд, (новай эрратай ужо напраўлены). Аб смаку, то дайма высказацца тут крыху лепшаму за нас абодвых языкаведу, які даючы мне навуковую кансультацыю, пісаў: «“Пана”напэўна трэба выжываць ізмалітваў, пакідаючы яму толькі ягонае сьціслае сацыяльна-клясавае значэньне... Вашае “Ўсеспадар” мне асабіста вельмі падабаецца, яно мае патрэбнае тут адценьне вышэйшасьці над усімі іншымі, зямнымі “спадарамі” Божае ўсемагутнасьці. Я мог-бы толькі раіць Вам сьмела прасоўваць гэты ўдалы тэрмін».
У Лукаша I, 38 — камантар, уважна прачытаны, разгоніць усе скрупулы.
У Матауша 7, 21 — ‘Тоспадзе, Усеспадару” наўмысьне супастаўленыя дзеля паказаньня сынанімнасьці гэтых, ужываных замест таўтолёгіі, тэрмінаў.
Проці Мт. 8,13 — закід памылкова сконструаваны: слова “ачуняў” (гл. Ласт[оўскага], Насов[іча]) сынонімізуе адпаведны сабе тэрмін “аздаравеў”, а не — прымайстраванае Рэцэнзарам “аздаравіў”; выразна відно гэта з сэнсу цытаванага вершу: “I сказаў Езус сотніку: Ідзі, як ты уверыў, так табе хай станецца. I ачуняў слуга ў тую гадзіну” (цудоўна ачуняў, або аздаравеў). Паказвае гэта й кантэкст: сотнік (у 8 в.) гавора “аздаравее” (ад “аздаравець”).
У Яна I, 2 — дык і трэба праз слова “спаконвеку”дапускаць іншае, чым у слове “на пачатку”, тлумачэньне тэксту, бо тэрмін “на пачатку” адносіцца да пачатку сьвету, а ня “Слова”, ня меўшага пачатку; a тэрмін “спаконвеку” яўна адносіцца да спрадвечнага “Слова” (Бога). Украінскі пераклад мае тут таксама “спаконвеку”.
Пераклад Мт. 5, 20 — ня толькі не нарушае сэнсу арыгіналу, але навет лепш яго перадае, чым іншыя пераклады. Трэба ведаць, што абсалютная даслоўнасьць перакладу — не заўсёды магчымая дый забавязваючая. Як бо, напрыкл[ад], перакласьці ў даным выпадку лацінскае “abundaverit” (рас. “б. йзобйлувать”, польс. “б. obfitovac”)?
Далей — Пав[ажаны] Крытык, выткнуўшы толькі адзін выпадак замены дзеяслоўнай формы будучага часу закончанага трываньня формай няскончанага трываньня (“хрысьціць” замест “ахрысьціць”, Мт. з, 11), піша, што я ўвёў у пераклад шматлікія граматычныя формы, якіх быццам навет і спробаў ня было ўвядзеньня ў беларускую граматыку, і пры гэтым канфузіцца з іх царкоўнаславянскасьці, хоць яны без параўнаньня менш царкоўнаславянскія, чым, напрыкл[ад], “Эвангэльле”, дый якраз у нашу граматыку і ўведзеная (гл. Б. Тарашкевіч “Беларуская Граматыка”, Менск 1943, б. 73); а ў дадатку — прапанаванай формай “ахрысьціць” ніхто не перакладаў лацінскага “baptisabit” (гл. пераклады: украінскі, расейскі, польскі ды іншыя беларускія).
Уканцы П[аважаны] Рэцэнзар скардзіцца, што “пералічыць усе слоўныя недакладнасьці гэтага перакладу немагчыма”, тады як ані адным зь пералічаных не даказаў патрэбу гэтага пералічаньня, бо што ні закід — то промах.
Пасьля гэтага, дык аб галаслоўных закідах проці майго сынтаксісу ды правапісу ня будзем і гаварыць.
За вялікадушнае дараваньне непазьбежных друкарскіх пахібаў хай П[аважаны] Карэктар пазволіць мне адузаемніцца дараваньнем Яму таго, што да гэткіх лёгкавыбачальных дробязяў не залічыў і тыя
“sto” ды “laska”, сэнс якіх (“sto”, “laska”) з кантэксту нагэтулькі ясны, што аж сьмешна гаварыць тут аб загрожанай імі “павазе і значэньні” Сьв. Пісаньня; калі-б карэкта прыйшла ўпору, тады як чакала на яе волава, напэўна гэткая “трагэдыя” ня здарылася-б...
Аб закіданых мне экспэрымэнтах, якія быццам “кампрамітуюць беларускую мову і перад філёлёгамі і перад вернікамі”, дык, побач зь іншымі, вышэй цытаваны філёлёгу сваёй навуковай кансультацыі так піша: «Ідэя стварыць адзіны тэрмін для задзіночаньняразьдзеленых вызнаньнява “царквы” й “касьцёла”, вельмі правільная. Падаваная Вамі назова мо была-б добрая ўжо хоць-бы тым, што гэта ўсё-ж не нэалягізм, а ўжыванае, хоць і даўно, слова. Толькі дзеля гэтага трэ было-б падаць дзе, калі, кім яно ўжывалася»... У зьвязку з гэтым і зьявілася на 93 б[ачыне] тая “беззаганная ў сабе прахтыка”кароткага (не “баламутнага”) паказаньня крыніцы й першаўзору праектаваных тэрмінаў з кнігі Малышэвскага.
“Згаршэньня” вернікаў няма чаго баяцца. Вось што ад аднае арганізацыі іхняе ў тракце навет пісаньня гэтага артыкулу пошта мне даручае: “Гэтым паведамляем, што Эванэлію атрымалі., за што шчыра і сардэчна дзякуем. Сапраўды ўзбагацілася нашая бібліятэка, так прыгожай кнігай як вонкава, так і апрацоўкай з так цудоўнай прадмовай... гэта ёсьць скарбам беларускага друкаванага слова на эміграцыі”. Адзін з найвыбітнейшых дзейнікаў друтое арганізацыі (БІНіМ) выказывае ня менш шчырую падзяку, шкадуючы, што з гэткай цэннай кнігі ня можа, дзеля залезнай заслоны, карыстаць уся наша бацькаўшчына, а толькі эміграцыя. Іншы, даволі ўплывовы наш вернік, піша: «Дужа дзякую за Эванэлію... Вашая мова зусім не разіць вуха. Замена “касьцёл, царква” на “эклезія” здаецца будзе трапны і пашырыцца... Веру, за гэты прыгожы і карысны пачын, дазнаеце Божага багаславенства і народнае ўдзячнасьці, калі і не адразу цяпер, дык напэўна ўжо найбліжэйшая будучыня дацэніць і ўшануе». За аўтэнтычнасьць гэтых апініяў — ручаюся. А іх Выдавецтва атрымала масу, ня толькі ад каталікоў, але і ад праваслаўных, не спаткаўшы ў іх нідзе ані слова гэткай трывожлівасьці, як а. Г[аро]шкі, перад “замяшаньнем”, “згоршаньнем” ды “нязгоднасьцяй з павагай Сьв. Пісаньня”, выснаваных у канчатковым уступе рэцэнзіі. Калі да іх дадамо вышэй адцемленыя рэцэнзыі, афіцыяльную апробату й водклікі гэрархічных аўтарытэтаў на чале з дакумантам ад Айца Сьв., дык пакажацца зусім ясна, што мова рэцэнзаванай кнігі нідзе ні ў кога не насеела таго “замяшаньня і згоршаньня” — іх фантастычна сее вузкі, вылучна нэгатывістычны, суб’ектывізм рэцэнзыйнай мовы а. Л[ява] Гарошкі.