Што адмена “Рыму” на “Рому” дзікая, відаць таксама з таго, што аўтар адмены спыніўся на “Роме”, аўжо прыметніка “ромскі” ад “Ромы” і “Рамляніна”, жыхара Ромы, у яго ня бачым, прыметнік ё “рымскі”. Той самы сьвятар, яшчэ слова “касьцёл” — з чэскага “костэль”, каторае з лацінскага “castellum” — малы горад, гарадок (рас. “крепостца”) адмяніў на “эклезія”. Згодна із сваім значаньням лацінскім, у мове чэскай “костэль” знача “сьвятыня” (будынак), бо ў старавеччу сьвятыні былі заразом абароннымі месцамі. У мове нашай і ў польскай значаньне слова “касьцёл”пашыралася й на (каталіцкую) царкву як арганізацыю. Такім парадкам тут слова даўно перанятае й усім зразумелае адменна на таксама чужое, нам новае, незразумелае. Адно тады варта аддаліць барбарызм, калі замест яго дамо слова свае. Таксама й тут прыметніка ад “эклезія” не сустракаем. Колькі год таму, а. Леў Гарошка напісаў у “Божым Шляху”, што іконамі завуць абразы аднае малярскае школы. Зь лягкое рукі ягонае іконаю пачалі зваць у нас некаторыя кажны абраз сьвятога. “Ікона ’’слова грэцкае (“айкон ”) і ў мове грэцкай яно азначае кажны абраз, незалежна ад школы, ды як абраз сьвятога так праклятога, як чалавека так і зьвера. Прыкладам у грэцкім арыгінале Евангельлі сьв. Мацьвея 22:20 і Маркі 12:16 іконаю названы малюнак цэсара на манэце, у в аб’яўленьні сьв. Яана апостала 12:14 іконаю названы абраз зьвера. Значыцца, грэцкае слова “ікона” мае значаньне сусім такое, як беларускае абраз, і мы, маючы сваё, ані не патрабуем пераймаць чужое. Перанятае слова “ікона” да мовы расійскае адзяржала там толькі значаньне абраза сьвятога, сьвятых. Прычына: калі які народ ізь ніжшай культураю пераймае словы ад народу з культураю вышшай, дык часта прыдаець такія словам значаньне вышшае. Гэтак, прыкладам, “обыватэль”у мове чэскай знача “жыхар”, але перанятае зь яе да мовы польскай знача ў ёй “грамадзянін”. Пераймаць слова “ікона” ў яго значаньню расійскім знача пераймаць русыцызм, расійскі гэленізм. [а. Л. Гарошка] Зь беларускае прэсы [Зьніч: Студзень — Сакавік, 1965, № 81, Год XVI]45 Увесь нумар заняты вельмі цікавымі тэмамі. Гарачы і магутны верш Янкі Купалы пачынае Новы Год: “Паўстань з народу нашага, Прарок... Пясьняр... Ваяк... Уладар!..”. Крыху трудна зразумець, што значаць у артыкуле словы: “Наўсьперш, усадоміць, струм, жывуальны, вырынацца, сьледамкі, сусьціг, тропат, уснавальны, вадзінакрыніца, ацямленьне” і інш. Нам здаецца, што, калі Царква (Экклезія) уводзіць нават у Літургію народныя мовы, каб Божае слова было даступна ўсім, дык і беларусы будуць болып рады, калі мы будзем даваць ім выясьненьні ў мове зразумелай. Чарнэцкі, Я[нка] [Ліст з Чыкаго да а. Льва Гарошкі]46 Паважаны Айцец Рэдактар! У зацемцы зь беларускага жыцьця (№ 3) датычна “Зьніча” ўстаўлена, што крыху трудна зразумець, што значаць слова: “Наўсьперш, усадоміць... і інш.”, далей надрукавана: “Нам здаецца, што калі Царква ўводзіць нават у Літургію народныя мовы, каб Божае слова было даступна ўсім, дык і беларусы будуць болый рады, калімы будзем даваць ім выясьненьніў мове зразумелай”. Нам, Беларусам, трэба цешыцца з чужога счасьця, бо нас гэта абмінула і абмінае. У нас на эміграцыі ёсьць беларускія парахвіі толькі ўсходняга абраду, дзе нязьменна ёсьць каранаваная стара-баўгарская зрасейшчаная мова; у цэрквах мала зразумелая для старэйшых, а для моладзі — тое самае, што і турэцкая. Дык ня дзіва, што моладзь мала наведвае свае цэрквы. Каталіцкая беларуская парахвія ў Чыкаго, усходняга абраду, дзякуючы бадай ці ня выключна зрасейшчанай Літургійнай мове, ня можа пахваліцца аб’еднаньнем і прыхільнасьцю каталікоў беларусаўлаціннікаў, бо гэтыя апошнія добра ведаюць, як былі прасьледаваны іхнія бацькі, а часткова і яны самі за сваю нацыянальнасьць і рэлігію. 45 Друкуецца паводле: 3 беларускае прэсы // Божым Шляхам. 1965. № 3 (90). Травень — Чэрвень. С. 17. 46 Друкуецца паводле: Чарнэцкі, Я. [Ліст з Чыкаго] // Божым Шляхам. 1965. № 5 (92). Верасень — Кастрычнік. С. 20. Дык для дабра рэлігіі, народнага адзінства і нашай нацыянальнай годнасьці неабходна найхутчэй устанавіць у нашых цэрквах родную беларускую мову. I мне здаецца, што словы ці тэрміны ў “Зьнічу” ня зусім трудныя, бо яны чыста беларускія, толькі з другое ваколіцы. [а. Л. Гарошка] Беларуская мова ў лацінскім абрадзе47 Усе беларусы прымуць з радасьцю Дэкрэт з дня 9 чэрвеня 1965 г., падпісаны Яго Эмінэнцыяй Кардыналам Л еркаро48 ад імя ўпаважненае Камісіі да спраў літургічных, у якім сказана, што беларуская мова можа ўжывацца ў сьв. Літургіі, адпраўлянай для народу. Як даведваемся са зьместу Дэкрэту, дазвол ужываньня беларускае мовы ў лацінскім абрадзе атрымаў Яго Дастойнасьць Біскуп Балеслаў Слёсканс, Апостальскі Адміністратар Менскі і Магілёўскі. За гэта ўсе мы выказваем Яму шчырую ўдзячнасьць. Пры гэтым мы павінны аднак заўважыць, што трэба адрозьніць д а з в о л на ўжываньне жывой беларускай мовы ў набажэнствах ад самога ўжываньня.Трэбавельмівялікайразвагііасьцярожнасьці, асабліва ў сьвятых абрадах, пры перакладзе лацінскае мовы на жывую. На вялікі жаль, рэдактар “Znica” не зьвяртае ўвагі на публічную апінію беларусаў: ён часта ўжывае словы штучна створаныя і прасякнутыя полёнізмамі. Ня можна такжа прайсьці міма такіх фактаў, што адно гаворыцца вышэйшым царкоўным уладам, а другое робіцца. Прыкладам, у Дэкрэце, аб якім тут мова, сказана, што тэкст беларускае Імшы (Літургіі) да часу будзе з малітаўніка ‘Толас Душы”. Калі аднак параўнаць тэкст з малітаўніка із тым вышаўшым з друку, як дадатак да “Znica” (Наўзорная Імша Сьвятая — Літургія...49), дык заўважаецца ў найбольш важных малітвах — (прыкладам, “Веру”) — розьніцу. Праўда, у малітаўніку ‘Толас Душы” (рымскае выданьне) ёсьць ня толькі друкарскія памылкі, але і недакладнасьці, незразумелыя 47 Друкуецца паводле: Беларуская мова ў лацінскім абрадзе // Божым Шляхам. 1965. № 5 (92). Верасень — Кастрычнік. С. 1. 48 Джакама Леркаро (іт. Giacomo Lercaro, 1891—1976), італьянскі кардынал. Архіяпіскап Равены (1947—1952), архіяпіскап Балоны (1952—1968), кардынал-сьвятар ад 1953 г. 49 Маецца на ўвазе выданьне: Nauzornaja (piersaja) Imsa Sviataja — Liturhija pavodle abnotilenaha abrade bieiaruskaj movaj. Rym: vydaviectva “Znic”, 1965. 15 s. сказы і дагматычна сумніўныя. Іх трэба было-б паправіць належна і адпаведна. Ці-ж гэта аднак можа зрабіць адзін чалавек, хоць-бы сабе вельмі працавіты? Трэба знаць, апрача сваей, такжа старадаўныя мовы. Для прыкладу возьмем пераклад ведамай малітвы, якая ўжываецца ува ўсіх хрысьціянскіх абрадах: “Kyrie eleison”, славянскае: ‘Тоспадзі, памілуй”. У малітаўніку “Голас Душы” (выд. рымскае) старадаўнае грэцкае “Kyrie eleison” тлумачыцца праз: “Зжалься, Божа, над намі”, а ў “Наўзорнай Імшы” тое самае ператлумачана: “Божа, зьмілуйся”. Абодвы тлумачэньні неправідловыя, бо грэцкае “Kyrios” знача “Госпад”, а не Бог. Ці нялепш было-б у г. наз. беларускай Імшы лацінскага абраду папросту затрымаць “Kyrie eleison”, або, калі тлумачыць, дык правідлова: “Госпадзе, зжалься”, або “Госпадзе, памілуй”? Калі затрымаемся крыху больш пры гэтай малітве, дык трэба зьвярнуць увагу такжа і на “Christe eleison”. Малітаўнік ‘Толас Душы” тлумачыць гэтыпабожны кліч: “Хрыстэ, зжалься над намі”, а “Наўзорная Імша сьвятая...”: “Хрыстэ, зьмілуйся”. Пытаемо: чаму-ж той самы аўтар адзін раз тлумачыць так, a іншым разам інакш? Далей: хто зь беларусаў ужывае слова “Хрыстэ”? Часам беларусы кажуць: “Хрыстусе” (форма спалянізаваная), або: “Хрысьце” (бліжэй стараславянскага), але ніколі “Хрыстэ”, бо-ж гэта жыўцом польшчына! Можна было-б падаць больш падобных прыкладаў, аднак мы спынімся і сьцьвердзім наступнае: усё пазытыўнае, што было ці ёсьць зроблена праз паважанага рэдактара “Зьніча”, мы ня толькі прыймаем, але — як агульнае дабро — будзем падтрымліваць і пашыраць. Нямала аднак апошнім часам друкавалася на старонках “Зьніча”, што — дзеля таго самага агульнага беларускага дабра — патрабуе здаровай грамадзкай крытыкі і спраставаньня. Добра паінфармаваны духоўныя ўлады ня могуць дазволіць, каб асабліва там, дзе “Сьвятое Сьвятых”, кожны баранаваў, як яму спадабаецца. Гэта адносіцца ў першую чаргу да перакладу Сьв. Пісаньня і да літургічных тэкстаў — так лацінскага як і стараславянскага абраду. Таму мы лічым, што павінны заіснаваць у беларусаў к а м і с і і, а ў іх склад павінны ўваходзіць каталікі і праваслаўныя, а такжа спэцыялісты людзі сьвецкія. Тады мы абмінём небясьпеку пісаньня і друкаваньня сьвятых тэкстаў лёгкамысна і непрыгатавана. Рэдактар “Зьнічу” “Штучная мова Зьнічу”, ці штучны над ёю “жаль”?50 Легалізацыя беларускай мовы ў Літургіі Кажнаму сяньня ўжо ведама дый зразумела, зь якою ўцехаю і прызнаньнем прыняла агульная беларуская апінія абвестку ў Зьнічы (№ 81) аб легалізацыі беларускай мовы ў каталіцка-лацінскай Літургіі = Мшы Сьв. Ведама зь якою растропнасьцю й выразумеласьцю для пачаткавых труднасьцяў абыдных паўстрымоўвалася тая апінія ад разводжаньня крытыкаманскага, атрутнага ў псыхозе нашага разладзьдзя, прычэпства да няістотных, штучна перавялічваных дробязяў. Наадварот, сьпяшыла прыватна ці публічна, у прэсе, выказваць дабражаданьні памыснага разьвіцьця ды падзяку і інтэрвэнюючым і дэкрэтуючым Уладам за іхнюю турботнасьць аб патрэбах беларускага народу; падчорківаючы такжа заслуті ініцыятыўныя, ды ажыцяўляючыя на прахтыцы тую легалізацыю, Дырэкцыі Эмігранцкіх Душпастырстваў, замацоўваючай яе ў гісторыі, рэклямуючай перад іншымі, адраджаючыміся народамі. На працягу паўгода гэтая прахтыка ў меру скромных магчымасьцяў пачала разьвівацца, дасканаліцца, папаўняючы й зацьвярджаючы ў Літургічнай Камісыі далейшыя тэксты Літургіяў і папулярна цэлебруючы іх (гл. хроніку на бач. 7) ды заклікаючы да разьвіцьцёвай супрацы болей сіл (паваж[аны] рэдактар “Б[ожым] Ш[ляхам]” з’ігнараваў гэты заклік). I робіцца ўсё гэта не зь якойнебудзь самазванцка-прыватнай ініцыятывы і кампэтэнцыі, а з тытулу кананічна забавязваючага вышуспомненага Дырэктарства, пад кантрольным і дарадным наглядам адносных кампэтэнцыяў гэрархічных, як выразна адцемлена ў вышцытаванай абвестцы “Зьнічу”; робіцца з агляднаю развагаю, абасноўваючыся ў гэнэральных лініях на тых — spectatis spectandis51 — старых ужо засвояных, а йшчэ не аджытых, формах пабожнасьці (“Голас Душы”); робіцца з асьцярогаю ня толькі ня страціць чаго цэннаго старога, але і не правароніць патрабнейшага новага.