Патрэбаю тае мілагучнасьці, асабліва ў сьпеве, або лёгкай рэцытавальнасьці, часткова аб’ясьняецца й дапушчальнасьць пераладжваньня ў тэксьце строю слоў ці дабору іх, дзе дазваляе ненарушальнасьць кананічнага сэнсу. Гэта і мела месца ў тым, так раздражніўшым нерастропна — кансэрватыўнае вока цэнзарава. “Веру”, дзе скарыгавана адстарэлы пераклад двух слоў: “Створцу” на “Стварыцеля" і “паважаецца” на “адоруецца” (паважаньне бо, гэта яшчэ не паклон). Крыху такжа ўразнастайнена тое да нуды паўтаранае “і”. Але-ж гэта ўсё — насуперак дацінку крытыка — ня толькі не зрабіла тэкст “дагматычна сумніўным”, а йшчэ ўдакладніла яго. На інструкцыйных курсах Літургічнае Камісыі ды асобных кансультацыях гэткая прахтыкаўважалася ня толькі дапушчальнай, але і дараджванай дзеля ўпрыемненьня Літургіі проці ўсяго ўпрыкраючаго. 3) Маючы гэта на ўвеце, як прыкра ды крыўдна спатыкацца зь нясуразнымі закідамі проці вышэйш казанага. “Адно гаворыцца ўладам, а другое робіцца” — жаліцца крытык — “Добра паінфармаваныя духоўныя ўлады ня могуць дазволіць, каб кожны... баранаваў, як яму спадабаецца”. Тады, як і сам-жа крытык, хай сабе галаслоўна ды перасолена, выказаў патрэбу карэкты маліт[аўніка] “Голас Душы”; а як тая карэкта за ведамам уладаў пры вымагаючай яе нагодзе робіцца кім іншым, а ня ім, дык за гэта вінаваціць абразьлівай алюзыяй дрэннага паінфармаваньня тых уладаў... А ў якім выпадку яны былі-б лепей паінфармаваны? Выглядае, што тады толькі — калі інфармаваў-бы сам пав[ажаны] крытык, або імагінаваная66 ім “камісыя”, дзе спадзяецца трымаць сваю гэгэмогію (да якое — як відаць з усяго — так пнецца), ды праводзіць сваё “баранаваньне”... Ці ня гэта анно разбудзіла і той “вялікі жаль” над “штучна творанымі славамірэдактара Зьніча” ды тую “здаровую крытыку, прастуючую” пахібы літургійных перакладаў? Сьмеем аднак сьцьвярдзіць, што выключна нэгатывістычная аднастароннасьць яе, нічога фактычна не даказаўшая, а пераважна галаслоўная, ды насьмешлівы тон з ідэйнага мазалю, як — у эвэнтуальнай кансэквэнцыі і з (выкрутна “экскузаваных”) уладаў — зусім ня сьветчаць аб здаровасьці тае крытыкі, а наадварот: сьветчаць аб той “лёгкамыснасьці” самога крытыка, які з тэндэнцыйнай прычэплівасьцю закідаў яе ніжэйпадпісанаму. I ці ў сьвятле ўсяго вышэй алярмаванага проці “Зьнічу” прапанова “падтрымкі й пашыраньня ўсяго ў ім пазытыўнага” ня выглядае на горкую іронію, як навотлеў кінутая адчэпна галоднаму костка? Хто будзе квапіцца на яе абглодваную, зьнеслаўляную, крытыкаманскім калупайствам? Дзякуем за яго. Нашай сьвятой выдавецкай справе хопіць ужо і таго, калі чэсна пакінеце зьневажаць ардынарным скароджаньнем — працавіта, прызваіта і легальна ёю баранаванага. Рэдактар “Зьнічу”. Падрыхтоўка да друку Алеся Аўдзеюка, камэнтары Натальлі Гардзіенкі 66 Імагінаваны — уяўлены. Тэма нумару: Італійская мазаіка Да творчай спадчыны Пётры Татарыновіча Міхаліна Татарыновіч ЛІСТЫ ДА ВІТАЎТА ТУМАША Міхаліна Татарыновіч (1908—1987), сястра прэлата Пётры Татарыновіча. Закончыла Віленскую беларускую гімназію, вывучала францускую філялёгію ў Віленскім унівэрсытэце. Падчас нямецкай акупацыі — намесьніца кіраўнічкі юначак, а з 31 траўня 1944 г. — кіраўнічка (заступніца) СБМ на Баранавіцкую акругу. Улетку 1944 г. пакінула Беларусь, апынулася ў аўстрыйскім Куфштайне. Потым пераехала ў Польшчу, жыла ў Острудзе (цяпер — Вармянска-Мазурскае ваяводзтва). Неаднаразова наведвала Рым. Roma, 10.XII.76 г. Паважаны сябра Вітаўт! Пазвольце прыпомніцца ніжэй падпісанай сублёкаторцы “інтэрнату” Сп. Марысі Суторчанкі на Полацкай у Вільні. Блізкае даўнейшае знакомства асьмельвае мяне зьвяртацца як да Сябры. Пасьля заканчэньня вайны доля завяла мяне ў Польшчу, дзе, як тагды думалася, знайшла тымчасовае прыпынішча, ажно прышлося і да сягоньня там жыць. У сучасны мамэнт гашчу ў Рыме ў брата кс. Пятра. У сапраўднасьці то не прыехала гасьціць, а толькі адведаць хворага брата ды заняцца ягонымі справамі, іменна ў нейкі спосаб разладаваць архіў кніжак ягонага выданьня: Эвангельля, “Quo Vadis”1, “Лісты Сьв. Апосталаў”2, малітоўнік ‘Толас душы”. Гэных кніжак засталася большая колькасьць. Есьць некалькі камплектаў“3ніча”, што праўда, не апраўленыя і не пераплеценыя. Папросту ня ведаю, як да гэтага ўзяцца і куды кінуцца. Таксама ня ведаю, што рабіць з карэспандэнцыяй і іншымі дакумэнтамі. Брат ня можа сам заняцца гэтай справай і парадзіць, так што мушу сама аб гэтым думаць і дэцыдаваць. Зьвяртаюся па раду да 1 Sienkievic, Henryk. Quo Vadis. U bieiaruski pierakladzie ks. Dr. P. Tatarynovica. Rym, 1956. 475 s. 2 Listy Sviatych Apostalaii. Pieraklau I padati vyjasnienni Mns. Piotr Tatarynovic. Rym, 1974. — 403 s. Міхаліна й Пётра Татарыновічы ў Рыме знаёмых. Вашыя прыязныя адносіны да брата асьмелілі мяне й да Вас зьвярнуцца. Пераглядаючы карэспандэнцыю, напаткала Ваш ліст, у якім прапануеце брату выслаць у бібліятэку фундацыі імя Пётры Крэчэўскага камплект “Зьніча” і іншыя выданьні ягоныя. Сягоньня брат не памятае, ці гэта зрабіў, а ў карэспандэнцыі не спаткала пацьверджаньня сп. інж. М. Гарошкі3 аб атрыманьні. Буду вельмі ўдзячная, калі даведаецеся і паведаміце мяне, а таксама можа штось парадзіце ў справе ліквідацыі архіву. Адначасна пры нагодзе прыміце ад мяне й брата Калядныя й Навагоднія дабражаданьні. 3 пашанай, Міхаліна Татарыновіч. Рым, 26.II.1977 г. Дарагі Вітаўт! Затрымалася з адказам на Твой ліст, бо чакала, што вось-вось атрымаю грошы, каб адначасна паведаміць. Аднак трэба было доўга чакаць, але ўсё-ж дачакалася. За 30 даляраў пошта выплаціла 26.190 ліраў. Шчыра дзякую, што парупіліся прыйсьці з помаччу грашовай у аплаце перасылкі. Думаю, што гэта ў поўнасьці павінна хапіць. Раблю малыя пачкі, каб не перавышалі 5-ці кіляграмаў, тагды аплата ёсьць меншая як за звыклую пачку, ды й пакаваць лягчэй. Першыя 4 пачкі выслала 16.II, 18 і 19 лютага — 5 пачак. У гэтым: ‘Толас душы” — 47 шт., “Ружа”4 — 50 шт., “Лісты Апосталаў” — 36 шт., “Эвангельля” — 6 шт., “Quo Vadis” — 2 шт., “Зьніч” — і камплект, “Мша сьв.”5 — 50 шт. “Мшы сьв.” ёсьць 4 роды (тонкія экз.), дык кожной вышлю па 50 шт. — з гэтага будзе невялічкая пачка. Кожную рэч паасобна маю зьвязаную і так дабіраю, каб не перавысіла ўмоўнай вагі. Ад і-га сакавіка буду высылаць наступныя. Трохі абайваюся, ці не заслабая апакоўка: папер як да пачак, раблю з гэтага скрынкі, дапасаваныя адпаведна, і гэта яшчэ абкручваю моцнаю паковаю паперай. Хіба-ж не павінна разтрасьціся, хоць і далёкая дарога. 3 Мікола Гарошка (1902—1979), грамадзкі дзеяч, інжынэр. У ЗША быў старшынём Беларуска-Амэрыканскага задзіночаньня ў 1949—1952 і 1965— 1967 гг., а таксама першым старшынём Фундацыі імя П. Крэчэўскага. 4 Ruza. Padrucnik ruzancovaha abjadnannia dla Bielarusab. Rym, 1949. — 30 s. 5 Відаць, маецца на ўвазе выданьне: Nauzornaja (piersaja) Imsa Sviataja — Liturhija pavodle abnoulenaha abrade bielaruskaj movaj. Rym, 1965. — 15 s. Архіў лістоў астаўляю ў апошнюю чаргу, бо мушу сьпяшыць хутчэй разсылаць кніжкі ва ўсе магчымыя мейсцы (найбольш у Лёндан) дзеля таго, што да канца сакавіка павінна звольніць памешканьне. Па адным экзэмпляры пасылаю ў польскія бібліятэкі, так як мне раіш. Я вельмі цікава, у якім стане дойдуць пачкі, але-ж напэўна гэта будзе доўга трываць, пакуль вадаплавам даплыве да вас. Я маю намер аставацца тут да Вялікадня, а пасьля — будзе залежыць ад абставін. Яшчэ раз шчыра дзякую за грашовую помач, а таксама за згоду прыняцьця ў Інстытут большай колькасьці кніжок. Ага, яшчэ вельмі, вельмі дзякую за прысланыя мне свае кніжкі. Хоць спозьнена, складаю гратуляцыі з нагоды юбілею 25-годзьдзя існаваньня Беларускага Інстытуту Навукі і Мастацтва6, у працы якога і Вы ўзялі німалы ўдзел. Сто гадоў плённай працы! Прашу прыняць ад мяне й брата прывітаньні з пажаданьнем усяго добрага! Зь ветлівасьцю, Міхаліна Т. Рым, 7.IV.1977 г. Паважаны й Дарагі Сябра Вітаўт! Трохі, ды ня трохі, пазьнілася зь лістом і Вялікоднымі дабражаданьнямі, але ўсё-ж такі пішу перад Вялікаднём, дык жадаю ад сябе й ад брата радаснага Альлелуя для ўсёй Вашай Сямейкі! Лічыла, што раней закончу высылку, але, на няшчасьце, у мінулым тыдні захварэла, і ў далейшым немач яшчэ цягнецца, грыпа ці што іншае: кашаль, падвышаная тэмпэратура. Ляжаць няма калі, трэба было сьпяшацца закончыць перад Сьвятам. Дзякаваць Богу, 5.IV выслала апошнія 3 пачкі ў Лёндан. Хваля пачак да Вас хіба-ж пачалася. першыя выслала, бадай, 16.II. пачаткова пошта прымала пачкі да 5-ці кл., потым сказалі, што толькі да з-х, таму гэтак доўга цягнулася, цыркаючы малымі пачкамі. Усяго выслала Вам 28 пачак (а наагул усіх — 77), у гэтым, паводле маіх нататак: “Лісты Сьв. Апосталаў” — 62 экз., Сьв. Эвангельля — 6, “Quo Vadis” — 24, “Сьледам за Хрыстусам”7 — 24, “Зьніч” — 4, ‘Толас душы” — 148, “Ружа” — 50, “Імша сьв.” — 55. 6 25-годзьдзе Беларускага інстытуту навукі й мастацтва адзначалася ў сьнежні 1976 г. 7 Маецца на ўвазе выданьне: Kempijski, Tamas. Sledam za Chrustusam: catyry knizki. Z lacinskaj movy pieraklaii Dr. St. Hrynkievic. [Нью-Ёрк, 1971]. 176 s. Рабіла нататкі, каб не перасаліць, аднак “Г[оласа] д[ушы]” вымкнулася больш, як Вы пісалі. Іншыя выслала ў меншай колькасьці, бо высылала некаторым знаёмым, а таксама ў бібліятэкі, нр. з “Зьнічы” выслала да Польшчы ў бібліятэкі і Бел[арускае] таварыства ў Беластоку. Пакуючы пачкі, усьцяж думала, у якім стане яна дойдзе. Матар’ял пакункаў даволі слабы, але толькі такі здолела знайсьці. Так сама ня ведаю, ці ў парадку будзе аплата. Першы раз спаткала на пошце такое бязладзьдзе. Амаль за кожным разам іншую аплату бралі, нават той самы працаўнік адзін дзень браў болыпую, а на другі дзень — меншую. Бяда мая, што як “нямая”, не магла зь імі дагаварыцца, выясьніць: колькі казалі — столькі плаціла. Яшчэ асталося выслаць трохі карэспандэнцыі. Пачаткова думала, што здолею перагледзіць, зн. прачытаць усе лісты і іншыя матарыялы і пасеграваць паводле тэматыкі, але ўсё-ж не дала рады, зашмат гэтага было. Лісты менш-больш пасегравала паводле адрасатаў, не ўнікаючы ў іх зьмест, таму, пэўне-ж, будзе многа бязвартаснага. Гэта вышлю пачкай рэкамэндаванай пасьля Вялікадня.