Запісы 39 дыск у дадатку

Запісы 39

дыск у дадатку
205.84 МБ
20 Klich, Edward. Polska terminologja chrzescijanska. Poznan, 1927. S. 88. — Л.Г.
[кс. Пётра Татарыновіч]
Ад перакладчыка і выдаўца21
3 гарачай думкай прыслужыцца Божай хвале і здароваму духоваадраджэнскаму поступу беларускага народу, выдаём гэты вось найнавейшы пераклад Сьвятое Эванэліі й Апостальскіх Дзеяў.
Пасьля змарнаванага бязбожным акупантам, выданага на пярэдадні вайны (1939) і няўсьпеўшага разысьціся, перакладу Кс. Мгр. Вінцэнта Гадлеўскага, патрэба новага адпаведна апрабаванага перакладу сталася канечнай і неадкладнай; асабліва тут, на эмігранцкім роднамоўным бяскнігоўі ды духовым раздарожжы. Мэты аднак больш адкрытай апрацоўкі ды мяркаваньні прапагацыйныя змусілі нас да маруднейшага, пэрыядычнага, выдавецкага спосабу, у часапісе “Znic”.
Асноваю гэтага перакладу быў лацінска-грэцкі тэкст Новага Запавету, навукова апрацаваны й выданы праф. Папескага Біблійнага Інстытуту, А. Аўгустынам Мэркам22 Т. I. у Рыме 1944. Побач з гэтым галоўным падручнікам былі такжа выкарыстваны для праверкі сэнсу тэксту розныя пераклады: на першым месцы — вышуспомнены пераклад Кс. В. Гадлеўскага “Чатыры Эванэліі і Апостальскія Дзеі”, Вільня 1939, як адзін із болей даслоўных перакладаў з лацінскага. Даслоўнасьць аднак яго не заўсёды йшла об руку зь яснасьцю й мілагучнасьцю стылю ды чыстатою, арыгінальнасьцю й эстэтычнай адпаведнасьцю слоўніка, на што ў нашым перакладзе зьвернена асаблівая ўвага; шпаркае бо і ўсебаковае разьвіцьцё нашага незалежніцка-рэлігійнага адраджэньня ўсьпела за гэты час паставіць мове нашай новыя вымаганьні. Для шырэйшай ды глыбейшай арыентацыі служылі такжа і іншыя пераклады з іхнімі камэнтарамі: украінскі А. Архм. Галушчынскага23, Рым 1946; польскі Ватыканск. выд. 1942; крыху царк.-славянскі, а такжа італійскі й французкі: La Sainte Bible (апрац. і выд.) Louis Pirot’a, Albert Clamerai, P. J. Renie, SM. Paris — VI, 1949. Гэты апошні асабліва прыслужыўся ў труднейшых мясцох тэксту сваім грунтоўным камэнтарам эгзэгэтычным і тэолёгічным.
21 Друкуецца паводле: Ad pierakladcyka і vydaiica / / Sviataja Evanelija I Apostalskija Dziei. Pieraklau i padati vyjasnienni Ks. Dr. Piotr Tatarynovic. Rym, 1954. C.3-5-
22 Аўгустын Мэрк (ням. Augustin Merk, 1869—1945), нямецкі дасьледчык, прафэсар Папскага Біблейскага інстытуту ў Рыме ў 1928—1945 гг.
23 Феадосій Галушчынскі (1880—1952), украінскі рэлігійны дзеяч, грэкакаталіцкі сьвятар, архімандрыт ордэну Сьв. Васіля Вялікага, рэктар Львоўскай духоўнай сэмінарыі ў 1920—1927 гг.
3 увагі на прыгожую старую форму ды на лягчэйшае чытаньне й цытаваньне тэксту, мы трымаліся старога падзелу яго на вершы ды не перарывалі яго падзелам тэматычным, а вынесьлі той падзел на канец кнігі. Там-жа зьмешчаны й скарагляд эванэлічных пэрыкопаў на кожную нядзелю й сьвята для казнодзейскіх патрэбаў.
Важнейшыя друкарскія пахібы, непазьбежныя абсалютна ў чужамоўных друкарнях, мы стараліся паправіць карэктай на апошняй бачыне. Драбнейшыя-ж недахопы — як напрыклад беларускіх значкоў над літарамі — Пав[ажаныя] чытачы лёгка магчымуць даладзіць самы.
У моральных і матарыяльных труднасьцях гэтае паважнае выдавецкае імпрэзы дадавала нам сілы багаславячая і падтрымліваючая фінансаваю першапомаччу прыхільнасьць Самога Айца Сьвятога, Піюса XII24 (дакум. Segr. di St. di S. Santita на імя перакладчыка, з дн. 14.2 і з дн. 20.11/1950), за што маем гонар выславіць тут на першым месцы ад сябе і народу найгарачэйшую ўдзячнасьць і сыноўскую прывязанасьць.
Шчодрае багаслаўленьне Яго Сьвятасьцю нашага пачыну было задаткам памыснасьці: нам пашанцавала знайсьці салідную фінансавую помач, пакрыўшую выданьне цалком, у Амэрыканскай “Славянскай Місыі” Бэнэдыктынскага Абацтва Сьв. Пракопа ў Ляйле (Lisle). Дабрату гэнай Місыі, якая знайшла гэтулькі зразуменьня для беларускага адраджэньня, упамятняем тут з найгарачэйшай удзячнасьцю ейнаму Кіраўніку Высокадастойнаму Айцу Аббату Амброзу Л. Ондраку25, усім Даст[ойным] Сябром і Прыхільнікам, a спэцыяльна беларусам: Даст[ойным] АА. Хрызостаму (Я. Тарасэвічу26) і Атаназу (Я. Рэшэцю) за іхнюю інтэрвэнцыю ў нашай справе.
24 Пій XII (сьвецкае Eugenio Maria Giuseppe Giovanni Pacelli), Папа Рымскі Ў1939-1958 гг.
25 Амброзій Ондрак (анг. Ambrosius Ondrak) быў абатам кляштару Сьвятога Пракопа ў Ляйлі, штат Ілінойс (ЗША).
26 Ян Хрызастом Тарасэвіч (1892—1978), рэлігійны і грамадзкі дзеяч, сьвятар. Ва ўзросьце 19 гадоў выехаў у ЗША. Вучыўся ў Місіянэрскім каледжы Ла Салет у Канэктыкуце. У 1917 г. прыняў манаства і быў накіраваны на навучаньне ў Фрыбурскі ўнівэрсытэт у Швайцарыю, які закончыў як доктар багаслоўя і філязофіі. У 1920-я гг. вярнуўся ў ЗША, у 1923 г. стаў сьвятаром. Быў адным з рэдактараў двухмоўнага рускаангельскага часопіса “Церковный Голос” (“The Voice of the Church’), які выдавалі бэнэдыктынцы ў кляштары Сьвятога Пракопа ў Ляйлі (каля Чыкага). Працуючы зь беларускімі імігрантамі ў Нью-Ёрку, Канэктыкуце й Чыкага, браў удзел у заснаваньні некалькіх беларускіх арганізацый, у тым ліку Беларуска-Амэрыканскай Нацыянальнай Рады ў 1941 г., дзе быў першым старшынём. Аўтар шэрагу зваротаў да Дзяржаўнага дэпартамэнту
3 удзячнасьцю такжа адзначаем тут выдатную помач дэлегаваных Цэнзараў: Я. Э. пакойнага Архібіскупа Пятра-Францішка Бучыса27, MIC28, зь ягоным сакратаром А. Др. Станіславам Шкутансам29, MIC, і Я. Э. Архібіскупа Івана Бучкі зь ягоным сакратаром А. Др. Мірославам Марусыным30, — ды прынагодных ахвярадаўцаў нашых і дараднікаў спэцыялістаў у біблістыцы, языкаведзе біблійнай і беларускай.
Для сябе-ж за найбольшую падзяку ад Пав[ажаных] чытачоў уважацімем, калі ня ўзгардзяць нашай мазольнай працай, a карыстацімуць зь яе для большага пазнаньня й шчырэйшага пакаханьня Бога-Збаўцы Нашага Езуса Хрыстуса і Ягонай Маткі Найсьвяцейшай Бязьвінназачатай, Марыі, юбілейны год Якое нам прынёс гэтае выданьне.
Cm. Cm. [Станіслаў Станкевіч]
Кнігапіс. “Сьвятая Эванэлія і Апостальскія Дзеі”. Пераклаў і падаў выясьненьні
Кс. Др. Пётр Татарыновіч, Рым, 1954, бач. бзб31
“3 гарачай думкай прыслужыцца Божай хвале і здароваму духова-адраджэнскаму поступу беларускага народу выдаём гэты вось найнавейшы пераклад Сьвятой Эванэліі й Апостальскіх Дзеяў”. Гэтымі словамі пачынаецца прадмова “Ад перакладчыка й выдаўца”
і прэзыдэнта Злучаных Штатаў з патрабаваньнямі нязьменнасьці беларускіх межаў па Другой сусьветнай вайне. У 1955 г. быў адным з заснавальнікаў беларускае каталіцкае парафіі Хрыста Збаўцы ў Чыкага, яе духоўным кіраўніком. 3 часам стаў больш цікавіцца СССР, адведваў Савецкую Беларусь, надрукаваў некалькі тэкстаў у ‘Толасе Радзімы”. Жыў у кляштары Сьв. Пракопа ў Ляйлі, дзе і пахаваны.
27 Францішак Пётр Бучыс (літ. Pranciskus Petras Bucys, 1872—1951), грэка-каталіцкі архіяпіскап. генэрал ордэну марыянаў (1927—1933), апостальскі візытатар для расейскіх грэка-католікаў Эўропы.
28 М. I. С. — скарочаная назва ордэну марыянаў — Кангрэгацыі айцоў марыянаў Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Дзевы Марыі.
29 Станіслаў Шкутанс быў генэралам ордэну марыянаўу 1957—1963 гг.
30 Міраслаў Марусын (1924—2009), украінскі грэка-каталіцкі ярарх, архіяпіскап, у 1982—2001 гг. быў сакаратаром Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў.
31 Друкуецца паводле: Ст. Ст. [Станкевіч, Станіслаў]. Кнігапіс: “Сьвятая Эванэлія і Апостальскія Дзеі”. Пераклаў і падаў выясьненьні Кс. Др. Пётр Татарыновіч, Рым, 1954, Бач. 63 // Бацькаўшчына. 1955. № 25 (255). 19 чэрвеня. С. 3.
гэтае цэннае кнігі ў беларускай мове. Ужо коратка й павярхоўна перагледзеўшы кнігу, можна быць пэўным, што яе перакладчык і выдавец, шырака ведамы й шмат заслужаны беларускі рэлігійны й нацыянальны дзеяч, кс. др. Пётр Татарыновіч узапраўды шмат “прыслужыцца Божай хвале і здароваму духова-адраджэнскаму поступу беларускага народу”.
Перш за ўсё, на што трэба зьвярнуць асаблівую ўвагу, гэта саліднасьць і працавітасьць, зь якімі перакладчык выканаў сваё заданьне. Пераклад быў зроблены, як даведваемся з прадмовы, не зь якога-небудзь аднаго, больш перакладчыку даступнага, першаўзору. Перакладчык, прыняўшы за аснову лацінска-грэцкі тэкст Новага Запавету, навукова апрацаваны й выданы праф. Папескага Біблійнага Інстытуту, А. Аўгустам Мэркам у Рыме ў 1944 годзе, выкарыстаў пры перакладзе змарнаваны акупантам выданы напярэдадні апошняй вайны ў Вільні ў 1939 г. пераклад кс. мгр. В. Гадлеўскага, а таксама адзін тэкст у італьянскай і адзін у францускай мове.
Асабліва цэннымі ў гэтым выданьні зьяўляюцца шырокія выясьненьні перакладчыка менш зразумелых месцаў як у Эванэліі, гэтак і ў Апостальскіх Дзеях. Яны займаюць прыблізна адну трэйцюю часьць кнігі і робяць яе даступнай і больш цікавай для шырокага кола чытачоў навет зь нізкай асьветай.
Трэба падчыркнуць, як дадатні бок выданьня, і тэхнічнае афармленьне. Кніга надрукаваная на добрай паперы, мае скромную, але густоўную вокладку, а паасобныя разьдзелы пачынаюцца й замыкаюцца прыгожымі застаўкамі-рысункамі. Тэкст Эванэліі і Апостальскіх Дзеяў надрукаваны гармондам (буйнымі літарамі), што аблягчае чытаньне, а выясьненьні перакладчыка — пэтытам (дробнымі літарамі), што выразна аддзяляе ад сябе абодвы тэксты.
Кс. др. Татарыновіч, як ведама, у сваей рэдактарскай і выдавецкай практыцы ўводзіць ня мала інавацыяў у беларускую літаратурную мову з мэтаю ачышчэньня яе ад барбарызмаў і няправільных, на ягоную думку, нэалёгізмаў. Само гэтае імкненьне і інтэнцыі трэба толькі прывітаць, хаця далёка ня з усімі “рэформамі” перакладчыка можна згадзіцца. Аднак увядзеньне ім у пераклад чыста беларускай і ў народзе нашым пашыранай формы слова “эванэлія” замест перанятай з расейскай мовы й афіцыяльна ўжыванай нашым духавенствам, асабліва праваслаўным, формы “евангельле” трэба ўважаць за правільнае й карыснае.
Кніга надрукаваная беларускай лацінкай. Кс. др. Татарыновіч, выданьнем гэтае кнігі, а таксама выпускаючы ад даўжэйшага часу беларускі грамадзка-рэлігійны месячны часапіс “Зьніч”, зьяўляецца адзіным на эміграцыі беларускім культурным дзеячом, які сьвядома й пасьлядоўна прапагуе беларускую лацінку. У сувязі з гэтым ніжэй
прысьвячаем некалькі словаў беларускаму лацінскаму шрыфту і патрэбе ягонага пашырэньня.
Лацінскі шрыфт мае ў нас вельмі багатую традыцыю. Ен быў выключным для першых твораў беларускае адраджэнскае літаратуры, ім былі друкаваныя вершы Яна Чачота, творы Марцінкевіча, першыя выданьні “Дудкі беларускай” і “Смыка беларускага” Багушэвіча. I толькі ў пэрыяд нашаніўскі кірыліца пачынае пераважаць над лацінкай, хаця і апошняя захавала сваё права. Гэтак калі першы зборнік вершаў Янкі Купалы “Жалейка” выйшаў у 1908 годзе кірыліцай, дык наступны ягоны зборнік “Гусьляр” паявіўся ў 1910 годзе лацінкай. Газэта “Наша Ніва” ў некаторых гадох друкавалася асобна кірыліцай і асобна лацінкай.