Вынікам тых спатканьняў стала інтэрвію, у якім журналісты расказалі пра гісторыю рэдакцыі, асобаў, якія ў ёй працавалі, уласны ійлях да Ватыкану, а таксама пра беларускае жыцьцё ў Вечным горадзе. Натальля Гардзіенка: Хацелася спачатку крыху пачуць пра гісторыю Беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё. Аляксандар Панчанка: Рэдакцыя пачала працу ў 1950 г. Тады адбываўся “парад” лінгвістычных рэдакцый на радыё: ствараліся адна за адной рэдакцыі краінаў Усходняй Эўропы й іншых рэгіёнаў. Беларуская рэдакцыя пачала сваё рэгулярнае вяшчаньне 6 студзеня 1950 г. Да гэтага перад Божым нараджэньнем, 24 сьнежня 1949 г., у этэры ўпершыню прагучала на беларускай мове пасланьне Папы Пія XII з нагоды адкрыцьця Юбілейнага году, які пачынаўся ў Касьцёле. Папа пажадаў, каб гэтае пасланьне магло прагучаць для як мага болыпай колькасьці розных народаў. Тады было запрапанавана Будынак, у якім знаходзіцца Ватыканскае радыё ксяндзу Татарыновічу падрыхтаваць гэты зварот па-беларуску, і ён яго аіучыў. У газэце “L’Osservatore Romano” ёсьць расклад трансьляцый гэтага пасланьня на розных мовах, і сярод іх згадваецца, што a 13-30 дня 24 сьнежня прагучыць пасланьне на беларускай мове. Калі я пачаў цікавіцца гісторыяй нашай рэдакцыі, то гартаў часопісы “Зьніч”, чытаў успаміны айца Аляксандра Надсана, іншую літаратуру, паглядзеў наш архіў, паразмаўляў зь людзьмі. У мяне зьявілася гіпотэза, што падштурхнуць ксяндза Татарыновіча да стварэньня рэдакцыі мог літоўскі біскуп Францішак Бучыс, зь якім ён вельмі сябраваў, калі прыехаў у Рым. У а. Аляксандра Надсана я прачытаў, што, калі Татарыновіч прыехаў, менавіта Бучыс дапамог яму ўладкавацца, знайсьці жыльлё, уладзіў яго на вучобу ва Усходні інстытут — яны вельмі сябравалі. Татарыновіч неаднойчы ў часопісе “Зьніч” згадваў пра тое, што абапіраецца на падтрымку Бучыса. Той дапамагаў яму выдаваць “Зьніч" і нават кансультаваў адносна зьместу выданьня. Бучыс быў таксама галоўным рэдактарам Літоўскай рэдакцыі Ватыканскага радыё, і ён вельмі шчыра, актыўна далучаў да гэтай дзейнасьці маладых літоўскіх сьвятароў. Татарыновіч прыехаў у Рым з групай літоўскіх сьвятароў. Аляксандар Надсан успамінае пра гэта ў сваёй кнізе пра біскупа Часлава Сіповіча. Магчыма, менавіта Бучыс прапанаваў Татарыновічу стварыць беларускую рэдакцыю. Такім чынам, 6 студзеня 1950 г. на Ватыканскім радыё пачалі рэгулярна выходзіць беларускія праграмы. Першапачаткова адзін раз на тыдзень, толькі па пятніцах. На старонках “Зьніча” Татарыновіч зьмяшчаў абвесткі: “Дарагія беларусы, Ваша мова дачакалася найвышэйшага прызнаньня. Цяпер яна можа гучаць на хвалях беларускага радыё Ватыкану. Вашыя радыёпрымачы павінны быць найлепшай якасьці і г. д.”. Зь цягам часу колькасьць праграмаў павялічвалася. Ксёндз Татарыновіч даваў актуальныя навіны з Ватыкану, перакладаў пасланьні Папы, надаваў значную ўвагу й беларускай нацыянальнай тэматыцы, распавядаў пра падзеі ў Беларусі, крытычна ставіўся да савецкіх уладаў. II. Г.: А ці быў у радыё нейкі рэглямэнт, што павінны былі трансьляваць тыя нацыянальныя рэдакцыі? А, П.: Арыентырам быў інфармацыйны бюлетэнь, які на радыё выходзіў кожны дзень на італьянскай мове. Паведамленьні й тэксты, якія ў ім зьмяшчаліся, трэба было перакладаць на іншыя мовы. Яны ж гучалі ў этэры. Я мяркую, што менавіта іх Пётра Татарыновіч потым нярэдка друкаваў у “Зьнічы”. Я спрабаваў знайсьці дакумэнты, якія б пацьвярджалі маю гіпотэзу пра Бучыса й заснаваньне беларускай рэдакцыі. На жаль, у архіве самаго Ватыканскага радыё захавалася толькі сем дакумэнтаў, якія тычацца гісторыі. Сярод іх некалькі справаздачаўТатарыновіча, у якіх пазначаецца, колькі праграмаў выйшла ў этэр, хто супрацоўнічаў. Згадваюцца айцы Тамаш Падзява й Кастусь Маскалік. У справаздачах ёсьць таксама інфармацыя пра тое, пра што былі праграмы. Па панядзелках чыталіся навіны пра падзеі, прамовы Папы. У сераду пазнавальныя праграмы, бягучыя навіны й тэксты агульных аўдыенцый Сьвятога Айца. Па пятніцах — навіны пра касьцёльнае жыцьцё ў сьвеце. У нядзелю рыхтавалася пропаведзь і таксама прамова Папы, магчыма, “Анёл Панскі”. Н. Г.: А колькі па часе займала адна перадача? А. П.: Адна перадача ў той час мела працягласьць 14 хвілінаў. Гэта беларускамоўныя 14 хвілінаў у панядзелак, сераду, пятніцу й г. д. На сёньня маем 19 хвілінаў. Н, Г.: Таксама ў панядзелак, сераду, пятніцу й нядзелю? А. П.: Сёньня — не. Ужо калі прыйшоў а. Леў Гарошка, праграмы выходзілі 5 разоў на тыдзень. Потым вяшчаньне стала штодзённым. Цяпер яно адбываецца на кароткіх хвалях, у інтэрнэце, праз спадарожнік. Мы рыхтуем таксама кожны тыдзень 5-хвілінны выпуск навінаў з Ватыкану для Першай праграмы Беларускага нацыянальнага радыё. У ім зьмяшчаецца інфармацыя пра асноўныя падзеі тыдню: мы распавядаем пра тое важнае, што зрабіў Папа, пра навіны з Апостальскай сталіцы й гэтак далей. Захаваліся справаздачы ксяндза Татарыновіча за 1967,1968,1969, 1970 гг. У 1970-м ксёндз Татарыновіч пасьля 20 гадоў працы сышоў на пэнсію, больш не працаваў на радыё, займаўся іншымі справамі, перакладаў Сьвятое Пісаньне. Тады прыехаўу Рым айцец Леў Гарошка Аляксандар Панчанка й Натальля Гардзіенка ў часе інтэрвію. 2015 г. й да 1977 гкіраваў рэдакцыяй. Я пасьпеў паразмаўляць наконт ксяндза Татарыновіча з Марыяй Пецюкевіч. Яна да апошніх хвілінаў ягонага жыцьця была адзінай, хто ім тут апекаваўся. Расказала, што пра яго ўсе забыліся на некаторы час, ніхто аб ім не клапаціўся. Ен крыху пачаў забываць рэчы, губляўся ў горадзе. Спадарыню Марыю гэта раззлавала, яна пайшла ў нашую дырэкцыю, сказала: “Як так: супрацоўнік 20 гадоў аддаў службе на радыё, а яму няма ні дагляду, нічога?” Тады ксяндза зьмясьцілі ў пансіянат, а яна яго заўсёды запрашала да сябе на вячэру, на сьвяты, каб ён не сумаваў. Татарыновіч меў вялікае пачуцьцё гонару. Калі спадарыня Пецюкевіч заходзіла да яго яшчэ на кватэры і бачыла, што непрыбрана, вопратка непамытая, пачынала зьбіраць гэтыя рэчы, пакуль ён там размаўляў зь ейным бацькам. А Татарыновіч потым пачынаў на яе злаваць. У пансіянаце ён ужо сябе болып-менш добра адчуваў. Паводле яе словаў, сяброўскія адносіны з Татарыновічам падтрымліваў толькі былы калега з Румынскай рэдакцыі, ксёндз па прозьвішчы Траян. Мы неяк дамовіліся з Марыяй Пецюкевіч на інтэрвію, я павінен быў яго запісаць у панядзелак, але напярэдадні патэлефанавала яе дачка й сказала, што тая памерла. He пасьпеў у апошні момант зрабіць тое, што меўся. Праўда, занатоўваў сабе ў часе нашых тэлефонных размоваў аповеды пра Татарыновіча: як ён жыў у сваёй кватэры й, прыкладам, вельмі любіў сваю канарэйку. Н. Г.: Але ў Пётры Татарыновіча, калі глядзець па ягоных лістах, здаецца, чатыры розныя адрэсы былі, адкуль ён пісаў, то ён не ў адным месцы тут, у Рыме, жыў. Вы не спрабавалі знайсьці гэтыя месцы? Аляксандар Панчанка. 2015 г. ЗдымакН. Гардзіенкі А. П.: Адным з пунктаў, дзе ён жыў, была Каза дэль Клера, дом сьвятароў на віа Транспарціна — гэта адразу за нашым радыё. Сёньня гэта гатэль для сьвятароў. Татарыновіч жыў там некаторы час. Потым ён здымаў кватэру на Via Camilluccia. Трэці адрас, які магу назваць, гэта той пансіянат. Чацьверты... гэта магчыма, дом айцоў марыянаў на віа Корсіка. Той дом таксама зьвязаны з нашай рэдакцыяй. Там доўті час жыў айцец Леў Гарошка. Я знайшоў у некаторых запісах ягоных, тут у архіве, у некаторых лістах, што там Гарошка працаваў, бо на радыё не было ў яго друкарскай машынкі з кірылічнымі літарамі. Таму ён рыхтаваў усе свае праграмы менавіта ў доме марыянаў на віа Корсіка. Н. ГлАйцец Татарыновіч доўгі час працаваў на радыё адзін.Але з часам сталі зьяўляцца памочнікі: Садоўскі, Маскалік, Падзява, Гарошка, Тамушанскі. Што Вы пра іх ведаеце? А. П.: Першапачаткова Татарыновіч працаваў адзін, пра гэта а. Аляксандар Надсан, здаецца, згадваў у сваёй кнізе. Потым пачалі зьяўляцца памочнікі. Я чуў імя Яна Садоўскага, прыехаў айцец Кастусь Маскалік, пазьней, пад канец 1950-х, прыязджаў айцец Тамаш Падзява. Калі вызваліўся, прыяжджаў на радыё таксама айцец Язэп Германовіч, біскуп Часлаў Сіповіч дасылаў свае прамовы, якія таксама ішлі ў этэр. А потым, калі Татарыновіч перастаў працаваць на радыё, тут зьявіўся айцец Гарошка, зьявіўся айцец Робэрт Тамушанскі. Яны працавалі, і айцец Маскалік заставаўся, працаваў да вельмі позняга часу, пакуль не ад’ехаў у Лёндан. Пра а. Льва Гарошку вядома дастаткова. Ен быў чалавекам сьвету камунікацый. Яму на самай справе гэта падабалася. Айцец Аляксандар Надсан у кнізе адзначаў, што калі Гарошка быўу Лёндане, кіраваў місіяй, дык не на сваім месцы пачуваўся. А калі прыехаў сюды, то было яму нашмат лепш. Ен з радасьцю рабіў перадачы. Пра айца Тамушанскага больш можа Янка Мойсік расказаць, ён зь ім працаваў. Н. Г.: Тады распавядзіце, калі ласка, пра сябе. Адкуль Вы й які быў Ваш шлях да радыё? А. П.: Я нарадзіўся ў сям’і вайскоўца, таму мая сям’я вельмі шмат падарожнічала. Мой бацька — украінец, маці — беларуска. Нарадзіўся я ў Нямеччыне ў 1981 г., потым жыў у Расеі (Екацерынбургу), пакуль мой бацька вучыўся там, закончыў танкавае вучылішча й атрымаў прызначэньне ў Беларусь, у Печы. Там я ўжо хадзіў у школу, вучыўся, паступіў у БДУ на гістарычны факультэт у 1998 г. I потым працаваў пасьля заканчэння БДУ ў Музэі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры. Тады ў мяне зьявілася магчымасьць паехаць у Рым вучыцца ў Папскім унівэрсытэце сьв. Тамаша Аквінскага (Анжэлікум). Н.Г.:Але гэта трошкі задалёка ад гісторыі й музэйнай працы... А, П.: Гэта так. Але я быў актыўным парафіянінам у архікатэдры ў Менску. I калі ў Рыме зьявіліся стыпэндыі для моладзі, нас некалькі чалавек адправілі вучыцца: два чалавекі зь Мінска-Магілёўскай дыяцэзіі, адну дзяўчыну з Гродзенскай і адну зь Віцебскай. Н. Г.: А якая была мэта такога навучаньня? Сьвятарства? А. П.: He. Гэта сьвецкая адукацыя. Мэта праекту, па якім мы вучыліся, — фармаваньне каталіцкіх лідараў, людзей з добрым навуковым бэкграўндам і арганізацыйнымі здольнасьцямі, каб яны працавалі на карысьць Касьцёлу ў Беларусі. Спонсары гэтага праекту мелі такую мэту. Гэта нямецкамоўныя каталікі зь Нямеччыны, Аўстрыі, Галяндыі, яны ахвяруюць частку грошай, каб ва Ўсходняй Эўропе было больш адукаваных каталікоў.