Н. Г.: I што ўяўляла зь сябе навучаньне? Якія Вы курсы слухалі? А. П.: Першыя два гады я пісаў ліцэнцыят, у каталіцкіх унівэрсытэтах гэта эквівалентна магістэрцы. Навукі вывучаліся розныя: ад вузка касьцёльных да такіх, як гісторыя сацыяльнага навучаньня касьцёлу, само сацыяльнае навучаньне касьцёлу, эканоміка, псыхалёгія, але заўсёды праз прызму каталіцкага вучэньня. Н. Г.: А якія мовы Вы вывучалі? А. П.: Ангельскую, італьянскую, раней засвоіў размоўную польскую. Навучаньне ішло на італьянскай. Некаторыя курсы былі паангельску. Была магчымасьць выбраць. Для навучаньня трэба было італьянскую вывучаць. Для нас у Беларусі гэтыя стыпэндыі былі нечаканыя. Мы прыехалі сюды, месяц пабылі на моўных курсах, a тады першы сэмэстар прайшоў у пакутах, вельмі цяжка было. Трэба было рыхтавацца да іспытаў, чытаць цэлыя кнігі, калі табе цяжка даецца й старонка. Гэта было вельмі складана. Але потым, праз паўгоду, калі ты чытаеш і ўсё разумееш, калі ты слухаеш і разумееш, гэта такое шчасьце, проста неперадаванае. Я хадзіў як акрылёны. Навучаньне ішло два гады. Я абараніў таксама працу магістарскую й прысьвяціў яе постаці італьянскага палітыка Альчыдэ ды Гаспэры, аднаго з заснавальнікаў Эўрасаюзу, хрысьціянскага дэмакрата. Потым нам прапанавалі рабіць доктарскую. Але ў мяне тэма неяк сябе вычарпала, аказалася занадта тэарэтычная. Хацелася чагосьці больш блізкага да Беларусі. I я ўзяўся за вывучэньне гісторыі нашай Беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё. Н. Г.: Але як гэтая рэдакцыя сталася Вашай? А. П.: Калі яшчэ вучыўся, пачаў прыходзіць сюды, каб дапамагаць рабіць пераклады, у якасьці валанцёрства. Ад 2010 г. рэдакцыяй пачаў кіраваць рыма-каталіцкі сьвятар ксёндз Аляксандар Амяльчэня, які да гэтага часу быў прэс-сакратаром Касьцёлу ў Беларусі, кіраваў сайтам catholic.by, афіцыйным парталам Каталіцкага касьцёлу ў Беларусі. I ён прыехаў сюды, каб кіраваць Беларускай рэдакцыяй, ініцыяваў вельмі шмат зьменаў, у тым ліку й фармату вяшчаньня. НЛ^лЯкхутка Вы сталі штатным супрацоўнікам Беларускай рэдакцыі? A ,П.: Напэўна, недзе праз год ад майго зьяўленьня ў рэдакцыі мне прапанавалі стаць яе штатным супрацоўнікам. I на сёньня гэта адзіная мая праца. Н. Г.: А гэтага дастаткова, каб жыць у Рыме? Ці ёсьць у Вас сям’я? А. П. Для жыцьця — дастаткова. Я маю жонку, літоўку зь Вільні, і двое сыноў: першаму, Альгерду, тры з паловай гады, друтому, Арвіду, — месяц. Н. Г.: 3 чаго складаецца Вашая праца ў рэдакцыі? Вы пішаце самі тэксты і самі агучваеце? А. П.: Як я казаў ужо, штодзённа выходзіць 19-хвілінны выпуск Беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё. Ён выходзіць а 19-й гадзіне па рымскім часе на кароткіх хвалях як асноўным канале вяшчаньня. Потым ужо дублюецца на ўсіх іншых. У першую частку выпуску, прыкладна іо хвілінаў, уваходзяць актуальныя навіны. Пры Радыё існуе інфармацыйная служба, якая пастаўляе нам дакумэнты, тэксты прамоваў Папы ды іншых важных касьцёльных ярархаў, навіны з усяго сьвету аб касьцёльных і некасьцёльных падзеях, але блізкіх нам па тэматыцы й г. д. Зь іх мы выбіраем тое, што найбольш актуальнае, найбольш адпавядае нашаму фармату. Н. Г.: Вы вольныя ў выбары матэрыялаў? А. П.: Нашае прызначэньне — быць голасам Папы й Касьцёлу. Таму галоўнае месца ў праграмах займае ўсё, што зьвязана з Папам. Папа Францыск — вельмі актыўны пантыфік, і пераважная болыпасьць навінаў тычыцца ягонай дзейнасьці: аўдыенцый, сустрэчаў, прамоваў, неспадзяванак, якія ён вельмі часта чыніць, наведвае кагосьці, тэлефануе й г. д. Мы стараемся пра гэта расказаць, прадставіць найбольш зразумела вучэньне пантыфіка, растлумачыць даступнай мовай. Мы стараемся быць голасам Папы ў першую чаргу. Іншая частка выпуску, гэта недзе 8-9 хвілінаў штодзённа, — тэматычныя Пячатка Беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё. ЗдымакН. Гардзіенкі рубрыкі. Кожны дзень тыдня ў нас разьмеркаваны й замацаваны або за супрацоўнікам нашай рэдакцыі, або за пазаштатнымі супрацоўнікамі. Выходзяць літаратурныя праграмы, катэхетычныя, гістарычныя, праграмы, прысьвечаныя духоўнасьці, мастацтву й музыцы. Сярод нашых аўтараў — вядомы мастацтвазназца Сяргей Харэўскі, радыёрэжысэр і прафэсійны дыктар Алег Вінярскі, канцлер курыі Менска-Ма- гілёўскай архідыяцэзіі кс. Дзьмітры Пухальскі, грэка-каталіцкі сьвятар з Горадні айцец Андрэй Крот, арганіст і музычны экспэрт Віктар Кісьцень. Н. Г.: А нешта, што датычыць беларускай гісторыі, менавіта беларускія навіны, як было пры Татарыновічу, — такога цяпер няма? А. П.: Апошнія пяць гадоў стала значна менш беларускай гістарычнай тэматыкі. Гэта зьвязана з тым, каб не паўтараць тое, што друкуецца й публікуецца ў Беларусі, ёсьць шмат іншых крыніцаў з значна большай аўдыторыяй, дзе можна на згаданую тэматыку прачытаць навіны. Мы пастараліся сфакусавацца менавіта на ватыканскім жыцьці, каб быць галоўнай крыніцай інфармацыі ў гэтым сэгмэньце — усё, што вы хаціце ведаць пра Ватыкан па-беларуску, вы можаце даведацца тут. Н. Г.: Ці ёсьць у вас нейкая адваротная сувязь, прыкладам, з слухачамі зь Беларусі? Лісты, эмэйлы? Ці проста перадачы ідуць у космас? А.П.: Лісты прыходзяць і просьбы распавесьці пра нешта. Прыходзяць справаздачы ад аматараў радыёспорту, якія слухаюць нашыя праграмы й ставяць адзнакі, як ідзе радыёсыгнал, пра што яны пачулі ў этэры. Прыходзяць таксама лісты ад слухачоў удзячных, падзякі за нешта. Асноўным каналам камунікацыі зьяўляецца нашая старонка ў Фэйсбуку. Гэта нашмат прасьцей. На ёй мы таксама зьмяшчаем фотарэпартажы, дзелімся навінамі, і людзі іх камэнтуюць, ставяць лайкі. Н. Г.: На паліцы ў рэдакцыі стаіць бел-чырвона-белы сьцяжок. Якія дачыненьні мае вашая рэдакцыя й афіцыйная Беларусь сёньня. Ці вы абыходзіце гэтую тэму? А. П.: He. Сымбалі, якія вы тут бачыце, захоўваюцца яшчэ са старых часоў. I ніхто іх выкідваць не зьбіраецца, таму што яны адносяцца да нашай гісторыі. Мы асьвятляем таксама падзеі, якія зьвязаны з адносінамі паміж Апостальскай сталіцай і Беларусьсю. Тут мы павінны быць толькі голасам Папы й Касьцёлу. Ватыканская дыпляматыя спрыяе таму, каб усе народы разьвіваліся, жылі ў міры, былі паважаныя на міжнароднай арэне, і мы стараемся, каб гэтая лінія Апостальскай сталіцы ўмацоўвалася. Мы ідзем у сугуччы з тымі дыпляматычнымі намаганьнямі, якія прыкладаюць прадстаўнікі Ватыкануў Беларусі. Таму да ўладаў мы ставімся так, як ставіцца Папа — заўсёды з павагай, з добрымі ініцыятывамі, якія маюць спрыяць таму, каб у розных сфэрах жыцьця нашага беларускага грамадзтва быў прагрэс, было разьвіцьцё, і ў пазітыўным ключы гэтаму садзейнічаць. Н. Г.: У Рыме ёсьць нейкая колькасьць беларусаў, якія тут жывуць, вучацца. Ці Вы падтрымоўваеце зь імі кантакты? А. П.: Натуральна, у Рыме ёсьць беларусы. Іх ня вельмі шмат, але яны ёсьць. Праўда, мы ня надта часта перасякаемся. Калі я прыехаў у Рым, тут паўстала маленькая каталіцкая суполка, у якую ўваходзілі сьвецкія вернікі й сьвятары, што вучыліся ў розных унівэрсытэтах. Можна сказаць, што мы аб’ядналіся па рэлігійным прынцыпе. У рамках гэтай суполкі мы зьбіраліся кожны месяц на Сьвятую Імшу, потым пілі гарбату й г. д. Здаралася, што ладзілі пілігрымкі па санктуарыях італьянскіх, якія нейкім чынам зьвязаныя зь Беларусьсю. Напрыклад, мы наведвалі вайсковыя могілкі ў Монтэ-Касіна. Яшчэ нашай марай было зьездзіць у касьцёл у Мэнтарэла, санктуарый у гарах, у якім ёсьць фрэска з выявай сьвятога Казіміра. Потым многія студэнты, якія тут былі, заканчвалі вучобу й ад’яжджалі, нас стала зусім мала, 4-5 чалавек. I ўжо калі зьбіраемся, то зусім рэдка ды ня так урачыста, як было раней. Я ведаю, што ёсьць некаторыя беларусы, якія падтрымліваюць сувязь з Русікумам. Пры ім існуе парафія Сьвятога Антонія, дзе праходзіць літургія ва ўсходнім абрадзе, і яе некаторыя наведваюць. Нядаўна мы пазнаёміліся з адной беларускай, якая тут жыве даўно. Яна замужам за італьянцам і прыходзіла да нас, працавала як валанцёрка, перакладала навіны. Цікавіцца таксама беларускай гісторыяй. Мы мелі такую ідэю: можа, калі-небудзь зрабіць нарыс пра беларускія месцы тут — могілкі, карціны, сымбалі ў Рыме, зьвязаныя з гісторыяй Беларусі. Я калісьці рабіў нават праграму на гэтую тэму з цыклю “іоо пытаньняў і іоо адказаў”. Яна называлася: “Што беларусу наведаць у Рыме”. Н. Г.: Ці можна сказаць, што Беларусь у Рыме — гэта вашая рэдакцыя і ўсё? А, П.: Мне складана адказаць на гэтае пытаньне. Арганізаванага беларускага жыцьця ў Рыме няма. Тое, што Беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё — гэта месца адзінай беларускай прысутнасьці ў Ватыкане, дык гэта дакладна. Янка Мойсік і Натальля Гардзіенка ў часе інтэрвію. 2015 г. Н. Г.: Беларуская рэдакцыя й Радыё цалкам заўсёды былі ў гэтым будынку? А.П.: He, Радыё пераяжджала. Першы глябальны пераезд адбыўся ў 1970 г., калі тут яшчэ быў Пётра Татарыновіч. Радыё працавала першапачаткова на тэрыторыі самога Ватыкану. I толькі ў 1970-м пераехала ў Палац Піа. Гэта ватыканская пабудова, унутры якой дзейнічае вельмі шмат розных установаў: частку займае Ватыканскае радыё, частка здаецца ў арэнду канцэртнай залі, частка — гатэль для сьвятароў. Потым рэдакцыя перамяшчалася ўжо ў межах будынку, была за сьцяной у суседнім пакоі, разам з расейскай рэдакцыяй. Н. Г.: У Беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё, відавочна, ёсьць архівы. Як можна ахарактарызаваць іхны зьмест, што у іх захоўваецца? А. П.: Архівы ёсьць. У нас захоўваюцца тэксты праграмаў, не штодзённых навінаў, а менавіта тэматычных перадачаў, якія гучалі ў этэры, ад 1970-х гг. За 1980—1990-я гг. ёсьць і навіны штодзённыя, што выходзілі ў этэр. Цягам апошніх пяці гадоў у нас наогул вельмі дакладна вядзецца ўлік і мы архівуем усё, што мы кожны дзень чытаем у этэры, і папярова, і аўдыёфайлы. У нас маленькі сэрвэр ёсьць, дзе мы захоўваем штодзённа ўсе перадачы. Н. Г.: Спадар Янка, а як Вы апынуліся на Радыё й што яно тады зь сябе ўяўляла? Янка Мойсік: Мой першы кантакт з Ватыканскім радыё быў у 1982 г., калі я жыў у Вене. Я тады выехаў з Польшчы праз складаныя ўмовы, якія ў той час узьніклі ў краіне. Выехаў не на эміграцыю, a Янка Мойсік. Здымак Н. Гардзіенкі проста так, бо быў маладым чалавекам і ня меў вялікіх абвязкаў. У Вене, як праваслаўны, часта хадзіў ва ўкраінскую грэка-каталіцкую царкву. У той час я дакладна не разумеў розьніцы паміж праваслаўем і ўніяцтвам. Гляджу, што літургія такая самая, сьвятары таксама апранутыя, толькі некаторыя сьвяты былі ў розных тэрмінах. У размове зь венскімі ўкраінцамі я заўсёды прызнаваў сябе беларусам. Яны часта мяне панукалі, каб я выяжджаў як украінец у Амэрыку ці Канаду. I тады ў Вену прыехаў айцец Тамушанскі, тагачасны кіраўнік Ватыканскага радыё. Украінскія дзеячы неадкладна прывялі яго