Згадкі пра Джузэпэ Месіну можна таксама знайсьці ў навуковакрытычных літаратуразнаўчых артыкулах25. Сярод апошніх па часе — артыкул Марка Сабаціні (Marco Sabbatini) з унівэрсытэту Мачэрата, прысьвечаны ўплыву італьянскага рамантызму на беларускую літаратуру й прадстаўлены на Міжнародным кангрэсе славістаў у 2013 г. у Мінску. Аўтар абапіраецца на працы Месіны й цытуе яго26. Гэта падкрэсьлівае актуальнасьць напісанай болып за паўстагодзьдзя таму манаграфіі пра беларускую літаратуру ды яе значэньне для італьянскіх славістаў да нашых дзён. Пераклад з расейскай Натальлі Гардзіенкі 25 Seeley, F. F. La letteratura sovietica by Giuseppe L. Messina // The Slavonic and East European Review / The Modern Humanities Research Association and University College London, School of Slavonic and East European Studies. Vol. 29. № 73 (June, 1951). P. 607—609; Mondrone, D. Parole al vaglio: Dizionario dei neologismi, dei barbarismi e delle sigle: Prontuario delle incertezze lessicali e delle difficolta grammaticali. 6-a ed. interamente rifatta. Roma: A. Signorelli, 1968. 8°, XVI-612. L. 2.600 // La Civilta cattolica. Vol. 120. Edizione I. P. 199— 200. 26 Sabbatini, Marco. Il romanticismo italiano in Bielorussia: Alcune riflessioni attraverso Leopardi // Contributi Italiani al XV Congresso Internazionale degli Slavisti, Minsk, 20—27 agosto 2013 / a cura di Marcello Garzaniti / Biblioteca di Studi slavistici. 19 / Associazione italiana degli Slavisti. Firenze: Firenze University Press, 2013. P. 291—314. Тэма нумару: Італійская мазаіка Вакол кнігі Аксана Данільчык Менск УЛІСЭ АЛЕСІЁ ФЛАРЫДЗІ Й ЯГОНАЯ РЭЦЭНЗІЯ НА КНІГУ ДЖУЗЭПЭ МЕСІНЫ “БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА” Падводзячы вынікі разьвіцьця славістыкі ў Італіі за 1920— 1990 гг., італьянская дасьледчыца Эмануэла Згамбаці адзначыла: «...пачынаючы з... дваццатых гадоў цікавасьць да розных славянскіх моў і літаратур выяўлялася ў розных формах, у рознай ступені й з рознай сілай. Несумненна, найбольшае разьвіцьцё атрымалі дасьледаваньні расейскай мовы й літаратуры, пасьля польскай, чэскай і г. д. Ролю “Папялушкі”... атрымалі ўкраіністыка й беларусістыка. Мала й непасьлядоўна пісаліся дасьледаваньні на тэму літаратуры або агульнага характару...»1. Нельга сказаць, што сытуацыя значна зьмянілася — кніга Джузэпэ Месіны “Беларуская літаратура” (Giuseppe L. Messina. La letteratura belorussa), якая выйшла ў Флярэнцыі ў выдавецтве “Valmartina”ў 1952 годзе, і да сёньня застаецца адзінай гісторыяй беларускай літаратуры на італьянскай мове. Кніга мае прысьвячэньне: “Ad Enrico Damiani con devoto affetto di discepolo” (“Энрыка Даміяні з адданай прыязнасьцю вучня”), што дае падставы лічыць Джузэпэ Месіну студэнтам Энрыка Даміяні (1892— 1953), дасьледчыка расейскай, польскай і балгарскай літаратур, перакладчыка й крытыка, які выкладаў балгарскую мову й літаратуру ва Ўнівэрсытэце Рыму “La Sapienza” (Universita di Roma “La Sapienza”) i ва Ўсходнім інстытуце Неапалю (Istituto Orientate (HJOB, ад 2002 г. — Неапалітанскі ўнівэрсытэт “Л’Арыентале” (Universita degli Studi di Napoli “L’Orientale”)2. Дзякуючы спадару Габрыелю Мадзітэлі 1 Sgambati, Emanuela. L ’Ucrainistica e la Bielorussistica in Italia nel settantennio passato (1920—1990) e i loro compiti futuri // La Slavistica in Italia: cinquant’anni di studi (1940—1990) / a cura di Giovanna Brogi Bercoff, Giuseppe Dell’Agata... [et al.]. Roma, 1994. C. 249. (Тут i далей пераклад з італьянскай мовы А. Данільчык.) 2 Mazzitelli, Gabriele. Damiani, Enrico // Dizionario biografico degli italiani. Vol. 32. Roma: Istituto della Enciclopedia italiana, 1986. P. 327—328; ўдалося высьветліць, што ў 1952 г. у тым жа выдавецтве Энрыка Даміяні выдаў двухтамовую “Літаратурную гісторыю славянскіх народаў” (Storia letteraria dei popoli slavi: (dai tempi piu remoti ai nostri giorni) / a cura di Enrico Damiani. Firenze: Valmartina, 1952), якая мела аднолькавае графічнае афармленьне з кнігай Месіны, адрозьніваючыся толькі колерам устаўкі на вокладцы (не чырвоны, а блакітны). Цалкам лягічна дапусьціць, што была задуманая сэрыя выданьняў, прысьвечаных славянскім літаратурам. Яшчэ адна адметная падзея тагачаснай славістыкі — у 1952 г. пачынае выходзіць часопіс “Ricerche Slavistiche”, якім кіраваў вядомы славіст Джавані Мавер. Такім чынам, можна казаць пра пэўны ўздым славістыкі. Трэба адзначыць, што мы сутыкнуліся з пэўнымі цяжкасьцямі, спрабуючы высьветліць абставіны жыцьця й дзейнасьці Джузэпэ Месіны, але на падставе сабраных зьвестак паспрабавалі скласьці біяграфію дасьледчыка, хоць на гэты момант маем больш пытаньняў, чым дакладных звестак. Джузэпэ Л. Месіна (Giuseppe L. Messina) — італьянскі філёляг, перакладчык, аўтар кніг “Савецкая літаратура” (“La letteratura sovietica”, Le Monnier, Firenze 1950), “Беларуская літаратура” (“La letteratura belorussa”, Valmartina, Firenze, 1952), студэнт (?) вядомага італьянскага славіста Энрыка Даміяні. Верагодна, атрымаў дыплём у Рымскім унівэрсытэце “La Sapienza” або ва Ўсходнім інстытуце Неапалю, вучыўся, відаць, у 1945—1950 гг. Працаваў выкладчыкам, загадчыкам упраўленьня сярэдняй адукацыі, быў асьпірантам па палеанталёгіі ў Рымскім унівэрсытэце. Пісаў на вельмі розныя тэмы: ад славістыкі да італьяністыкі, перакладаў I. С. Тургенева, А. Аверчанку ды інш. Аўтар такіх кніг, як: “I megaliti pugliesi” (Croce, 1948); “La letteratura sovietica” (Firenze: Le Monnier, 1950); “La letteratura belorussa” (Firenze: Valmartina, 1952) i інш. Хутчэй за ўсё, меў нейкае дачыненьне да камуністычных колаў Італіі, магчыма, да пэрыёдыку кампартыі Італіі “La Rinascita”. Кніга сапраўды выйшлаўтой час, калі «пасьляДругой сусьветнай вайны, якая стала храналягічнай цэзурай... здаецца, усё зьмянілася: палітычныя, этычныя, эстэтычныя погляды й сама канцэпцыя культуры... Жалезная заслона пакінула “там” разам з найвялікшымі па колькасьці расейцамі (а таксама беларусамі і ўкраінцамі) усіх іншых славянаў, ад паўднёвых славянаў да чэхаў, славакаў і Mazzitelli, Gabriele. Enrico Damiani: un profilo biografico // Culture del testo. 1996. № 5. P. 69—75; Mazzitelli, Gabriele. Slavica biblioteconomica. Firenze: Firenze University Press, 2007. — 161 p. (Biblioteca di studi slavistici; 3). Contiene fra l’altro: Enrico Damiani slavista. P. 77—91 (con la bibliografia degli scritti), Enrico Damiani: un profilo biografico. P. 93—98. палякаў, — адзначае Рыкарда Пік’ё, — апошнія гады саракавых і пяцідзясятыя пазначылі пачатак няпростай рэарганізацыі нашых славістычных дасьледаваньняў, часткова як адказ на мадэлі з усходу, а часткова як пошук самаідэнтыфікацыі.»3. Рыкарда Пік’ё падкрэсьлівае, што ў той пэрыяд “дасьледаваньні ў галіне славістыкі таксама павінны былі падпарадкоўвацца агульным тэндэнцыям рынку культуры, зьвязанага з нацыянальнай і міжнароднай палітыкай, з патрабаваньнямі выдаўцоў, а таксама з рознымі плынямі ўнівэрсытэцкай адукацыі”4. Складанасьць сытуацыі была абумоўленая як зьменай прыярытэтаў на міжнароднай арэне, гэтак і вельмі абмежаванымі магчымасьцямі вывучэньня славянскіх моваў і літаратур у “палявых” умовах, на месцах, бо амаль усе славянскія краіны сталі часткай сацыялістычнага лягеру, а асноўную ролю ў культурных стасунках адыгрывалі арганізацыі кшталту Таварыства дружбы Італія — СССР. 3 другога боку, як падкрэсьліў Давід Фактаровіч у 1961 г.: «Кніга гэта, відаць, была задумана і напісана ў атмасферы маральнага антыфашызму, якой было азнаменавана першае пасляваеннае сямігоддзе ў Італіі. Гэта быў час, калі “Уніта” стала самай уплывовай газетай краіны, калі сацыяльная паэзія выцесніла школы так званага “герметызму” і “ўнанімізму”, калі з’явіліся сапраўды праблемныя творы ў сучасным італьянскім тэатры і кіно, у скульптуры і жывапісу. Неўзабаве пасля гэтага на італьянскай зямлі адбыліся сустрэчы паэтаў свету з удзелам вядомых савецкіх майстроў... Усё гэта выклікала і прыкметнае ажыўленне італьянскай славістыкі, узначальваемай такімі вядомымі імёнамі, як Ла Гата, Дж. Берта, П. Цветэрэміч, Р. Прампаліні. Дж. Месіна, відавочна, з’яўляецца філолагам, блізкім да гэтай школы. Некаторыя, невядомыя нам, яго працы рэкамендаваў сваім чытачам часопіс Кампартыі Італіі “Рынашата»5. Як бачым, на жаль, і тут няма ніякіх пэўных зьвестак. Кніга Джузэпэ Месіны выклікала пэўны рэзананс у тагачасным друку, прынамсі, вядома пра водгукі на яе ў Італіі і ў Беларусі. Адным зь іх стаў артыкул Улісэ Алесіё Фларыдзі “A proposito di un libro sulla letteratura biancorutena” (“Датычна аднае кнігі аб беларускай літаратуры”), апублікаваны ў часопісе “La Civilta Cattolica”. 3 Picchio, Riccardo. La slavdstica italiana negli anni dell'Europa bipartita //La Slavistica in Italia: cinquant’anni di studi (1940—1990) / a cura di Giovanna Brogi Bercoff, Giuseppe Dell’Agata... [et al.]. Roma, 1994. C. 5. 4 Picchio, Riccardo. La slavistica italiana negli anni dell’Europa bipartita... C. 6. 5 Фактаровіч, Давід. Беларуская савецкая літаратура за мяжой. Мінск, 1961. С. 72. Артыкул стаіць у шэрагу нячастых, але пасьлядоўных публікацый, прысьвечаных беларускай літаратуры, што час ад часу зьяўляліся ў італьянскай пэрыёдыцы. Інфармацыю пра аўтара артыкулу пашчасьціла адшукаць на старонках таго самага часопісу, які апублікаваў рэцэнзію: “La Civilta Cattolica”, у адным з рэдакцыйных артыкулаў “Згадваючы айца Дэ Маркі і айца Фларыдзі”, надрукаваным у 1986 г. Дзейнасьць Улісэ Фларыдзі была вядомая ў Савецкім Саюзе (цяжка пакуль сказаць дакладна, у якой ступені), але ў даведніку “Беларускія пісьменьнікі” маюцца зьвесткі пра гэты артыкул і пра пераклад верша Янкі Купалы “Я ад вас далёка, бацькаўскія гоні...” на італьянскую мову, у яго ўключаны. Такім чынам, праца Фларыдзі не засталася незаўважанай. Артыкул даволі хутка быў перакладзены на беларускую мову, а пераклад апублікаваны ў пэрыёдыку “Зьніч”, які выходзіў у Рыме. Да артыкулу была дададзеная пазнака: «Артыкул гэты зьяўляецца даслоўным перакладам з італійскага. Узяты ён з аднае найважнейшае часопісі рымскае “La civilta cattolica”, № 4, 1953, б. 444—452, кантраляванай самым Папежам; так што аўтарытэтнасьць выказаных у ім паглядаў трэба мераць ня самым толькі подпісам аўтара»6. Аўтарам перакладу, магчыма, быў Пётра Татарыновіч, рэдактар “Зьніча”, пісьменьнік, перакладчык, заснавальнік і дырэктар беларускай сэкцыі Ватыканскага радыё.