Запісы 39 дыск у дадатку

Запісы 39

дыск у дадатку
205.84 МБ
4 Сыч, Пётра Сьмерць і салаўі. Успаміны афіцэра-Беларуса спад МонтэКасыно. Мюнхэн, 1965. С. 7.
5 Цэнтральны архіў Камітэту дзяржаўнай бясьпекі (ЦА КДБ) Рэспублікі Беларусь. Спр. 23217-С. Арк. 1—9; Spod Monte Casino na Sybir. Deportacja zolnierzy Polskich Sil Zbrojnych na Zachodzie z Bialorusi, Litwy i Ukrainy w 1951 roku. S. 196. Wankowicz, Melchior. Bitwa o Monte Cassino. Warszawa, 1992. S. 138, 226.
ўзвышшы 575 адпраўляў набажэнства па палеглых сьвятар-беларус. Вось якім чынам пісала пра яго дывізійнае выданьне “На шляху крэсовай”: «Сёньня, у гадавіну перамогі, ля падмурку крэсовай сярод жаўнераў моліцца й сьвятар-беларус. Напэўна, і ён ня мысьліць крытэрыямі простага зяртаньня да даўняй Рэчы Паспалітай, якая ахоўвала ягоную сталіцу Менск ад усходняга захопніка, як ня думае аб гэтым ніводзін з палякаў, якія моляцца перад крыжам.Але й той сьвятар-беларус, і паляк, стоячы побач, ведаюць, што тыя, хто ляжыць тут, сапраўды загінуў “за вашу і нашу вольнасьць“, палеглі як наказ будучым пакаленьням, каб у барацьбе й супольным змаганьні... шукалі супольнай долі й суполышга ацаленьня»6.
1 верасня 1945 г. у часе асьвячэньня могілак Монтэ-Касіна ва ўрачыстасьцях узялі ўдзел і вайскоўцы-беларусы. У траўні 1951 г. прэзыдэнт БНР Мікола Абрамчык у асысьце былых жаўнераў 2-га корпусу наведаў могілкі Монтэ-Касіна. Ад імя беларускага ўраду на эміграцыі ён ушанаваў памяць па загінулых земляках. Тым часам каталіцкі сьвятар Пётра Татарыновіч адправіў жалобную імшу па палеглых на беларускай мове. У 1979 г. дэлегацыя беларускіх камбатантаў у ліку трох былых вайскоўцаў 2-га корпусу ўзялі ўдзел у сьвяткаваньні 35-х угодкаў бітвы за Монтэ-Касіна. Падчас ўрачыстасьцяў Хведар Кажаневіч (2-я варшаўская танкавая дывізія), Кастусь Маскалік (5КДП) і Віктар Сянкевіч (зДСК) усклалі ля помніку вянок са стужкай у нацыянальных бел-чырвона-белых колерах з надпісам: “Сябрам, якія палеглі, каб жыла Айчына — Беларускія камбатанты”. Нарэшце ў 1994 г. пры падтрымцы ўраду Рэспублікі Польшча некалькі былых вайскоўцаў 2-га корпусу — камбатантаў зь Беларусі, наведалі Італію, дзе побач з вэтэранамі зь іншых краінаў узялі ўдзел у сьвяткаваньні 6о-й гадавіны бітвы. У 2003 г. перад адчыненым помнікам палеглым пад Монтэ-Касіна ў Варшаве побач зь дзяржаўнымі сьцягамі краінаў — удзельнікаў бітвы, у тым ліку Польшчы й Вялікай Брытаніі, лунаў і сьцяг Рэспублікі Беларусь, што сталася чарговым пацьверджаньнем і сымбалічным прызнаньнем з боку сусьветнай супольнасьці чыннага ўдзелу прадстаўнікоў беларускага народу ў той баталіі7.
Бітва за Монтэ-Касіна была толькі пачаткам баявога шляху 2-га корпусу. Зь ліпеня 1944 г. да красавіка 1945 г. беларускія вайскоўцы
6 Праўдападобна, гэта быў а. Часлаў Сіповіч альбо нехта зь яго атачэньня. Polak, Boguslaw; Polak, Michal. Wloskie nekropolie 2 Korpusu Polskiego 1944—1945 // Bitwa o Monte Cassino. Geneza — przebieg — opinie. Ill Konferencja Naukowa. Koszalin. 16 maja 2002 r. S. 185.
7 Depozyty zolnierzy Polskich Sil Zbrojnych na Zachodzie. Warszawa — Torun, 2003. S. 175.
ўдзельнічалі ў баявых дзеяньнях на Адрыятычным узьбярэжжы, а таксама на поўначы Італіі. У ліпені 1944 г. асабовы склад 2-га Польскага корпусу ўзяў удзел у бітве за Анкону (15—24 ліпеня 1944 г.). Пазьней былі баі на “Лініі готаў” (25 ліпеня — 1 верасня 1944 г.) і ў Апэнінах (іо кастрычніка 1944 г. — 5 студзеня 1945 г.). Свой баявы шлях 2-і корпус скончыў баямі за Балёнію (9—21 красавіка 1945 г.).
Многія беларусы за мужнасьць падчас баявых дзеяньняў былі адзначаныя баявымі ўзнагародамі: Срэбным крыжам заслуг зь мячамі, Бронзавым крыжам заслут зь мячамі, Крыжам Храбрых, a таксама Памятным знакам Монтэ-Касіна. Можна гэта прасачыць на прыкладзе 4-га танкавага палка “Скарпіёны” 2-й Варшаўскай танкавай дывізіі. Так, на н праваслаўных беларусаў з каманднага швадрону два былі кавалерамі Крыжа заслуг — падпаручнік Леанід Федарук і шараговец Янка Марцінкевіч. У і-м швадроне служыла іо беларусаў праваслаўнага веравызнаньня, зь якіх 5 стральцоў былі ўзнагароджаныя Крыжам Храбрых (Аляксандр Міхасюк, Аляксандр і Мікалай Натынчыкі, Хведар Стрэж, Васіль Шымановіч). Сярод 6 беларусаў 2-га швадрону адзін быў кавалерам Бронзавага крыжа заслуг(Мікалай Шульга), адвоеатрымалі КрыжХрабрых — Канстанцін Дэц (загінуў 11 ліпеня 1944 г. пад Анконай) і Герасім Крук8. Асаблівай увагі заслугоўваюць беларусы, якія сталі кавалерамі найвышэйшай польскай вайсковай узнагароды — ордэну Віртуці Мілітары. Вядомыя прозьвішчы прынамсі некал ькіх кавалераў: падпаручнік 4-га танкавага палка “Скарпіёны” Леанід Федарук (загінуў у няшчасным выпадку 8 жніўня 1944 г. каля Лярэта) і зьвязовы з-га палка супрацьтанкавай артылерыі Аркадзь Кажаневіч. Аднак відавочна, што былі й іншыя кавалеры. Ускосна сьведчыць пра гэта факт, што ў часе італьянскай кампаніі ордэнам Вітруці Мілітары былі ўзнагароджаны 2 афіцэры і 8 шарагоўцаў праваслаўнага веравызнаньня9. На жаль, крыніцы не падаюць нацыянальнасьці й месца нараджэньня кавалераў.
Многія зь беларусаў былі адзначаныя падзякамі польскага камандаваньня. Напрыклад, капрал 16-га батальёну 5КДП Уладзімер Унучак з Валожыншчыны 1 лістапада 1944 г. атрымаў падзяку камандзіра злучэньня за тое, што «як выдатны стралец забіў аднаго й параніў другога жаўнера непрыяцеля з кулямётнага разьліку “Шпандаў"»10. Стралец 4-га батальёну зДСК Зьміцер Прыбалавец са Столінскага павету атрымаў ажно дзьве падзякі камандаваньня
8 Walczgce “Skorpiony”. Historia pulku 4-go pancernego w fotografii. Londyn, 1975. S. 119—126.
9 Instytut Polski i Muzeum im. gen. Sikorskiego (IPMS). Sygn.: A.XII.3/33.
10 Spod Monte Casino na Sybir. Deportacja zoinierzy Polskich Sil Zbrojnych na Zachodzie z Bialorusi, Litwy i Ukrainy w 1951 roku. S. 219.
дывізіі — 19 ліпеня 1944 г. “за мужнасьць і адвагу падчас атакі па нямецкія пазіцыі 7 красавіка 1944 г.” і іо жніўня 1944 г. “за ўзяцьце палонных”. Стралец 17-га батальёну 5КДП Уладыслаў Кавалевіч з-пад Берасьця апынуўся ў ліку 29 жаўнераў злучэньня, якія ў адпаведнасьці з загадам камандзіра дывізіі ад 15 ліпеня 1944 г. атрымалі падзякі за тое, што ў часе першае фазы бітвы за Анкону “вызначыліся ў часе акцыі, прадэманстравалі выскія баявыя якасьці, праявілі асабістую адвагу, самаахвярнасьць іразуменьне пастаўленага заданьня”11.
Многія вайскоўцы-беларусы палеглі падчас баёў на італьянскай зямлі. Першыя спробы падліку загінулых землякоў былі праведзеныя беларускімі эмігрантамі. У 1951 г. упершыню ў газэце “За Волю” (Парыж) быў надрукаваны “Сьпіс беларусаў палеглых у баю пад Монтэ Касіна”, які ўтрымліваў 264 прозьвішчы, у тым ліку 10 афіцэраў12. Гэтая лічба была значна перабольшаная, паколькі ў сьпісе фігуруюць ня толькі беларусы, але й прадстаўнікі іншых нацыянальнасьцяў — жыхары Заходняй Беларусі. Вядома, што ў часе баявых дзеяньняў у Італіі загінулі 863 вайскоўцы 2-га корпусу, якія паходзілі з гэтага рэгіёну13. Колькі сярод іх складалі беларусы? 3 упэўненасьцю можна сьцвердзіць, што дакладны падлік немагчымы. Аднак пэўнае ўяўленьне пра нацыянальнасьць загінулых дае аналіз канфэсійнага складу вайскоўцаў. Адной з прыкметаў беларускасьці жаўнераў была прыналежнасьць да праваслаўнага веравызнаньня. Прытулак на вайсковых могілках у Італіі знайшлі 173 вайскоўцы гэтае канфэсіі. У залежнасьці ад месца пахаваньня сытуацыя выглядае наступным чынам: пад Монтэ-Касіна — 52, у Лярэта — 55, у Балёніі — 56, у Касамасіма —10. Пераважную большасьць (92 %) палеглых складаюць асобы, якія паходзілі з заходнебеларускіх мясцовасьцяў14. Пераносячы гэтыя суадносіны на агульную колькасьць праваслаўных польскіх вайскоўцаў, пахаваных у Італіі, атрымоўваецца, што колькасьць беларусаў сярод загінулых гэтага веравызнаньня магла складаць каля ібо чалавек. Гэтую лічбу можна лічыць мінімальнай падчас падліку беларусаў, палеглых у Італіі, паколькі яна ахоплівае вайскоўцаў толькі адной канфэсіі. Падлік загінулых беларусаў сярод прадстаўнікоў іншых веравызнаньняў надзвычай складаны, калі браць пад увагу
11 Spod Monte Casino na Sybir. Deportacja zolnierzy Polskich Sil Zbrojnych na Zachodzie z Bialorusi, Litwy i Ukrainy w 1951 roku. S. 100.
12 Сьпіс беларусаў палеглых y баю за Монтэ Касыно // За Волю. 25 чэрвеня 1951-
13 Падлік на падставе: Wykaz poleglych і zmarlych zolnierzy Polskich Sil Zbroj­nych na obczyznie w latach 1939—1946. Londyn, 1952.
14 Siemaszko, Zbigniew. W sowieckim osaczeniu 1939—1943. Londyn, 1991. S. 261—262.
Юры ГРЫБОЎСКІ акалічнасьць, што нацыянальная самасьвядомасьць жыхароў Заходняй Беларусі тады яшчэ знаходзілася ў стадыі фармаваньня.
Карыстаючыся архіўнымі крыніцамі, магчыма зрабіць калектыўны партрэт беларусаў — вайскоўцаў 2-га Польскага корпусу. Большасьць жаўнераў паходзіла зь сялянскіх сем’яў. Многія ня ведалі пісьмовай роднай мовай. У адным зь лістоў жаўнера 2-га корпусу Васіля Харытанюка да а. Часлава Сіповіча можна прачытаць: “Каханы сябра, калі ласка, не палічыце за абразу, што пішу па-польску, бо хадзіў я ў расейскую школу, але ў размове карыстаўся толькі сваёю моваю. Аднак пісаць на ёй ня дам рады”15. Адначасна многія таксама кепска валодалі польскай мовай. Падпаручнік 5КПД Пётра Сыч адзначаў, што некаторыя жаўнеры з 18-га батальёну размаўлялі з афіцэрамі па-польску, “калечачы мову Сянькевіча й Жыромскага”16. Многія вайскоўцы мелі цяжкасьці з нацыянальнай ідэнтыфікацыяй. Пасьля вайны былы капрал 5-й крэсавай пяхотнай дывізіі Вячаслаў Гузавяка згадваў: “У арміі Андэрса былі праваслаўныя і каталікі. Як адны, так і другія нарадзіліся ў Беларусі й размаўлялі на адной беларускай мове. Аднак каталікі лічылі сябе сапраўднымі палякамі й заўсёды ў дакументах запісваліся палякамі”17. He належалі да вынятку выпадкі, калі жаўнеры ў асабістых дакумэнтах неаднаразова зьмянялі нацыянальнасьць, што можа сьведчыць пра пэўныя ўнутраныя ваганьні.
Пераважная большасьць беларусаў, якія служылі ў 2-м корпусе, належалі да праваслаўнага веравызнаньня. Захавалася значная крыніцавая база, якія дазваляе досыць падрабязна прасачыць іх рэлігійнае жыцьцё. Неабходна адзначыць, што вайсковае кіраўніцтва рупілася пра духоўную апеку над вайскоўцамі ўсіх канфэсій. У складзе 2-га корпусу існавала вайсковае душпастырства праваслаўнага веравызнаньня, якое ў 1945—1946 гг. складалася зь пяці капэлянаў. Напрыканцы вайны на кожных 780 праваслаўных вайскоўцаў даводзілася па адным капэляне. Рэгулярна ладзіліся палявыя набажэнствы, а на вялікія царкоўныя сьвяты праваслаўныя вызваляліся ад заняткаў і атрымоўвалі адпачынак. Адзін з праваслаўных беларусаў, былы кананер 5-га лёгкаартылерыйскага палка Якуб Конан, згадваў на гэты конт: “У нейкім сэнсе нам было яшчэ лепей, чымсі каталікам. На каталіцкія сьвяты (Каляды, Вялікдзень і інш.) каталікі атрымоўвалі адпачынак. Паколькі яны складалі