Запісы 39 дыск у дадатку

Запісы 39

дыск у дадатку
205.84 МБ
38 ЦА КДБ Рэспублікі Беларусь. Допыты Усевалада Розькі. Спр. 16652. С. 116—117.
39 ЦА КДБ Рэспублікі Беларусь. Допыты Усевалада Розькі. Спр. 16652. С. 116—117.
40 ЦА КДБ Рэспублікі Беларусь. Допыты Баляслава Барткевіча ад 12 чэрвеня 1945 г. Спр. іоі.
41 Паводле адных зьвестак, гэта было вайсковае фармаваньне, створанае беларускімі эмігрантамі ў 1943 г. у Нямеччыне. Паводле іншых — беларускія вайсковыя альбо вайскова-паліцыйныя фармаваньні, якія былі перакінутыя зь Беларусі. Беларускі дасьледчык А. Салаўёў падае, што на прамежку нямецкай абароны ў раёне Монтэ-Касіна дзейнічала некалькі батальёнаў Беларускай краёвай абароны й «1-я дывізія штурмовай брыгады СС “Беларусь”», вайскоўцы якой адмовіліся ваяваць, калі даведаліся, што ў складзе 2-га корпусу змагаюцца іх суайчыньнікі. Знаходжаньне ў Італіі ў гэты час аддзелаў Беларускай краёвай абароны, перакінутых зь Беларусі, падаецца цалкам неверагодным, бо на момант наступу альянтаў на “Лінію Густава” яны яшчэ не былі сфармаваныя. Штурмовая грэнадэрская брыгада СС “Беларусь” увогуле была сфармаваная толькі ў студзені
патрабуючая ўдакладненьня інфармацыя адносна таго, што на 16 снежня 1944 ггэтая адзінка налічвала 4400 чалавек42. Аднак ні нямецкія, ні польскія крыніцы не пацьвярджаюць факту прысутнасьці буйнога беларускага фармаваньня на італьянскім фронце. Вядома, што ў Італіі ад верасня 1943 г. да траўня 1945 г. дзейнічала некалькі ўсходніх фармаваньняў: грузінскіх, азербайджанскіх, туркестанскіх, літоўскіх, славацкіх і расейскіх. Аднак няма інфармацыі пра беларускія аддзелы43.
Такім чынам, знаходжаньне нямецкай дывэрсійнай адзінкі ў Італіі, якая складалася зь беларусаў, здаецца вельмі праўдападобным. Складана, аднак, адказаць на пытаньне, ці ўдалося каму-небудзь зь беларускіх дывэрсантаў Абвэру пранікнуць у польскія фармаваньні? Праз адсутнасьць адпаведных архіўных крыніцаў гэтыя пытаньні застануцца без адказу. На працягу 1944—1945 гг. шэрагі 2-га корпусу папаўняліся за кошт тысячаў добраахвотнікаў зь ліку былых нямецкіх ваеннапалонных і цывільных польскіх грамадзянаў. Кожнага з добраахвотнікаў пільна спраўджвала польская контрвыведка, таму шанец трапляньня ненадзейных элемэнтаў быў досыць невялікі. 3 архіўных дакумэнтаў вынікае, што нямецкая прапаганда ня мела плёну ў сваёй дзейнасьці, скіраванай на польскіх вайскоўцаў, у тым ліку сярод беларусаў. Нават неляяльныя да польскай дзяржавы беларусы і ўкраінцы добра разумелі, што шалі вайны пераважылі не на карысьць Нямеччыны, таму ня бачылі сэнсу падтрымліваць яе.
Нягледзячы на гэта, супрацоўнікі пранямецкай пальскамоўнай радыёстанцыі “Ванда” паведамлялі, што ў 1944 г. на бок немцаў перайшлі чатыры дэзэртыры з 2-га корпусу, сярод якіх былі два беларусы. Немцы спрабавалі выкарыстаць іх у сваёй прапагандзе, таму прадставілі слова перад мікрафонам вышэйзгаданай радыёстанцыі з прапановай звароту да астатніх жаўнераў 2-га корпусу з заклікам паўтарыць іх учынак. Аднак з прычыны кепскага валоданьня польскай мовай не было магчымасьці выкарыстаньня іх у радыёпрапагандзе44.
1945 г. у Баварыі. Вядома, што ў Італіі ў 1944 г. знаходзілася 3-я рота 13-га беларускага батальёну СС пры СД. Аднак удзел гэтай адзінкі пад МонтэКасіна таксама падаецца немагчымым, паколькі асабовы яе склад быў раскватараваны на поўначы краіны ў Трыесьце.
42 Гелагаеў, Алесь. Беларускія нацыянальныя вайсковыя фармацыі ў часе Другой сусьветнай вайны. Мінск, 2002. С. 54.
43 Verbande und Truppen der deutschen Wehrmacht und Waffen-SS im Zweiten Weltkrieg 1939—1945. Siebenter Band: Die Landstreitkrafte 131 — 200. Osnabruck, 1979. S. 36—37.
44 Jaracz, Andrzej. Polacy w bitwie o Monte Cassino i propaganda niemiecka // Bitwa o Monte Cassino 1944. Geneza — przebieg — opinie. Ill Konferencja Naukowa. Koszalin, 16 maja 2002 r. 2003. S. 155.
На жаль, невядомымі застаюцца прозьвішчы гэных жаўнераў. Нельга таксама вызначыць матывы іхнай дэзэрцыі. 3 архіўных крыніцаў вынікае, што выпадкі дэзэрцыі сярод беларусаў у часе баявых дзеяньняў у Італіі здараліся вельмі рэдка. Падобная ацэнка сустракаецца і ў польскай вайсковай прэсе. Так, падчас асвячэньня вайсковых могілак Монтэ-Касіна 1 верасня 1945 г. прысутны на ўрачыстасьці карэспандэнт Польскай телеграфічнай агенцыі Зьдзіслаў Баў пісаў у “Польскім дзёньніку й дзёньніку жаўнера” наступнае: “Had магіламі жаўнераў праваслаўнага й грэка-каталіцкага веравызнаньня крыжы з падвойнымі папярочкамі. Гэтыя магілы — гэта адказ тых жаўнераў на нямецкую прапаганду, якая намагалася намаўляць украінцаў і беларусаў да дэзэрцыі”45.
Нягледзячы на вышэйзгаданае, дэзэртырствы ўсё ж здараліся. Праўда, яны ня мелі нічога супольнага зь нямецкай прапагандай. 3 аналізу сьпісаў дэзэртыраў вынікае, што памер гэтай зьявы ды ейныя прычыны не залежалі ад нацыянальнасьці. Сярод жаўнераў, якія пакінулі свае аддзелы, знаходзіліся людзі розных нацыянальных групаў46. Аднак можна адзначыць, што ў дачыненьні да часткі беларусаў дэзэрцыя мела свае асаблівасьці. Савецкі Саюз праз свае дыпляматычныя й вайсковыя прадстаўніцтвы ў Вялікабрытаніі, Італіі й на Сярэднім Усходзе сачыў за настроямі жаўнераў. He апошняе месца ў гэтых назіраньнях займала ўвага да нацыянальнага складу польскіх аддзелаў. У прыватнасьці, савецкія крыніцы паведамлялі, што ў 2-м корпусе служыла 6—7 тыс. беларусаў і ўкраінцаў47. Савецкая прапаганда ставіла сабе за мэту разбурыць маральную й палітычную еднасьць 2-га корпусу. Гэтая акцыя ў першую чаргу скіроўвалася на прадстаўнікоў нацыянальных меншасьцяў. Вядомыя выпадкі, калі функцыянэры савецкай місіі ў Рыме хавалі ў сябе дэзэртыраўбеларусаў, а таксама дапамагалі арганізоўваць уцёкі з кашараў. У гэтай справе савецкія эмісары супрацоўнічалі з Італьянскай кампартыяй.
Некаторыя вайскоўцы беларускай нацыянальнасьці ў Італіі сапраўды знаходзіліся пад уплывам італьянскіх камуністаў, якія распаўсюджвалі сярод польскіх жаўнераў прасавецкую інфармацыю й намаўлялі да вяртаньня на радзіму. У якасьці прыкладу можна
45 Polak, Boguslaw; Polak, Michal. Wloskie nekropolie 2 Korpusu Polskiego 1944—1945 // Bitwa o Monte Cassino 1944. Geneza — przebieg — opinie. Ill Konferencja Naukowa. Koszalin, 16 maja 2002 r. 2003. S. 181.
46 IPMS. Sygn.: A.XI. 29/36. Komunikaty zandarmerii; IPMS. Sygn.: A. XII. 59/11; IPMS. Ilosciowe wykazy dezerterow.
47 Архнв внешней полптнкн Росснйской Федерацнн (АВП РФ). кінформацнонный матернал о стране н обзоры польской прессы в третьнх странах. Т. III (март — апрель 1945 г.). Ф. 0122 Оп. 27. Д. 46. Л. 38—39.
прывесьці капрала 5-й крэсовай пяхотнай дывізіі Вячаслава Гузавяку, які ад 1944 г. быў сябрам Італьянскай камуністычнай партыі. Пад уплывам прапаганды мясцовых камуністаў улетку 1945 г. ён пакінуў свой аддзел і самавольна накіраваўся ў савецкую місію ў Рыме. Савецкія супрацоўнікі дапамаглі яму схавацца й трапіць у фільтрацыйны лягер № 300 у мясцовасьці Сан-Валянціна (Аўстрыя), адкуль яго транспартавалі ў СССР. У выніку 20 студзеня 1946 г. былы жаўнер вярнуўся ў месца даваеннага жыхарства48. Вышэйзгаданы выпадак быў не адзіным дэзэртырствам з 2-га корпусу, якое было зьдзейсьненае пры дапамозе савецкіх агентаў і мясцовых камуністаў. 8 сьнежня 1945 г. тое самае зрабілі трое беларусаў зь іо-га цяжкаартылерыйскага палка. У групе ўцекачоў знаходзіліся Ўладзімер Косік з Валожынскага павету, Уладзімер Янкоўскі з Пастаўскага павету й Хведар Вазьняк з Маладзечанскага павету. Менш чым праз тыдзень пасьля гэтых уцёкаў зь іо-га цяжкаартылерыйскага палка дэзэртавалі яшчэ два беларусы. Усе яны зьвярнуліся ў савецкую місію ў Рыме, адкуль былі накіраваныя ў фільтрацыйны лягер у Сан-Валянціна, зь якога іх транспартавалі ў лягер у г. Сегет (Румынія). Пасьля фільтрацыі й праверкі ў якасьці рэпатрыянтаў у 1946 г. яны вярнуліся дахаты49.
Усе вышэйзгаданыя дэзэртыры-беларусы ўступілі добраахвотна ў Войска Польскае яшчэ ў 1941—1942 гг. Усе бралі чынны ўдзел у баях на тэрыторыі Італіі, мелі баявыя ўзнагароды. Кожны ў свой час прайшоў праз пакуты сталінскіх лягераў. Кожны знайшоў выратаваньне й прытулак у шэрагах Войска Польскага. Аднак гэта не перашкодзіла ім пакінуць свае аддзелы й зьвярнуцца па дапамогу, па сутнасьці, да сваіх былых катаў. У сувязі з гэтым узьнікае пытаньне: якія былі матывы гэнай дэзэрцыі? Пасьля вяртаньня ў Беларусь на допыце ў мясцовых органах дзяржбясьпекі адзін з дэзэртыраў Уладзімер Косік даводзіў, што ён 7 гадоў ня бачыў сваёй жонкі й дзяцей і ўвесь час расстаньня надта сумаваў па родных. Са свайго боку італьянскія камуністы й супрацоўнікі савецкай місіі прапаноўвалі вельмі простае вырашэньне ўсіх праблемаў — як мага найхутчэйшае вяртаньне на бацькаўшчыну, да сваёй сям’і. Пры гэтым савецкія эмісары запэўнівалі польскіх вайскоўцаў у “добрым жыцьці ў СССР” і гарантавалі ім “роўнасьць правоў і свабодаў”. 3 гэтага можна зрабіць выснову, што вышэйзгаданыя дэзэртыры не былі перакананымі камуністамі альбо зацятымі прыхільнікамі Савецкага Саюзу. Найбольш верагоднымі бачацца ня столькі палітычныя прычыны, колькі абставіны, зьвязаныя
48 Архіў інфармацыйна-аналітычнага цэнтру пры Менскім аблвыканкаме. Сведчаньні Вячаслава Гузавякі ад 26 красавіка 1946 г. Спр. 2396.
49 Архіў інфармацыйна-аналітычнага цэнтру пры Менскім аблвыканкаме. Сведчаньні Ўладзімера Косіка ад 29 красавіка 1946 г. Спр. 940.
з штодзённым жыцьцём жаўнераў. Большасьць вайскоўцаў да вайны былі простымі людзьмі, сялянамі, якія ня мелі вышэйшай адукацыі й не вылучаліся веданьнем палітычнай сытуацыі. Пасьля заканчэньня баявых дзеяньняў асноўнай іхнай праблемай быў непакой за сваю будучыню, лёс сем’яў, што магло штурхаць да гэткіх учынкаў, як дэзэртырства з надзеяй на як мага хутчэйшае вяртаньне дахаты.
Як і ў кожным войску, у 2-м корпусе здараліся й выпадкі жорсткага парушэньня вайсковай дысцыпліны з боку вайскоўцаў. Часам гэта мела трагічныя наступствы. Сярод вінаватых знаходзіліся таксама беларусы, сьведчаньнем чаго ёсьць іх прозьвішчы ў сьпісе вайскоўцаў, асуджаных вайсковымі судамі да вышэйшай меры пакараньня за зьдзяйсьненьне розных злачынстваў. Акалічнасьці гэтых справаў дакладна не дасьледаваныя.
Адносіны жаўнераў зь мясцовым цывільным несельніцтвам выглядалі па-рознаму. 3 аднаго боку, італійцы разглядалі польскіх вайскоўцаў як сваіх збаўцаў, якія прынесьлі ім вызваленьне ад нямецкай акупацыі. 3 другога боку, на стаўленьне тубыльцаў да 2-га корпусу ўплывалі палітычныя абставіны. Камуністы, якія карысталіся падтрымкай значнай часткі італьянскага грамадзтва, намагаліся выклікаць у насельніцтва варожыя настроі ў дачыненьні да польскіх аддзелаў. Пасьля заканчэньня баявых дзеяньняў вайскоўцы атрымалі магчымасьць больш часу прысьвячаць уласным справам. Знаходжаньне па-за кашарамі спрыяла кантактам з цывільнымі асобамі, у тым ліку шуканьню сабе другіх паловаў. Нам удалося адшукаць зьвесткі наконт некалькіх вайскоўцаў-беларусаў, якія пабраліся шлюбам з італійкамі. Аднак трэба адзначыць, што такія дзеяньні не віталіся вайсковымі ўладамі, што было прычынай досыць непрыемных сытуацый. Асабліва гэта тычылася брытанскага боку, які не жадаў браць на сябе абавязкі ўтрыманьня дадатковых асобаў.