Запісы 39 дыск у дадатку

Запісы 39

дыск у дадатку
205.84 МБ
Фларыдзі справядліва пытаецца, чаму Месіна, згадваючы пракамуністычных паэтаў Броўку, Александровіча, Клімковіча й “двух габрэяў”14, абыходзіць увагай такіх глыбокіх творцаў, як Уладзімер Хадыка, а таксама хрысьціянскіх аўтараў, такіх як Казімір Сваяк і інш. Ен разьвівае тэму ўзаемаадносінаў паміж канфэсіямі, абараняючы ролю езуітаў на Беларусі.
Напрыканцы аналізу Фларыдзі падкрэсьлівае перадузятасць Месіны. Выпраўляючы недакладнасьці фактычнага характару, сьвятар засяроджвае ўвагу на стаўленьні Янкі Купалы да рэлігіі, спасылаючыся ў тым ліку і на артыкул Пётры Татарыновіча, напісаны да 70-годзьдзя паэта. Фларыдзі адзначае, што ў дачыненьні да савецкай улады Купала ніколі ня меў асаблівага энтузіязму й нават, паводле інфармацыі Вялікай Савецкай Энцыкляпэдыі, не адразу зразумеў сутнасьць Кастрычніцкай рэвалюцыі. «Арыштаваны на кароткі час ГПУ ў 1931 г., з пачаткам апошняй сусьветнай вайны быў перавезены савецкімі ўладамі для бясьпечнасьці са свайго дому пад Воршай у Маскву. У гэтым прымусовым выгнаньні ён напісаў свой апойіні верш як духоўны запавет, такой непараўнальнай прыгажосьці й гармоніі, што ні адзін беларус, чытаючы яго, не ўстрымаецца ад сьлёз: “Я ад вас далёка”. Аплакаўшы сваё знаходжаньне “пад чужым небам”,
13 Юрэвіч, Лявон. Мікола Казак — мастак дадатнай і адмоўнай прастораў // Новы Час. 21.07.2014.
14 He зусім зразумела, чаму Фларыдзі лічыць габрэем Цішку Гартнага, якога згадвае ў зьвязку са Зьмітраком Бядулем.
ён сьцвярджае трапнымі мэтафарамі й натхнёнай шырынёй, што нічога у сьвеце ня можа перашкодзіць яму хаця б думаць і сьпяваць аб сваёй дарагой зямлі...»'5.
Фларыдзі цытуе апошнія восем радкоў вершу Купалы “Я ад вас далёка, бацькаўскія гоні...”, згадваючы, што айцец Татарыновіч задаў пытаньне, ці не хацеў сказаць паэт, калі пісаў “ўстане цень зь зямлі мой, на крыжабапрэцца”, што яго магіла павінна быцьхрысьціянскай магілай? Застаецца пытаньне, чаму Фларыдзі называе гэты верш апошнім, хоць ён быў напісаны ў 1910 г. Больш за тое, чамусьці й Татарыновіч ніяк не спрабуе патлумачыць гэты момант, хоць гэта можна было б зрабіць у камэнтары.
Артыкул Фларыдзі носіць даволі крытычны характар, асабліва ў адносінах да радкоў, прысьвечаных Янку Купалу. Напрыканцы аўтар адзначае, што калі б Месіна ўлічыў усе гэтыя моманты, то не напісаў бы, што Янка Купала далучыўся да ідэй камуністаў у 1917 г. Гэта сьведчыць пра беларусацэнтрычнасьць пазыцыі Фларыдзі пры разглядзе кнігі Месіны.
Кніга Джузэпэ Месіны даступная для беларускіх дасьледчыкаў у Цэнтральнай навуковай бібліятэцы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і, мяркуючы па надпісе лацінкай на яе тытульным лісьце — А. Надсан, трапіла туды (ці прынамсі ў Беларусь) дзякуючы айцу Аляксандру Надсану, дасьледчыку й перакладчыку. На кнізе таксама стаіць штамп SIAE (Societa Italiana degli Autori ed Editori — Таварыства аўтараў i выдаўцоў Італіі), якое існуе й сёньня. На беларускую мову не перакладалася за выключэньнем асобных цытатаў.
15 Floridi, U. A. A proposito di un libro sulla letteratura biancorutena. C. 452.
Публікацыі
Юры Грыбоўскі
Варшава
ВАЙСКОЎЦЫ-БЕЛАРУСЫ Ў ІТАЛII ПАДЧАС ДРУГОЙ СУСЬВЕТНАЙ ВАЙНЫ
Да Другой сусьветнай вайны, як і ў першыя яе гады, прысутнасьць беларусаў на Апэнінскай паўвыспе была нешматлікая. Становішча зьмянілася карэнным чынам у пэрыяд баявых дзеяньняў на італьянскай зямлі. Як вядома, увосень 1943 г. у Італіі быў зрынуты рэжым Беніта Мусаліні. Новыя ўлады спынілі супрацоўніцтва з Гітлерам і абвесьцілі вайну Нямеччыне. Аднак нямецкія войскі здолелі ў хуткім часе акупаваць краіну. У гэтым жа годзе італьянская зямля ператварылася ў тэатар баявых дзеяньняў. Ужо напрыканцы 1943 г. на Сіцыліі высадзіліся войскі заходніх альянтаў, а з пачаткам 1944 г. распачаліся баявыя дзеяньні ў кантынэнтальнай частцы Італіі. У складзе 8-й Брытанскай арміі, якая брал а ўдзел у баях на італьянскім фронце, дзейнічаў 2-і Польскі корпус пад камандаваньнем генэрала Уладыслава Андэрса. Сярод польскіх жаўнераў знаходзілася некалькі тысячаў беларусаў. У болыпасьці гэта былі жыхары Заходняй Беларусі, якія ў 1939—1941 гг. сталіся ахвярамі савецкага рэжыму. У складзе аддзелаў генэрала Андэрса ў 1941—1944 гг. яны прайшлі шлях ад Савецкага Саюзу праз Іран, Ірак, Палестыну й Эгіпет, адкуль трапілі ў Італію. 3 шэрагу прычынаў дакладную колькасьць вайскоўцаўбеларусаў складана вызначыць. Паводле зьвестак вайсковага камандаваньня, у 1942 г. у складзе польскіх аддзелаў з СССР у Іран было эвакуявана 1397 беларусаў. Аднак афіцыйныя лічбы не заўсёды адпавядалі рэчаіснасьці, паколькі многія жаўнеры не жадалі падаваць свайго сапраўднага паходжаньня.
Падчас знаходжаньня на італьянскай зямлі 2-і корпус складаўся з з-й дывізіі карпацкіх стральцоў (ДСК), 5-й крэсавай дывізіі пяхоты (КДП), 2-й Варшаўскай танкавай дывізіі (ВТД), агульнакарпусных аддзелаў і базы. На працягу 1944—1945 гг. корпус генэрала Андэрса браў чынны ўдзел у найбуйнейшых баталіях на Апэнінскай паўвыспе. Баявое хрышчэньне польскія жаўнеры атрымалі падчас баёў на р. Сандра (31 студзеня — 14 красавіка 1944 г.). Аднак бясспрэчным сымбалем змаганьня 2-га корпусу сталася бітва за Монтэ-Касіна.
Узвышша Касіна, побач з шэрагам іншых горных вышыняў, было часткай умацаванага раёну нямецкіх абарончых “Лініі Густава” й “Лініі
Гітлера”, якія праходзілі ад Адрыятычнага да Тырэнскага мора. Гэтыя лініі перакрывалі далейшае прасоўваньне брытанска-амэрыканскіх войскаў на Рым. 24 сакавіка 1944 г. камандаваньне альянтаў вырашыла накіраваць у раён Монтэ-Касіна 2-і корпус. Першы штурм з удзелам польскіх вайскоўцаў распачаўся 11 траўня. Бітва за ўзвышша Касіна лічыцца адной з найбуйнейшых баталій італьянскай кампаніі. Агульныя страты 2-га корпусу падчас баёў за Монтэ-Касіна і ўзвышша П’едымантэ з 23 красавіка да 25 траўня 1944 г. склалі 4199 палеглых, параненых і зьніклых бязь вестак1.
Падчас бітвы за Монтэ-Касіна нароўні з палякамі мужна змагаліся прадстаўнікі іншых нацыянальнасьцяў, у тым ліку беларусы. Пра геройскі чын беларускіх вайскоўцаў падчас штурму Касіна сьведчаць шматлікія ўспаміны ўдзельнікаў тае баталіі, як беларусаў, гэтак і палякаў. Ніжэй варта прывесьці некалькі найбольш яскравых прыкладаў. Адным зь першых жаўнераў 2-га корпусу, які загінуў у раёне Касіна быў беларус са зьвязу сувязі з-й дывізіі карпацкіх стальцоў Анатоль Жак, які палег 25 красавіка 1944 г.
Капітан 4-й роты з-га батальёну 3-й дывізіі карпацкіх стральцоў Тадэвуш Радваньскі называў беларусаў са сваёй роты “ўзорнымі жаўнерамі”. Вось якім чынам ён апісваў паводзіны некаторых зь іх падчас першай атакі польскіх жаўнераў на варожыя пазыцыі ў раёне Монтэ-Касіна ўначы 12 траўня: «Зьлева й справа, з усіх бакоў чуліся несупынныя сэрыі са “шпандаў”, выбухі гранатаў і снарадаў, крык людзкіх галасоў. Пасьля кораткачасовага спакою я пачуў голас Вісьнеўскага: Выбранец, скачы ўправа! За мною! — зароў Выбранец, але яго апярэдзіў Юрка Паранюк, які першым дапаў да замаскаванай варожай пазыцыі. Ён быў беларусам, таму закрычэў па-беларуску: Здавайся!»2. Далей капітан Радваньскі ва ўспамінах апісваў сьмерць аднаго зь беларусаў са свайго зьвязу Браніслава Івашкі з Наваградчыны: “Івашка і... з усьмехам на твары павінны былі дакладаць мне, што прынесьлі мінамёты й амуніцыю, як раптам адбыліся адзін за другім два выбухі. Снарад разарваўся побач зь імі... Засталіся толькі парэшткі ад гэтых адважных хлапцоў... Мазгі аднаго зь іх апынуліся на галаве Вісьнеўскага, які, з разгубленасьці зьвяртаючыся да мяне, сказаў: Пане капітане, я паранены ў галаву. Так загінулі ўзорныя жаўнеры Бронік Івашка і... у бітве за МонтэКасіна, на ўзвышшы 593. Яны змагаліся за свабоду айчыны й за яе аддалі свае жыцыў”3.
1 Partacz, Czeslaw. Lada, Krzysztof. Polska wobec ukrainskich d^zen niepodleglosciowych w czasie II wojny swiatowej. Torun, 2004. S. 188—190.
= Radwanski, Tadeusz. Karpatczykami nas zwali. Warszawa, 1978. S. 245.
3 Radwanski, Tadeusz. Karpatczykami nas zwali. S. 249—250.
Згадкі пра дзеяньні вайскоўцаў-беларусаў з-пад Монтэ-Касіна ўтрымлівае таксама праца Мельхіёра Ваньковіча. Аўтар апісвае геройскі ўчынак стральца 4-й роты і-га батальёну 3-й дывізіі карпацкіх стральцоў Уладзімера Кішулкі, які падчас бітвы адбіўся ад сваіх, трымаў крутавую абарону, але нарэшце быў узяты ў палон. Аднак у той жа дзень ён зьдзейсьніў адважныя ўцёкі й вярнуўся ў свой батальён. Стралец 13-га батальёну “Рысі” 5-й крэсавай пяхотнай дывізіі Рыгор Булак, рызыкуючы жыцьцём, сваім целам праклаў баявым таварышам шлях празь міннае поле. Першапачаткова ён апынуўся ў сьпісе палеглых. Аднак пазьней высьветлілася, што падчас атакі ён страціў вока, руку й нагу, трапіў у палон, аднак здолеў выжыць. Існуюць зьвесткі, што пасьля вайны ён знаходзіўся ў Швайцарыі. I гэта толькі некалькі эпізодаў удзелу беларусаў у той бітве. Падобныя прыклады можна прыводзіць і далей.
У 1965 г. у Мюнхене выйшла кніга Пятра Сыча “Сьмерць і салаўі. Успаміны афіцэра-беларуса з-пад Монтэ-Касіна”. Аўтар у якасьці харужага 18-га батальёну 5КДП браўудзел у бітве за Монтэ-Касіна. Гэтая невялічкая праца сталася першым і адзіным ў беларускай літаратуры мэмуарным творам былога ўдзельніка тае баталіі. Ва ўспамінах Пётра Сыч апісвае гераізм жаўнераў-беларусаў, якія “шчодра абмылі сваёй крывёй шурпатыя, дзікія горы каля манастыра Монтэ-Касіна”4.
Варта адзначыць, што ў бітве за Монтэ-Касіна ў якасьці вайскоўцаў 2-га корпусу ўдзельнічалі такія вядомыя пазьней на эміграцыі беларусы, як знакаміты беларускі сьпявак Пётра Конюх (9-ы лёгкаартылерыйскі полк), Старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Вінцэнт Жук-Грышкевіч, сын прэзыдэнта Беларускай Цэнтральнай Рады Радаслава Астроўскага Віктар Астроўскі. Разглядаючы пытаньне ўдзелу беларусаў у бітве за Монтэ-Касіна можна назваць прозьвішчы найменш двух беларусаў, якія ў часе баёў трапілі ў варожы палон. Гаворка тут ідзе пра вышэйзгаданага Рыгора Булака, стральца 13-га батальёну 5КДП, і Валяр’яна Стручко, стальца 2-га батальёну 3ДСК5.
Трэба падкрэсьліць, што беларускія грамадзкія й камбатанцкія арганізацыі на чужыне заўсёды з пашанай ставіліся да ўдзелу беларусаў у бітве за Монтэ-Касіна. Так, напрыклад, у траўні 1945 г. на першыя ўгодкі бітвы перад помнікам 5-й крэсавай пяхотнай дывізіі на