Запісы 39 дыск у дадатку

Запісы 39

дыск у дадатку
205.84 МБ
Калі айцец Уладзімер Лявіцкі прыбыў у тасканскую сталіцу, тамтэйшая праваслаўная грамада ня мела ўласнага храму — набажэнствы адбываліся ў арандаваных памяшканьнях. Таму й паўстала ідэя набыць пляц зямлі й пабудаваць уласную царкву.
Ужо ў 1880 г. айцец Уладзімер атрымаў дабраславеньне ад пецярбурскага мітрапаліта й пачаў зьбіраць грошы на будаўніцтва
царквы. У 1882 г. ён нават набыў пляц зямлі на віа Курва, аднак прыхаджанам не спадабалася непрыгожая назва вуліцы, і ўчастак давялося зьмяніць.
У той жа час Лявіцкі пачаў шукаць архітэктара, які б спраектаваў царкву. He знайшоўшы адпаведных — дасьведчаных у расейскай праваслаўнай архітэктуры — кандыдатаў у Італіі, ён зьвярнуўся да нядаўняга выпускніка Імпэратарскай акадэміі мастацтваў, нараджэнца Ковенскай губэрні Міхаіла Праабражэнскага, які якраз у 1882 г. падарожнічаў па Італіі. Будучы знакаміты расейскі архітэктар стварыў
Царква Раства Хрыстова й Сьв. Мікалая Цудатворца ў Флярэнцыі. Здымак Н. Гардзіенкі
шмат эскізаў-праектаў як усяго царкоўнага будынку, гэтак і ягоных дэталяў, аднак да рэальнага будаўніцтва справа дайшла няхутка. Сінод перадаў прапанову аб апецы й фінансаваньні пабудовы царквы ў Міністэрства замежных справаў, і там паперы ляжалі гадамі. За гэты час на нованабытым пляцы зьявілася маленькая часовая цэркаўка, і прыхаджане сталі сумнявацца ў неабходнасьці сапраўднага сталага
храму.
Айцец Уладзімер, тым ня менш, працягваў прасоўваць уласную ініцыятыву і ўрэшце дамогся свайго. У 1899 г. быў нарэшце атрыманы апошні дазвол, заключаны кантракт з архітэктарам, тым самым Міхаілам Праабражэнскім, але ўжо значна больш вядомым, чым пры стварэньні ім першых накідаў, спэцыялістам, і пачалося будаўніцтва двухпавярховай сьвятыні ў рускім стылі. Ніжняя царква ў імя Сьв. Мікалая Цудатворца была высьвячаная ў 1902 г., а верхняя й цалкам храм — пасьвячоныя ў гонар Раства Хрыстова і ўрачыста адчыненыя 26 кастрычніка 1903 г. у прысутнасьці вялікай колькасьці гасьцей. Сама падзея была адлюстраваная ў вялікай колькасьці фотаздымкаў і нават засьнятая на кінастужку.
Натальля ГАРДЗІЕНКА
У фінансаваньні пабудовы царквы шмат дапамагла княгіня Дзямідава Сан-Даната, штожылаўФлярэнцыі. Іканастасжа, выразаны зь белага мармуру, стаў падарункам ад імпэратара Мікалая II.
Прыгажосьць царквы адзначалася сучасьнікамі. У 1924 г. мітрапаліт Эўлогій, кіраўнік рускіх праваслаўных цэркваў у Заходняй Эўропе, пасьля наведваньня Флярэнцыі напісаў, што тут знаходзіцца найпрыгажэйшы з храмаў у ягонай япархіі.
Праўда, айцец Уладзімер тады ўжо ня жыў. Ен заставаўся настаяцелем царквы да 1922 г., калі сышоў на пэнсію, і ў 1923 г. знайшоў вечны спачын. Царква ж працягвала існаваць, перажыўшы цяжкія часы Першай сусьветнай і рэвалюцыі ў Расеі, калі ня толькі спынілася фінансаваньне прыходаў, але й павісла небясьпека страты храму. У1924 г. савецкія дыпляматы заявілі пра свае правы на царкву, якая будавалася пад апекаю колішняга МЗС царскае Расеі, аднак з дапамогаю нанятага адваката ўдалося абвергнуць іх прэтэнзіі, і храм застаўся вернікам, перайшоўшы адначасова ў юрысдыкцыю Канстанцінопальскага патрыярхату.
Сёньня заснаваная айцом Уладзімерам Лявіцкім царква Раства Хрыстова й Сьв. Мікалая Цудатворца па-ранейшаму дзейная, мае сваю царкоўную раду, хор і сайт. I няхай зь Беларусьсю гэтае месца зьвязвае толькі паходжаньне стваральніка, ягоную гісторыю можна таксама лічыць невялічкім фрагмэнтам у вялікай мазаіцы дасягненьняў нашых суродзічаў у замежжы.
Тэма нумару: Італійская мазаіка
Літаратура
Аксана Данільчык
Менск
ВЕРШЫ
Перакладаючы Кампану1
Сьнежаньскі туман гусьцее, не пакідаючы месца для жартаў, самотныя выспы плывуць празь яго у невядомым напрамку і ўрэшце выплываюць з гораду прэч.
Яшчэ ўчора белы сьнег — неспадзяваная радасьць! — зьмешваецца з гразёю і чарнее, а будынкі з чырвонай цэглы — недабітыя рэшткі даўніны — робяцца зусім цёмнымі ад вільгаці.
3-за дзьвярэй я чую італьянскую гаворку — вось ён, непараўнальны калярыт майго жыцьця.
He завешваю вокнаў, нават калі пачынае цямнець, не баюся бессэнсоўных пільных вачэй, якія ўглядаюцца — куды? — нідзе нічога не відаць. He запальваю сьвятла.
1 Творы італьянскага паэта Дзіна Кампаны можна пачытаць у інтэрнэтчасопісе "Прайдзісьвет”: http://prajdzisvet.org/texts/kits/dzen-neurastenika.html.
Аксана ДАНІЛЬ ЧЫК
Каханы і каханая...
Шматкі скуры...
Чырвоныя плямы
ў люстэрку насупраць акна запалалі ярчэй,
і дзень аднаго неўрастэніка зрабіўся днём другога неўрастэніка.
Сіцылія
Лімонная асалода ляжыць на далонях тваіх, лімонныя дрэвы шумяць над тваёй галавою, і нават калі імя тваё не прамаўляецца ўслых, лімонныя хвалі коцяцца за табою.
I водар лімонны ахутвае ночы і дні, на кветках лімонных пасуцца чмялёў карагоды, прайдзіся па скуры лімона, забудзься пра ўсё і засьні у краі далёкім чароўнай лімоннай прыроды.
I, можа, адчуеш на вуснах лімонавы смак у час, калі ветразь лімонны над морам згасае, і будзе лімоннае сонца каціцца па чорных гарах, пакуль у далоні твае не ўпадзе непрадбачаным раем.
Пакуль непрадбачаным вершам ня ўспыхне усход, пакуль не прачнуцца і зранку ня выйдуць на бераг, паэты лімонаў — вясёлы і просты народ — сьпяваць свае песьні зямлі прыгажосьці бязьмернай.
Тэма нумару: Італійская мазаіка
Вакол кнігі
Уладзімер Калупаеў
Сэрыятэ (Італія)
ДЖУЗЭПЭ МЕСІНА Й ІНФАРМАЦЫЙНАЕ ЗАБЕСЬПЯЧЭНЬНЕ БЕЛАРУСКІХ
ДАСЬЛЕДАВАНЬНЯЎ У ІТАЛІІ Ў 1950-я гг.
Ключом да цяперашняга агляду, прысьвечанага беларусістыцы ў італьянскім друку сярэдзіны мінулага стагодзьдзя, паслужыла манаграфія Джузэпэ Месіны (Giuseppe Messina) “La letteratura belorussa” (“Беларуская літаратура”), прысьвечаная гісторыі беларускай літаратуры ў пачатковы савецкі перыяд. Кніга захоўваецца ў бібліятэцы цэнтру “Хрысьціянская Расея” ў Сэрыятэ.
Джузэпэ Месіна, прафэсар рускай мовы й літаратуры ў Рымскім унівэрсытэце “La sapienza”. Тытул кнігі — “La letteratura belorussa”, апублікаваная яна ў Флярэнцыі (Firenze) выдавецтвам “Valmartina” ў 1952 г.1. Аўтар прысьвячае манаграфію памяці свайго настаўніка Энрыка Даміяні “Ad Enrico Damiani con devoto affetto di discepolo” (“Энрыка Даміяні з адданай прыязнасьцю вучня”).
У працы прыводзяцца нормы транскрыпцыі беларускіх і расейскіх словаў лацінкай паводле міжнародных правілаў. Зьвернем увагу, што паводле сучасных італьянскіх правілаў Беларусь мае пісацца як “Bielorussa”, тады як Месіна выкарыстоўвае “Belorussa”. Акрамя таго, у тэксьце ён выкарыстоўвае яшчэ адзін назоў “Bianco-russo”, які лічыцца састарэлым і не сустракаецца ў сучаснай італьянскай літаратуры, а таксама “Belorussia”й “Russia Bianca”, якімі ён карыстаецца раўназначна, ня робячы нікага адрозьненьня паміж імі. Адначасова Месіна падкрэсьлівае іранічны сэнс ужываньня слова “Biancoruteno” (“беларусін”) у некаторых пісьменьнікаў.
Ва ўступе прыводзіцца геаграфічная даведка з апісаньнем тэрыторыі, межаў, плошчы й колькасьці насельніцтва, статыстычных зьвестак па асноўных рэгіянальных цэнтрах і працэнтных суадносінах розных этнасаў: беларусаў, яўрэяў, рускіх, украінцаў, палякаў, літоўцаў, латышоў, цыганаў, немцаў і інш. Далей зьмешчаны гістарычныя зьвесткі пачынаючы ад IX ст. Наступны параграф падае этнічныя
1 Messina, Giuseppe L. La letteratura belorussa. Firenze: Valmartina editore in Firenze, 1952. — 147 p.
характарыстыкі й распавядае пра разьвіцьцё беларускай нацыі ад усходнеславянскіх плямёнаў дрыгавічоў, радзімічаў, крывічоў і драўлянаў. Аўтар антрапалягічна адрозьнівае сучасных яму беларусаў ад “велікарусаў і ўкраінцаў дзякуючы іх болын высокаму росту, яны больш сьветлыя зь нябесна-блакітнымі вачыма, русымі каштанавымі валасамі, яны не такія прысадзістыя, але пры гэтым больш выносьлівыя ў працы”2. Апісваюцца адзеньне, побыт, хаты, элемэнты народнай культуры, фальклор, забабоны й паганскія перажыткі. Сьледам ідзе аповед пра лінгвістычныя асаблівасьці, уплыў суседніх польскай і рускай моваў, абагачэньне слоўнікавага запасу за кошт летувіскіх і латыскіх запазычаньняў, адначасовае захаваньне архаічнага характару мовы нароўні з падобным працэсам, які можна назіраць у суседняй украінскай мове3.
Разгледзім зьмест манаграфіі:
Глава I. Паходжаньне пісьмовай літаратуры.
1.	Стараславянскія дакумэнты.
2.	Першыя ўласныя творы.
3.	“Пацярык” і “Летапісы”.
4-	Казаньне пра сьвятога Мэркурыя.
Глава II. Росквіт у літоўскі пэрыяд.
1.	Новая палітычная і культурная сытуацыя.
2.	Дакумэнты й гістарычная літаратура.
3.	Літаратура Рэфармацыі.
4.	Народная літаратура.
Глава III. Заняпад пад польскім валадарствам.
1.	Рэлігійныя войны.
2.	Працэс палянізацыі.
Глава IV. Пэрыяд царскага прыгнёту.
1.	Русыфікацыя краіны.
2.	Літаратурная дзейнасьць да 1864 г.
3.	“Тарас на Парнасе”.
4.	Рэакцыя 1864 г.
Глава V. Народная літаратура.
1.	Асаблівасьці беларускага фальклору.
2.	Казкі, легенды й народныя паданьні.
3.	Народны тэатар.
Глава VI. Зараджэньне сучаснай літаратуры.
1.	Фактары літаратурнага адраджэньня.
2.	Францыск Багушэвіч.
2 Messina, Giuseppe L. La letteratura belorussa. C. 17.
3 Messina, Giuseppe L. La letteratura belorussa. C. 18.
3.	Сацыялістычная літаратура пачатку стагодзьдзя.
Глава VII. Янка Купала.
1.	Жыцьцё й творчасьць.
2.	Мастацтва.
3-	Месца ў сучаснай літаратуры.
Глава VIII. Іншыя аўтары пэрыяду адраджэньня.
1.	Зьмітрок Бядуля.
2.	Максім Багдановіч.
3.	Алесь Гарун.
4.	Іншыя паэты й празаікі.
Глава IX. Якуб Колас.
1.	Біяграфія.
2.	Паэтычныя творы.
3.	Мастацтва.
4.	Творы ў прозе.
Глава X. Савецкая літаратура.
1.	Новыя культурныя далягляды.
2.	Паэзія.
3.	Проза.
Заключэньне.
Бібліяграфія.
3 прыведзеных у кнізе крыніцаў відаць, чым карыстаўся аўтар пры напісаньні сваёй працы. Гэта кнігі й артыкулы па геаграфіі, гісторыі, этнаграфіі, мове, літаратуры, архітэктуры й выяўленчым мастацтве, музыцы, тэатры, кіно: 78 — на расейскай, 62 — на беларускай, 7 — на польскай, 6 — на ўкраінскай, 1 — на чэскай, 6 — на францускай, 2 — на нямецкай і 2 — на ангельскай і, вядома ж, на італьянскай мовах. Вылучым апошнія, бо аналіз італьянамоўных публікацый дазволіць чытачу мець уяўленьне аб інфармацыйнай карціне й даступнасьці друкаваных матэрыялаў, прысьвечаных беларусістыцы, у італьянскай навуковай прасторы 1950-х гг.