Запісы 39 дыск у дадатку

Запісы 39

дыск у дадатку
205.84 МБ
Айцец Улісэ Алесіё Фларыдзі нарадзіўся ў Рыме 18 сакавіка 19207 г., паступіў у ордэн езуітаў 19 верасьня 1936 г. Вучыўся ў Папскім калегіюме Русікум (Colleggio Russicurn), дзе меў магчымасьць вывучыць расейскую мову, а таксама пазнаёміцца з культурай і звычаямі народаў былой Расейскай імпэрыі, гісторыяй рэвалюцыі й падзей, якія прывялі да пабудовы Савецкай дзяржавы. У артыкуле адзначаецца, што грунтоўная падрыхтоўка дазволіла яму стаць выдатным спэцыялістам і яго прыход у часопіс “La Civilta Cattolica” быў лягічны, бо не існавала магчымасьці накіраваць яго ў Савецкі Саюз для сьвятарскай дзейнасьці, да якой ён так імкнуўся.
I сапраўды, пасьля курсу тэалёгіі ў Папскім Грыгарыянскім унівэрсытэце й доктарскай ступені, атрыманай у Дзяржаўным унівэрсытэце Рыму за напісаньне дысэртацыі пад кіраўніцтвам аднаго з заснавальнікаў італьянскай славістыкі Этарэ Ла Гата, айцец Фларыдзі ў 1950 г. стаў адным з аўтараў часопісу, дзе працаваў пятнаццаць гадоў, да 1965 г., займаючыся напісаньнем артыкулаў,
6 Датычна аднае кнігі аб беларускай літаратуры // Znic. № 22. Sakavik 1953. S. 5.
7 Ricordando Padre De Marchi e Padre Floridi // Civilta cattolica. № 3276. 20.12.1986. C. 575-579-
поўных навінаў, атрыманых непасрэдна зь першакрыніцаў — савецкай пэрыёдыкі, газэтаў і часопісаў, якія ён даставаў праз пасярэдніцтва сваіх рымскіх сяброў. Аўтар артыкулу адзначае, што сапраўды тэксты Фларыдзі чыталіся, камэнтаваліся й нават выклікалі пярэчаньні.
Вынікам працяглай працы ў часопісе стала важкая кніга “Дылема Савецкага Саюзу — міф і рэальнасьць аднаго гуманізму” (1966), у якой абмяркоўваліся ідэалягічныя, палітычныя, сацыяльныя й эканамічныя праблемы СССР з гістарычнай аб’ектыўнасьцю і ўсхваленьнем тых чалавечых каштоўнасьцяў — асабліва свабоды веравызнаньня, — якія ў Савецкім Саюзе ня толькі не прызнаваліся, але й перасьледаваліся. Для айца Фларыдзі, адзначаюць аўтары артыкулу, “марксіцскі гуманізм” быў немагчымы, бо ён лічыў марксізм абсалютна антыгуманнай ідэалёгіяй, асабліва там, дзе ўвасобіліся тэорыя й практыка бальшавісцкага камунізму, як у СССР і ў краінах, якія пасьля Другой сусьветнай вайны трапілі пад яго ўплыў.
У пэўны момант літаратурна-навуковая дзейнасьць перастала задавальняць айца Фларыдзі, і ён пераехаў спачатку ў Бразылію, пасьля ў Злучаныя Штаты, дзе працаваў з выгнанцамі-католікамі з Савецкага Саюзу. Лягічна дапусьціць, што Фларыдзі сустракаўся зь беларускімі эмігрантамі ў ЗША, але з упэўненасьцю мы гэтага пакуль ня можам сьцьвярджаць. Пасьля ён працаваў у Калюмбійскім унівэрсытэце пад кіраўніцтвам Зьбігнева Бжэзінскага і ў іншых установах, працягваючы навуковую дзейнасьць. Так, у 1976 г. выйшла ягоная кніга «Масква й Ватыкан: савецкія дысідэнты перад “дыялёгам”», перакладзеная пасьля на францускую і ангельскую мовы. Акрамя таго, айцец Фларыдзі перакладаў з рускай мовы, напрыклад, у 1970 г. у яго перакладзе на італьянскую мову выйшаў зборнік артыкулаў выдатных расейскіх мысьляроў, такіх як Мікалай Бярдзяеў, Сяргей Булгакаў і іншых, “Вехі”: La svolta. “Vechi”: I’intelligencija russa tra il 1905 e il 17/ [scritti diN. Berdjaev... [et al.]Milano: Jaca book, 1970. — i87p.; 23 cm. (A cura del Centro studi Russia cristiana. — Trad. U.Floridi) («Пералом. Зборнік артыкулаў “Bexi”: руская інтэлігенцыя паміж 1905 і 1917 гадамі»). Як бачым, рэцэнзія на кнігу Джузэпэ Месіны зьяўляецца натуральным вынікам цікавасьці Фларыдзі й самога часопісу як да праблемаў Савецкага Саюзу, гэтак і да нацыянальных культураў тых народаў, што ў яго ўваходзілі.
Артыкул у пэўнай меры адлюстроўвае й погляды ягонага аўтара. У цэлым высока ацэньваючы працу Месіны, Фларыдзі адзначае, што перш, чым даваць ёй высокую ацэнку, неабходна зрабіць некаторыя заўвагі. Ужо ў першых радках Фларыдзі робіць заўвагу наконт тэрміналёгіі: наягодумку, найлепш было бназвацькнігу Biancorutena, а не Bielorussa, аднак не раскрывае чаму. Гаворачы пра кнігу Месіны ў цэлым, Фларыдзі адзначае пэўныя аб’ектыўныя цяжкасьці з
матэрыяламі, зьвязаныя з палітычнай сытуацыяй. Тым ня менш ён піша, што “калі ідзе гаворка пра народ, які, як прызнае сам Месіна, быў вымушаны неаднаразова падвяргацца гвалту прыгнятальнікаў, што перашкаджалі яму нават пісаць і выказвацца на ўласнай роднай мове (с. 13, 14 і 43) або нават зводзілі яго літаратуру... да фальклёрнай цікавосткўдамузэйнагаэкспанату... (с. 123) неабходна быць больш асьцярожнымі ў карыстаньні пэўнымі рускімі й савецкімі крыніцамі ды меркаваньнямі”8. Фларыдзі адзначае, што гаворка ідзе не пра некаторыя пропускі, а пра якасьць, неперадузятасьць, неабходную для любога навуковага дасьледаваньня. I хоць у некаторых месцах Месіна, на думку аўтара, дэманструе незалежнасьць уласных разваг, у іншых ён, нааварот, выяўляе залежнасьць ад несправядлівых выказваньняў, асабліва там, дзе прыніжае ці як мінімум адкідае ўнёсак у беларускую літаратуру эміграцыі (с. 18) і каталіцызму, «які больш за тое, лічыць чыста палітычньім фактарам і ў пэўнай ступені антынацыянальным... настолькі, што ня можа патлумачыць, як Л. Сапега змог зрабіць унёсак — “і не малы — ў разьвіцьцё беларускай культуры... не зважаючы на тое, што ён перажыў навяртаньне ў каталіцызм”(с. 43)»9.
Адзначым, што кнігу Месіны крытыкавалі й беларускія навукоўцы: даволі падрабязны разгляд зрабіў Давід Фактаровіч у кнізе “Беларуская савецкая літаратура за мяжой” (1961), выданьні, якое мае ўсе прыкметы свайго часу, напрыклад: «...італьянскі аўтар не ўяўляе сабе сутнасці тых найглыбейшых сацыялістычных ператварэнняў усяго беларускага жыцця як у горадзе, так і ў вёсцы, вынікі якіх ён аплаквае. Тое, што яму здаецца “небяспечным для будучыні нацыянальнай паэзіі”, даўно з’явілася і з’яўляецца асновай для развіцця сучаснай беларускай літаратуры»10. Дарэчы, у кнізе выкарыстоўваюцца й цытаты з італьянскага выданьня, аднак не пазначана, хто зрабіў іх пераклад. Магчыма, сам Давід Фактаровіч, які валодаў італьянскай мовай.
Фларыдзі дэманструе глыбокую абазнанасьць у беларускай гісторыі й культуры й адзначае, што, калі іншаземец хоча зрабіць сур’ёзную працу па літаратуры, культуры, гісторыі іншага народу, то ён павінен паспрабаваць адаптаваць свой мэнталітэт пад мэнталітэт гэтага народу й ацэньваць падзеі з пункту гледжаньня гэтага народу, а не суседніх. Канкрэтна гэта датычыцца й напісаньня геаграфічных назваў. Так, Фларыдзі зьвяртае ўвагу на тое, што Месіна піша Мінск, a
8 Floridi, U. A. A proposito di un libro sulla letteratura biancorutena // La Civilta Cattolica. 1953. 21 febbraio. Quaderno 1464. P. 445.
9 Floridi, U. A. A proposito di un libro sulla letteratura biancorutena.
10 Фактаровіч, Давід. Беларуская савецкая літаратура за мяжой. С. 85.
не Менск, Гродна замест Гародня й г. д. Фларыдзі падкрэсьлівае, што Месіна практычна замоўчвае пэрыяд праўленьня Ўсяслава Чарадзея, засяроджваючы тым часам увагу на дамінаваньні Ўладзімера й Яраслава над Полацкам, а таксама лічыць, што шматлікія спасылкі й паралелі з рускай літаратурай, якія ў разумнай прапорцыі былі б і дарэчы, адсоўваюць галоўную тэму на другі плян.
Акрамя таго, Фларыдзі адзначае, што Месіна прызнае за савецкім рэжымам заслугу ў тым, што апошні дазволіў беларускаму народу навучаньне на роднай мове, аднак, на ягоную думку, варта памятаць, што гэтую прывілею беларускі народ часткова здабыў сам пасьля падзей 1905 г. Уласна кажучы, Фларыдзі папраўляе вельмі шмат выказваньняў Месіны наконт заслуг савецкай улады ў разьвіцьці беларускай культуры, згадваючы й пра наодэмаўшчыну, і пра рэформу беларускага правапісу 1933 г., і пра імкненьне ўвесьці як мага больш словаў расейскага паходжаньня ў беларускую мову, і пра нязгоду зь ёй беларускіх навукоўцаў. Цытуючы Месіну, Фларыдзі адзначае: «Калі, такім чынам, сёньня беларуская мова “вярнулася да сваёй літаратурнай годнасьці” і Беларусь мае сваю “незалежную літаратуру”, заслуга цалкам належыць беларускаму народу, а не “рэвалюцыі саветаў»11...
Акрамя таго, Фларыдзі падкрэсьлівае ролю беларускай эміграцыі як папулярызатара беларускай культуры, прычым з пункту гледжаньня ня толькі гісторыі, але й сучаснасьці. Ён адзначае, што “дастаткова глянуць на шматлікія часопісы й газэты, якія выходзяць у розных частках сьвету на беларускай мове, каб зразумець значны ўнёсак, які беларуская эміграцыя робіць дзеля свабоды ўсіх, у культуру й нацыянальную справу”12. I пералічвае назвы пэрыядычных выданьняў беларускай эміграцыі, даючы пры гэтым іх пераклад, a таксама называе такіх дзеячаў, як Натальля Арсеньнева (якую Месіна згадвае), Рыгор Крушына, Алесь Салавей, Уладзімер Клішэвіч, Юрка Віцьбіч, Масей Сяднёў, Антон Адамовіч і інш.
Абазнанасьць і дасьведчанасьць Фларыдзі адлюстроўваюць і ягоныя камэнтары, дзе ён згадвае й тэксты Сталіна ў перакладзе Тальяці, і беларускія эмігранцкія выданьні, у прыватнасьці часопіс “Божым шляхам” (артыкул Аляксандра Надсана), а таксама газэты “Бацькаўшчына” й “Беларус”.
Паколькі Фларыдзі сярод іншых эмігранцкіх выданьняў згадвае пэрыёдык “Зьніч”, які выходзіў у Рыме, а ў другім месцы цытуе працы прэлата Пётры Татарыновіча, то, думаю, цалкам дапушчальная думка аб іх знаёмстве й блізкасьці айца Фларыдзі да беларускіх эмігранцкіх
11 Floridi, U. A. A proposito di un libro sulla letteratura biancorutena. P. 448.
12 Floridi, U. A. A proposito di un libro sulla letteratura biancorutena. P. 449.
колаў у Італіі. Хоць, як адзначае Лявон Юрэвіч у артыкуле пра мастака Міколу Казака, “зрэшты, эміграцыя з Беларусі ў Італію ніколі не была масаваю; ехалі сюды Скарынавым шляхам адзінкі: вучыцца. I ў паваенныя гады сітуацыя бадай што незмянілася (калі, натуральна, не лічыць беларусаў у Другім польскім корпусе) — невялікая купка інтэлігентаў, можа з тузін, мо крыху болей”13.
Фларыдзі згадвае й такую зьяву як выгнаньніцтва (для якой ён стварае своеасаблівы тэрмін — fuoruscitismo'), а таксама зьвяртае ўвагу, што нельга замоўчваць “перасьледаваньні й страты”, якія панёс беларускі народ і асабліва беларуская інтэлігенцыя. Прычым аўтар называе дакладныя лічбы, гаворачы пра прыкладна мільён васямсот тысячаў ахвяраў камуністычнага рэжыму.
Акрамя таго, Фларыдзі засяроджвае ўвагу й на ролі каталіцкіх сьвятароў у нацыянальным беларускім адраджэньні, якую, на ягоную думку, Месіна ігнаруе. Тым больш што многія аўтары, на якіх спасылаецца Месіна, былі каталікамі паводле веравызнаньня (такія як Багушэвіч, Луцкевіч і г. д.). Многія зь іх, адзначае Фларыдзі, прыйшлі да беларушчыны дзякуючы працы адукаваных каталіцкіх сьвятароў.