Запісы 39 дыск у дадатку

Запісы 39

дыск у дадатку
205.84 МБ
15 Беларуская бібліятэка імя Ф. Скарыны (ББФС). Зборы біскупа Ч. Сіповіча. Ліст Васіля Харытанюка да а. Ч. Сіповіча ад 16 ліпеня 1946 г.
16 Сыч, Пётра. Сьмерць і салаўі. С. 19.
17 Архіў інфармацыйна-аналітычнага цэнтру пры Менскім аблвыканкаме. Спр. 2396. Арк 31.
пераважную болынасьць, то й мы — праваслаўныя, у гэтыя часы вызваляліся ад вайсковых заняткаў. На праваслаўньія сьвяты адпачывалі толькі жаўнеры, якія адносіліся да гэтага веравызнаньня, а каталікі працягвалі займацца паўсядзённай жаўнерскай працай”18.
Вайскоўцы адзначаліся досыць высокім узроўнем рэлігійнасьці. Гэта можна тлумачыць тым, што ва ўмовах вайны й паваеннай няпэўнасьці далейшага лёсу рэлігія выконвала ролю своесаблівай псыхалягічнай тэрапіі. Адзін з жаўнераў гэтак апісваў свае ўражаньні ад удзелу ў нядзельнай службе ў 2-й танкавай дывізіі, якая адбылася ў лістападзе 1945 г.: “Ідучы побач каля камэндатуры, я пачуў сьпевы царкоўнае песьні мяшанага хору. Калі азірнуўся навокал, пабачыў таблічку з надпісам Праваслаўная Капліца. Тады я зарыентаваўся, што тут адбываецца праваслаўнае набажэнства. У адно імгненьне гэны сьпеў прыгадаў мне маю парафіяльную царкву на Наваградчыне. Аўтаматычна накіраваў свае крокі ў бок капліцы, якая месьцілася на другім паверсе. Адчыніў дзьверы й пабачыў капліцу, перапоўненую аж па самыя берагі вайскоўцамі, якія кленчылі і ўважліва слухалі Эвангельле, якое чытаў капэлян а. Сэрафім Краскоўскі, які некалі прымаў ад мяне прысягу ў пустыні ў Іраку”19.
Адным з найбольш маляўнічых момантаў рэлігійнага жыцьця вайскоўцаў быў удзел у сьвяткаваньні Ярдана (Вадохрышча). У 1946 г. жаўнеры ўпершыню змаглі ў неваенных умовах сьвяткаваць Вялікдзень. Ва ўсіх буйных аддзелах была адпраўленая служба з удзелам капэлянаў і жаўнераў, а таксама вайсковага аркестру й прадстаўнікоў камандаваньня. Сярод жаўнераў панаваў узьнёслы і ўрачысты настрой. Варта зацытаваць аднаго з удзельнікаў велікоднага набажэнства на італьянскай зямлі сапёра Мікалая Махнача, які паходзіў з Валожыну: “На Вялікдзень на малітву ў Імолі сабралася значная група праваслаўных жаўнераў, якія паходзілі з усіх адзінкаў 2-га корпусу, прысутнічалі вайскоўцы ўсіхафіцэрскіх і падафіцэрскіх рангаў — ад шарагоўцаў да палкоўнікаў уключна... [...] Набажэнства адпраўлялі тры праваслаўныя капэляны. Удзельнічаў таксама вайсковы аркестр, які выканаў некалькі царкоўных гімнаў. Перад набажэнствам адзін з капэлянаў зьвярнуўся да жаўнераў з заклікам, каб тыя, хто некалі сьпявалі ў царкоўных хорах, падышлі да аўтара і дапамаглі дзяку ў сьпяваньні. I такім чынам знайшлося каля трыццаці жаўнераў. На Велікоднае набажэнства прыйшло
18 Беларусы ў бітве за Монтэ Касіна. Артыкулы, дакумэнты. Менск, 2004. С. 117-118.
19 W kaplicy prawoslawnej pancerniakow // Polski Zolnierz Prawoslawny. 1945. № 2. S. 5.
столькі жаўнераў, што можна было зь іх сфармаваць праваслаўны полк”20.
Дзякуючы заканчэньню баявых дзеяньняў на Апэнінскай паўвысьпе значна палепшыліся ўмовы функцыянаваньня душпастырскай службы. Замест часовых палявых капліцаў пачалі ладзіцца сталыя сьвятыні. Так, вядома, што вельмі прыгожая капліца існавала ў 2-й танкавай дывізіі, якая мела маляўніча аздоблены іканастас. Акрамя таго, набажэнствы для вайскоўцаў адбываліся ў мясцовых цэрквах. У прыватнасьці, жаўнеры карысталіся грэцкімі цэрквамі ў Рыме, Неапалі й Вэнэцыі (пабудавана ў 1539 г.), a таксама расейскай царквой у Бары. Як і польскія вайскоўцы часам удзельнічалі ў набажэнствах, таксама на службу, якую адпраўлялі вайсковыя капэляны 2-га корпусу, завітвалі жаўнеры зь іншых армій: брытанскай, грэцкай, канадыйскай і югаслаўскай.
У чэрвені 1945 г. жаўнераў у Італіі наведаў япіскап Мацей (Сямяшка), які прыехаў з Ангельшчыны. У лютым 1946 г. аддзелы 2-га корпусу інспэктаваў япіскап Сава (Саветаў), праваслаўны вайсковы япіскап ПольскіхузброеныхсілаўнаЗахадзе. Неабходнападкрэсьліць, што абодва ярархі рабілі ўсё магчымае, каб палегчыць долю жаўнераў і іх сваякоў, якія апынуліся далёка ад бацькаўшчыны. Падчас візыту ў Італію япіскап Сава адзначыў царкоўнымі ўзнагародамі й годнасьцямі капэлянаў і жаўнераў, якія самааддана працавалі на карысьць вайсковай душпастырскай службы. Вайсковае кіраўніцтва адзначала, што візыт галоўнага вайсковага капэляна выклікаў задавальненьне сярод праваслаўных жаўнераў.
Важным элемэнтам рэлігійнага жыцьця вайскоўцаў быў удзел у пілігрымках. Шэф вайсковага дуіппастырства праваслаўнага веравызнаньня ўрапарце да камандаваньня адзначаў: “Жаўнер вельмі далікатны й чулы на розныя справы, зьвязаныя з рэлігіяй. Жаўнеры просяць, каб падчас Калядных сьвятаў зладзіць для іх экскурсіі ў Рым альбо Флярэнцыю, дзе знаходзяцца праваслаўныя сьвятыні”2'. У красавіку 1946 г. адбылася пілігрымка вайскоўцаў да рэліквій сьв. Мікалая Цудатворцы, якія знаходзяцца ў Бары. Апрача таго, жаўнеры праваслаўнага веравызнаньня разам з каталікамі ўдзельнічалі ў выездах у Ватыкан й іншыя месцы.
У 1945 г. намаганьнямі вайсковага душпастырства ў Рыме быў выдадзены “Праваслаўны малітоўнік” для жаўнераў, які ўтрымліваў
20 Mochnacz, Mikolaj. List do redakcji // Polski Zoinierz Prawoslawny. 2013. № 3. S. 7.
21 IPMS. Sygn.: А.ХІІ.28/ 17c. Sprawozdanie z czynnosci duszpasterskiej kapelana jednostek pozadywizyjnych i szefa duszpasterstwa prawoslawnego 2 Korpusu za czas od 1XI do 30.XL1945 r.
малітвы на царкоўна-славянскай і польскай мовах. У пэрыяд ад ліспадапа 1945 да лістапада 1946 г. у 2-м корпусе выходзіў штомесячны ілюстраваны часопіс “Польскі праваслаўны жаўнер” (“Polski Zolnierz Prawoslawny”). Акрамя артыкулаў рэлігійнага зьместу на бачынах гэтага часопісу друкаваліся матэрыялы з гісторыі й сучаснага стану Праваслаўнай царквы. Выданьне карысталася значным посьпехам сярод вайскоўцаў, якія нават дасылалі ў рэдакцыю ўласныя допісы. Многія жаўнеры-складалі грашовыя ахвяраваньні на ўтрыманьне часопісу. Апрача іншага, выданьне давала магчымасьць пошуку сваякоў і знаёмых, зь якімі падчас вайны быў страчаны кантакт. У той час, калі жаўнеры 2-га корпусу кватараваліся ў Італіі, іх родныя былі расьцярушаныя па розных куткох сьвету, у тым ліку ў Нямеччыне, на Блізкім Усходзе й ва Усходняй Афрыцы. Часопіс распаўсюджваўся сярод выгнанцаў з Польшчы, якія знаходзіліся ў гэтых краінах, таму існавала магчымасьць аднаўленьня страчаных сувязяў22.
Вайсковыя капэляны апекаваліся таксама цывільнымі ўцекачамі, якія апынуліся ў Італіі. Па поўдні краіны, у мясцовасьцях Барлета й Трані, знаходзіліся лягеры для перамешчаных асобаў, у якіх знаходзіліся жыхары даваеннай польскай дзяржавы, пераважна жанчыны й дзеці. Частка іх паходзіла з Заходняй Беларусі. Духоўную апеку над праваслаўнымі жыхарамі абодвух лягераў выконваў а. Мікалай Краўчанка, які, праўдападобна, паходзіў зь Віленшчыны. Сьвятару дапамагалі вайсковыя капэляны 2-га корпусу. У лютым 1946 г. выгнанцаў наведаў генэрал Уладыслаў Андэрс. Пры дапамозе вайсковага камандаваньня ў сакавіку 1946 г. у Барлеце была адчыненая капліца Маці Божай Пачаеўскай. Лягеры праіснавалі да жніўня 1946 г., пасьля чаго іх жыхары былі перавезеныя ў Вялікабрытанію23.
Аналіз архіўных крыніцаў дазваляе сьцьвярджаць, што менавіта беларусы складалі асноўную масу праваслаўных вайскоўцаў у 2-м корпусе. На паўсядзённым узроўні жаўнеры, безумоўна, адчувалі сваю адметнасьць ад сваіх калегаў каталіцкага веравызнаньня й польскай нацыянальнасьці, але беларускай ідэяй большасьць зь іх таксама не была прасякнута. Многія разважалі наконт свайго паходжаньня ў катэгорыях “тутэйшасьці”, а ва ўмовах ваеннай рэчаіснасьці найчасьцей дэкляравалі прыналежнасьць да польскай нацыянальнасьці. Толькі пасьля вайны й дэмабілізацыі многія зь іх далучыліся да беларускага руху. Вайсковыя капэляны займалі дзяржаўніцкую пазыцыю і
22 Grzybowski, Jerzy. W sluzbie Rzeczypospolitej. Duszpasterstwo wojskowe wyznania prawoslawnego w Wojsku Polskim w latach 1919—1949. Warszawa, 2016. S. 359-381.
23 Grzybowski, Jerzy. W sluzbie Rzeczypospolitej. Duszpasterstwo wojskowe wy­znania prawoslawnego w Wojsku Polskim w latach 1919—1949. S. 381—384.
выхоўваліжаўнераўудухупрыналежнасьці да “польскага праваслаўя”. У гэтым жа кірунку праводзіла сваю дзейнасьць Кола (Брацтва) польскіх грамадзянаў праваслаўнага веравызнаньня, да якой належыла нямала беларусаў-вайскоўцаў 2-га корпусу й іх сваякоў. На бачынах часопісу “Польскі праваслаўны жаўнер” не ўздымалася нацыянальная тэматыка, а клаўся націск на рэлігійны бок справы. У першую чаргу акцэнтавалася ўвага на польскай дзяржаўнасьці й ейнай шчыльнай сувязі з грамадзянамі праваслаўнага веравызнаньня.
У пазьнейшы час беларускія дзеячы рабілі спробы дамагчыся ад вайсковага камандаваньня прыняцьця ў войска капэлянаў-беларусаў і асьветных афіцэраў, якія б праводзілі адпаведную працу сярод суродзічаў. Аднак якія-колечы спробы ўвядзеньня элемэнтаў нацыянальнай дзейнасьці ўспрымаліся вайсковымі ўладамі як захады, якія мелі на мэце палітызаваньне войска. У нататцы кіраўніка Аддзелу некаталіцкіх веравызнаньняў Польскага корпусу прыстасаваньня й разьмяшчэньня чытаем: “Улік жаданьняў беларусаў у рэлігійным пытаньні быў бы ствараньнем штучных рухаў і працягам, можа ў меншай ступені, юзэфскай палітыкі24... Прызкачэньне польскіх грамадзянаў беларускай ці ўкраінскай нацьіянальнасьці капэлянамі праваслаўнага веравызнаньня не належыць да кампэтэнцый кіраўніка праваслаўнага душпастырства. Пакліканьне польскіх афіцэраў беларускай нацыянальнасьці ў склад кіраўніцтва Аддзелу некаталіцкіх веравызнаньняў лічу неабгрунтаваным й ня бачу для іх заданьня. У выпадку ўлічэньня вышэйзгаданых жаданьняў беларусаў трэба было б таксама ўлічыць жаданьні ўкраінцаў, армянаў, татараў і шмат інйіых... Нашым заданьнем ёсьць пільнаваньне, каб Праваслаўная царква... не была абшарам палітычных гульняў. Гэта непажадана з польскага гледзішча, але таксама і ў сувязі з ангельцамі. Дзейнасьць украінскіх і беларускіх кіраўнікоў для жаўнерскіх масаў можа на пэўным этапе прынесьці далёкасяжныя наступствы, а тым больш ў дачыненьні да тых, якія знаходзяцца за лініяй Керзана. Трэба асьцерагацца, што ў пэўны момант Расея пачне мець прэтэнзіі да гэтых асобаў”25. Стаўленьне камандаваньня было цалкам зразумелым і натуральным, паколькі польскія ўлады імкнуліся кансалідаваць вакол ідэі адраджэньня Польшчы ўсіх вайскоўцаў незалежна ад канфэсіі. Разам з тым не заба-