Частка былых ваеннапалонных пасьпела ўзяць удзел у ваенных дзеяньнях у Італіі. Многія вызначыліся самаахвярнасьцю на полі бою й атрымалі ўзнагароды. Адзін з былых кадэтаў камандзірскай школы БКА Павал Навара нават быў прадстаўлены да ўзнагароджаньня Крыжам Храбрых60. Сярод беларусаў — былых нямецкіх ваеннапалонных значны адсотак складалі людзі з высокім узроўнем нацыянальнай самасьвядомасьці й патрыятычным пачуцьцём. Мелі таксама выразна сфармаваныя палітычныя погляды. Асабліва гэта было ўласьціва 58 Centralne Archiwum Wojskowe (CAW). Kolekcja dokumentow z archiwow brytyjskich; Ministry of Defence. APC Polish Enquiries. Ewidencja Konstanty Norego; Ministry of Defence. APC Polish Enquiries. Ewidencja Konstantego Akuly, Aleksandra Nadsona. 59 Архіў Згуртаваньня беларусаў y Вялікабрытаніі. Картатэка сябраў арганізацыі. 60 Навара, Павал. Кароткія успаміны // Голас Часу. 1994. № 31 (4). С. 32—38; Ministry of Defence. APC Polish Enquiries. Ewidencja strz. Pawla Nawaro. былым курсантам Менскай камандзірскай школы БКА — юнакам 1924—1927 г. н. Менавіта яны сталіся рухавіком нацыянальнай дзейнасьці сярод вайскоўцаў-беларусаў у 2-м Польскім корпусе. Большасьць юнакоў разглядалі службу ў польскім войску як часовы прытулак і сродак уратаваньня ад вонкавай пагрозы. Стралец 5-й крэсавай пяхотнае дывізіі Хведар Цімафейчык у лісьце да а. Часлава Сіповіча пісаў: “Хаця сёньня нас закінуў лёс у шэрагі чужой і ад веку варожай нам арміі, але ў любых абставінах мы ня згубім сваіх ідэалаў... да апошняй хвіліны будзем вернымі прысязе, якую мы склалі перад абліччам нашае маці Беларусі’*'. Такія настроі маглі лёгка выклікаць адмоўнае стаўленьне да беларусаў з боку некаторых жаўнераў-палякаў62. Зьяўленьне ў 2-м корпусе патрыятычнай і нацыянальна сьвядомай групы беларусаў спрычынілася да запачаткаваньня ў сярэдзіне 1945 г. нацыянальна-культурніцкага руху сярод вайскоўцаў. Безумоўна, паспрыяў гэтаму таксама факт заканчэньня ў красавіку 1945 г. баявых дзеяньняў на італьянскім фронце, што дазволіла жаўнерам зьвярнуць больш увагі на ўнутранае жыцьцё. Нягледзячы на тое што былыя кадэты БКА былі разьмеркаваныя па розных вайсковых аддзелах, яны намагаліся падтрымліваць сувязь паміж сабою. Падчас сустрэчаў, а таксама ў карэспандэнцыі карысталіся выключна беларускай мовай. Яны пачалі праводзіць сярод землякоў нацыянальную працу па стварэньні сярод польскіх вайскоўцаў беларускіх гурткоў. Да сярэдзіны 1945 г. склалася некалькі асяродкаў, дзе служылі беларусы. Базай для арганізацыі беларускай дзейнасьці ў 2-м корпусе былі вышэйзгаданыя гімназіі пры 5КДП і зДСК у мясцовасьцях Алесана, Мадэна, Мартына й Сарнана. У кожную з гэтых установаў трапіла да іо вайскоўцаў-беларусаў. Беларускі асяродак у гімназіі пры з-й дывізіі стварыў і ўзначаліў стралец Віктар Сянкевіч. Тым часам у адпаведны гурток у гімназіі пры 5-й дывізіі ўвайшлі былыя кадэты камандзірскай школы БКА — Павал Навара, Юры Весялкоўскі, Кастусь Акула, Павал Асіповіч, Хведар Цімафейчык, Аляксандр Надсан і інш. Вайскоўцыбеларусы шукалі кантакту зь беларускай эміграцыяй. У хуткім часе беларускія жаўнеры з гімназіі пры 5КДП пазнаёміліся з прафэсарам Вінцэнтам Жук-Грышкевічам, які выкладаў у гэтай установе63. 61 ББФС. Фонд біскупа Ч. Сіповіча. Ліст Хведара Цімафейчыка ад 22 ліпеня 1946 г. 62 IPMS. Protokoly z posiedzenia komisji specjalnej Rady Narodowej. Sygn.: A.5.6A.20. 63 ББФС. Фонд біскупа Ч. Сіповіча. Ліст Віктара Сянкевіча ад 28 верасня 1945 г., ББФС. Архіў Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі. Картатэка сябраў арганізацыі. Дадатковы штуршок у беларускай дзейнасьці сярод польскіх вайскоўцаў зрабіў той факт, што справу землякоў падтрымалі беларускія каталіцкія сьвятары ўсходняга абраду, якія жылі ў Рыме, — а. Часлаў Сіповіч і а. Леў Гарошка. Менавіта ў памяшканьні гэтых сьвятароў адбываліся нарады беларусаў з розных вайсковых частак. Сустрэчы ладзіліся звычайна ў выходныя дні, калі вайскоўцам дазвалялася пакідаць кашары й рабіць экскурсіі па Рыме. Першая буйная нарада вайскоўцаў-беларусаў адбылася з лістапада 1945 г. Падчас яе Віктар Сянкевіч зрабіў даклад “Беларускі жаўнер: яго доля й нядоля”, прысьвечаны становішчу беларусаўу іншаземных арміях64. Была выпрацаваная адзіная мэта па згуртаваньні вайскоўцаўбеларусаў і правядзеньні сярод іх нацыянальнай і культурніцкаасьветнай працы. Ад сярэдзіны 1945 г. да восені 1946 г. праз вышэйзгаданых беларускіх сьвятароў трымалі паміж сабою кантакт каля 500 вайскоўцаў-беларусаў65. За пасярэдніцтвам беларускіх сьвятароў польскія жаўнеры навязалі кантакт са старшынём Рады БНР Міколам Абрамчыкам у Парыжы. Менавіта адтуль беларускія вайскоўцы атрымоўвалі “Беларускія Навіны". Ад моманту заснаваньня газэты ў 1945 г. і да пачатку 1947 г. яна выдавалася ў значнай ступені за кошт вайскоўцаўбеларусаў з 2-га корпусу. У 1945—1946 гг. ахвяраваньні на выданне ад беларускіх жаўнераў склалі 53 500 франкаў (55 % ад агульнай сумы)66. Гэта тлумачыцца тым, што вайскоўцы на той час былі найбольш маёмаснымі ў параўнаньні зь іншымі беларускімі эмігрантамі, паколькі яны атрымлівалі належныя кожнаму вайскоўцу кішэнныя грошы. Ахвяраваньні дасылаліся на адрас сьвятароў, адкуль апошнія перасылалі іх у Парыж, дзе разьмяшчалася рэдакцыя выданьня. За гэтыя грошы пабачыла сьвет шэсьць нумароў газэты. Пасьля дастаўкі ў Рым наклад газэты па сутнасьці нелегальна распаўсюджваўся па асобных падразьдзяленьнях 2-га корпусу, дзе служылі беларусы. Падчас паштовай перасылкі газэты вайскоўцы карысталіся адрасамі знаёмых цывільных італійцаў, адтуль забіралі наклад падчас выходных дзён. Акрамя газэты “Беларускія Навіны” на ахвяраваньні вайскоўцаўбеларусаў з 2-га корпусу ў 1946 г. быў выдадзены малітоўнік на беларускай мове67. Варта адзначыць, што як “Беларускія Навіны", так 64 ББФС. Фонд біскупа Ч. Сіповіча. Пратакол сустрэчы вайскоўцаў-беларусаў ад 3 лістапада 1945 г. 65 ББФС. Фондбіскупа Ч. Сіповіча. Ліст 10 вайскоўцаў-беларусаўад 23 жніўня 1946 г. 66 Беларускія Навіны. 1947. № і (6). 67 ББФС. Фонд біскупа Ч. Сіповіча. Ліст Кастуся Акулы ад 17 кастрычніка 1945 г. Вайскоўцы-беларусы ў Італіі... і згаданы малітоўнік з мэтай вяртаньня сабекошту распаўсюджваўся сярод вайскоўцаў за грошы. Праз гэта нярэдка частку дасланага сьвятарамі накладу адказныя за распаўсюджваньне былі вымушаныя вяртаць назад, бо не маглі прадаць68. Кіраўнік беларускага гуртка ў гімназіі пры з-й дывізіі Віктар Сянкевіч прасіў а. Сіповіча пераслаць яму творы беларускіх пісьменьнікаў, абгрунтоўваючы тым, што сярод яго саслужыўцаў назіраецца цікавасьць да такіх кніг69. Тагачасная беларуская эміграцыя, асабліва Рада БНР, была зацікаўленая ў кантакце з суайчыньнікамі з Італіі, паколькі яе дзеячы шукалі масавай падтрымкі. Падзеі Другой сусьветнай вайны параскідалі беларусаў па розных краінах Заходняй Эўропы, а 2-і корпус стаўся тым месцам, дзе была сканцэнтраваная значная колькасьць беларусаў, арганізаванасьць якіх была зручнай дзеля разгортваньня сярод іх нацыянальна-культурніцкай дзейнасьці. Выданьне газэты “Беларускія Навіны” ў значнай ступені было абумоўленае неабходнасьцю працы сярод жаўнераў. На старонках выданьня разьмяшчаліся матэрыялы, скіраваныя на асьвету вайскоўцаў-беларусаў. 4 сакавіка 1946 г. у г. Мадэна на базе 5-й крэсавай пяхотнай дывізіі адбыўся кірмаш. Выкарыстаўшы гэты момант, беларускія асяродкі з з-й карпацкай і 5-й крэсовай дывізій наладзілі супольную канфэрэнцыю, падчас якой была вызначаная далейшая дзейнасьць па стварэньні легальнай беларускай арганізацыі. Дзеля гэтага неабходна было набраць сярод вайскоўцаў 2-га корпусу як мага большую колькасьць прыхільнікаў. На прапанову Віктара Сянкевіча было прынятае рашэньне падчас пошуку аднадумцаў зьвяртаць пільную ўвагу на праваслаўныя набажэнствы ў 2-м корпусе, дзе найбольш верагодна было знайсьці вайскоўцаў-беларусаў70. Актывісты беларускіх гурткоў вялі ўласны падлік беларусаў сярод вайскоўцаў сваіх аддзелаў з пазначэньнем ўзроўню іх нацыянальнай самасьвядомасьці. Напрыклад, стралец 5-й крэсавай пяхотнай дывізіі Хведар Цімафейчык акрэсьліваў колькасьць вайскоўцаў-беларусаў у сваім злучэньні на 2800 чалавек, у тым ліку — 17 афіцэраў. 3 гэтага ліку ён адносіў да катэгорыі “сьвядомых” — 1409, “несьвядомых” — 1391 чалавека. Апрача таго, зьбіраліся зьвесткі пра беларусаў, якія вызначыліся падчас бітвы пад Монтэ-Касіна71. 68 ББФС. Фонд біскупа Ч. Сіповіча. Ліст Кастуся Акулы ад 15 верасьня 1945 г. 69 ББФС. Фонд біскупа Ч. Сіповіча. Ліст Віктара Сянкевіча ад 28 верасьня 1945 г. 70 ББФС. Фонд біскупа Ч. Сіповіча. Ліст Віктара Сянкевіча ад 15 сьнежня 1945 г. 71 ББФС. Фонд біскупа Ч. Сіповіча. Ліст Хведара Цімафейчыка ад 15 сьнежня 1945 г. Праца беларускіх гурткоў не абмяжоўвалася распаўсюдам літаратуры й пэрыёдыкаў. Было вырашана ладзіць разнастайныя імпрэзы з нагоды беларускіх нацыянальных сьвятаў. Напрыклад, на кватэры беларускіх сьвятароў у Рыме 25 сакавіка 1946 г. адбылося сьвяткаваньне ўгодкаў абвяшчэньня БНР72. Аднак праводзіць беларускую дзейнасьць у 2-м корпусе было складана, бо большасьць вайскоўцаў-беларусаў мелі досыць нізкі ўзровень нацыянальнай самасьвядомасьці. Апрача таго, многія беларусы хавалі сваю сапраўдную нацыянальнасьць, асьцерагаючыся рэпатрыяцыі ў СССР. Якім было стаўленне польскага камандаваньня й вайскоўцаўпалякаў да беларускай дзейнасьці? Як адзначалі некаторыя актывісты беларускага руху, здараліся выпадкі, калі афіцэры канфіскоўвалі ў жаўнераў нумары “Беларускіх Навінаў”, а некаторыя вайскоўцы асьцерагаліся падтрымоўваць кантакты з нацыянальна актыўнай часткай саслужыўцаў, каб ня трапіць у няласку да камандаваньня. У адным зь лістоў Віктар Сянкевіч адзначаў, што стварыць “нейкае беларускае згуртаваньне ў польскай арміі вельмі цяжка” праз адмоўнае стаўленьне палякаў да беларускага пытаньня73. Нам не ўдалося ані пацьвердзіць, ані аспрэчыць гэтага факту. Аднак з архіўных дакумэнтаў вынікае, што вышэйшае камандаваньне 2-га корпусу не перашкаджала беларускай дзейнасьці сярод асабовага складу польскіх фармаваньняў. 26 красавіка 1946 г. Беларускі камітэт самадапамогі ў Рыме накіраваў мэмарыял на імя Галоўнага камандаваньня Войска Польскага і 2-га Польскага корпусу, дзе былі выстаўленыя наступныя пажаданьні: 1) выдаць вайсковы загад на вольнае распаўсюджваньне сярод жаўнераў газэты “Беларускія Навіны”; 2) дазволіць і даць практычную магчымасьць самастойна выдаваць вайскоўцам-беларусам уласнае друкаванае выданьне на беларускай мове; 3) выдаць загад, які дазваляў бы афіцыйна належаць польскім вайскоўцам да Камітэту беларускай самадапамогі. Да мэмарыялу ў якасьці прыкладаў далучаліся два нумары газэты “Беларускія Навіны”74. Адказ на гэты мэмарыял быў выдадзены 4 кастрычніка 1946 г. ад імя шэфа штабу 2-га корпусу генэрала Казімежа Вісьнеўскага, які абвесьціў, што згода камандаваньня даецца толькі на вольнае распаўсюджваньне