Запісы 39 дыск у дадатку

Запісы 39

дыск у дадатку
205.84 МБ
Архіўныя дакумэнты “Хрысьціянскай Расеі” маюць патрэбу ў аналізе й навукова-крытычным апісаньні дзеля ўвядзеньня іх у навуковы ўжытак і стварэньня электроннай базы зьвестак. Тут ёсьць магчымасьці для асьпірантаў і дасьледчыкаў па падборы тэмаў і матэрыялаў для напісаньня дысэртацый і навуковых працаў, забесьпячэньні матэрыяламі й даведачна-аналітычнай інфармацыяй. Ёсьць вялікая прастора для супрацоўніцтва зь беларускімі навукоўцамі.
Пераклад з расейскай Натальлі Гардзіенкі
Публікацыі
Аксана Данільчык
Менск
АРТЫКУЛЫ ЯЎГЕНА ЛЯЦКАГА ПРА БЕЛАРУСКУЮ ЛІТАРАТУРУ Ў ІТАЛЬЯНСКІМ ДРУКУ
Літаратуразнаўчая дзейнасьць ураджэнца Беларусі, вядомага славіста Яўгена Аляксандравіча Ляцкага (1868—1942) у апошнія дзесяцігодзьдзі неаднаразова прыцягвала ўвагу айчынных і расейскіх дасьледчыкаў1. Аднак адзін зь яе аспэктаў — “італьянскі”, на нашую думку, варта крыху ўпарадкаваць, тым больш што пачатак 1920-х гг. — важны пэрыяд у гісторыі беларуска-італьянскіх культурных стасункаў. Гэта час нараджэньня італьянскай славістыкі, айцамі якой лічацца Этарэ Ла Гата (Ettore Lo Gatto) і Джавані Мавер (Giovanni Mov­er), а таксама ўзьнікненьня пэрыядычных выданьняў, мэта якіх — дасьледаваньне славянскіх культур, у тым ліку й беларускай2.
Адным з такіх выданьняў стаў часопіс “Rivista di letterature sla­ve” (1926—1932), заснаваны Этарэ Ла Гата. Часопіс цікавы для нас апублікаванымі ў ім артыкуламі, прысьвечанымі творчасьці Якуба Коласа й Максіма Багдановіча. Іх аўтар — Яўген Аляксандравіч Ляцкі — у час напісаньня артыкулаў жыў у Празе й працаваў у Праскім унівэрсытэце. Дасьледчыца дзейнасьці Ляцкага багеміст Марына Чмарава, якая азнаёмілася з чэскім архівам дзеяча, адзначае: “Адкрыццё дакументаў Літаратурнага архіва помнікаў нацыянальнага пісьменства ў Празе (дзе і захоўваецца ўвесь архіў Я. А. Ляцкага) дазволіла канстатаваць, што прафесар Я. А. Ляцкі
1 Цішчанка, Іван. 3 думкай пра Беларусь: Да 130-годдзя з дня нараджэння Я. А. Ляцкага // Полымя. 1999. № 1. С. 156—185; Евгеннй Ляцкнй: Матерналы к бнографнн / подготовка текстов н публнкацня С. Н. Мнхальченко. Брянск: йздательство БГПУ, 2000. — 176 с.; Чмарава, М. Шляхі ўзаемнага пазнання: беларуская літаратура ў Чэхаславакіі (1920—1945). Магілёў: МДУ імя A. А. Куляшова, 2004. — 136 с. і інш.
2 Данільчык, Аксана. Беларуска-італьянскія літаратурныя сувязі XIX— XX стст.: асноўныя напрамкі даследавання // Беларуска-італьянскае культурнае ўзаемадзеянне і праблемы захавання нацыянальнай ідэнтычнасці: гістарычны вопыт і сучасныя праблемы: зборнік навуковых артыкулаў / нав. рэд. С. Л. Гаранін, I. У. Ялынцава. Мінск: Беларуская навука, 2016. С. 210—223.
актыўна цікавіўся станаўленнем беларускай навукі, развіццём беларускай культуры. Вучоны вёў перапіску з Ц. Гартным, В. Ластоўскім, С. Некрашэвічам, М. Піятуховічам. Важнай заслугай Я. А. Ляцкага з’яўляецца тое, што ён быў бадай першым літаратурным крытыкам, што пачаў знаёміць заходні свет з беларускай літаратурай”3. Дадамо, што Ляцкаму прапаноўвалася браць удзел у Генуэскай канфэрэнцыі ад Беларусі (перапіска з Аляксандрам Цьбікевічам), яго неаднаразова запрашалі наведаць Савецкую Беларусь... I яго італьянскія публікацыі таксама не засталіся без увагі ў Беларусі, дзякуючы, думаецца, менавіта непасрэдным кантактам зь беларускімі літаратарамі. Так, у часопісе “Маладняк” (1927. № 6) падаваліся наступныя звесткі: «У апошнім нумары часопісі “Рывіста ді летэратурэ славэ” зьмешчаны артыкул вядомага славянаведа Э. Ляцкага пра Якуба Коласа»; а ў часопісе “Полымя” (1927. № 7), у разьдзеле “Хронікі кулыурнага жыцьця замежных краін”, была апубліваная наступная невялікая нататка: “Профэсар расійскай літаратуры пры Чэскім універсітэце Е. Ляцкі зьмясьціў цэлы шэраг артыкулаў аб беларускай літаратуры ў італьянскай, францускай і швэдскай пэрыодычнай прэсе”. Гаворка ідзе пра наступныя італьянскія тэксты: Eugenio Ljackij. Il poeta del­la Russia Bianca rinascente: lakub Kolos // Rivista di letterature slave. 1927. № 3. P. 117—122; Eugenio Ljackij. Un poeta Bianco-russo. Massimo Bagdanovic // Rivista di letterature slave. 1928. № 4. P. 193—201.
Марына Чмарава паведамляе, што ў архіве Яўгена Ляцкага ў Чэхіі знаходзіцца рукапіс артыкулу пра Якуба Коласа на рускай мове, а таксама рукапіс артыкулу пра Максіма Багдановіча (зноў жа на рускай мове) і пераклады вершаў паэта на рускую мову. Калі меркаваць па прыведзеных дасьледчыцай цытатах, гэта й ёсьць тыя самыя артыкулы.
Такім чынам, можна з упэўненасьцю сказаць, што артыкулы, першапачаткова напісаныя на рускай мове, былі пасьля перакладзеныя на італьянскую. Хто рабіў пераклад, пад публікацыяй не пазначана. Магчыма, гэта сам Этарэ Ла Гата, вядомы таксама й як перакладчык (аднак дзеля таго, каб дакладна гэта высьветліць, неабходна зьвярнуцца да італьянскіх архіваў, у прыватнасьці да архіву часопісу “Rivista di letterature slave”). Пры падрыхтоўцы
3 Чмарава, Марына. Яўген Аляксандравіч Ляцкі як вучоны-славіст, даследчык і папулярызатар беларускай літаратуры ў міжваеннай Чэхаславакіі // Актуальные проблемы современной фнлологнн н преподавання фнлологнческнх днсцнплнн: сборннк научных статей Международной научно-практнческой конференцнн, посвяіцённой іоо-летню МГУ нменн A. А. Кулешова, Могнлёв, 15—16 мая 2013 г. Могнлев: МГУ нменн A. А. Кулешова, 2013. С. 235.
да італьянскай публікацыі згаданых тэкстаў не абышлося без рэдагаваньня й недакладнасьцяў (напрыклад, у італьянскім тэксьце артыкулу пра Якуба Коласа замест назваў некаторых вершаў быў пазначаны зборнік-дэкляматар “Чырвоны дудар”, дзе сабраныя творы розных паэтаў, у тым ліку й, безумоўна, Якуба Коласа). Гэтая памылка была па-свойму інтэрпрэтаваная Іванам Цішчанкам: «Трэба адзначыць, што аналітычная база, на якой напісаны артпыкул, даволі сціплая — усяго дзве кнігі пісьменніка: “Новая зямля” (1923) і “Чырвоны дудар” (1924) — у той час, як на ягоным творчымрахунку тады значыліся “Сымон-музыка” (1918), “Водгулле” (1922).,.»4. Пры гэтым Іван Цішчанка памыляецца як у напісаньні назвы часопісу, дзе быў апублікаваны артыкул пра Якуба Коласа, так і ў годзе апублікаваньня (1924 замест 1927), а падрабязна цытуючы артыкул, не паведамляе крыніцы тэксту, і калі гаворка ідзе ўсё ж такі пра італьянскае выданьне, то кім зроблены пераклад. Гэта, безумоўна, зьніжае навуковую вартасьць артыкулу, таму нельга не пагадзіцца зь Сяргеем Міхальчанкам5, што артыкул Івана Цішчанкі мае хутчэй папулярны, чым навуковы характар.
Артыкулы Яўгена Ляцкага былі вядомыя італьянскім славістам. Прынамсі, у кнізе Джузэпэ Месіны “Беларуская літаратура”6 яны стаяць у сьпісе выкарыстаных крыніц, хоць Эмануэла Згамбаці ў сваёй працы “Ўкраіністыка й беларусістыка ў Італіі за мінулае сямідзесяцігодзьдзе (1920—1990) і іх далейшыя задачы”7 пра дзеяча ня згадвае.
Наколькі нам вядома, ні рукапісы артыкулаў на рускай мове, ні іх пераклады з італьянскай мовы цалкам не друкаваліся (акрамя асобных цытатаў), хоць аналізаваліся даволі парабязна. Таму мы прапануем наш пераклад італьянскіх тэкстаў на беларускую мову, хоць, адзначым, што пераклад перакладу — справа не заўсёды ўдзячная. Аднак, магчыма, вартая тых намаганьняў, якія прыкладаў Яўген Аляксандравіч Ляцкі дзеля папулярызацыі беларускай літаратуры ў сьвеце.
4 Цішчанка, Іван. 3 думкай пра Беларусь. С. 181.
5 Мнхальченко, С. Преднсловне // Евгеннй Ляцкнй: Матерналы к бнографнн. С. 11.
6 Messina, Giuseppe L. La letteratura belorussa. Firenze, Valmartina, 1952. C. 136-137.
7 Sgambati, Emanuela. L’Ucrainistica e la Bielorussistica in Italia nel settantennio passato (1920—1990) e i loro compiti futuri // La Slavistica in Italia: cinquant’anni di studi (1940—1990) / a cura di Giovanna Brogi Bercoff, Giuseppe Dell’Agata... [et al.]. Roma, 1994. C. 249—269.
Яўген Ляцкі
Паэт Беларусі, якая адраджаецца: Якуб Колас8
У апошнія дзесяцігодзьдзі ў Беларусі, у гэтай дасюль пакінутай без увагі падчаркі славянскага сьвету, адбыўся значны культурны рух. У літаратуры ён выявіўся ўзьнікненьнем цэлай плеяды пісьменьнікаў і паэтаў, якія распачалі пэрыяд глыбокай апрацоўкі літаратурнай беларускай мовы. Зьявіліся пісьменьнікі вялікай літаратурнай культуры, якія болый не задавальняюцца перайманьнем звонкага маляўнічага народнага мастацтва зь ягонай старажытнай паэтыкай і гумарам. У цэнтры іх увагі — нацыянальная ідэя, прагрэс Беларусі, разьвіцьцё яе духоўных і фізычных сілаў і засваеньне яе сынамі інтарэсаў і каштоўнасьцяў эўрапейскай культуры. Разьвіцьцё нацыянальнай самасьвядомасьці, безумоўна, уяўляе зь сябе непазьбежную прыступку ў культурным абуджэньні любой краіны, што доўгі час адставала не празь недахоп творчых сілаў, а з прычыны абставінаў свайго цяжкога гістарычнага мінулага.
На чале літаратурнага руху, прасякнутага ідэяй культурнага й нацыянальнага адраджэньня, паўсталі перш за ўсё паэты, чыя дзейнасьць прыцягнула ўвагу й за межамі Беларусі.
3 боку Расеі Максім Горкі й Валерый Брусаў найперш заўважылі гэтых паэтаў і паспрыялі іх перакладу на рускую мову. Адзін з найбольш значных паэтаў сучаснасьці — Якуб Колас. Справядліва, каб культурны сьвет яго ведаў ці прынамсі меў пра яго ўяўленьне, нават калі й вельмі агульнае.
Якуб Колас — гэта псэўданім, сапраўднае імя — К. Міцкевіч. Яго мінулае простае, але некаторыя факты — характэрныя й важныя для разуменьня ўнутраных умоваў яго разьвіцьця. Колас нарадзіўся ў 1882 г. у сялянскай сям’і, хадзіў у школу, быў выкладчыкам пачатковых клясаў; за ўдзел у нелегальным зьездзе настаўнікаў правёў тры гады ў турме, пасьля жыў у Расеі. У1921 г. вярнуўся на радзіму... Вось і ўсё, штомы ведаем пра ягонае вонкавае жыцьцё. Ягоны ўнутраны сьвет раскрываецца ў творах, асабліва ў вершах. Ён зьдзіўляе не складанасьцю сваіх унутраных досьведаў, а іх сілай і глыбінёй. Мова і асноўныя складнікі яго паэзіі глыбока народныя. Яны прасякнутыя тым пачуцьцём народнасьці, які ўсмоктваецца з мацярынскім малаком, з гадамі жыцьця ў духоўным і інтэлектуальным адзінстве, у адной краіне і ў адным асяродку.
8 Пераклад зроблены паводле: LjacKij, Eugenio. Il poeta della Russia Bianca rinascente: lakub Kolos // Rivista di letterature slave. 1927. № 3. P. 116—122.
Што датычыцца літаратурнай формы, майстэрства вонкавага афармленьня верша, шырыні паэтычнага далягляду, то Колас — спадкаемца расейскіх паэтаў, асабліва тых, у якіх ён знаходзіць водгук сваіх думак і пачуцьцяў. У раньні пэрыяд яго творчай дзейнасьці асабліва заўважны ўплыў Някрасава й Кальцова. Уплыву гэтых песьняроў народнага смутку Колас абавязаны ня толькі мэлёдыяй і рытмам некаторых сваіх вершаў, але таксама матывамі й адценьнямі многіх станаў душы, узьнятых над паэтычнай сьвядомасьцю народнага складніка. Паэзія Коласа праходзіць праз той гістарычна зразумелы й эстэтычна непазьбежны пэрыяд разьвіцьця, калі асоба паэта яшчэ не адрываецца ад навакольнай прыроды. Тое самае можна сказаць і пра іншых беларускіх паэтаў. Прырода роднага краю павінна была адбіцца і ў іх творчасьці сваімі найбольш характэрнымі й прыцягальнымі якасьцямі, чытач ня толькі цудоўным чынам яе адчувае, але й вучыцца спасьцігаць праз творы Якуба Коласа. Яна не зьдзіўляе ні велічнасьцю, ні багацьцем колераў, яе чароўнасьць — у ясным мройным суме долаў і лясоў, у сонечным бляску залатых палёў, у ласкавай пяшчоце вясновых ручаёў. Хмурыя восеньскія ночы, сьнежкыя гурбы — надзейныя вартаўнікі традыцый і казакпаданьняў, якія перадаюцца з пакаленьня ў пакаленьне, як нітка кудзеліўхудойруцэ старой, каліў гульніводбліскаў і ценяў “лучыны”, што вось-вось згасьне, яна згадвае прывідаў зь мінулага й чароўнага сьвету. “Лучына”, “лапці”, белая ці шэрая сьвітка, “торба” з хлебам і салам, разьбітая лясная дарога, сава, якая мае шмат гадоў спакойнага, невыразнага існаваньня, худы конік, драўляны плуг — вось проза беларускага жыцьця, якая адгукаецца ў вершы ў вобразах волі, скіраванай да жыцьця й шчасьця.