Праведзены намі ў ранейшых працах тэксталягічны аналіз, акрамя тэкставай блізкасьці, выявіў і шэраг канцэптуальных разыходжаньняў, найбольш важным зь якіх зьяўляецца тое, што ад самага пачатку беларускі перакладчык крыху іначай расстаўляе акцэнты, арыентуючы чытача на гуманізм (такія моманты мы яшчэ неаднаразова сустрэнем у раманах “Пазнанскага зборніка”). Падобнай думкі прытрымліваецца і Зора Кіпель у сваіх дасьледаваньнях: беларускі “Трышчан”, акрамя літаральнага насьледаваньня ВТ у першай частцы, вылучаецца й наяўнасьцю тонкіх псыхалягічных нюансаў, новых у сусьветнай трышчаніяне. Гэта вынікае з заглыбленага й больш аб’ектыўнага аналізу тэксту, праведзенага беларускай дасьледчыцай на эміграцыі Зорай Кіпель. Такім чынам, у XX—XXI стст. менавіта беларускі пераклад робіцца імпульсам, зваротным пунктам адліку ў больш як тысячагадовым існаваньні легенды пра Трышчана ды Іжоту. Гэтая ідэя цалкам аспрэчвае нэгатыўныя водгукі некаторых замежных перакладчыкаў і дасьледчыкаў пра мастацкія вартасьці беларускага раману, падкрэсьліваючы яго ўнікальнасьць. 13 The Byelorussian Tristan / Transleted by Zora Kipel. New York & London: Garland Publishing, 1988. — 166 p. 14 Janoski, S. The Serbo-Russian Romance of Tristan and Isolt // The Tristan Legend. Texts from Northern and Eastern Europe in modern English Translation. Leeds Medieval Studies. Vol. 2. Leeds, 1977. P. 47—147. Публікацыі Лявон Юрэвіч Нью-Ёрк VARIA Вуду, зомбі й белыя рускія Этнограф Стэнфард Нэйл Гербэр, аўтар кнігі “Russkoya Сеіо” — пра беларускае мястэчка ў ЗША, а таксама (цікавая сувязь, зразумець бы) тэкстаў пра адметнасьці сем’яў на Карыбах1, падаўся Ганьне Кісьліцынай ледзь не прыдуманым пэрсанажам, народжаным дзеля інтрыгі або містыфікацыі2. Гэта яна шчэ пра Сібрука ня чула! Уільяма Сібрука (William Buehler Seabrook), народжанага ў 1884 г. у Ўэстмінстэры (штат Мэрылэнд), акрэсьліць нейкім адным азначэньнем немагчыма; гэта быў журналіст (і ў пэўныя пэрыяды нават вельмі папулярны), вандроўнік і аўтар травэлёгаў, вэтэран Першай сусьветнай, садамазахіст, акультыст. Сярод знаёмых — сам Алістэр Кроўлі, Гертруда Стайн, Сінклер Льюіс, Олдас Гаксьлі, Томас Ман, Тэадор Драйзэр (што праўда, назваць іх сябрамі наўрад ці можна; апошні дык наагул назваў Сібрука ў вочы “жоўтым журналістам”). Фрэнсіс Скот Фіцджэральд у зборніку эсэяў “Crack Up” (1945), напісаным у сумны пэрыяд жыцьця аўтара й выдадзеным адно празь пяць гадоў пасьля ягонай сьмерці (але акурат у год самагубства Сібрука), згадвае такога ж, як і сам, пісьменьніка-алькаголіка й кнігу аб спробах таго пераадолець залежнасьць; ні назоў, ні імя не называе: на той час у тым патрэбы не было. Тым больш дзіўна, што сёньня гэтае імя амаль нікому нічога не скажа нават у Амэрыцы. Вярнуўшыся з вайны, куды пайшоў добраахвотнікам у ліку таго самага страчанага пакаленьня, што й Гэмінгўэй, толькі старэйшым ад яго на добрых пятнаццаць гадоў, Сібрук таксама прагна хацеў рабіць Вялікую Літаратуру. От толькі ягоныя кароткія апавяданьні — пра звышнатуральнае ці сэкс-злачынствы — адкідаліся рэдакцыямі зь лёгкай пагардаю. Прарывам сталася знаёмства зь лебанійскім студэнтам Калюмбійскага ўнівэрсытэту, які ўсім знаёмцам расказваў пра сваю бацькаўшчыну й запрашаў наведаць яе. Сібрук ухапіўся за прапанову і ўжо праз два месяцы жыў сярод бедуінаў у пустэльні, знаёміўся 1 Юрэвіч, Лявон. Жанры. Мінск, 2013. С. 62—67. 2 Acta Albaruthenica. Т. 13. Warszawa, 2013. С. 374. з дэрвішамі, браў удзел у крадзяжы коней, быў адораны дзяўчынайрабыняй для сэксуальных паслугаў, нават перайшоў у іслам, каб зрабіць прыемнае гаспадарам, — і ў выніку нарадзілася кніга, што мела даволі гучны розгалас, — “Adventures in Arabia: Among the Bedouins, Druses, Whirling Dervishes, and Yezidee Devil Worshipers” (1927). Гэтая кніга вызначыла формулу пісьменьніка, якой ён большменш карыстаўся пры напісаньні ўсіх наступных: 1) прыехаць у як мага болып экзатычную мясцовасьць; 2) шукаць і знайсьці забароненае (месца, рытуал, культ); 3) атрымаць пагрозьлівае папярэджаньне, а мо нават забарону (не хадзіць, не глядзець, не размаўляць), інакш — будзеш забіты / звар’яцееш / пракляты; 4) перамагчы ўсё гэта; 5) знайсьці! Галоўны герой, ён жа аўтар — гэткі белы вандроўнік з адкрытым сэрцам і розумам у зямлі цемры й містэрый. Наступная кніга, “Magical island” (1929), сталася бэстсэлерам без аніякіх перабольшваньняў (прададзена звыш паўмільёну копій!). Яна расказвала пра наведваньне Сібрукам Гаіці (і што іх усіх вабіла на Карыбы?!) і знаёмства з вуду, з зомбі. Ня ён прыўнёс гэтае слова ў ангельскую мову, але яму дакладна належыць слава шырокай папулярызацыі: амэрыканскі зомбі ў літаратуры й кіно адпавядае ягоным апісаньням. Нават больш: першы зомбі-фільм, што паклаў пачатак шалёнай вядомасьці жудасьцікаў з жывымі мерцьвякамі, “White Zombie” (1932), у значнай ступені будаваўся на гэтай кнізе й карыстаў адтуль цэльныя дыялёгі. Пазьней Сібрук выдаў не адну кнігу і часам шакаваў прызнаньнямі ў каштаваньні чалавечага мяса (“трохд падобнае на ялавічыну’) ці сэксуальнымі задавальненьнямі ад залучэньня кабетаў у кайданы й падвешваньня іх на страсе свайго хлеўчука, але падобнай славы паўтарыць ужо ня мог. Да ўсяго далучыліся праблемы з алькаголем, і Ў 1933 г. ён добраахвотна аддаўся лячэньню, якое ў тыя часы было даволі брутальным: адна з працэдураў складалася з загортваньня чалавека ў мокрыя прасьцірадлы — зрэшты, для Сібрука, зь ягонай любою да садамазахізму, тое было нават прыемна. Ад алькаголю ён ня вылекаваўся, затое сапраўдным вынікам сталася яшчэ адна кніга — “Asylum (An Alcoholic Takes the Cure)”, раньні ўзор жанру мэмуараў скандальнай славутасьці, шчыры й балючы аповед. Сібрук скончыў жыцьцё самагубствам, сьвядома прыняўшы сьмяротную дозу наркотыкаў, у 1945 г. Але яшчэ ў 1938 г. ён напісаў і выдаў троху нязвыклую для сябе кнігу, якая й сталася падставаю зацікаўленьня аўтарам. Кніга называлася “These Foreigners: Americans AU” (“Гэтыя замежнікі: усе амэрыканцы”)3. 3 Seabrook, William. These Foreigners. Harcourt, Brace and Company. New York, 1938. 358 p. У прадмове Сібрук засьцерагае чытача, што кніга не зьяўляецца працай па сацыялёгіі, палітыцы ці эканоміцы. Усё, што хацелася аўтару, — паказаць праз асабістыя, пэрсанальныя, чалавечыя партрэты й замалёўкі, якога кшталту людзі суайчыньнікі-амэрыканцы, што яны прыўнесьлі ў гэтую краіну, як жывуць на гэтай зямлі, як на іх глядзяць і як да іх ставяцца. Кніга расказвае пра пяць групаў: скандынаваў, італійцаў, немцаў, палякаў і рускіх, пра якіх шосты, апошні разьдзел. Аўтар расказвае, што знаходзіцца ён каля Ўэстбуры (Westbury), Лонг-Айлэнд, але адначасна — ён “на Белай Русі. На Сьвятой Русі” (с. 300). Ну й сапраўды: ягоны суразмоўца — князь Гагарын. Стэнфард Нэйл Гербэр ухваляе. Тым болей, што й далей у аповедзе — гусары, князі, адным словам, усе тыя “белыя рускія”. Праўда, калі заходзіць аб “White Russian peasant members” (c. 309) гэтай грамады, цяжка здагадацца, пра каго ж там ходзіць — “белагвардзейскіх сялянаў” ці ўсё ж беларусаў? Далей сам аўтар прызнаецца, што гэтыя рускія паходзяць “зь Белай Расіі, Малоіі Расіі ці правінцый кшталту Карпата-Расіі або частак Полыйчы, Фінляндыі, Літвы, якая ўжо зусім не Расея” (с. 319). Затое празь дзьве старонкі — згадка аб містэры Тарсаідзэ, які памятае, як Сталін абрабаваў банк, сам жа ён тут дапамагае з правядзеньнем дзьвюх імпрэзаў “Белай Русі”: “Алавэрды Баль” і “Рускі Марскі баль” (с. 321). А вось на с. 344—345 чытаем пра падарожжа аўтара ў Чыкага: «Я спыніўся ненадоўга ў Чыкага, дзе найбольшае — па-за Нью Ёркам — гарадзкое расьсяленьне рускіх. [...] Я пазнаёміўся з Іосіфам Якавічам Варонкам, Белым Рускім, нягледзячы на старазапаветная імя, калісьці міністрам у Керанскага, які дванаццаць гадоў выкладаў рускую мову ў школах Чыкага, а цяпер прасоўвае Руска-Амэрыканскія праграмы на станцыі WSBC. Містэр Варонка, шчыры, вясёлы (“gay”) і які выглядаў троху як сам Керанскі, зарганізаваў РускаАмэрыканскі Радыё Клюб і запрасіў нас усіх на штогадовы баль і кабарэ ў Масонскі Храм на North авэню». На балі прысутнічалі генэралы, князі, баранэсы, кіроўцы таксі, афіцыянты. Адным словам, “всё смешалось в доме” Белай Русі. Прысутнасьць беларусаў у гэтай кнізе можна, вядома, расцаніць ня болей, як кур’ёз, падобна кнізе “Russkoya Сеіо”, але, як і там, тут можна знайсьці свае станоўчыя бакі. Прынамсі два. Першы, калі паверыць аўтару, дык адкрываецца новы й даволі нечаканы аспэкт дзейнасьці Язэпа Варонкі ў Чыкага. Бо наўрад ці можна было прыдумаць, нават зь Сібруковай фантазіяй, увесь баль з казакамі, балетам і сьпевамі ў гонар Раманавых. Другое — адзначыць праробленую паваеннай эміграцыяй працу па адукаваньні тубыльцаў, бо сёньня ніводны этнограф, ніякі аўтар травэлёгу ўжо ня зблытае беларуса зь белагвардзейцам4. Узнаўленьне біяграфіі: працяг “Узнаўленьне біяграфіі: Да гісторыі беларускае эміграцыі ў ЗША першай чвэрці XX стагодзьдзя” — пад такім назовам быў выдрукаваны тэкст у маёй кнізе “Жанры” (Мінск, 2013, с. 128—164), дзе апавядалася пра лёсы асобных “мужыкоў” і “кніжных людзей”, народжаных у Беларусі й выехаўшых у Амэрыку ў пошуку лепшага лёсу. Зразумела, згадана было далёка не пра ўсіх; гэта вялікая й няпростая задача будучага — сабраць і ўкласьці біяграфічны даведнік даваеннай эміграцыі кшталту таго, што ў дачыненьні да паваеннай зрабіла Натальля Гардзіенка5. Тут жа падаецца яшчэ некалькі жыцьцяпісаў болыіі ці менш вядомых эмігрантаў, пра якіх удалося адшукаць весткі ў амэрыканскім друку. Велікоўскі (Вялікатоўскі) Імануіл Сямёнавгч (29 траўня / іо чэрвеня 1895 г., м. Сасонікі Віцебскай губ. — 17 лістапада 1979 г., Прынстан, Нью-Джэрзі), філёзаф, гісторык, пісьменьнік, псыхіятар, псыхааналітык. Бацька — купец 1-й гільдыі Шымон-Ехіель (Сямён Якаўлевіч), маці — Бэла Гродзенская. Ад 1901 г. жыў у Маскве. Закончыў з залатым мэдалём гімназію Мядзьведнікавых (1905— 1913). Вандраваў па Эўропе, Блізкім Усходзе. Студыяваў мэдыцыну ў Манпэлье (Францыя) і ва ўнівэрсытэце Эдынбургу, дзе слухаў лекцыі А. Бэргсана. Вярнуўся ў Расею ў 1914 г. У 1921 г. празь Літву, Латвію, Эстонію, Швэцыю эміграваўу Нямеччыну. У 1921—1923 гг. у Бэрліне, працаваў у шпіталі “Шарытэ”. Быў выдаўцом і рэдактарам часопісу “Скрыпта” (Scripta Universitatis Atque Bibliothecae Hierosolymitanarum), да ўдзелу ў якім здолеў заахвоціць Нільса Бора, Альбэрта Эйнштэйна. Студыяваў курс псыхааналізу ў Вене ў В. Штэкеля. Ад 1939 г. — у ЗША. Аўтар арыгінальнай альтэрнатыўнай канцэпцыі гісторыі чалавецтва, якая атрымала даволі шырокае распаўсюджаньне.