Раман пераўвасабляе легенду пра каханьне рыцара Трыстана й каралевы Ізольды, што зарадзілася ў эпічнай паэзіі брытанскіх кельтаў. У сярэднявечнай Эўропе гэты тэкст карыстаўся неймавернай папулярнасьцю (у Эўропе меліся дзясяткі вэрсій “Трышчана” — паэтычных і празаічных), што да канца XVI ст. ужо згасла. Так, беларуская вэрсія ўзьнікла ўжо на сыходзе эўрапейскай папулярнасьці славутай легенды. Варта адзначыць, што на славянскай глебе гэты сюжэт ня быў рэалізаваны так шырока, як у Заходняй Эўропе (вядомы толькі недасканалая чэская паэтычная вэрсія XIV ст. і сэрбскі згублены протатэкст, які наўрад ці калі існаваў1). Знакава тое, што ў эпоху Адраджэньня гэты рыцарскі беларускі раман не выклікаў перастварэньняў2, а вось у XX ст., наадварот, перакладчыцкая актыўнасьць у дачыненьні да “Трышчана” нечакана ўзрасла, найперш — на дасьледчыцкай ніве. На сёньня вядомыя дзевяць сучасных перакладаў старабеларускай вэрсіі сусьветна вядомага рыцарскага раману: два сэрбскія пераклады Ірэны Грыцкат (1966 і 1988), два ангельскія пераклады Соні Дэканіч-Яноскі (1977) і Зоры Кіпель (1988), італьянскі пераклад Эмануэлы Згамбаці (1983), летувіскі пераклад Альгімантаса Антанавічуса (2003) і два 1 Сярод літаратуразнаўцаў ёсьць меркаваньне, што фраза, якой пачынаецца беларускі пераклад — “с кнйгт> сэрбьскйх”, — магла азначаць не мову протатэксту, а месца, адкуль кнігі былі прывезеныя, з Сэрбіі. 2 Падобны рыцарскі твор пра каралевіча Бава з “Пазнанскага зборніка” — “Баво” — на ўкраінскіх ды расейскіх землях XVII—XVIII стст. стаўся вядомай казкай лубачнай літаратуры. нявыдадзеныя беларускія пераклады Сяргея Шупы й Міколы Раманоўскага, а таксама двойчы надрукаваны беларускі пераклад Алеся Бразгунова (2006 і 2009). Цікавымі ёсьць яшчэ тры віды працы над тэкстам старабеларускага “Трышчана”: транслітарацыя (цалкам) і драматургічная трансфармацыя (фрагмэнт) Надзі Старавойтавай, а таксама п’есарэмінісцэнцыя Сяргея Кавалёва. Напавідоку ўнікальныя працэсы ў сусьветным перакладазнаўстве: непапулярны ў XVI ст. у Беларусі раман (вядомы ў адзіным экзэмпляры) набыў сваю папулярнасьць праз чатыры стагодзьдзі менавіта дзякуючы адваротным перакладам са старабеларускай мовы. Разгледзім больш падрабязна італьянскі й ангельскі пераклады. У 1983 г. у Флярэнцыі італьянскай дасьледчыцай Эмануэлай Згамбаці была выдадзеная першая грунтоўная манаграфія па беларускай трышчаніяне “Il Tristano Biancorusso”3. Штуршком да гэтай працы былі дасьледаваньні італьянскага славіста Сантэ Грачыёці, які ў Венскай нацыянальнай бібліятэцы знайшоў вельмі важную для нас італа-вэнэцыянскую рэдакцыю “Трыстана”4. У 1971 г. Сантэ Грачыёці ў працы “Hrvatska glagoljska knjizevnost”3 першым дакладна вызначыў вэнэцыянскі рукапіс i486 г. як мажлівую крыніцу беларускага “Трышчана”. У 1977 г. Эмануэла Згамбаці (паслядоўніца Сантэ Грачыёці) абгрунтавала гэіую гіпотэзу ў працы “Note sul Tristano bielorusso”6 i пазьней разьвіла ў “Il Tristano Biancorusso”. Прааналізуем структуру гэтай манаграфіі7. Прадмова мае тры разьдзелы, кожны зь якіх складаецца з параграфаў. Першы разьдзел называецца «Беларускі “Трышчан”» і ўтрымлівае зьвесткі пра гісторыю кодэксу, ягонае вывучэньне, мову, а таксама ягонае сэрбскахарвацкае й італьянскае паходжаньне8. 3 Sgambati, Emanuela. Il Tristano Biancorusso // Studia Historica et Philologica. Vol. XV. Sectio Slavoromanica. Bd. 4. Firenze, 1983. — 509 p. 4 Сгамбатн, Эмануэла. Белорусская повесть о Трнстане н её нтало-венетскнй орнгннал / / Славянскне культуры н мнровой культурный процесс. Мннск, 1985. С. 122. 5 Graciotti, Sante. Hrvatska glagoliska knjizevnost kao kulturni posrednik izmeodu evropskog zapada i istocnih slavena // Slovo. XXI. Zagreb, 1971. S. 305— 323- 6 Sgambati, Emanuela. Note sul Tristano bielorusso // Ricerche Slavistiche. 1977-1979. № 24-26. S. 33—53. 7 Сгамбатн, Эмануэла. Белорусская повесть о Трнстане н её нтало-венетскнй оріігннал // Славянскпе культуры н мнровой культурный процесс. С. 121— 126; Sgambati, Е. Il Tristano Biancorusso. 8 Параўнаньне Сантэ Грачыёці акурат і выявіла шэраг новых сэмантычных Другі разьдзел «Першая частка беларускага “Трышчана” і традыцыя Трыстана ў прозе» апісвае тэматычна-літаральныя й тэкстуальныя суадносіны розных рэдакцый. Трэці разьдзел «Другая частка беларускага “Трышчана” і іншыя тэксты трышчаніяны» раскрывае аднайменную праблематыку. Як адзначае ў сваёй прадмове дасьледчыца, прыблізна першыя тры чвэрці беларускага й вэнэцыянскага тэкстаў (далей — БТ і ВТ) надзвычай шчыльна зьвязаныя, а апошняя чвэрць мае адрозную будову, але амаль кожны яе эпізод і матыў можна адшукаць у іншых італьянскіх празаічных вэрсіях. Асноўную часткуманаграфіі займае тэкст беларускага “Трышчана” й ягоны пераклад на сучасную італьянскую мову, а таксама крытэрыі выданьня, перакладу ды ўжытыя сымбалі. Тут варта адзначыць, што ў сваёй працы над перакладам беларускага “Трышчана” Эмануэла Згамбаці ўжывае не зусім карэктныя мэтады. Так, даслоўны прынцып перакладу на італьянскую мову яна абгрунтоўвае наступным чынам: “штучна захаваць убогасьць і аднастайнасьць лексікі арыгіналу... Той самы прынцып зьяўляецца вынікам захаваньня каструбаватасьці сынтаксісу беларускага арыгіналу”9. Відаць, такая думка наконт прадмету дасьледаваньня вынікае зь неабазнанасьці аўтара ў старабеларускай мове, недастатковай інфармаванасьці пра ўмовы яе разьвіцьця й слабога адчуваньня ды недаацэнкі спэцыфікі мастацкага стылю старадаўняй беларускай прозы10. Наадварот, як сьцьвярджаў акадэмік Яўхім Карскі, беларуская вэрсія гэтага рыцарскага раману апрацаваная з такой доляй аўтарскай свабоды, майстэрства й экспрэсіі, што пры яе чытаньні й цяпер ствараецца ўражаньне непасрэднае гутаркі апавядальніка з чытачом. Дзякуючы багацьцю лексікі, найбольш сынаніміі, а таксама фразэалёгіі, разнастайнасьці сынтаксісу, шматлікім тропам і фігурам аўтар знаходзіць непаўторныя фарбы для кожнага зь бясконцых турніраў, для перадачы лірычных эпізодаў, сэрбізмаў у беларускім тэксьце, што лішні раз пацьвердзіла вэрсію А. Весялоўскага пра сэрбскі пратограф: ведро — “ветразь”«— сэрб. jedpo «— іт. vela — “ветразь”. Між іншага, такое напісаньне лексэмы магло быць ня проста сэрбізмам альбо памылкай перакладу, але й магчымай беларускай формай, паколькі ў выніку мы назіраем аднакарэнныя словы: ведро — ветразь. Зора Кіпель таксама лічыла лексэму ведро проста скажэньнем старабеларускага ветрйло. 9 Sgambati, Emanuela. Il Tristano Biancorusso. P. 80. 10 Эмануэла Згамбаці паводле сваіх асноўных навуковых зацікаўленьняў ёсьць русістам, працуе ў Рымскім ўнівэрсытэце Ла Сапіенца. Відавочна, што праца над “Трышчанам” была для яе выпадковая й ад 1980-х гг. да беларусістычных пытаньняў яна больш не зьвярталася. апісаньня перажываньняў11. Багацьце жывой народнай гаворкі прыводзіць дасьледчыкаў да перакананьня, што “Трышчан” — гэта вельмі таленавіты творчы пераказ, а не пераклад. Італьянская ж дасьледчыца не заглыбілася ў нюансы стылістыкі твору. Нягледзячы на гэта, кніга мае даволі каштоўныя для нас дадаткі, асабліва першы — сынаптычныя табліцы, у якіх дасьледчыца параўноўвае самыя важныя эпізоды БТ і ВТ зь іншымі вэрсіямі трышчаніяны, праўда, не тэксталягічна, а анісальна. У сваёй параўнаўчай працы Эмануэла Згамбаці карысталася рознымі выданьнямі, але найбольш пазытыўныя вынікі прынесла супастаўленьне беларускага “Трышчана” з “Tristano Veneto” (ВТ), які разам зь некрытычным выданьнем Курціс (далей — РТ) называецца найбольш блізкім да БТ тэкстам. Шматлікія фактары, як адзначае Эмануэла Згамбаці, вядуць менавіта да ВТ як да непасрэднага пратографу БТ (напрыклад, лексема autre — “іншы” РТ, што ў ВТ і БТ робіццаўласным імем Audret,Aydpem'). Менавітатойфакт, што першая частка БТ часта вельмі дакладна ўзнаўляе ВТ, дазволіў дасьледчыцы правесьці тэкстуальнае параўнаньне між гэтымі часткамі. Самае відавочнае адрозьненьне паміж ВТ і БТ — гэта скарачэньне беларускага тэксту, што адчуваецца як на макра-, так і на мікраструктуры аповеду, а таксама ў шматлікіх тэматыка-літаральных і лінгвістычных суадпаведнасьцях. Аднак пасьля таго, як дасьледчыца правяла аналіз тэкстуальных адносінаў і выявіла ў ВТ памылкі й пропускі, адсутныя ў БТ, яна выключыла магчымасьць паходжання БТ наўпрост ад ВТ і выказала тры меркаваньні наконт паходжаньня БТ12. Найбольш верагодным ёй падаецца трэцяе, паводле якога БТ паходзіць ад ВТ2, скарачаючы ВТі і выпраўляючы яго шляхам параўнаньня з францускім тэкстам. Цяпер робіцца зразумелым і відавочнае адрозненьне БТ: тэкст раману быў скарочаны не ў беларускім перакладзе, а ў яго пратографе, што толькі пацьвярджае нашую думку пра паспешнасьць высноваў А. Міхайлава наконт “зжаванасьці” беларускага “Трышчана”. Урэшце, дасьледчыца яшчэ раз нагадвае, што трэцяе меркаваньне сапраўднае толькі для першай часткі БТ, а для друтой сапраўднае сьцьвярджэньне наяўнасьці болыпай часткі матываў і эпізодаў у італьянскай трышчаніяне. У 1988 г. у Нью-Ёрку дасьледчыцай Беларускага ннстытуту навукі й мастацтва Зорай Кіпель была выдадзеная іншая грунтоўная 11 Карскнй, Ефпм. Белорусы: в 3 т. Т. 3: Очеркн словесностн белорусского племенн. Вып. 2: Старая западнорусская пнсьменность. Петроград, 1921. С. 78. 12 Сгамбатн, Эмануэла. Белорусская повесть о Трнстане н её нтало-венетскнй орнгннал. С. 125. манаграфія па беларускай трышчаніяне “The Byelorussian Tristan”13. Структура працы традыцыйная: прадмова, выбраная літаратура, “Беларускі Трыстан” у перакладзе Зоры Кіпель на сучасную ангельскую мову (першы пераклад на ангельскую быў зроблены ў 1977 г. С. Дэканіч-Яноскі, але дасьледчыца няправільна ўжыла там тэрмін “сэрбарускі Трыстан”14'), тэксталягічныя заўвагі, дадатак і паказьнік імёнаў. Асаблівай увагі беларускага дасьледчыка заслугоўваюць прадмова, тэксталягічныя заўвагі й дадатак. У прадмове ўздымаюцца такія праблемы, як аўтар і чытацкая аўдыторыя, мастацкія дасягненьні, крыніцы і ўплывы. У параграфе “Мастацкія дасягненьні” ўпершыню разглядаюцца не заўважаныя ранейшымі дасьледчыкамі вартасьці беларускага перакладу: архітэктоніка, трансфармацыя вобразаў і выяўленчая сыстэма. У тэксталягічных заўвагах спрэчныя моманты англамоўнага перакладу тлумачацца пры дапамозе кампаратыўных мікрадасьледаваньняў арыгінальнага беларускага тэксту зь іншымі вэрсіямі раману ў прозе. Нарэшце, дадатак уяўляе зь сябе рэканструкцыю лакунаў на першых шасьці старонках беларускага раману, улічваючы папярэднія дасьледаваньні і ўжываючы той самы кампаратыўны мэтад. Гэтая рэканструкцыя зьяўляецца самым каштоўным матэрыялам для працы тэкстоляга.