Творы: Worlds in Collision. New York, 1950; Ages in Chaos. Vol. 1—3. New York, 1952—1978; Oedipus andAkhnaton. New York, i960; Peoples 4 Але ў якасьці параўнаўча сучаснага кур’ёзу варта згадаць кнігу аўтарства Jak Deleon пад назовам “The White Russians in Instanbul” (Istanbul, Turkey: Remzi Kitabevi, 1995). Мяркую, ня варта казаць, пра каго насамрэч там распавядаецца. 5 Запісы БІНіМ. № 37. Нью-Ёрк — Менск, 2014. С. 10—260. of the Sea. New York, 1977; Rameses II and His Times. New York, 1978; Mankind in Amnesia. New York, 1982. ВансовічЯзэпЯзэпавіч (io лістапада 1867г., Менск — 25 ліпеня 1944 г., Сан-Францыска, Каліфорнія), літаратар. Да рэвалюцыі працаваў у галоўным кіраўніцтве Ютайска-Усходняй чыгункі ў Петраградзе. Адначасна супрацоўнічаў з рэдакцыяй часопісу “Вестнйк Русско-японского обіцества”, быў адным з заснавальнікаў гэтага таварыства (1907). Ад верасьня 1921 г. жыў у Харбіне, дзе працаваў сакратаром Біржавога камітэту й камэрцыйным агентам кіраўніцтва чыгункі. Звольнены ў 1940 г. за адмову ўзяць савецкі пашпарт. Доўті час быў беспрацоўным, зарабляў літаратурнымі публікацыямі, выдаў дзьве кнігі (Покурнвая трубку. Рйфмов блокнот. Харбйн, 1930; Проблескй. Блокнот 2-ой. Шанхай, 1934). Пераехаў у Сан-Францыска перад самым пачаткам Друтой сусьветнай вайны. Браў удзел у працы “Рускага цэнтру”, друкаваўся ў газэце “Русская жйзнь”. Падзюкоў Сяргей Мікалаевіч (23 кастрычніка 1922 г., Берасьце — 22 кастрычніка 1993 г., Томс-Рывэр, Нью-Джэрзі), архітэктар. У 1939 г. апынуўся (добраахвотна ці прымусова, пакуль ня высьветлена) у Нямеччыне. У 1950 г. закончыў архітэктурны факультэт політэхнічнага факультэту ў Карлсруэ, а ў 1954 г. з жонкаюнемкаю эміграваў у ЗША. У i960 г. атрымаў у Прынстане дыплём архітэктара, заснаваў уласную фірму па праектаваньні й будаўніцтве, якая за 30 гадоў свайго існаваньня ў Амэрыцы пабудавала звыш 40 праваслаўных і каталіцкіх цэркваў. Шохат Якаў Аляксандравіч (5/17 жніўня 1886 г., вёска Рагозна Кобрынскага павету Гарадзенскай губ. — 8 кастрычніка 1944 г., Філядэльфія), матэматык. Закончыў берасьцейскую гімназію з залатым мэдалём, вучыўся ў Санкт-Пецярбургу (1906—1910). Вучань члена Пецярбурскай акадэміі навук, будучага віцэ-прэзыдэнта AH СССР В. А. Сьцяклова. У 1922 г. абараніў доктарскую дысэртацыю “Нсследованйя одного класса многочленов, найменее отклоняюіцйхся от нуля в данном промежутке”. У тым самым годзе атрымаў дазвол выехаць у Польшчу. Ад 1923 г. жыў у ЗША, ад 1929 г. — грамадзянін. Асыстэнт, пазаштатны прафэсар Чыкагскага (1923—1924), Мічыганскага (1924—1929) унівэрсытэтаў, унівэрсытэту ў Пэнсыльваніі (ад 1930). Поўны прафэсар ад 1942 г. Адзін з выдаўцоў бюлетэню Амэрыканскага матэматычнага таварыства (1940—1944). Сябра Матэматычнай асацыяцыі Амэрыкі, Інстытуту матэматычнай статыстыкі, Амэрыканскай асацыяцыі разьвіцьця навукі. Навуковыя досьледы прысьвечаны пытаньням матэматычнага аналізу й прыкладной матэматыкі. Па.хаваны ў Вашынгтоне на Арлінгтонскіх могілках. Творы: A Bibliography on Orthogonal Polynomials. Washington, 1940; The Problem of the Moment, 1943; Stieltjes Integrals in Mathematical Statistics. Ann Arbor, 1946. Шуб Давід Натанавіч (13 верасьня 1887 г., Паставы Дзісьненскага павету Віленскай губ. — 27 траўня 1973 г., Маямі-Біч, Флярыда), дзеяч расейскага сацыял-дэмакратычнага руху, пазьней габрэйскага сацыялістычнага руху ў ЗША, журналіст і гісторык. Ад 1903 г. жыў у ЗША. У 1920—1970-я гг. супрацоўнічаў у розных расейскамоўных амэрыканскіх часопісах і газэтах (“Днй”, “Новое Русское Слово”, “Новый Журнал”), дзе выдрукаваў шматлікія артыкулы па гісторыі расейскага й габрэйскага рэвалюцыйных рухаў. Быў адным зь вядучых журналістаўу ідыш-прэсе. У артыкулах крытыкаваў бальшавікоў. Асобныя артыкулы склалі кнігу “Полйтйческйе деятелй Россйй 1850—1920-х годов” (NY, 1920). Самай папулярнай кнігай Шуба сталася “Ленін. Біяграфія” (NY, 1928 — ідыш; 1948 — пашыранае англамоўнае выданьне). У “Новом Журнале” ў 1970—1973 гг. апублікаваў разьдзелы з успамінаў “Нз давнйхлет”. Эліяс (Эльяшэвіч) Максім Конрадавіч (12 жніўня 1889 г., Менск — 6 траўня 1982 г., Альянс, Нябраска), палеантоляг, палеаэколяг, стратыграф. У 1917—1920 гг. дацэнт Уральскага дзяржаўнага інстытуту, геоляг (1917—1918), старшы геоляг (1919—1920) Верхнясецкай горнаруднай кампаніі. Ад лістапада 1922 г. жыў у Сан-Францыска, ад 1930 г. — грамадзянін ЗША. У 1927—1937 гг. геоляг Канзаскай геалягічнай службы. У 1938 г. вёў геалягічныя досьледы ў Калюмбіі. Доктар філязофіі Ельскага ўнівэрсытэту (1939). Дысэртацыя “Tertiary Grasses of the High Plains nad Their Relations to the Geology of the Region”. У 1939—1958 гг. — палеантоляг Нябраскай геалягічнай службы. Ад 1958 г. — ад’юнкт-прафэсар палеанталёгіі ўнівэрсытэту ў Аклахоме. Сябра Палеанталягічнага, Геалягічнага й Батанічнага таварыстваў ЗША. Юрэвіч Вадзім Аляксандравіч (16/28 кастрычніка 1872 г., Асіповічы Менскай губ. — 26 лютага 1963 г., Нью-Ёрк), бактэрыёляг, імуноляг. Паходзіў з шляхты. Закончыў 6-ю варшаўскую гімназію (1891), Пецярбурскі ўнівэрсытэт з дыплёмам 1-й ступені (1895). Доктар мэдыцыны (1902). Два гады (пачынаючы ад 1903) стажыраваўся ў Паталягаанатамічным інстытуце прафэсара К. Вэйгерта ў Франкфурце-на-Майне і ў парыскім Пастэраўскім інстытуце ў I. Мечнікава. Браў удзел у Першай сусьветнай вайне. У 1916 г. выяжджаў у Бухару для змаганьня з эпідэміяй сыпнога тыфусу. На пачатку сьнежня 1917 г. звольнены са службы, пераехаў на поўдзень Pacei. Эвакуяваўся з Крыму ў Канстантынопаль. Ад 1922 г. жыў у lipase, потым пераехаў у Парыж, дзе працаваў у Пастэраўскім інстытуце. У 1930—1933 гг. па кантракце з Інстытутам зарганізаваў у Сайгоне лябараторыю па вырабе вакцынаў супраць інфэкцыйных хваробаў у Індакітаі. Па вяртаньні ў Парыж у 1934 г. працаваў у фармацэўтычнай лябараторыі. У кастрычніку 1946 г. пераехаў у Нью-Ёрк, ад 1954 г. — грамадзянін ЗША. Аўтар працаў, прысьвечаных пытаньням імунітэту, гематалёгіі. Пахаваны на Сьв.-Уладзімірскіх могілках каля Кэсьвілу (Нью-Джэрзі). Якаўлеў Павал Іванавіч (28 сьнежня 1894 г., вёска Турэц Віцебскай губ. — 16 чэрвеня 1893 г., Сілвэр Спрынг, Мэрылэнд), мэдык, нэўроляг, нэўрапатоляг. Зь сям’і вайскоўцаў. Закончыў клясычную гімназію ў Вільні. У сьнежні 1919 г. зьбег у Фінляндыю. Праз Англію ў траўні 1920 г. прыехаў у Парыж. Доктар мэдыцыны (Сарбона, 1925). У 1925 г. пераехаў у ЗША, практыкаваў на Род-Айлэндзе, пазьней супрацоўнік Бостанскага гарадзкога шпіталю, шпіталю Мансон для эпілептыкаў (1926—1937), дырэктар лябараторыі ў Мэтраполітэн-шпіталі (1937~194О), дырэктар Школы В. Фэрналда ў Масачусэце (1937—1940). У 1947—1951 гг. выкладчык у Гарвардзе, куратар Анатамічнага музэю Гарвардзкага ўнівэрсытэту. Стваральнік унікальнай калекцыі зрэзаў мозгу (знаходзіцца сёньня ў Нацыянальным музэі здароўя й мэдыцыны Інстытуту паталёгіі Ўзброеных сілаў у Вашынгтоне). Прэзыдэнт Амэрыканскай асацыяцыі нэўрапатолягаў (1951), ляўрэат шматлікіх прафэсыйных прэмій. Загадка Самуйлёнка Восеньню кветкі завянуць у полі, Кветцы засохшай ізноў не цьвісьці, — Думкі твае не завянуць ніколі, Думкі аб нашым прыгожым жыцьці. Янка Купала. Памяці Эдуарда Самуйлёнка Прыгожае жыцьцё было — ці толькі думкі аб ім? Анягож: Указам Прэзыдыюму Вярхоўнага Савета СССР, апублікаваным 2 лютага 1939 г. пад назваю “Аб узнагароджаньні савецкіх пісьменьнікаў”, “за выдатныя посьпехі й дасягненьні ў разьвіцьці савецкай мастацкай літаратуры” ордэнамі Леніна былі ўзнагароджаныя Янка Купала й Якуб Колас, ордэнам Працоўнага Чырвонага Сьцяга — Зьмітрок Бядуля, Міхась Лынькоў і Эдуард Самуйлёнак. А менш як за паўгоду, у кастрычніку 1938 г., народным камісарам унутраных справаў БССР маёрам дзяржбясьпекі Аляксеем Наседкіным (адным з арганізатараў забойстваў у Курапатах) амаль напярэдадні ўласнага арышту (20 сьнежня; расстраляны 26 студзеня 1940 г. Юрка Віцьбіч сказаў бы: “Насіў воўк, панесьлі і ваўка”) была дасланая Панцеляймону Панамарэнку папера з грыфам “Совершенно секретно. Только лнчно” “Об ймеюіцйхся компрометйруюіцйх матерйалов6 на членов Союза советскйх пйсателей БССР”, дзе пад пунктам 12 паведамлялася: “Самуйлёнок Эдуард Людвйговйч, 1907 г. рожденйя, уроженец г. Ленйнграда, беспартййный, no нацйональностй поляк. В 19272. вышел йз комсомола. Сын стражнйка. Член Союза советскйх пйсателей Белоруссйй. В последнее время почтй нйчего не пйшет, так как болеет туберкулезом. Нзоблйчается показанйямй разоблаченных намй врагов: Пйвоварова, Дударя, Мйкулііча, Звонок й Зарецкого как участнйк антйсоветской нацдемовской органйзацші”’. Падставаю для высокай узнагароды сталася, напэўна, выдадзеная напярэдадні першая кніга раману “Будучыня” (1938), падзеі якога разгортваюцца на радзіме Сталіна. Сучаснае літаратуразнаўства лічыць, што тая зямля “прываблівала да сябе многіх савецкіх пісьменьнікаў”^, сам жа аўтар шукаў для сябе новых выклікаў. Журналіст Сяргей Богдан, згадваючы сказанае Віцьбічам пра пісьменьніка, піша, што той, маўляў, зашмат бярэ на сябе, а “Самуйлёнак разумеў, што беларуская літаратура ня мусіць абмяжоўвацца роднай вёскай дый сьмела рушыў у Грузію, каб напісаць сэрыю твораў пра каўкаскую краіну. Ен ня быў кабінэтным творцам, як некаторыя нават сёньняшнія аматары напісаць пра нябачаныя імі джунглі ды людажэраў. Гэты чалавек спачатку, якГрэм Грын, на сваёй скуры адчуў пралетарскі стан, пілуючы дошкі, дый сьпёкся пад сонцам Калхіды. Ня дзіва, што й пісаў ён пра пралетарыят ды далёкія краіны так, што гэта чытаецца і празь дзесяцігодзьдзі”9. Нямала гэта: браць на сябе адказнасьць сьцьвярджаць, што менавіта так думаў Самуйлёнак. Віцьбіч жа пакінуў сьведчаньне, як ягоны калега па ТАВІЗу «зусім п’яны Эдуард Самуйлёнак крычаў: “Чаму я мушу эміграваць у Грузію?”»"’. Мо прадчуваў, што нічога 6 Так у арыгінале. 7 Платонаў, Расціслаў. Лёсы. Гісторыка-дакументальныя нарысы аб людзях і малавядомых падзеях духоўнага жыцця ў Беларусі 20—30-х гадоў. Мінск, 1998. С. 264. 8 Гісторыя беларускай літаратуры XX стагоддзя. Т. 2. 1921—1941. Мінск, 1999С. 131. 9 Богдан, Сяргей. Лені Рыфэншталь беларускай літаратуры. http://nn.by/?c=ar&i=io695. 10 Віцьбіч, Юрка. Лшоно Габоо Бійрушалайм. Мінск, 2011. С. 143.