За размовамі, нават за чытаньнем й перакладам Багдановічавага вершу пад’яжджаюць да станцыі, дзе Афрадыце сыходзіць, і тая, ужо стоячы на плятформе, «раптам — пахопіста ірвануўшы па ўсіх гузіках, расхрыстала плашч. Там — не, ня гімназічны хвартушок, як зманулася было напачатку, а пад левай грудзінай, мала не пад пахай, ды — адразу сьляпіцаю ў вочы — вялікімі літарамі, белым на сінім — “OCT”! Дык вось нарэшце калі — запраўды — Афрадыта. Вось нарэшце калі запраўды нарадзілася, выйшла з морскага шумавіньня... — з “остам” на грудзёх... Расхрыстаная й выпрастаная, із скульптурным аж рухам узьнятае для апошняга адвітаньня рукі, зь пераможным, трыумфальным бліскам уваччу, такім самым мэталічным і сьцюдзёным, ды пякучым, якім быў той пацалунак. Афрадыта з “остам”, Афрадыта — “Ост”»т. 47 Ля чужых берагоў. С. 176. 48 Ля чужых берагоў. С. 178. 49 Ля чужых берагоў. С. 183. Герой y здранцьвеньні, ашаломлены, думкі мітусяцца, і раптам усьведамляе: «Было — сваё, а не пазналася, аж пакуль — “ост”»50. Быццам пра гэтае апавяданьне пісаў Адам Бабарэка: “На гэтай чужыне было тое, што рабіла асобу нявольнаю, і ёсьць тое, што акоўвае руку яе стальлю. На чужыне ёсьць і тое, што навучае родны край любіць, і тое, што навучае бачыць у родным краі прыгожае, вялічавае, што навучае бачыць і яго нядолю. Ёсьць тут і тое, што абуджае імкненьні да творчасьці і працы ў родным краі, і тое, што родзіць лятуценьні, а ёсьць і тое, што ўчыняе адны толькі мукі. [...] На чужыне — тое, што абуджае нацыянальную самасьвядомасьць і нацыянальную гордасьць ад дзейнае творчасьці”5'. “Каляды на чужыне” — апавяданьне выразна аўтабіяграфічнага зьместу Пятра Сыча5-. I як яно сугучна па настроі, пачуцьцях распавешчанаму Хведарам Ільляшэвічам і Антонам Адамовічам: “Карлспляц раве гістэрычна какафоніяй нэонаў. Натоўпы людзей таўкуцца ў карытах вуліц, месячы і мяшаючы з балотам бязупынку падаючы сьнег. Кажны сьпяшаецца ўсхваляваны, аб’ючаны пакункамі. Прапіхаючыся цераз натоўп і бачучы, што людзі нясуць ялінкі і якіясь бліскучыя фінціклюшкі для ўпрыгожваньня гэных дрэўцаў, я толькі цяпер прыпомніў, што набліжаюцца Калядныя Сьвяты. I ўспомніўшы, прыпомніў, што калісь і я перажываў гэта — тады, калімеў свой дом, сям’ю і... Каляды... Калі-ж гэта ўсё было? Так даўно, што аж здаецца няпраўда... 14 гадоў... У дачыненьні да вечнасьці, гэта дробязь, капля ў акіяне, зярнё пяску на Сахары, але ў жыцьці чалавека... Тымбольш што гэтае жыцьцё толькі адно... Дзікі боль журбы запусьціў войстрыя кіпці ў сэрца. Пачуўся такі адзінокі, як-бы заблудзіўся ў бязьмежнай тайзе. Так я зажадаў вырвацца з гэтага раскрычанага, чужога натоўпу”55. Згадвае тыя Каляды (кожная згадка — асобны разьдзел): 1939 г. — Вялейская турма. 1940 г. — бальніца ў лягеры ля Варкуты. 1941 г. — калгас пад Самаркандай (Узбэкістан). 1942 г. — іракская пустэльня пад Канакінам. 1943 г. — Бэтлеем, базыліка Нараджэньня. 1944 г. — на фронце ў Італіі. Сам, адзін. Сярод чужых. I вось цяпер зноў — Куцьця. I раптам адбываецца цуд Нараджэньня — разуменьня, блізкасьці, амаль братэрства: 50 Ля чужых берагоў. С 184. 51 Бабарэка, Адам. Збор твораў: у 2 т. Т. I. Літаратурна-крытычныя працы. Вільня — Беласток, 2011. С. 159. 52 Ля чужых берагоў. С. 219—230. 53 Ля чужых берагоў. С. 219. «Назаўтрае была Куцьця. Шэрае неба нізка навісла над зямлёй і сеяла сьнегам. Рэдкі артылерыйскі агонь час ад часу разьдзіраў зімовую вусьціш. Апаўдні прыляцелі ангельскія самалёты і, няведама пашто, разбурылі некалькі бедныххатак на нямецкім баку. Пад вечар, быццам на якісьці магічны загад, на ўсім фроньце залягла цішыня. Позна прывезьлі нам вячэру: кацёл зьмерзлай бульбы і бляшанку руму. Мул, які нёс біф, скаціўся ў протхлю. Ніхто ня ўзяўся ні за ежу, ні за водку. Вольныя ад службы жаўнеры сядзелі ў хлеве і шэптам гутарылі, або лепш — мроілі. Я выйшаў абысьці лініі забясьпечаньняў. Было ціха, аж званіла ў вушах. Раптам пачуўся стрэл нэбэльвэрфэра. — Во гады! — падумаў я, прысядаючы ў роў. — Гэтакага сьвята не ўшануюць! Але заместа разарвацца з трэскам, гранаты шпокнулі, быццам хтось адчыніў бутэльку шампанскага: прапагандовыя ўлёткі. Немцы жадалі нам вясёлых сьвятаў, але радзілі пераходзіць да іх. Раптам я затрымаўся, ня веручы вушам. Умястэчку Немец пеў “Stille Nacht...”. Малады, мяккі барытон дрыжэў сэнтымэнтальнай журбой. Можа па каляровым Тыролі ці чароўным Райнляндзе... Я стаяў ачараваны. Здавалася, што гэта пяе нехта блізкі, свой, што нічога ня перашкаджае пайсьці паціснуць яму руку і разыйсьціся ў імя Таго, штпо радзіўся сяньня, каб на сьвеце ўладалі любоў і супакой...»™. Тры апавяданьні. Тры героі, самотныя, закінутыя ў чужы сьвет, a ці варожы ён — гэта ім трэба яшчэ спазнаць, як і зразумець, што ключы да гэтага сьвету ляжаць у іх саміх, ва ўласных сэрцах і вачах. Што ідэал варта шукаць і, галоўнае, што яго магчыма дапяць. Як сказаў у адным з сваіх вершаў Алесь Гарун, яго, памерлага на чужыне, таксама можна лічыць паэтам-эмігрантам55 — 54 Ля чужых берагоў. С. 230. 55 3 успамінаў Паўліны Мядзёлкі: «У першую паездку пасля гутаркі з Ядвігіным Ш. я пачала шукацьАлеся Гаруна па ўсіх шпіталях і бальніцах Кракава. I вось у адным шпіталі натрапіла на яго след. Аказваецца, праз некалькі дзён пасля прыбыцця яго ў гэты шпіталь ён памёр. Сказалі, на якіх могілках яго пахавалі. У канторы могілак мне далі “адрас” таго раду могілак, дзе звычайна хаваюць бяздомных. Направа ад увахода, на самым краі, тры рады аднолькавых магіл. На некаторых з іх заткнуты толькі трэскі, на якіх хімічным алоўкам напісана імя і прозвішча нябожчыка. Дажджы змылі надпісы, цяжка прачытаць. Кожную магілу ўважліва аглядаю, капаюся ў зямлі, шукаючы шчэпачак і сілячыся прачытаць на іх прозвішчы. I вось на трэцяй з канца другога раду ў магіле дабыла прысыпаную зямлёй вузенькую дошчачку: “Aleksander Proszynski” — ледзь змагла прачытаць. Сціснулася сэрца. Вось дзе Няма пакуты дзе — няма пазнаньня, Душа тады лагчынамі паўзець; А што гарчэй, скажы, пераўпазаньня? А што страшней яшчэ, як вочмі не глядзець?56. Каму беларусамі звацца? Ліст “Ня вам беларусамі звацца”, апублікаваны ў кастрычніку 1966 г. у беларускім і маскоўскім друку, быў падпісаны прозьвішчамі васьмёх маладых пісьменьнікаў: Рыгора Барадуліна, Генадзя Бураўкіна, Васіля Быкава, Анатоля Вярцінскага, Ніла Гілевіча, Івана Пташнікава, Барыса Сачанкі, Івана Чыгрынава. У гэтым лісьце быў выказаны пратэст супраць выказваньняў пісьменьнікаў-эмігрантаў у друку й на Радыё “Свабода” пра сучасную беларускую літаратуру ды выстаўляліся абвінавачваньні ў калябаранцтве з фашыстамі падчас Другой сусьветнай вайны, а ў сучасны пэрыяд — з амэрыканскім імпэрыялізмам. “He называйцеся беларусамі — вы гэтага не заслужылі”51, гаварылася ў лісьце. У лістападзе таго ж году зьявіўся “Наш адказ”, падпісаны імёнамі Кастуся Акулы, Юркі Віцьбіча, Рыгора Крушыны й Станіслава Станкевіча, дзе, праміж іншага, пісалася наступнае: «Артыкул гэты нас ані чуць не зьдзівіў, бо ў гарце савецкай прапагандавай кампаніі супраць беларускай палітычнай эміграцыі ў Вольным сьвеце да падобных выступленьняў у савецкім друку, радыё ды на розных сходахмы ўжо прывыклі. Дасюль падобныя артыкулы былізвычайна або ананімныя, або падпісаныя прозьвійічамі ведамых прафэсіянальных паклёпнікаў тыпу Леаніда Прокшы й падобных, a затым мы ня бачылі патрэбы наагул рэагаваць на іх. У гэтым жа ты знайшоў свой апошні прыпынак, пясняр ты наш беларускі! He часалі табе дамавіны теае сябры-сталяры, не спявалі над табой родных песень, не родная зямелька прысыпала твае грудзі. Злы віхор затуманіў твае вочы, адарваў ад народа, ад тваіх сяброў-рабочых і кінуў цябе ў стан нашых ворагаў. Забыты ўсімі, знайшоў сабе месца вечнага спачынку сярод бязвесных, бяздомных... He было ў мяне сродкаў, кабзаказацьякійсьцізнакзбольш трывалым надпісам. Дабыла ў вартаўніка лепшую дошчачку, фарбы, надпісала больш выразна і прымацавала на магіле, спадзеючыся, што ўдасца з дапамогай сяброў-беларусаў сабраць сродкі хоць на якую каменную пліту з высечаным надпісам. Аднак дарэмныя былі мае патугі: беларускія эмігранты ў Лодзі абыякава аднесліся да гэтай справы, a тут новыя падзеі не дазволілі мне да канца давесці сваю задуму». 56 Гарун, Алесь. Матчын дар і ншыя творы. Нью-Ёрк — Мюнхэн, 1962. С. 137. 57 Звязда. 15 кастрычніка 1966. выпадку пад артыкулам стаяць прозьвішчы групы пісьменьнікаў, і то аўтарытэтных і вядучых сярод маладога літаратурнага пакаленьня, пры гэтым не абцяжараных ніякім калябаранцтвам із сталіншчынай. Затым вось уважаем за патрэбнае даць адказ на гэты артыкул. Нам добра ведама, што ў савецкіх абставінах падобныя артыкулы звычайна ініцыююцца й рэдагуюцца, а нярэдка й пішуцца адпаведнымі органамі, а ня тымі, чые прозьвішчы пад гэтымі дакумэнтамі стаяць. Гэтак магло быць і ў выпадку з артыкулам “Ня вам Беларусамі звацца!”. Ужо тое, што артыкул спачатку зьявіўся ў органе ЦК КПБ — газэце “Зьвязда”, а толькі пасьля быў перадрукаваны з гэтае газэты — разам з уступнай зацемкай да яго — у органе пісьменьніцкай арганізацыі — газэце “Літаратура і Мастацтва”, наводзіць на думку, што ён мог быць і зрэдагаваны дзесь у ЦК партыі. Пісьменьнікам магло быць адно «запрапанавана» падпісацца пад артыкулам ды хіба перакласьці яго ў беларускую мову, бо, як добра ведама, беларуская мова ня толькі ў ЦК, але й бадай што ўва ўсіх іншых установах Беларусі, за выняткам Саюзу пісьменьнікаў БССР, ужытку ня мае.Дый у самым артыкуле знаходзім пацьверджаньне таго, што ён быў інсьпіраваны нейкімі органамі. Паміж густых радкоў артыкулу неяк прасьлізнуўся й наступны радок: “Асабліва актыўнічае, кажуць, Станіслаў Станкевіч” (вылучана намі). Дык хто-ж кажа? Звычайна “кажуць” тыя, што маюць больш інфармацыяў, у дадзеным выпадку тыя органы, што хвабрыкавалі й сам артыкул. Ды ўрэшце незалежна ад таго, дзе гэты артыкул пісаўся й кім падпісаны, у ім выказаныя перш-наперш думкі гэных органаў, пагляды партыі»™. Ліст заканчваўся парафразаю Купалаўскага “Людзьмі звацца”: «Мы, у моц гістарычных абставінаў апынуўшыся ў вольным сьвеце, уважаем сябе за неадлучную частку ўсяго беларускага народу, дарма што ўспомнены артыкул намагаецца адмовіць нам права «Беларусамі звацца”»59.