Запісы 39 дыск у дадатку

Запісы 39

дыск у дадатку
205.84 МБ
“...мне блізу кожную ноч сьняцца каляровыя сны. Дыктуюцца вершы, якія раніцай успамінаюцца адрыўкамі.
...мабыць, я адрывак у жыцьці?
...спадзяюся: адрыўкі злучацца ў суцэльнасьць-агульнасьць.
...сучаснасьць, пакуль ты жывеш, патрабуе дамагчы сабе, сустрэцца із пасьлядоўнасьцяй асабістай самапэўнасьці”.
У пераважнай большасьці пісьменьнікаў ёсьць дзьве мовы: адна — будзённая, побытавая, і другая, прадуманая, узважаная, з правіламі — для творчасьці. Вось жа ў Юхнаўца — сьведчу — мова была адна-адзіная, што да вершаў, што да размовы за кухлем портэру: “...я пішу зацемкі-запісы спарадычна. Кожнадзённае жыцьцё чалавека спарадычна. Даныя сьціпласьці думаньня кажнаму самазамкнёныя. ...усё залежыць ад самаго сябе. Запіскі — мае дабычы. Прымушаю сябе да інтарэсу задавальненьня падтрымаць, што думаю. I вось сёньня нахлынула на мяне пісаць у своеасаблівых вершах, недарэчнасьцях... А ніякай вартасьці, пэўнюся, запіскам не дадуць. Уласны эгаізм існуе, і ён ня першы, процівапазнаны ў іншых таксама”.
Пры вонкавай хаатычнасьці запісаў, што й характэрна для дзуйхіцу, нескладана вылучыць асноўныя тэмы: лёс беларускай нацыі, айчынная філязофія, літаратура, фальклёр, міталёгія й рэлігія, эміграцыя. I над усім — страх зьнікненьня: не канкрэтнага чалавека, Янкі Юхнаўца, а беларуса наогул: “...народ наш у стане зьнішчэньня шукае сваю ісьціну. Так было й будзе працягвацца ў вякох чалавечага існаваньня. Выскразнуць на дарогу магчымага існаваньня праз бунт-супраціў. Я ёсьць! Я ёсьць яшчэ!”.
Уладзімер Конан, гаворачы пра ўсходнеславянскую філязофскую школу, заўважыў: «Чытачы, знаёмыя з гэтай філязофскай
70 Горегляд, Владнслав. Дневннкн н эссе в японской лнтературе X—XIII вв. Москва: Наука, 1975. С. 335.
71 Горегляд, Владнслав. Дневннкн н эссе в японской лнтературе X—XIII вв. С. 347-
72 Горегляд, Владнслав. Дневннкн н эссе в японской лнтературе X—XIII вв. С. 346.
традыцыяй, не маглі не зьвярнуць увагу на адну заканамернасьць: філязофскія адкрыцьці ў нашым усходнеславянскім рэгіёне належаць, як правіла, не прафэсіянальным “схаластам” (у сэнсе школьнага ці ўнівэрсытэцкага філёзафа), а таленавітым літаратарам-публіцыстам, паэтам і празаікам. Сярод беларусаў гэтую філязофскую традыцыю пачыналі Францішак Скарына і Сімяон Полацкі, на Украіне — Рыгор Скаварада, у Расеі — “агняпальны” Авакум; а працягвалі і разьвівалі Пётр Чаадаеў, Уладзімер Салаёў, Канстанцін Лявонцьеў, Іван Франко, у нас на Беларусі — Ігнат Канчэўскі ды Ўладзімер Самойла (Суліма), аўтар эсэ ‘Тэтым пераможаш!”»''3.
I ў гэтым шэрагу — Янка Юхнавец: “...прыжыўся да свае нацыі. Праклёнаў аніяк зь нябёснай верхні не прызываю анікому. Я толькі ўсьцеліваю наскрозь быць беларусам.
...крыху камусь сьмяхотна! Але ў гэтым ёсьць самабытнасьць, зьяднаная да агулу чалавечай бытнасьці. Яна патрабуе ад мяне дысцыпліны, вялікомасьці быць у супрацівах тым, хто ручаецца аслабіць маю сапраўднасьць. Маё аблічча можа згубіцца толькі ў сьмерці. А той, хто грэбліва пахавае яго, будзе доўга палохацца майго шкілета — ён адразу ня згіне”.
I агучаная вышэй думка Ўладзіміра Конана была яму, як выглядае, блізкаю: “...сучасная беларуская філязофія закінутая, а тая, што ёсьць, уся ў ленінска-марксісцкім тлумачэньні.
...ды вось ранейшыя вянчаюць нас з будучым. Будны і іншыя ў нацыянальнай наветнасьці адважыліся даць толк Беларускай філязофіі”.
Але “Запіскі й зацемкі” ані не філязафічны трактат. Гэта назіраньні за жыцьцём, сваім і свайго народу, за зьменамі палітычнага надвор’я й разгортваньні літаратурных ляндшафтаў: «...яшчэ жывём сучаснасьцяй 20-га веку. Незразумелы ўвалоў загрэдзіўся, нахлудзіўся ў маёй Айчыне... Я назіральнікам стаю ў воддалі, на чужыне. Я ў балоце-дрыгве сучаснасьці! Гэтая падробасьць хоць слухаецца азначанай мэце, а ніяк ня ўводзіць мяне ў якасьць зразумелых — зоны думак майго народу. Часта яго ня можна зразумець, йіто магчыма або немагчыма праз “павестваваніі” свайго нацыянальнага. Прыняць праўнасьць сваю, нават празь сілу-зброю».
На старонках “Запісак” — імёны Бэртрана Расэла, Флябэра, Ніцшэ, Сёрэна К’еркергара, Карла-Джасперса, Эдмунда Гусэрля, Бэрнарда Шоў, Уладзімера Караткевіча, Барыса Сачанкі, Васіля Быкава, ЖанаПоля Сартра, Івана Шамякіна, Івана Пташнікава, Анарэ дэ Бальзака,
73 Вяртання маўклівая споведзь. Постаці творцаў беларускай гісторыі ў кантэксце часу. Мінск, 1994. С. 164.
Эсхіла. Чытаецца, думаецца, супастаўляецца. Занатоўваецца: «...учора чытаў наступна выданы часапіс “Беларуская Думка” (эмігранцкі часапіс). Усюды на балонках сум пра Айчыну. Разумеецца, у гэтым ня можна адказаць і спыніцца. Сум — таксама творчасьць, ён блізу фальклёрны і ў поўнай меры адпавядае пачуцьцям эмігрантаў. Там найбольш асабістага губляецца ў эмоцыях, пачуцьцях “пакінутага” сабакі. А навакол сапраўдная літаратура. “Гаўкае”, шукае захапленьня для эпохі не плачамі».
Сярод развагаў пра беларускую й сусьветную міталёгіі знаходзіцца месца й для ўласнае: «...аднойчы, кажнатыдзень, бываў у НьюЁрскай Публічнай Бібліятэцы. У часе полудзеня (амэрыканскі ланч), я пачуў за дашчанай перагародкай гутарку па-беларуску. Потым даведаўся, што там гутарылі з П. Глебкам (прыехаў на сэсію ў ААН), гэта было ў бо-х гадах.
...даслоўна ад П. Глебкі:
— У нас шмат гэтакіх паэтаў.
...успомніў імёны беларускіх эміграцыйных паэтаў. Пахваліў М. Сяднёва, яму ўзапярэчылі — не паводле да Н. Арсеньневай. Пайшла радоўка й да майго імя.
— У вас ёсьць нейкіЯнка Юхнавец — дзікі, але цікавы, чаму часта не друкуецца?
...кончыў полудзень. Падышоў. — Дабрыдзень, — пачаў. — Гутарыце па-беларуску.
...адзін зь вядомых беларусаў устаў з-за стала, падышоў да мяне.
Абыдземся безь цябе. У нас тут Глебка.
...із таго часу паййіло пра мяне — “дзікі”».
Як у сапраўдным дзуйхіцу, зацемкі можна чытаць зь любога месца, можна прамінаць тыя, якія не адпавядаюць цяперашняму настрою, разглядаць слоўныя малюнкі Нью-Ёрку або Беларусі ў часе Другой сусьветнай ці назіраць за буслом у высокім амэрыканскім небе, рыхцік як на папяровых скрутках Кінкея Дадзіна: ..я не заўсёды пішу пра тое, што люблю. Чаго гэтым дасягну на эміграцыі? А нічога.
...успамінаю, таму што трэба ўспамінаць. Забываюся — добра дзень перажыў, мінуў. Прыгатаваньне на заўтрае — заплоціцца маёй працай.А ўсё іншае — існую ў сваіх паступках, у сваіх памылках, і пра гэта я найбольш думаю. Нейкі час ёсьць абежнік нормам сваіх паводзінаў. Ен упісаны супроць чужых. Had усё, а раблюся часткай краіны, дзе жыву, але не аднімаю запас для маёй Айчыны, яна дазваляе прыбліжацца да яе праз бытаваньне на чужыне. Я сучасны чалавек, не таўпчуся на адным месцы, але адзінае, зборнае месца не забываю — Айчыннаемесца. Пералётны бусел?Ніякіхрэзонаў. Ёсьць узвышанасьцьрозьніцаў правападобнасьці жыцьця ад жыцьця”.
На боцех “Яно”
Па выхадзе ў “Лімарыусе” таўшчэзнага, амаль вычарпальнага тому паэзіі Янкі Юхнаўца чуліся нараканьні, маўляў, у кнігу ня трапіла Юхнаўцова ліставаньне.
Праўда палягае ў тым, што лістоў (часьцей — паштовых картак) захавалася небагата, але галоўнае — яны па зьмесьце нагадваюць сёньняшнія тэлефонныя паведамленьні, messages: кароткія, па справе — “буду, прынясу, ці атрымалі?”. He засталося таго жаданага кожным дасьледчыкам, мары любога архівіста ліставаньня, якое б даносіла да нас, тлумачыла й казытала сакрэтамі аўтарскай кухні.
Затое — хіба ўнікальны выпадак у нашай літаратуры — як Томас Ман да свайго “Доктара Фаўстуса” напісаў «Гісторыю “Доктара Фаўстуса”. Раман аднаго раману», як Умбэрта Эка да “Імя ружы” дадаў «Зацемкі на бачынах “Імя ружы”», гэтак і Янка Юхнавец да неапублікаванай аповесьці адстукаў на друкарцы «Да “Яно”, ад сябе — аўтара»74.
Прыходзіць на роздум яшчэ адна літаратурная паралель. Калі напрыканцы 1980-х гг. быў надрукаваны раман расейскага (ці, у адпаведнасьці з часам, савецкага) пісьменьніка Валянціна Катаева “Дыямэнтавы мой вянок” (“Алмазный мой венец”), крытыкі бы спаборнічалі ў вынаходніцтве жанру твору: “раман з ключом”, “кніга памяці”, “аўтабіяграфічная проза”, “аповесьць”, “мэмуарны раманпамфлет”.
Згадалася, бо і аповесьць “Яно” Янкі Юхнаўца — ці то гістарычны твор (падзеі Другой сусьветнай вайны), ці то шыфраваны летапіс падзей (дзе героі Арэмчык, Саболік — зашыфраваныя імёны рэальных дзеячаў), ці то ўспаміны. He падлягае сумніву адное: гэта непрыдуманая літаратура: “...эпізоды з жыцьця заўсёды створаны жыцьцём. Паказанасьць дзеючых асобаў? Яны яшчэ жывыя ці памерлыя”15.
3 гэтых жа запісак на боцех аповесьці, напісаных у стылі “Запісак і зацемак”, даведваемся пра генэзу твору: “...мой начырк-крытыка пайшоў пад уплывам твораў айчынных літаратараў, але не эміграцыйных. Проза на эміграцыі крыху пачалася А. Адамовічам, а за ім проза К. Акулы. У Акулы паказная імкнёнасьць напісаць накшталт пра Д’Арк, якой і якіх (даруйце — у мужчынскім родзе) у часе 2-й вайны не было. А ўсё іншае ў яго — пакуты чекаторых асабістасьцяў — літаратурныя кампазыцыі, блізу перарослыя ў літаратурныя значэньня. А потым проза М. Сяднёва — яго хва-
74 Запісы БІНіМ. № 30. Нью-Ёрк — Менск, 2006. С. 288—305.
75 Запісы БІНіМ. № 30. С. 288.
люе ўласнае жыцьцё. Проза Я. Юхнаўца мала вядомае — скрапіны ў прозу, бы кароткае кукаваньне зязюлькі”’6.
Васіль Быкаў, Янка Брыль, Барыс Сачанка — гэтыя імёны называюцца найчасьцей, а зь іх — найбольш апошняга. Мо праз падобнасьць лёсаў — абодва былі вывезеныя ў Нямеччыну на працы — Юхнавец вычуваў штосьці блізкае і ў творах?
Хоць сваё “Яно” ён чамусьці не лічыў мастацкай прозаю: “...у начырках няма мастацтва, а спачуваньне роднаму”77, “мае начыркі не мастацтва літаратурнае, а прад’яўленая скорасьць, што адбывалася ў Менску падчас 2-й вайны”^.
I ўсё ж “Яно” — мастацкі твор, хоць сапраўды адметны: гэта не “франтавая” проза, не “акопная”, не “партызанская”. Як яе назваць? Мяшчанская? Абывацельская? Тая, пра якую расказваў — дакумэнтальна — Дзьмітры Сямёнаў у дзёньніку, а Лявон Савёнак — з горкім сьмехам — у “Дзёньніку Чужанінава”. Гэта вайна вачыма тых, што засталіся ў Менску: “...у Беларусі, пра што Сачанка не напісаў, адбывалася змаганьне не за незалежнасьць, а ходаньне зьвязкаў (із чужых і часткова сваіх авантурнікаў, пакрыўджаных крыміналаў багаслаўлёныя тыранам супроць тырана. У гэтым толькі яны й разьядноўваліся: хто як, і за каго, у спосабах зьнішчэньня й рабаваньня. Дам толк Сачанку, паказаў некаторыя памылкі захаваньня беларускай нацыі падчас 2-й вайны. Адно толькі дрэнна: ён не падзяліў тыраніі, кінуў яе ў апісальнасьць пра адзіночных асобаў, напатканых у часе вайны. А яны асталіся тыя самымі ад Кастрычніцкай рэвалюцыі да цяперійчыны"’9.