Запісы 39 дыск у дадатку

Запісы 39

дыск у дадатку
205.84 МБ
Юхнавец падчас вайны таксама быў у Менску — працаваў у судзе, дапамагаў Леаніду Галяку. А ягоная сям’я ў вёсцы Забродак была спаленая літоўскімі карнікамі. Расказваць пра тое ён ніколі не хацеў, але аднойчы ў размове мільганула імя Кастуся Мерляка, і з разьюшаных кароткіх сказаў Юхнаўца вынікала, што Мерляк меў нейкае дачыненьне да тае акцыі. Як, якім чынам адміністратар Самапомачы, большую частку дзейны на Наваградчыне, мог спрычыніцца да жудасных падзей на Віцебшчыне, тады даведацца не ўдалося, а болей да гэтае тэмы ніколі не вярталіся: «...я шмат не сказаў пра асобаў у начырках “Яно”. Дзе патрэбнасьць асабліва важная, паколькі я адмовіўся пісаць другую частку начыркаў. Mae суджэньні ў наступных начырках нічога-б, можа, не прыгналі ў стабэльню гісторыі. Я, можа,
Запісы БІНІМ. № 30. С. 302—303.
77 Запісы БІНІМ. № 30. С. 290.
78 Запісы БІНіМ. № 30. С. 298.
79 Запісы БІНІМ. № 30. С. 300.
загіпнатызаваўся тым, што напісана раней. Ранейшае выглядала: ня можаммы пазьбегнуць у сучаснай гісторыі нашай нацыянальнай лухты, падтасаванае народу ажно з двух полюсаў — нямецкае й расейскае. Таму празвычай творчы складваецца: не кажы, што ўжо сказана іншымі пісьменьнікамі»т.
Дык што такое “Яно”? Гэта і ўспаміны, і гісторыя пра беларусаў у горадзе, акупаваным ня толькі немцамі, але й сваімі, з Самапомачы. I філязофія, і памфлет: “Усё напісанае ад мяне — назіраньні свае ў Менску, а найбольш распавяданыя людзьмі, прычаснымі да гэтага. Волі іймат. Філёзафы цьвердзяць, прыносяць новыя эпохі.
Усё гэта асабістае, індывідуальнае асуджэньне бывае ілжабочнае, некарыснае, аднак зьявілася болесьць у недалегласьці болесьці іншым людзям, пра якіх шчыра напісаў.
...чалавек у жыцьці ня можа быць справядлівым, але дагодны сьлядзіць за яе дагоднасьцямі сваімі і іншых. Чалавек — абарона чалавеку”81.
80 Запісы БІНІМ. № 30. С. 301—302.
81 Запісы БІНіМ. № 30. С. 305.
Будучыя кнігі
Макар Краўцоў
ВЫБРАНАЕ
“Маладым і спадзеўным паэтам-лірыкам і публіцыстам”назваў Макара Краўцова Максім Гарэцкі1.
He нашмат болей (але побач зь якімі імёнамі!) гаворыцца пра яго іў акадэмічнай гісторыілітаратуры: «Акрамя прозы М. Гарэцкага, псіхалагізмам, чалавеказнаўчай скіраванасцю вылучаюцца апавяданні М. Краўцова “Маршлют”, “Маскалёвы дзеці”, у якіх па-мастацку даследуецца народны характар, у класічнай манеры распавядаецца пра народнае жыццё. Асобных адзнак свайго часу, заходнебеларускай рэчаіснасці ў іх пісьменнік не выяўляе. Ен паказвае вобразы, тыпы старой беларускай вёскі. [...]
Крытыка ў Заходняй Беларусі 1920-х гадоў, першай іх пало-
вы, была прадстаўлена даволі самавітымі імёнамі А. Луцкевіча, У. Самойлы, М. Косцевіча. Апошні свае літаратуразнаўчыя эцюды, крытычныя заметкі падпісваў псеўданімам “Светазар”»2.
Між тым нават толькі адным сваім творам Краўцоў заслужыўся на асобнае месца ў нашай літаратуры й гісторыі: «Але пачатак “ваяцкай паэзіі” паклалі ня гэтыя вэтэраны “нашаніўскага адраджэньня”, a тады яшчэ малады іхны пасьлядовец, Краўцоў Макар (Макар Косьцевіч), што пачаў друкаваць свае вершы ўсяго ад 1918 году. У тэй самай газэце “Беларусь”, дзе зьявіўся й першы Жылкаў верш, але куды раней, бо яшчэ ў 1919 г
Макар Краўцоў
1 Гарэцкі, Максім. Гісторыя беларускае літэратуры. Вільня, 1921. С. 202.
2 Гісторыя беларускай літаратуры XX стагоддзя. Т. 2. 1921—1941. Мінск, 1999. С. 223—224, 228.
(№ д) быў надрукаваны першы твор “ваяцкае паэзіі” — ведамы “Ваяцкігімн” КраўцоваМакара (пачатак — “Мы выйдзем шчыльнымі радамі”), тэкст якога (з музыкаю Ў. Тэраўскага) цяперака спраўляе ролю нашага нацыянальнага гімну»3.
Антон Адамовіч пісаў пра гэты гімн як пра верш “моцны і ўпэўнены, запраўды баёвы й ваяўнічы”, “зырка нацыянальны ў зьмесьце”, «у якім упяршыню ў вадраджэнскай лірыцы гэтак магутна прагучэў матыў нацыянальнае гордасьці ды ўпяршыню-ж высака ўзьняты быў нацыянальны сьцяг — “штандар наш белчырвона-белы”, а таксама ясна азначаная канцавая мэта нацыянальна-рэвалюцыйнага руху — “нараджэньне жыцьця Рэспублікі свае”»4.
Меў рацыю некалі Віктар Войтанка-Васілеўскі, напісаўшы да Вітаўта Тумаша: “Заслужаным даюць мэдалі, ставяць помнікі. Сваім волатам наш Народ і Краіна пакульшто давала шыбеніцы на Лукішках, катаргу ў Сібіры”5. Пісьменьнік Макар Краўцоў гэтак і не дачакаўся кніжачкі хоць бы сваёй паэзіі; сябра Рады БНР Макар Косьцевіч, як і Тамаш Грыб, і Ўладзімер Самойла, застаўся нават без уласнай магілы, ня тое што помніка. Гэтым мы пачынаем публікацыю матэрыялаў для будучай кнігі аўтара гімну Беларускай Народнай Рэспублікі.
Вершы6
Паварот да Горадна
Ізноў я тут. Цябе вітаю, Мой родны Горадзен стары!
Ізноў па вуліцах лятаю Да самай позняе пары.
3 цябе нацешыцца няможна Пасля разлукі ў тры гады!
3 Адамовіч, Антон. Да гісторыі беларускае літаратуры. Менск, 2005. С. 404— 405-
4 Адамовіч, Антон. Да гісторыі беларускае літаратуры. С. 405.
5 Гардзіенка, Наталля; Юрэвіч, Лявон. Хронікі БІНіМу: Гісторыя Беларускага інстытуту навукі і мастацтва ў дакументах, лістах і ўспамінах. Мінск: Кнігазбор, 2017. С. 117.
6 Аўтарскі правапіс твораў захоўваецца.
Як міла плітачка тут кожна, Дамы, бульварчыкі, сады.
Хрыбты мастоў пераламаных.
Ахвяры скончанай вайны, Шкада мне вас, параскіданых, Ўдалыя Нёмнавы сыны!
I ты — нямога пасяджэння Магутны замак — як жывеш? Праб’е часіна адраджэння — Ізноў ты, мілы, загудзеш!
А ты... ты — Нёман бела-сіні...
Ой, як харошы, дарагі!
Старыя хвоі, як багіні, Твае бароняць берагі.
Цяпер нядоляй пілігрыма
Сюды загнаны незнарок, Твой быстры бег лаўлю вачыма, Гляджу і ўдоўж, і ўпапярок.
Вітай жа, Горадзен, дзяціну
Тваіх муроў, твае раллі, Хоць ты прытулішчам будзь сыну — Выгнанцу роднае зямлі!
Раманс
Ціха спаў стары лес недалёчка, На балоце кулік чыркацеў, Той вясны была цёмная ночка, Што не вернецца зноў, каб хацеў.
Хутка недзе схавалася вёска, Ўсё гусцела й гусцела імгла;
Твая мілая доўгая коска
Чорнай стужкай на плечы лягла.
Яшчэ зоркамі вочкі свяцілі.
Шчасце-моладасць грэла душу...
Тыя думкі, што нас засмуцілі, Я дагэтуль, як шчасце, нашу.
«Нас нядоля ліхая злучыла, I ў наплыве сляпога чуцця Усю атруту пазнаць навучыла»... Дый заплакала ты, як дзіця.
Было жудасна нам сярод ночы, Лёд нядолі застыў каля нас. Ты, як ангел, мне глянула ў вочы I пачула: «Расстацца нам час»...
1918, Менск
Ваяцкі марш
Мы выйдзем шчыльнымі радамі На вольны родны свой прастор.
Хай воля вечна будзе з намі, А гвалту мы дамо адпор!
Няхай жыве магутны, смелы Наш беларускі вольны дух.
Штандар наш бел-чырвона-белы, Пакрый сабой народны рух.
На бой! За шчасце і за волю Народу слаўнага свайго!
Браты, цярпелі мы даволі, На бой — усе да аднаго!
Імя і сілу беларуса
Няхай пачуе й убачыць той, Хто смее нам нясці прымусы
I першы выкліча на бой.
Браты, да шчасця мы падходзім: Хай гром грыміць яшчэ мацней!
У крывавых муках мы народзім Жыццё Рэспублікі сваёй!
1919
На чужыне7
Нічога роднага... Чужое ўсё вакол...
Муры высокія, а ў іх чужыя людзі. О, як жадаў-бы я ўзьняцца, як сакол, Каб паляцець туды, дзе радасьней мо будзе.
Дзе ўдасца, можа, мне нанова засьпяваць, I струны лірныя крануць ізноў рукою, I духу творчасьці бяз меры набываць, Ад працы цяжкае ня ведаці спакою.
Дык да цябе, мой мілы, родны краю, Імкне душа мая і рвецца ў вышыню, Бо на чужыне, тут я ціха паміраю Дый не жыву, а сплю і волю тваю сьню.
Лодзь, 14.1.1921
Братом8
Праклёнства нейкага пячатка на Народзе, Што засяліў абшар ад Нёмна за Дняпро
I кожныя сто год апошняе дабро Губляе ў полымі вайны, ды годзі.
У згодзе хоча жыць з суседзямі, а тыя 3 Усходу, з Захаду руйнуюць быт Яго, Ў палон забраўшы, лічаць за “свайго”, Забыўшы ўсе правы яго сьвятыя.
Ці’ж Ён такі, як вы, браточкі-ненажоры?
Ці мову вашу ён, ці звычаі пабраў?
Мо’ не сваю зямлю Ен, скажаце, згараў, Чужыя мо’ калі таптаў разоры?
Славянскае братэрства нібыто нясеце
3 Масквы, або з Варшавы вы да нас;
Але’ж падумайце цьвяроза кожны з вас — Ці не зашмат вы толькі нам даеце?
7 Наша Думка. № 7.18 лютага 1921. С. 4.
8 Наша Думка. № 24.17 чырвеня 1921. С. 3.
Маскаль, паляк пазнаў ужо, здаецца, Як часам лёгка рвуцца рабства ланцугі...
Ці-ж Беларускі Люд такі ужо благі, Што Волі Сам, бяз вас, Ён не даб’ецца?
Паверце, брацьця, шчодрыя на падарункі!
Навек рабамі стаць ня згодзімся і мы, — Да вольнай працы выйшаўшы з турмы, Па-людзку вашы “брацкія” аплоціма рахункі.
Бо працу любім мы і ўмеем мусі жыці, Калі дасюль яшчэ ня ўмёрлі, бедакі, Бо ліцавалі-ж нас на розныя бакі I не самім сабе вучылі нас служыці.
Цяпер мы ведаем: Зямля нам Беларуска — маці! Яе палон, разьдзел — часовая бяда, Бо Беларуская мільённа грамада
Калі-нібудзь патрапіць-жа сказаці:
«Ва ўласнай хаце спалі мы адвеку;
Нас няжывымі ўжо лічылі мусі ўсе, Бо хто хацеў толькі, то лазіў па страсе, Пакуль пачуў: “Зямлі, свабоды трэба чалавеку”...
I мы Народ жывы — ня раб, а Гаспадар!
I роўнай зь іншымі заслужываем долі!
Мы трупамі усьцелем цяжкі шлях да Волі!
Хай соты можа з нас, а ўбачыць Яе твар!»
Сьмейся, браце!9
Сьмейся, браце беларусе, Сум далоў гані!
He кажы: “я ўсіх баюся”...
Вечна не стагні.
9 Маланка. № 5.1 сакавіка 1926 г. С. 1. У “Маланцы” № 6 ад 2 сакавіка 1926 г. паведамлялася: «Па загаду Камісара Ураду на м. Вільню № 5 “Маланкі” ад 1 сакавіка с. г. сконфіскаваны за 1. Рысунак Ю. Ш. і надпіс на ім, зьмешчаныя на першай старонцы; 2. Верш: “Рады-бы ў рай, ды грахі не пускаюць”, сатыра Я. М.; 3. “Сьмейся, браце!” лірычны верш Краўцова Макара; 4. Верш пад рысункам: “3 баданьня”, сатыра Я. М.».
He паможа бядзе гора, Ліха не памрэ.
Годзе зь сьлёз рабіці мора, Засьмяяцца трэ’.
Каб разьвеяць непагоду Нашага жыцьця, Каб у рогаце свабоду Нам пачуць хаця!
Бо сьмяяцца толькі й можа
У сьвеце чалавек.
А ці-ж наш народ прыгожы Зложаны з калек?
He! Мы людзі, браце мілы, Людзі, як і ўсе, Тыя, хто нас часам сілай Цісьне і трасе.
He дарма-ж і мы гаруем — Лепшы лёс куём, Ліха сьмехам зачаруем, Песьняю даб’ём.
I народзіцца вось доля Лепшая для нас.
Прыдзе весялосьць і Воля
У недалёкі час.
I пад новых песьняў гукі, Крышачку пазьней, Засьмяюцца дзеці, ўнукі Нашыя вальней.
Сьпявайі10
Сьпявай, гаротны беларусе, Паплакаў годзі ты!