Запісы 39 дыск у дадатку

Запісы 39

дыск у дадатку
205.84 МБ
Цікава, што ў тым самым нумары — супадзеньне, а мо такая задума рэдактара — былі выдрукаваныя вершы яшчэ аднаго enfant terrible
27 Nocturne (фр.) — начны.
28 Гісторыя беларускай літаратуры XX стагоддзя. Т. 4. Кн. 2. 1986—2000. Мінск, 2003. С. 742—771.
29 Савік, Лідзія. Пакліканыя. Літаратура беларускага замежжа. Мінск, 2001. С. 187-218.
30 Мішчанчук, Мікола. Літаратура беларускага замежжа. Вучэбны дапаможнік. Мінск, 1996. С. 93—115.
31 Культура беларускага замежжа. Кн. 2. Мінск, 1993. С. 27—53.
32 Пашкевіч, Алесь. Канцэпцыя нацыянальнага быцця ў беларускай літаратуры. Проза замежжа XX стагоддзя. Мінск, 2002. — 219 с.
33 Макмілін, Арнольд. Беларуская літаратура дыяспары. Мінск, 2004. С. 172—174.
34 Дакладней, на першай старонцы, падвалам, быў зьмешчаны адно пачатак — апавяданьне заканчвалася на 5-й старонцы.
беларускае эміграцыі й разам з тым аднаго з найадметнейшых паэтаў яе — Уладзімера Дудзіцкага.
Ва ўступным слове да публікацыі Сяргей Паўлоўскі (Дубавец) пісаў: «Чытаючы Дудзіцкага, я думаю вось пра што. У крытыцы можа быць прынамсі два погляды на нацыянальную літаратуру. Першы — ерархічны, калі творцы разьмяшчаюцца на прыступках Алімпу зьверху ўніз у залежнасьці ад таленту. Такі вэртыкальны погляд беларуская крытыка запазычыла ўрасейскай, якая гаворыць пра “асабліваемейсца пісьменьніка ў грамадзтве”, пра літаратарадухоўніка, пра тое, што “ў іх на Захадзе гэтага няма”.
Уіхна Захадзе гэта ўжо было... Другі погляд — гарызантальны, зьвязаны з прафэсыяналізацыяй літаратуры. “Прарокі” й “меншыя паэты” ўзаемна абумоўленыя, калі ў літаратуры бракуе дасканалых творцаў. Крытыка тады стварае ерархію. А літаратура ў такой інтэрпрэтацыі страчвае сваю функцыянальную ролю паралельнага жыцьця. Што і адбылося з нашай літаратурай. У нас крытыка гаворыць не пра сутнасьць літаратуры, a пра яе значнасыіь, тады як у жыцьці нацыі літаратура ня значыць амаль нічога. Сама творчасьць нашых паэтаў і пісьменьнікаў падпарадкаваная ўласнай значнасьці ў ерархіі, а не сутнасьці быцьця. [...] Перад кожным зь іх стаяла задача самавыражэньня і эстэтычнае дасканаласьці твораў. Паміж пафасам адраджэньня і паэтыкай гібелі нацыі спакваля знаходзілася іншае — норма жыцьця і літаратуры, нармальнасыіь»35.
Слоўнік Merriam-Webster сьцьвярджае, што падобнае акрэсьленьне — enfant terrible — стасуецца ня толькі да дзіцяці, але й да “а person known for shocking remarks or outrageous behavior” наагул. У дачыненьні да Хведара Ільляшэвіча азначэньне слушнае ва ўсіх варыянтах: ён і захоўваўся, як інфантыльны падлетак, і паводзіўся, як скончаны стары прапойца. У гэткім малапрывабным выглядзе паэт паўстае ва ўспамінах Адама Варлыгі (Язэпа Гладкага), чалавека, зь якім дзяліў побыт у лягеры ў Ватэнштаце, — насуперак вобразу ў саладжавых, міфастваральных пісаньнях мэтрапольных дасьледчыкаў.
Але што ўласна тое мае да творчасьці?
«Танго “Ноктурно”» — апавяданьне ў апавяданьні, mise en abyme, прыём, вядомы ў нас яшчэ ад “Шляхціца Завальні". Апавядальнік-1 на Каляды апынуўся ўдалечыні ад дому, у надта нецікавым настроі, было яму сумна й прыкра пры ўспамінах аб сям’і. Згадаўшы, што недалёка знаходзіцца мястэчка, дзе жыве ягоны стары знаёмы, ён пастанаўляе заначаваць у яго й спаткаць сьвята.
35 Наша Ніва. № 6.1992.
Пасьля прыемнага вечару, калі найменшыя пажаданьні госьця адгадваліся й адразу ж задавольваліся, пасьля вячэры й сьпеваў старынных калядак гаспадыня з дачкою сышлі адпачываць, і госьць з гаспадаром засталіся адныя. “Цяпер толькі я адчуў сябе дзінокім, пакінутым усімі ў сьвеце. Можа таму, што я быў змучаны, a мо сьнежная завея так настрайвала мяне, — мне стала нечага невымоўна жаль і хацелася ехаць далей, каб толькі не сядзець у гэтьм цёплым пакоі”36.
Добры гаспадар, ён жа апавядальнік-2, заўважыўшы настрой госьця, заводзіць патэфон, прыносіць віно. «Віно сапраўды было незвычайнае. У чарах яно гульліва іскрылася, быццам залатыя іскаркі паўдзённага сонца, згорнутыя некалі зь вінаграднікаў, ізноў прабудзіліся да жыцьця. Прыяцель не забываўся перастаўляць кружэлкі, і гукі музыкі, чаруючыя і мяккія, навявалі нейкія няясныя настроі, згадвалі ў гэтую завіруху далёкія вагні вялкіх гарадоў... [...]
— Танго “Ноктурно”! — абвясьціў мой прыяцель, пакуль з кружэльца ня ўпалі першыя рытмызнаёмаймнемелодыі»11, і пачаўрасказваць гісторыю, пачатак якой наш госьць прапусьціў:
“... аднойчы, — расказваў прыяцель, — на курорт прыехала адна маладая жанчына. Усе зьвярнулі ўвагу на яе асаблівую красу. Уяві сабе сярэдняга росту прыстойную асобу зь цёмнымі зьвешанымі хваляй валасамі над бледным тварам, вочы, у якіх, быццам у возеры, адбіта сінь веснавога неба... Яна была адна і ўнікала знаёмстваў. Нейкі сум веяў ад яе48.
Штовечар яна замаўляла аркестру на летняй верандзе граць танга “Ноктурно”, і ўжо музыкі, якім добра плацілі, рабілі гэта па некалькі разоў, не чакаючы просьбаў, а жанчына, слухаючы музыку, глядзела “кудысь замерзшымі вачыма”.
Слухаючы аповед гаспадара госьцю, апавядальніка-2 апавядальніку-1, аўтар гэтых радкоў — а для чытача артыкулу апавядальнік-з, — і ўявіў намаляваную сцэну, як было запрапанава:
II каждый вечер, в час назначенный (Нль это только снйтся мне?), Девйчйй стан, шелкамн схваченный, В туманном двйжется окне.
М медленно, пройдя меж пьянымй, Всегда без спутнйков, одна,
36 Ільляшэвіч, Хведар. Творы. Маладэчна, 2000. С. 52.
37 Ільляшэвіч, Хведар. Творы. С. 52—53.
38 Ільляшэвіч, Хведар. Творы. С. 53—54.
Дыша духамй й туманамй, Она садйтся у окна.
М веют древнймй поверьямн
Ее упругне шелка,
Н шляпа с траурнымй перьямй, Н в кольцах узкая рука.
М странной блйзостью закованный, Смотрю за темную вуаль, Н вйжу берег очарованный М очарованную даль.
Глухйе тайны мне поручены,
Мне чье-то солнце вручено, М все душй моей йзлучйны Пронзйло терпкое вйно.
М перья страуса склоненные
В моем качаются мозгу, М очй сйнйе бездонные Цветут на дальнем берегу.
Канфлікт рэальнага і ўяўнага сьветаў у блокаўскім вершы, тэма мары, што лёгка пераўтвараецца ў падман, параза ў пошуку ідэалу знаходзіць у апавяданьні Ільляшэвіча амаль люстэркавы адбітак: апавядальнік-2, якому «нехта расказаў, што яна перажыла нешчасьлівае каханьне, быццам яе каханы скончыў самагубствам, і ўсё гэта неяк было зьвязана з танго “Ноктурно”»39, празь некаторы час у цягніку спатыкае тую жанчыну, вясёлую, з мужам, і прыходзіць да выснаву: “а кажуць, што ёсьць вечнае каханьне... Усё гэта выдумкі”40.
Што быццам правідлова дае падставу Арнольду Макміліну зрабіць выснаў: ‘Терой пакутуе ад юнацкага41 расчараваньня і ад неўразуменьня — ці магчыма наогул вечнае каханьне”42.
От толькі ідэал выдумкамі назваў апавядальнік-2! Апавядальнік-і жа...
39 Ільляшэвіч, Хведар. Творы. С. 55—56.
40 Ільляшэвіч, Хведар. Творы. С. 57.
41 Праўда, называць юнаком чалавека жанатага ды які мае дачку, неяк занадта.
42 Макмілін, Арнольд. Беларуская літаратура дыяспары. Мінск, 2004. С. 173.
«Калядны вечар...Я сяджу ў паскудненькім рэстаране на далёкім прадмесьці. Тут няма грукату вялікіх вуліц, зацішна і прывольна. Я ня ведаю, чаму забраўся аж сюды, далей ад людзей і руху. Можа таму, што тут вальней успамінаць і марыць. Я ведаю — гэта дрэнна... Праз вакно віднеецца ў змроку брудная дарога, і пару аголеных дрэў з навіслым вецьцем прыпамінае мне родныя мясьціны. Перада мною плывуць, як жывыя, абразы мінулага. Іграе радыё. Пры буфэце нерухома гаспадаррэстарану. Часам адчыняюцца дзьверы — нехта ўвойдзе. Закажа піва і сядзе пры століку, такі-ж маўклівы, як і я. Гутарка гасьцей не парушае маіх успамінаў. Я далёка... за тысячу кіламетраў ад родных мясьцін. Ізноў знаёмае танго “Ноктурно”... Можа таму мне ўспамінаецца той вечар у прыяцеля. I я думаю чамусьці, што ўсё-ж ёсьць на сьвеце вечнае каханьне і вечная туга»43.
В моей душе44 лежйт сокровшце, М ключ поручен только мне!
Герой «Танго “Ноктурно”», як выглядае з тэксту, знаходзіцца на эміграцыі: “за тысячу кіламетраў ад родных мясьцін”, роўна як і герой іншага апавяданьня, “Афрадыта-ОСТ”, аўтарства Антона Адамовіча45. Гэты — у цягніку, без афіцыйнага дазволу й дакумэнтаў, скарыстаўшы адно з дабрыні гаспадара-баўэра, едзе па Нямеччыне пасьля спатканьня зь любай і ўсьведамляючы — ужо былой дзяўчынаю: “Зусім прыродна, каліростань такая даўгая й далёкая. А цяпер яшчэ й поўная. Поўная ростань і гюўная адзінота. Яно й лепш, што поўная. Няпоўная заўсёды карціць, цягне ў гэткія вось непатрэбныя й рызыкоўныя падарожжы. I тут, ля вакна, таксама лепш, што на адзіноце”41’.
Адзінота яшчэ глыбейшая, бо — сярод чужых, і ты ім — таксама чужы: «Там, у вагоне, было-б куды прыкрэй — усе-ж прыглядаліся-б і рабілі-б сваю “кантроль” угледлівымі і ўедлівымі нямецкімі вачыма. А хіба цяжка пазнаць? Навет гэтая вопратка — анцуг, што ўдружыла прыхільная “баворава”нявестка, добрая, такаямалочнамляўкая Эльза з пляча свайго мужа — цяпер жаўнера. Адразу выдае, што з чужога пляча, дарма, што зусім тутэйшы. Сядзіць на ім, мала не як на тым калку. Добра-б, каб займець собскі, зусім, на сябе шыты эўрапэйскі гарнітур — анцуг. Толькі што з таго? На-
43 Ільляшэвіч, Хведар. Творы. С. 57—58.
44 Вылучана мною. — Л. Ю.
45 Ля чужых берагоў. Альманах твораў беларускіх эміграцыйных паэтаў і пісьменьнікаў. Мюнхэн, 1955. С. 175—185.
46 Ля чужых берагоў. С. 176.
вет і ў сваім анцугу не прабудзеш-жа ўвесь час зь людзьмі як рыба, змусяць-жа й разьзявіцца. А тут-жа незаўсёды навет і зразумець ухопіш, чаго заманулася таму ці іншаму гэру або фраў, ня кажучы ўжо, каб спраўна й гладка адказаць. Дый навет адзін акцэнт, вымоea... А наверх, як кажнаму неспрактыкаванаму злачынцу — навіку, толькі й здаецца ўвесь час, што ўсе ўжо пазналі, ведаюць добра і толькі чакаюць на зручны мамэнт, каб выкрыць, выдаць, злавіць ненавіднага ўсім ім зладзюгу-аўслендэра, можа бандыта, прынамся — паразыта, што прыпхаўся знарок на іхны белы хлеб і аб’ядае бяз жалю й сумленьня, з горла выдзірае, аддзірае ад скупых і так іхных карткавых “абшнітаў”. Бо ня бачыць і ня хоча бачыць ніхто, якробіцца ім-жа гэты агорклы чужы хлеб, робіцца запраўды ў поце аблічча...»41.
Адзіноту ў калідорчыку парушае немка, маладая кабета — яна падаецца апавядальніку незвычайнай прыгажосьці — “чыстая Афрадыта”, хоць немкі — ён ведае — непрыгожыя. Паступова завязваецца гутарка, натуральна, па-нямецку, пра саме рознае, у тым ліку пра пакінутую бацькаўшчыну, і ён кажа: “Але, ягоная бацькаўшчына прыгожая. Ды часам зусім-зусім падобная да таго, як тут. Часта — у лесе асабліва — яму здаецца, што ён у сябе дома. Праўда, часта тут бывае яшчэ прыгажэй, як дома, толькі што чужое...”т, на што чуе ў адказ, што ёй заўсёды прыкра, калі сваё паніжаюць перад чужым.