Запісы 39 дыск у дадатку

Запісы 39

дыск у дадатку
205.84 МБ
I па той жа раз — годзе Савоста вешацца. Выкінуў ён дур з сваёй галавы. Калі бывае гора яму ці бяда ўспадзе, дык памяркоўнымі думкамі сябе разважыць.
—Am. Неякжыць будзем. — скажа, як і даўней казаў. Засмуціцца бывае Савоста ды зараз-жа і вясёлы стане”.
Твор зроблены цалкам у Калюгавай манэры, але — пра што ён? Ці гэта той выпадак Ядвігіна Ш., акрэсьлены Максімам Гарэцкім: “Самае важнае ў аўтора... аднак ня столькі тое, каб абсьмяяць заганы жыцьця, сколькі тое, каб пасьмяшыць чытаньніка”19?
Апавяданьне, нягледзячы на трагізм тэмы, напісана з добрым гуморам што да Савосты, хіба троху пакепліва; сур’ёзна тут гучыць адзін-адзінюткі абзац ды й тое ў спасылцы: “He падумайце толькі, што Савоста так, бяз дай прычыны напрападлую пусьціўся, што ён здуру вешацца надумаў. О, не. Бяда Савосту да гэтага давяла. Выбіраўся ён у бежанцы з баркаўцоў зьехаць ды агледзіўся, што грошы адсыралі за абразікам лежачы. От ён іх узяў ды на скаварадзе ў печ на пот паставіў. Ня выняў іх зь печы ў пару, дык яны й зжалялі там стоячы — нельга ў рукі было ўзяць. Таму й прышла Савосту благая думка ў галаву, што: — Раз прападаць”.
Як бачым, прычына ў Савосты была зусім нежартоўная.
I мо ўсё ж у падсьвядомасьці Антона Адамовіча апавяданьне прыхавалася, і менавіта яно выклікала наступныя развагі ў тэксьце пра
'9 Гарэцкі, Максім. Гісторыя беларускае літэратуры. Вільня, 1921. С. 145.
“Нядолю Заблоцкіх”: «Розныя шляхі разьвязаньня праблемы долінядолі назірала, адлюстроўвала й паказвала нашая літаратура. Уведамыміаднььмзнаймацнейшыхсваіхвершаў — “Перадвісельняй”, што ў часе напісаньня (у 1908 г.) у вабставінах царскае Расеі мог пашырацца адно нелегальна (у друк упяршыню трапіў за мяжою, у Львове, а на бацькаўшчыне — адно пасьля рэвалюцыі), Янка Купала паказаў адзін із такіх шляхоў — скрайны і адчайны шлях:
Як мне ўсе ходы зачынілі.
Ўсе ходы к зноснаму жыцьцю, Я на пралом пайшоў у бясьсільлі За праўду пастаяць сваю»2°.
Нагадаю яшчэ два слупкі з гэтага ж вершу:
...Дзе-ж катРГэй, шэльма, вешай лоўка!
Ня меў я волі, ні вугла...
Намыль з канца ў канец вяроўку, Каб лепей шыю абняла!
Ў паветры ногі затрасуцца,
Байца ня стане аднаго,
Дый хоць званы й не адгукнуцца, He пахаваеце ўсяго!
Антон Адамовіч далей спрабуе акрэсьліць, якія-ж наагул былі шляхі “разьвязаньня праблемы долі-нядолі”.
Першы — “шлях пралому ў бясьсільлі”.
Другі — “шлях заламаньня”.
Трэці, прамежны, — “шлях чаканьня й спадзяваньня долі”, “шлях лятуценьняў”2'.
Савоста Заблоцкі апынуўся на раздарожжы ў выбары шляху. Ужо не заламаньня, ужо не пралому ў бясьсільлі, але яшчэ ня бачыць чацьвёртага шляху — актыўнага, дзейнага: не чаканьня пераменаў, а “здарэньня іх”.
А з 1932 г. іншы ўзвышэнец, Адам Бабарэка, піша пра нядолю — Савосты й астатніх Заблоцкіх? Калюгі й ягоных сяброў? — наступнае: “Нядоля яе [сям’і] у тым, што яна сваімі рукамі сама сабе павінна труну рабіць, сама сябе ўмагіліць (такая канечнасьць вызначана для яе пануючымі яе часу, вызначана ўсім тагачасным ладам грамадзкім, у той час, як воля яе ў процілеглым, як дух яе ў творчасьці цікавага сьвету, у творчасьці сябе як сьвету вольнага
20	Адамовіч, Антон. Да гісторыі беларускае літаратуры. С. 492.
21	Адамовіч, Антон. Да гісторыі беларускае літаратуры. С. 492—492.
часу, y творчасьці сябе чалавекам вольнае часіны, як сьвету ўцехі людзкое)”22.
Дык усё ж, як сказаў Савоста: “Неяк жыць будзем”!
Пётра Сыч
Толькі займаючыся другараднымі паэтамі, мы можам спадзявацца, што не забудуць і пра нас, трэцяшэраговых філёлягаў.
Міхал Гаспараў22
Упершыню імя — Пётра Сыч — напаткаў не на старонках эміграцыйных выданьняў, а ў аповесьці Васіля Быкава “Сотнікаў”: кожны, хто чытаў твор, памятае старасту, характар й роля якога раскрываюцца паступова — ад ненавіснага чытачу фашыстоўскага паслугача да годнага Сотнікаву сутаварышча.
Ці тое было выпадковае супадзеньне — ну хіба адзін Гаўрыла ў Полацку?! — ці Васіль Быкаў насамрэч ведаў пра існаваньне кантравэрсійнага, у савецкім вытлумачэньні, пісьменьнікасупляменьніка і такім чынам пакінуў падказку для пасьвячоных свайго разуменьня праблемы — калябарацыі?
Пра гэтага пісьменьніка заходні літаратуразнаўца напісаў: «Ягоны ўнёсак у прозу беларускай эміграцыі складаюць сем аўтабіяграфічных замалёвак з ваеннага часу, сабраных пад агульнай назвай “Каляды на чужыне”. Іх падзеі пачынаюцца ў Вялейскай турме ў 1939 годзе і канчаюцца на Італьянскім фронце ў 1944-м. Яшчэ адзін абразок “Лоёртанскія званы” абмалёўвае апошнія дні італьянскай ваеннай кампаніі. Гэтыя творы, як і паэтычная спадчына П. Сыча, недастатковыя, каб атрымаць дакладнае ўяўленьне пра пісьменьніцкі талент іх аўтара»24.
Складана ўявіць, як гісторыкі літаратуры маглі заўважыць Паўлюка Багрыма зь нейкім адзінюткім вершам і занатаваць ягонае імя на айчынных скрыжалях. А вось Пётра Сыч пакінуў ня толькі “Каляды на чужыне” ды “Лёрэтанскія званы” (менавіта такі аўтарскі назоў), зьмешчаныя ў альманаху “Ля чужых берагоў”, але й галоўны свой твор, пасьмяротна выдадзены асобнаю кнігаю, — “Сьмерць і салаўі”, успаміны з-пад Монтэ-Касіна, з тэмаю якіх стаўся піянэрам,
22 Бабарэка, Адам. Збор твораў: у 2 т. Т. I. Літаратурна-крытычныя працы. Вільня — Беласток, 2011. С. 518.
23 Жолковскнй, Александр. Выбраные места, нлн Сюжеты разных лет. Москва, 2016. С. 161.
24 Макмілін, Арнольд. Беларуская літаратура дыяспары. Мінск, 2004. С. 174.
не раўнуючы як Францішак Аляхновіч з “У капцюрох ГПУ”, а да ўсяго пералічанага пісаў вершы й фэльетоны (што насамрэч выдатна адлюстроўвае ягоны характар: лірычны й зьедліва-саркастычны адначасна).
Гэты бок якраз найменш вядомы, а таму карціць хоць бы подбегам пазнаёміць зацікаўленага чытача, каб уяўленьне пра пісьменьніцкі талент аўтара было больш дакладным.
Сыч-паэт:
He, ліпай спакойнай Ты не разьмёдзішся, На Табе незабудак нявіннасьць і чар — Had Табой подых буры шалёнай расходзіцца, У Табе прытаіўся стыхійны пажар.
3 Табой прачуваецца ноч Палінэзыі — Душная, парная, што затручвае кроў, 3 хмараў навалы маланак магнэзыі, Дэманаў позіркі, град пяруноў. Таму ў стыхіі тваіх чараў дзікай Стопіцца сэрца, як кволы крышталь. Усё-ж забыцца ў жарсьці вялікай Шэрай будзённасьці й сэрца ня жаль. У бурах стыхійных — стыхія паэтаў, У бурах і йіквалах паэты жывуць.
Шкада толькі дурням раскошнага сьвету: Бо з буры амэбы да порту плывуць...
Мюнхэн, 25.9.1954.
Восень
Галіне Ганчарэнка Ці, мая мілая, сонца Шампаніі, Хоць за вакном восень цярушыць дажджом,
Мо’ ашукаем восеньмы сяньня, Свой сум ашукаем віном...
Глянь — залаціцца сонца ў крышталі, Дзе сонца — там бура, дык бура — на дне.
Што-ж, вып’ем і буру, каб не заспалі Ў шэрай штодзёншчыны сьне.
Пасьля мы пойдзем каштановай алеяй, Дзе скардзіцца восень жоўтым лісьцём, Разьвітаемся зь летам маім і надзеяй
I кажны ў свой бок мы пайдзём.
На разьвітаньні мы рукі гарачыя Сьцісьнем і глянем у вочы бяз слоў, На ўсходзе сьцюдзёная раніца значыцца — А яшчэ не дасьнілі мы сноў...
Дык дапівай. Хай крышталь ня крывавіцца. Годзе, што сэрца сьцякае крывёй!
Глянь: скрозь бярозы сівее — іржавіцца... —
Мілая, йдзі за вясной...
Мюнхэн, 22.8.1954
Павошта ты з пэрламі чулай мэлёдыі У душу мне насыпала сум і сумніў? Пашто абудзіла ты рэха рапсодыі I пачуцьцяў, якія даўно я згубіў?
А я ўжо прывык быў да прозы і восені, Начэй адзінокіх бяз крозаў і сноў, Шэрага неба бяз радаснай просіні — Ці-ж варта спакой свой трывожыць ізноў? Праўда, у восень пры вогнішчы міла, Вечар васеньні мае свой чар, Ды твая песьня зьнішчаючай сілай He камін паліць — стыхійны пажар... Усё-ж не забыцца мне гэтай мінуты, Калі ты мне пела знаёмы раманс, I тоны, як каплі салодкай цыкуты, Раскошны навеялі транс...
Сыч-перакладчык:
Б. Халко
Радзіма
Людзі цярпелі, прывыклі Да кіслага шчаўя, Сьлізкіх вербалозаў, Да стрэхаў, На якія мох успоўзаў, Да бедных палёў — мачыхі спагадаў, Хоць іх чалавек касьцямі гнаіў, Потам паліў, Якія жменямі з-пад сахі
Ірве вецер ліхі Пад неба поўнае хмарных стадаў. А пасьля ўрасьлі У каменьні, гліну, пясок, які радзіць ня мог і да самага зямлі дна, дзе ўжо нічога няма, капаліся кіпцэрамі, жменямі ў цаліну, ў стэп, абы толькі ўрасьці карэньнямі ў скібу — чорны хлеб.
Зь бедных уласных справаў, з лопуху, шчаўя, зтраваў плялі вянок — мужыцкі німб, і йшлі па грудзе босыя, абдзёртыя, праставалосыя ды зерне ад галодных вуснаў адрывалі з думкай спакуснай і кідалі яго ў жывот зямлі пусты, каб праз хмыз, дзірваны і кусты маглі надзеяй ганарыцца, што зямля пачне каласіцца.
I гэтага поля набалелыя далі людзі Радзімай назвалі....
Бібліяграфія Сыча-фэльетаніста зьмешчана ў кнізе “Жанры”25; у лепшых фэльетонах, падпісаных пс, выразна пазнаецца традыцыя Мрыя-Савёнка, дзе герой-апавядач ну надта ж нагадвае Самасуя з Чужанінавым.
Той, хто калісьці будзе пісаць пра творчасьць Пётры Сыча, мусіць не прапусьціць ніводны зь яе складнікаў. У тым ліку й эратычны26.
25 Юрэвіч, Лявон. Жанры. С. 355—357-
26 Запісы БІНіМ. № 34. Нью-Ёрк — Менск, 2011. С. 512—554.
Nocturne27
Чаму яшчэ, скажы, мая адзіна, Люблю зямлю, вялікі жыцьця ток, Як неба зорачкі, каханьнем моцным сына, A сам — адлучаны ад дзераўца лісток?
Алесь Гарун. Ноктурно
Хведар Ільляшэвіч — найперш паэт. Менавіта ў гэтай іпастасі ён паўстае ў разьдзеле “Літаратура беларускага замежжа” ў “Гісторыі беларускай літаратуры XX стагоддзя”28 і ў кнізе "Пакліканыя”29 (што праўда, і тое, і другое напісанае адным аўтарам, Лідзіяй Савік), у вучэбным дапаможніку Міколы Мішчанчука “Літаратура беларускага замежжа”30; артыкул Арсеня Ліса так і называецца — “Паэзія Хведара Ільяшэвіча”31. He ўпісаўся ён і ў канцэпцыю нацыянальнага быцьця ў кнізе, прысьвечанай прозе беларускага замежжа32. Выглядае, што толькі ў працы Арнольда Макміліна33 апавяданьням паэты адводзіцца дзьве з паловай старонкі. Магчыма, таго цалкам дастаткова, бо празаічная спадчына Ільляшэвіча насамрэч колькасна, па аб’ёмевале — невялікая.
Тым больш знамянальна, што ў далёкія 1990-я гг. “Наша Ніва”, калі гэта сапраўды была нашая газэта, якую чакалі, якую чыталі, якую захоўвалі (сёньняшнім маладым наведвальнікам copy-paste вэбстаронкі пп.Ьу таго не зразумець і ўжо, выглядае, ніколі не адчуць), на першай бачыне аднаго з нумароў надрукавала ня вершы, а менавіта апавяданьне34 — «Танго “Ноктурно”».