Запісы 39 дыск у дадатку

Запісы 39

дыск у дадатку
205.84 МБ
добрага з гэтага ня будзе — ні для яго, ні для ягоных спадарожнікаў, Барыса Мікуліча й Міколы Хведаровіча?
Сам пісьменьнік пазьбег рэпрэсіяў — напэўна, праз хваробу, адышоўшы ад сяброў і сустрэчаў, праз сваю раньнюю сьмерць 12 лютага 1939 г.
Эдуард Самуйлёнак у пісьменьніцкім асяродзьдзі быў асобаю з неадназначнай рэпутацыяй. Прыкладам, Натальля Вішнеўская ў лісьце да Сяргея Грахоўскага ад 15 красавіка 1987 г. (захоўваецца ў БДАМЛіМ) піша: “У Барыса [Мікуліча] мільганула ўскользь непрыглядная роль Самуйлёнка. Якою ж агіднаю яна была на самай справе. Ён жа ўвесь час круціўся каля Зв[онака]. Як я яго папярэджвала, як асьцерагала ад гэтага сяброўства. С[амуйлёнак] проста дакучаў, а часам, калі ня мог быць побач сам, падсылаў сваю дурненькую Марыньку'1, якая, канешне, нічога не разумела. Да чаго ж ён быў непрыемным чалавекам!”12.
Дамо слова тым беларусам-эмігрантам, што асабіста ведалі пісьменьніка, — каб не дадумваць за іх.
Юрка Віцьбіч у лісьце да Антона Адамовіча: «Значна пашкодзіў сабе на фабрыцы руку. Лячуся й сьцяўшы зубы працую. Спадзяюся гэткім чынам дацягнуць да “вакэйшн”3-12.07, каб крыху падлячыцца ды пад’ехаць у Нью-Ёрк. Хачу напісаць аб Эдуардзе Самуйлёнку. Гэта найвыдатны наш пісьменьнік, хаця і Цэляш, і ягоны кум ахарактарызавалі яго ні то як “рабкора”, ні то як “сялькора”. У мяне асабіста ды на ўласнай скуры мелася больш магчымасьцяў (чым у двох сваякоў) пераканацца ў апартунізьме Самуйлёнка, але ўсё-ж гэта добры, вельмі добры беларускі пісьменьнік. Памёр ён літаральна ў мяне наруках. I пэўне-ж такі загаловак майго нарысу як “Спадманулі русальчыны сьцежкі” характэрны для выдатнага беларускага пісьменьніка Эдуарда Самуйлёнка»'3.
Ён жа піша да брата Язэпа Пушчы Ізыдара Гуткоўскага: «Яшчэ за часы вайны я напісаў нарыс, прысьвечаны Эдуарду Самуйлёнку, ці, дакладней, на ягоным прыкладзе, таму — як савецкая рэчаіснасьць забівае таленты. Дарэчы, паказальны нават самы назоў гэтага ненадрукаванага нарысу “Спадманулі русальчыны сьцежкі”, рукапіс якога ў мяне не захаваўся. [...]
На сёлета прыпадаюць 50-ыя ўгодкі ад дня нараджэньня Эдуарда Самуйлёнка, і на гэты раз яабім абавязкова напішу. Напішу, бо, па-першае, ён не “рабкор” і не “пісака” (ацэнка М. Цэлеша), а адзін
11 Маецца на ўвазе жонка Эдуарда Самуйлёнка.
12 Дзякуй Ганьне Севярынец за падказку крыніцы.
13 Юрэвіч, Лявон. ПІматгалосы эпісталярыум. Мінск, 2012. С. 71—72.
з найбольшых беларускіх (па форме) і савецкіх (па накінутым яму жыцьцём зьместу) пісьменьнікаў, які ўрэшце-рэштаў стаўся ахвярай, загінуў пад гэтым накінутым; па-другое, хоць Віцьбіч і Самуйлёнак ішлірознымі літаратурнымі шляхамі — перйіага цкавалі, другога ўсхвалялі, але гэтае не перашкаджала ім сябраваць, і, магчыма, таму ніхто больш за Віцьбіча ня ведае сапраўдны твар Самуйлёнка, забітага ў літаральным і ўскосным сэнсе бальшавікамі.
Нават больш, я абстрагуюся ад таго, што нейкі час Самуйлёнакспрабаваў на маіх “памылках”нажываць сабе капітал, патрабуючы ад мяне на адной агульнапісьменьніцкай нарадзе, акрамя рознага іншага, каб я расшыфраваў ініцыялы “П. Г.” — аўтара добрае рэцэнзіі ў “Полымі Рэвалюцыі” на маю кніжку “Сьмерць Ірмы Лаймінг”. He падлягае сумлеву, што ўсе прысутныя ведалі, хто такі “П. Г.”, але, значыцца, Самуйлёнак дамагаўся, каб я стаўся шкурнікам і сам кінуў каменем у літаратара, да якога заўсёды ставіўся і дагэтуль стаўлюся зь вялікай пашанай. Ён гэтага не дамогся, як ніхто таксама не дачакаўся ад мяне пакаяльных лістоў у рэдакцыі.
Пазьней мне давялося бліжэй пазнаёміцца з Эдуардам Самуйлёнкам, калі разам належалі да ТАВІЗ’у. [...]
Таму ўрэшце-рэштаў, калі прыгадваецца Самуйлёнак, як і шмат хто з тагачасных і сучасных тамтэйшых літаратараў, дык адначасна прыгадваюцца радкі:
Паэтаў тых, Магутны, не карай, Што пекла ўслаўляюць, нібы рай, Бо лёс іх можа самы найцяжэйшы: Яны, услаўляючы чужы закон, Які нікога не сагрэў і не пацешыў, Выпростваюць у хаце вольную далонь, Уночы іншыя складаюць вершы I кідаюць дзеля бясьпекі ў агонь.
Ня ўбачыць іх: “Вясна ў тых канцонах Рыдае так, што на душы сьцюдзёна”.
Перадусім падкрэсьленае мной ужываю як эпіграф да нарысу “Спадманулі русальчыны сьцежкі”, але гэта адхіленьне ўбок. Гэтак мог напісаць у сваёй паэме “Праклятыя гады” толькі вялікі інтэлігент, што належаў да славутага “Пяцярнога Грону” Юры Клэн»'4.
Антон Шукелойць згадвае: “На Вайсковых могілках пахаваны Эдуард Самуйлёнак. Ягоная магіла недалёка ад царквы. I яшчэ адна
14	Юрэвіч, Лявон. Архіўная кніга. Нью Ёрк, 1997. С. 386—387.
магіла была — ці не Чарвякова? На гэтых магілах ня было ніякіх знакаў. У мяне ўзьнікла думка паставіць крыжы на гэтыя магілы. Але-ж то ўсё былі камуністы. Савёнак кажа:
— Няважна, што камуністы. Па-першае, гэта хрышчоныя людзі, а па-другое, — беларускія патрыёты. У тых умовах, у якіх яны жылі, яны, магчыма, не маглі інакш сябе паказаць. Так што стаў крыжы.
I я паставіў крыжы”'5.
I маладзейшы ад іх, Янка Юхнавец, які, што праўда, асабіста знаёмым ня быў: “...успомніўся Самуйлёнак — я лічу яго нашым Эрэнбургам. Выдатны, памёр маладым. Я любіў чытаць яго. Ён пісаў тады так, як не пісалі нашыя празаікі.
...Самуйлёнак — выдатны празаік сучаснай савецкай літаратуры. Мне ўсёдна, пра што ён пісаў. Там бытавала беларуская проза.
...саветамі дэманстравалася спачувальнасьць раньняй сьмерці таленавітых творчых людзей сярод беларускай нацыі. Тым лепш запоўніць месца расейскімі”16.
Юрка Віцьбіч расказваў, што магілу Самуйлёнка ў ноч пахаваньня раскідалі, выкінулі цела, сьцягнуўшы й скраўшы пінжак. Засталося загадкаю, хто зрабіў і дзеля чаго: ці тое былі звычайныя рабаўнікі, што ня грэбавалі нічым, ці хтосьці з сваякоў рэпрэсаваных паквітаўся за шпэгаўства.
Гэтую таямніцу нам ужо ніколі не раскрыць. А вось разгадка ягонай творчасьці чакае.
На раздарожжы
У 1954 г. у Мюнхене выдавецтвам “Бацькаўшчына” была выдадзеная па-сапраўднаму ўнікальная кніга — прынамсі, для нашае літаратуры — “Нядоля Заблоцкіх” Лукаша Калюгі. Унікальнасьць палягала не ў вяртаньні бадай страчанага твора й закатаванага імя аўтара: годам раней сышлі з варштату “Запіскі Самсона Самасуя” Андрэя Мрыя, падобныя трагічным чалавечым і кніжным лёсам. Унікальным выданьне рабіла прадмова й пасьлямова («Дасказаньне зьместу нявыдрукаваных частак “Нядолі Заблоцкіх” на аснове ўспамінаў пераказу гэтага зьместу самым аўтарам у лісьце да сябры на выгнаньні») “хроснага бацькі” Лукаша Калюгі па “Узвышшы” Антона
15 Савёнак, Лідзія. Творы. Мінск, 2012. С. ю.
16 Юхнавец, Янка. Запіскі й зацемкі, напісаныя ў працяіу некаторых гадоў прад траўнем 1996 году // Запісы БІНіМ. № 28. Нью-Ёрк — Менск, 2005. С. 407.
Адамовіча. Шчасьлівы зьбег абставінаў — сяброўства пісьменьніка з крытыкам і выключная памяць апошняга — захавалі для нас дэталі літаратарскага даваеннага жыцьця і, што асабліва істотна, аўтарскую задуму працягу аповесьці.
Антон Адамовіч добра арыентаваўся ў сьвеце Заблоцкіх: «Пасьля выпадку з аповесьцей [“Hi госьць, ні гаспадар”] Калюга бярэцца за болый нэўтральны матар’ял — “каб навет і без камсамольцаў”, як сам ён казаў: ён хоча адтварыць жыцьцё й быт самога сяла, тыхягоных “гаспадароў”-ралейнікаў самых па сабе, як яны ёсьць, ды задумвае й пачынае цыкль апавяданьняў пад агульным назовам “Баркаўцы й баркаўчане” (“Баркаўцы” — даволі празрысты псэўдонім роднага Калюгавага сяла Скварцы). 3 гэтага цыклю на балонах таго-ж “Узвышша” ў 1929 годзе друкуюцца апавяданьні, зьвязаныя адзінствам месца і асяродзьдзя дзеяньня — гэных “Баркаўцоў” і іхных жыхароў “баркаўчанаў”: “Трахім — штучны чалавек”(“Узвышша”, 1929,№2), “Ільлюк — дасьледчык” (тамсама, № 3), “Як Міхалюку Баркаўцы далісяўзнакі”(тамсама,№5), “Тахвілін швагер” (тамсама, № 8)»11.
Міжволі згадваецца структура “Сагі аб Фарсайтах”, што таксама была пачалася з апавяданьня, а потым дапісваліся раманы, навэлы, і ў выніку атрымаўся манумэнтальны цыкль разнажанравых твораў, прысьвечаных жыцьцю аднае сям’і. “Сагу пра Заблоцкіх” мы можам толькі спрабаць сабе ўявіць з дапамогаю пералічаных апавяданьняў, самой аповесьці й пераказу.
I яшчэ аднаго апавяданьня!
Калюгава апавяданьне “Шкодны вісельнік” было надрукавана ў тым самым 1929 г., што й астатнія, але не ва “Ўзвышшы”, а ў іншым выданьні: у літаратурна-мастацкім часопісе “Крыніца”, у 4-м, лістападаўскім нумары, сярод рэдактараў якога, дарэчы, быў і сам аўтар. Як мог Антон Адамовіч з сваёй вядомай усім фантастычнай памяцьцю забыцца на гэты твор — пры тым, што асобнік часопісу быў выяўлены менавіта ў ягоным асабістым архіве! — загадка.
Праўда, гэтае апавяданьне суправаджае нейкі нешчасьлівы лёс. Нягледзячы на тое што яно — насуперак арышту й высылцы ўладальніка асобніка часопіса, вайне, эміграцыі — захавалася, ні першая рэпублікацыя (часопіс “Спадчына”. 2001. № 4), ні другая, факсімільная (“Запісы БІНіМ”. 2004. № 27) не прыцягнулі ўвагі ні літаратуразнаўцаў, ні ўкладальнікаў апошняга па часе выданьня твораў Лукаша Калюгі18.
Галоўны — зрэшты, адзіны — герой, Савоста Заблоцкі, Юстынаў сын, “наважыў болей на гэтым сьвеце ня жыць.
17 Адамовіч, Антон. Да гісторыі беларускае літаратуры. Менск, 2005. С. 490.
18 Калюга, Лукаш. Творы. Мінск, 2011. — 460 с.
— Раз прападаць, — сказаў ён.
Ды давай шукаць, чым-бы спрытней сябе са сьвету збаёдаць. I так і гэтак мяркаваў, але ўсяго адна вяроўка магла яму ратунак даць [...]
Эх. Як успомніш, дык аж мяне самога зайздрасьць бярэ. Добра вешацца, каб вы ведалі. Дурань той, хто ні разу гэтага не прабаваў. Усё адно: раз прападаць, — як той Савоста казаў. Калі ўжо чалавека на сьмерць павяло, калімае на сябе злосьць, дыкхоцьякую знойдзе сабе кару. Сама лепей — павесіцца, лепш як тапіцца: п’явак няма чаго баяцца й рак табою не пажывіцца, ня гнісьці, а сохнуць будзеш, гразь цябе не занясе, багавіньне ў валасы не наб’ецца, а чысьценькі, крыху доўжанькі будзеш сабе на ветры гутатацца”.
Зьмест — як той Савоста лез на дрэва, што бачыў, што думаў, як з буслом перастрэўся. I як перадумаў. Як хацеў быў спусьціцца, але паляцеў, праламаў страху ў лазьні: “Паляжаў крыху, адбітыя месцы памацаў, плюнуў дый кажа сам сабе:
— От табе й павесься ня ўмеючы, ніколі ня вешаўшыся. Хай яно згарыць з такою работаю. Дурань той, хто вешаецца — я гэта на сабе дазнаў.