Як бачна, для пісьменьнікаў-эмігрантаў ня было сумніву ў сапраўдным аўтарстве ліста з бацькаўшчыны: там былі скарыстаныя ўжо вядомыя па іншых публікацыях сродкі. Сродкі па стварэньні з эмігрантаў — ворагаў. Вобраз іншага (вузей — чужога, яшчэ вузей — ворага) можна разглядаць як штосьці супрацьлеглае вобразу сябе, у якім прысутнічае набор характарыстак — рэальных ці ўяўных — што і ўтвараюць, фармуюць гэты вобраз. Зразумела, гэтыя характарыстыкі залежаць ад 58 Юрэвіч, Лявон. Літаратурны рух на эміграцыі. Менск, 2002. С. 118—119. 59 Юрэвіч, Лявон. Літаратурны рух на эміграцыі. С. 126. шэрагу фактараў — тэрытарыяльна-этнаграфічных, канфэсійных, этнакультурных, інфармацыйных, палітычных, etc. Якім жа быў механізм стварэньня ворагаў з беларусаў-эмігрантаў у вачах мэтрапольнага беларуса? Бадай тут можна казаць пра суплёт адначасна цэлага шэрагу фактараў. Перш-наперш, зразумела, тэрытарыяльны. Значная частка актыўных эмігрантаў жыла не абы-дзе, а ў ЗША. Стаўленьне да гэтае краіны таго часу шыкоўна дэманструе ўрывак з кнігі клясыка жанру Ўладзімера Бегуна “Ярмарка предателей”60: «В Зайре, недалеко от Кйншасы, в одной йз деревушек в свое время пройзошел “государственный переворот”. Деревней управлял племенной вождь, царек, на местном наречйй йменуемый макоко. Как-то раз все мужчйны. ушлй на охоту в джунглй, а он остался дома. Остался й еіце одйн человек — заговоріцнк. Он вошел в хйжйну вождя, поколотйл его хорошенько, отобрал “царскйе”регалйй й вытолкал йз “дворца”. Старый макоко был ннзвержен, новый воцарйлся. Дотошные западные корреспонденты пронюхалй сенсацню й помчалйсь в деревню. Онй, потехй радй, взялй йнтервью у нового самодержца. Спросйлй: — Почему вы, ваше высочество, сверглй прежнего вождя? Самозванец не стал говорйть, как в такйх случаях делают латйноамерйканскйе генералы, о демократйй, йнтересах народа, коммуннстйческой опасностн й т. д. Безо всякой такой демагогші он ответйл откровенно й просто: — Мне самому захотелось стать макоко. Те подпустйлн ехйдный вопрос: — А еслй й вас кто-нйбудь отлупйт й свергнет? Что тогда? — Попрошу убежшца в Амерйке. Там прйнймают свергнутых макоко, — не моргнув глазом, ответйл он. Оказывается, прохйндей кое-что смыслйл в полйтйке. Жйл в глушй, в джунглях, а какйм-то образом знал, что в Соедйненных Штатах Амерйкй дают прйют тем, кого ждет наказанйе дома. Н был, конечно, прав. Как йзвестно, свергнутые народом эксплуататоры йспокон веков йскалй убежшца за гранйцей. В прошлом, однако, онй на новом месте йлй скрывалнсь, йлй оставалйсь на задворках полйтйческой жйзнй. He было случаев, чтобы, напрймер, какой-нйбудь король давал аудйенцйю уголовнйку. Даже мысль такую сочлй бы непрйлйчной! Стражннкй бросйлй бы в темннцу наглеца, дерзнувшего предстать пред ясные очй короля. 60 Бегун, Владнмнр. Ярмарка предателей. Мннск, 1983. — 78 с. Времена, однако, нзменйлйсь. Ныне презндент Соедйненных Штатов отіцепенцам руку подает. „»61. Нягледзячы на тое што абсалютная большасьць эмігрантаў была праваслаўнага веравызнаньня, канфэсійны фактар — менавіта каталіцтва — актыўна выкарыстоўваўся ў стварэньні вобраза ворага: Ватыкан — жупел, ня меншы ад ЗША: «У1949 годзе Рагуля і Абрамчык стварылі ў Лювэне так званае “аб’ядшшне беларускіх студэнтаў у эміграцыі”. Пасля гэтага ім стала лягчэй адурманьваць і ўцягваць у шпіёнскія сеткі моладзь з асяроддзя беларускіх эмігрантаў. Фінансавалася гэтая арганізацыя амерыканскай разведкай і Ватыканам. А яны не трацяць грошы дарэмна і патрабуюць ад сваіх падапечных доказаў безумоўнай адданасці. [...] Пад паглядам клопатаў аб католіках Ватыкан стварае ўсе ўмовы для падрыхтоўкі кадраў шпіёнаў у сваіх шматлікіх установах. I як бы кардыналы ні спрабавалі захаваць у сакрэце сапраўднае прызначэнне такіх установаў, яны не ў сілах гэтага зрабіць»62. Найменш цікавы, хоць мо й найбольш шырака ўжываны, гэта лінгвістычны фактар — назавем яго так. Тут нават не патрабавалася штосьці даводзіць ці прыводзіць хоць якія факты; дастаткова было проста нанізваць адно за адным: мерцьвякі, вылюдкі, прыслужнікі, марыянеткі, падонкі, пісакі, лёкаі, дэгенераты ды бясконцыя двукосьсі: “твор”, “гісторыя", “дзеячы”, “абараняў”, “патрыёты”. Вельмі важным складнікам быў фактар ідэалягічны, які выкарыстоўваўся абсалютна па-езуіцку (хай даруе мне Ватыкан). Сутнасьць механізму простая, але дзейная: бярэцца артыкул эміграцыйнага аўтара, неістотна — па гісторыі ці літаратуры, блізкай ці далёкай, ідэя якога не пераказваецца (натуральна!), нават не крытыкуецца, а мэханічна дадаецца эпітэт “фашыстоўскі” або “гітлераўскі” — прычым у любым месцы, і маем: «Абвяргаючы фальш гітлераўскіх памагатых аб творчай манеры і эстэтычным вобліку Максіма Багдановіча, Кандрат Крапіва з нянавісцю гаварыў па радыё: “I вось імя такога паэта, паэта-гуманіста і гарачага патрыёта сваёй радзімы, фашысцкія ідыёты задумалі скарыстаць для сваёй подлай мэты. Яны не ведаюць таго, што адно датыканне іх крывавых лап да чыстай паэзіі Максіма Багдановіча з’яўляецца абразай для беларускага народа і выклікае ў яго сэрцы гарачую нянавісць да подлых фашысцкіх вырадкаў. Беларускі народ зробіць усё магчымае, каб рукі гітлераўскіх бандытаў, на якіх запяклася 61 http://flibusta.is/bZ465482. 62 Раманоўскі, Васіль. Саўдзельнікі ў злачынствах. Мінск, 1964. С. 261—262. кроў беларускіх жанчын і дзяцей, не заплямілі светлы вобраз паэта ”»63. Як вынік, вобраз беларуса-эмігранта з фэльетонаў, памфлетаў, нарысаў паўставаў у выглядзе ваеннага злачынца, хоць нібыта канкрэтныя абвінавачваньні й не высоўваліся, каб хоць адказаць на іх, прынамсі мець шанец апраўдацца. Адзін з падпісантаў ліста, Кастусь Акула, спрабуючы ў сярэдзіне 1960-х уладкавацца на працу на Радыё “Свабода”, прапаноўваў сваю тэму: “Як адносна нарысаў аб асобных людзях? Ці такія маюць попыт? Прыклад: чалавек, што пасяліўся ў Канадзе ў 1947 годзе, сяньня добры, багаты й ведамы фармар, уласьнік вялікай гаспадаркі. Іншы стаў шэфам у хвабрыцы, трэці там яшчэ нешта. Як яны гэтага дабіліся? Вось аб такіх можна напісаць нарысы”64. «Беларускі “радавы”рэлігійна-грамадзкі працаўнік. Тэму гэту я абмяркоўваў раней. Варта, каб слухачы якраз во пачулі пра працу й жыцьцё такога звычайнага працаўніка на царкоўна-нацыянальнаіі ніве. Няхай ведаюць, што тутака няма “буржуазных нацыяналістаў” з рагамі, а звычайныя, старанныя добрыя людзі»65. 3 працай у Мюнхене нічога не атрымалася, і да вобразу “звычайнага працаўніка” пісьменьнік дайшоў толькі ў рамане “За волю”: “Пасьля тае даўгое гутаркі з Капшуном Вера ці раз намагалася ўявіць Алеся вылюдкам, забойцам нявінных людзей, з рукамі ў іхнай крыві. Казаў яшчэ Грыша, што ён і цяпер быццам браў удзел у нейкіх кансьпірацыйных апэрацыях. Што за загадка? Тут ці ня сам чорт рогі мог паламаць. Намаляваны Капшуном злачынца ніяк не нагадваў таго дзецюка, — ветлівага, талерантнага, зычлівага, добра адукаванага, сумленнага, — якога Веры ўжо ўдалося пазнаць з бліжэйшае адлегласьці”66. Наўрад ці гэты вобраз ды й увесь раман цалкам мог паспрыяць разбурэньню вобразу-антыподу ў Беларусі, але тут важна адзначыць наступнае: межы паміж сваімі й чужымі (ворагамі) не зьяўляюцца аднойчы й назаўсёды дадзенымі, непераадольнымі, паколькі залежаць ад канкрэтна-гістарычных, кан’юнктурных умоваў. Яны рухавыя. Ідзе час, зьмяняюцца тыя ўмовы — і вось адзін з падпісантаў, Барыс Сачанка, стварае першы нарыс пра беларускую эміграцыю; другі, Генадзь Бураўкін, працуе ў якасьці пастаяннага прадстаўніка Рэспублікі Беларусь пры ААН, жыве ў Нью-Ёрку, знаёміцца з дыяспарай і прысьвячае 63 Сачанка, Іван. Хто такія беларускія “патрыёты”? Мінск, 1975. С. 49. 64 Ліст К. Акулы ад 20.10.1963. Архіў БІНіМ. 65 Ліст К. Акулы ад 11.05.1967. Архіў БІНіМ. 66 Акула, Кастусь. За волю. Раман. Таронта, 1991. С. 67. ёй вершы; Васіль Быкаў, сам ужо эмігрант, прагна чытае выдадзенае ў Амэрыцы («Шаноўная спадарыня Зора, шаноўны спадар Вітаўт! Дзякуй Вам вялікі за “Беларускую мемуарыстыку ”67, якую я атрымаў і адразу ж прачытаў. Кніга вельмі цікавая, добра надрукаваная і чытаецца з захапленьнем. Каб такіх кніг было болей! Беларусь павінна ведаць лёсы і справы сваіх апосталаў. У тым ліку і на эміграцыі»'). Яшчэ адзін з былых падпісантаў, Ніл Гілевіч, падцьвярджаючы слушнасьць заакеанскіх калегаў што да сапраўднага аўтарства ліста, зазначыў: “Беларускім чытачам на Беларусі ніхто з пісьменнікаўэмігрантаў ніводным радком і нават па імені ажно да пачатку 90-х гадоў не быў вядомы. Бо ўсе яны заклеймлены як беларускія буржуазныя нацыяналісты, а страшней за беларускі нацыяналізм, як вядома, няма нічога ў свеце. [...] I таму мы нічога не маглі ведаць і чуць пра беларускую эмігранцкую літаратуру. А яна існавала, і даволі значная, асабліва ў жанрах паэзіі і эсэістыкі. Цяпер яна, хоць далёка не ўся, прыйшла да нас, уз’ядналася — лёгка і натуральна — з мацерыком беларускага літаратурнага слова”™. Узьядналася беларуская літаратура, узьядналіся й самыя беларусы. I калі й сёньня зрэдчасу дзе-нідзе пытаюцца, каму-ж беларусамі звацца (“а ты хто такі на беларускім полі?”), варта памятаць пра мэханізмы, што стаяць за падобнымі пытаньнямі. Дзуйхіцу Янкі Юхнаўца ...У нас на эміграцыі чуюцца нэгатыўныя ўпамінаньні (між інтэлігенцыі) да некалькіх словаў у вершы, сказаных М. Сяднёвым: “Я сам сабе вялікі” й г. д. ...так. Чалавек, калі ён абавязвае сябе быць часткай нацыянальнага грамадзтва, мусіць адчувацца ўсчоленым духам асабістасьці — незалежнасьці ў сваім жыцьці. Янка Юхнавец Чытач, які разгортвае Юхнаўцовы “Запіскі й зацемкі”69, магчыма, чакае штосьці кшталту шапэнгаўэраўскага ці міхал-гаспараўскага. I тое чаканьне было б, відаць, апраўданае — і гэтак жа абсалютна 67 Ідзецца пра кнігу: Юрэвіч, Лявон. Беларуская мэмуарыстыка на эміграцыі. Нью-Ёрк: БІНІМ, 1999. 68 Літаратура і мастацтва. 1998.13 лістапада. 69 Юхнавец, Янка. Запіскі й зацемкі, напісаныя ў працягу некаторых гадоў прад траўнем 1996 г. // Запісы БІНІМ. № 27. Нью-Ёрк — Менск, 2004. С. 299—390; № 28. Нью-Ёрк — Менск, 2005. С. 351—447. падманутае. Бо твор ёсьць нішто іншае, як дзуйхіцу, і бліжэй хіба да “Запісак ад нуды” Ёсыды Кэнка-Хосі. Беларус па мячы Ўладзіслаў Гарэгляд, адзін з найвыбітнейшых, разам з народжанай у Менску Верай Маркавай, савецкіх япаністаў XX ст., пераклаў гэты тэрмін як “кіравацца за пэндзлем’^0 і пералічыў галоўныя прыкметы няўлоўнага жанру: вядучая роля дзёньнікавага элемэнту, вольнае пераключэньне з адной тэмы на другую, зьмена стылю аповеду, “скокі” асацыяцыяў71, і яшчэ адзін, надзвычай істотны: незавершанасьць72. А незавершанасьць непаўторна: