Такой, як мы, працоўнай — мусі Ня зьлічыш галаты. Раней ня значыў ты нічога, Запомніў сам сябе — I шмат так часу дарагога Ня сьніў аб барацьбе. Аж вось загуў грымот аб Волі: “Народы, хто жывы! •° Маланка. № 7.15 сакавіка 1926. С. 4. Падбайце самі ўжо аб долі Сваёй уласнай вы!” I ты, плячыма варухнуўшы, 3 вачэй заслону зьдзёр, Ды імя ўласнае пачуўшы, Пячатку рабства сьцёр, Што на табе была вякамі, Атрутай на душы... Хоць сёньня дружнымі рукамі Свой лёс паварушы! Пад моц надзеі уваскросшай Былому кінь: “Бывай!” Пад гук дуды сваёй заглохшай Нанова засьпявай! I гумар прашчураў свабодна Маланкай распалі, Каб красавала мова родна На беразе Вяльлі. А там папрэцца год за годам Твой новы быт у высь, Пачнуць і нас лічыць народам, Як муселі калісь... Мімалётнае" Вось не’к — няўцям — ачараваў Мяне твайго пагляду жар, I Твайго цела знойны пах, I грэх, што сьпіць у Тваіх вуснах. I стан Твой спадабаўся гібкі, I ход Твой — лёгкі, вабны, зыбкі, Вагульлі цэльны Твой сыльвэт Прыгожы, стройны, як сонэт... Але боль сэрца разьдзірае, Бо розум ясна уяўляе, Што, аднак, Ты — мая краса, He для мяне і не мая!.. Я ведаю ўжо зараньне, Што мімалётнае спатканьне He патрывае на’т і дней, п Сялянская Ніва. № 23. 31 ліпня 1926. С. 1. Ці праляціць яно хутчэй, Чым бліскавак у ночы зяньня, Чым дня вясеньняга зьмярканьне. I вось ціхонька, неўзначай, Надыдзе сумнае: бывай! А мо’ на’т і яго ня будзе Ў жыцьця бурлівым перагудзе... Як два лісточкі у разводзьдзе Нурт разганяе у прыродзе, Так Лёс праклёны ў бегу дней Раскіне нас што раз далей... I вось пяройдзе дзён нямнога, Забудзем мы адзін аднога I наша шчыра пачуцьцё Праглыне вечнасьць... забыцьцё... Рад доўгі шэрых, нудных дней, Асоб рад новых і падзей Заб’е ў душы ўспамін спатканьня I нечаканага каханьня... Аж-но урэшце ў бегу дзён Дзесь загудзіць хаўтурны звон... Патонем мы ў бяздоньнях Леты... Так дзьве сыгнальныя ракеты, Спаткаўшысь, неба ўздоўж пратнуць I у бязьмежжы патануць!.. Туга12 Ах, колькі-ж я бы даць гатоў За то, каб не’к пабачыць йзноў Край дзіцячых маіх гадоў. Дзе ўсё было так проста, стройна, Прытульна, гожа і прыстойна, Вясёлкава і супакойна... Ня так пабожны пілігрым Імкнецца ў Мэкку або Рым, Як я ў тэй кут, ў краю глухім, 12 Сялянская Ніва. № 31. 30 верасьня 1926. С. 1. Дзе разляглісь кругом вазёры, Агромныя, бы тыя моры, I сумныя, глухія боры... Зь якім балючым пачуцьцём Я аглядаў-бы стары дом, Дзе жыў калісь я дзіцянём. Ў ім кожны кут і кожны клін Будзілі-б у душы ўспамін Былых бясклопатных гадзін. Зь сьлязьмі прыпаўшы да зямлі, Я-б ўспомнеў тых, што тут жылі I ўжо на вечнасьць адышлі... Рэчы вялікія калісь Цяпер малымі-бы здалісь, А шмат зь іх пэўне ўжо зьвялісь... Дык як-бы з сумам спазіраў На розных перамен навал, Якія час там паставараў. Сярод чужых і сам чужы, Хадзіў-бы я нямы, глухі Па майго шчасьця цьвінтары. Зь вялікім стогнам і жальбою, 3 палючай, горкаю сьлязою, Успамінаючы былое... Але здарма мая туга! Прад краем, дзе радзіўся я, Узрасла гранічная мяжа... У вастрозе13 Вее холад ад парога, Дзень за днём бяжыць. Зьнікла ўсякая трывога I ў душы няма ўжо Бога — Неахвота жыць. I нашто, каму ўсё гэта? Я-ж не ліхадзей — Душа вольная паэта Была думкаю сагрэта: Вызваліць людзей. Людзі-ж цешацца на волі: “Во, папаўся ён!” He палохае ніколі Іх нішто так мусі болей, Як лад новых дзён. Крытыка Песьнярка каханьня^ (Аб любоўным элемэнце ў творчасьці Констанцыі Буйло) Як я цябе люблю — хай скажа гэта мора, Што у грудзях маіх бушуе, — хай гавора Аб гэтым сэрца, што пагляд тваіх вачэй Сон прабудзіў яго, аж дрыгнула сільней I так забілася, як птушачка у клетцы, Што вырвацца з грудзей хацела ўжо здаецца. К. Буйло Констанцыя Буйло?! Аўтарка “Курганнай кветкі”!? He адзін мо’ нат ня чуў пра яе, а шмат хто пэўне ўжо і забыўся... Дый ня дзіва! Бо ці-ж было якое новае выданьне ейных твораў? Якоесь сьвяткаваньне, прысьвечанае ёй? Ці былі якіясь угодкі яе 13 Беларускі Дэкляматар. Сабраў С. С. Вільня: Выдавецтва У. Знамяроўскага, 1928. С. 25. 14 Досьвіткі. Месячнік беларускай літаратуры і мастацтва. Вільня, 1927. № 1. С. 9-11. творчасьці? He, ня было! Ды і скуль ім бываць, калі ў адзінай, якую маем, гісторыі беларускай літэратуры М[аксіма] Гарэцкага15, німашка ня толькі даты выдрукаваньня яе першага вершу, але н’ат году яе радзін! Мы нават ня ведаем, ці жыве яшчэ — недзесь у Расеі — гэтая кволая дзяўчынка, што гэтак прыгожа летуцела аб неспазнаным яшчэ тады, буйным, вагністым каханьні, бо ўжо некулькі год як яна ня піша і німа аб ёй ніякіх вестак... Гэтак “спыніла свой голас жалейка”і — пакрысе — забылісяўсе аб заглохшай кветцы... Вось-жа ў нашым артыкуле мы хацелі-б прыпомніць беларускаму грамадзянству гэту выдатную песьнярку, якая — духова — вельмі блізка зроднена характарам свайго таленту зь вядомай сучаснай паэткай Натальляй Арсэньневай. Біографічныя данныя, якія знаходзім мы аб К[анстанцыі] Буйло ў падручніку М[аксіма] Гарэцкага, — ёсьць вельмі скупыя і невыстырчаючыя, але ня маючы іншых крыніцаў, мусім задаволіцца і гэтым малым, што там ёсьць. А ёсьць там, больш-менш, наступнае: Констанцыя Буйло ўрадзілася ў самым канцы мінулага стагодзьдзя. 3 паходжаньня дачка дворнага служачага зь Вішнева (Ашмянскага павету Віленскага ваяводзтва), засталася Буйло з хатняй адукацыяй, але, маючы ўроджаны ўхіл да літэратуры, шмат чытала, дапаўняючы гэткім чынам нястачы і хібы свайго ўзгадаваньня. Пазнаёміўшыся зь беларускім рухам, дзякуючы аднаму студэнту-адраджэнцу, маладая дзяўчына захапілася справай і незабавам зрабілася выдатнай супрацоўніцай “Нашае Нівы”. Празь нейкі час працавала яна ў Вільні ў дзіцячым прытулку, пасьля-ж — у пачатковай школе ў в. Чаўшлі Мала-Салечніцкай парахвіі. Крыху пазьней бачым мы К[онстанцыю] Буйло як загадчыцу беларускай кнігарні ў Полацку. Падчас вайны наша пясьнярка працуе ў “Земскім Саюзе”, дзе, пазнаёміўшыся зь нейкімсь В[італём] Калечыцам, выходзе за яго замуж. Ад часу рэвалюцыі жыве яна ў Маскоўшчыне, на станцыі Шахаўской, Аляксандраўскай зялезнае дарогі. Гэта вестка аб Буйло з-прад некалькі год, на жаль, зьяўляецца апошняй! Што зь ёй зрабілася далей — німа ведама!..16. 15 Маецца на ўвазе праца Максіма Гарэцкага ‘Тісторыя беларускай літаратуры”, якая ў 1926 г. мела ўжо 4-е выданьне. 16 Канстанцыя Буйло ад 1923 г. і да сьмерці ў 1986 г. жыла ў Маскве. У1914 годзе зьяўляецца першы і адзіны дасюль зборнік яе вершаў п[ад] н[азвай] “Курганная кветка”. Зборнік гэты, старанліва выданы праз заслужаную для беларусаў друкарню Марціна Кухты ў Вільні, мае каля іоо старонак друку разьмеру васьмёркі і выяўляе першарадныя мастацкія вартасьці. Прыгожая віньета вокладкі, прадстаўляючая ні то — сярэднявечнага рыцара, ні то — эгзэтычную нейкуюсь красуньку ў казачнай вопратцы, як нельга лепш адказвае зьместу зборніка. Львінная частка кніжкі прысьвячана каханьню. Характэрнымі ў ёй ёсьць выняткова моцныя эротычныя акцэнты, гэтак рэдкія наагул у беларускай літэратуры. Уся істота К[онстанцыі] Буйло імкнецца прост’такі стыхійна да каханьня! Аб ім яна лятуціць, па ім сумуе, яго чакае!.. У творах яе бачым мы цэльную чашу любоўных пачуцьцяў; бачым каханьне ўва ўсіх яго праявах! У некаторых вершах ідэалізацыя каханага мужчыны ў хваравітым сваім пафосе даходзе ажно да абагатварэньня, у іншых ізноў прыкмечаем гэтак характэрную для маладых дзяўчат, асабліва-ж для дзяўчатфантазёрак, “восторжэнносьць”, эмфазу — наагул аднак любоўныя вершы К[онстанцыі] Буйло вызначаны моцай пачуцьця і артызмам поэтыцкага яго выразу, ня кажучы ўжо аб багацьці і рожнароднасьці яе любоўных перажываньняў, як рэальных, гэтак-жа і высьненых толькі любоўнай інтуіцыяй пясьняркі. Сярод беларускіх імпрэсыоністаў, песьняроў Чыстае Красы як: М[аксім] Багдановіч, У[ладзімер] Жылка, Н[атальля] Арсеньнева — К[онстанцыя] Буйло займае пачэснае мейсца і належыць бязсумліўна да беларускага літэратурнага Олімпу. У абгаварываным намі зборніку вершы ня ёсьць падзелены на нейкіясь асобныя групы, аднак у пачатку пераважаюць вершы патрыятычныя, далей ідуць — любоўныя, якіх ёсьць найболып, а йшчэ далей зьмешчаны імпрэсыі; акрамя таго, у перамешку зь іншымі поэзыямі знаходзім мы тут і пару вершаў фантастычных, прыродаапісальных або пісаных на матывы сялянскія. У самым канцы кніжкі зьмешчаны дзьве п’ескі. У гэтым нашым артыкуле мы абмяжуемся да агляду выключна толькі вершаў любоўных, якія зьяўляюцца найбольш характэрнымі для нашае пясьняркі, а дзеля таго заслугоўваюць на апрычоную ўвагу. Багацьце любоўных сюжэтаў тутака гэткае, што можам зь іх лёгка ўлажыць цэльную паэму каханьня!.. Вось для прыкладу верш “У краіне мар” (ст. 23) кажа нам аб каханьні пабратымчых душ яшчэ ў перыядзе бязьцельным, у іх эфірных падарожжах перад прыходам на сьвет: Ў краіне мар, паднебнай далі Гдзе зоры сьвет ракой лілі, Ў праменьнях сонца мы спаткалісь, He знаючы ешчэ зямлі. Я помню гэтае спатканьне, Пагляд гарачы помню твой, Ясьнейшы зоркі залатой, Што мне ў душу уліў каханьне. У іншым ізноў вершы п[ад] н[азвай] “Памятны дзень” (ст. 33) мы бачым гэткі, напрыклад, абраз як першае зямное спатканьне, ужо здаўна празначаных для сябе воляй лёсу мужчыны й жанчыны; спатканьне гэта выклікае магутны ўстрас у душы пясьняркі, якая пад уплывам яго адразу перастае быць дзіцянём і зьмяняецца ў горача кахаючую кабету: Зь лет даўнейшыхмаіх помню дзень я адзін: Весна была, скаўроначак пеў; Каля ног серабрыстая рэчка плыла, А над ёй лазьняк ціха шумеў. Я — дзіцяцяй ешчэ — чуць падросткам была, — Шоў пятнадцаты год мне тады; У той дзень я над рэчкай вяночкі віла, Прыгледаючысь ў люстры вады. Поўна сетка мая ўжо была матылькоў, Вянкі пышнай лежалі гурбой, Прымерала я іх, сьмяючысь як дзіцё... Ты зьявіўся тады прада мной. У той памятны ясны і сонечны дзень, Як цябе толькі ўбачыла я, — Ўраз прапалі на век жывасьць гуляў маіх I дзяцінная ўцеха мая. Тутака пясьнярка ўпадае ў любоўны экстаз і гэтак пяе далей сваю “Песьню песьняў”: Як-бы Бог хараства, ты стаяў прада мной С сьмелым поглядам дзіўных вачэй; Многа новых, нязнаных мне дум пабудзіў, Сэрцэ білась сільней і сільней. He бракуе ў зборніку й першых нясьмелых, ад сэрца йдучых прызнаньняў пясьняркі аб яе любоўнай туге, пачуцьцях, лятуценьнях, словам — аб усіх тых рэчах, якія дасюль былі саромліва хаваны ў глыбіні душы, будучы для іншых тайніцай; вось, напрыклад, у вершы