Запісы 39 дыск у дадатку

Запісы 39

дыск у дадатку
205.84 МБ
А вось і друті выпадак. У1977 г. Дзьмітрыя Камінскага ўзнагародзілі ордэнам Дружбы народаў (у той час даволі рэдкая, а таму пачэсная ўзнагарода). Спаслаўшыся на хворасьць, Дзьмітры Раманавіч не паехаў у Маскву на ўручэньне яму ордэна “асабіста таварышам Брэжневым” і пад той жа маркай не пайшоў на ўрачыстасьць, наладжаную ў Менску з гэтай нагоды. Калі ж нарэшце яму перадалі (паводле яго выразу, “уперлі”) ордэн, то, прыйшоўшы дадому, ён прыладзіў яго нашаму дварнягу Рэксу на ашыйнік са словамі: “Зінуля, зірні, праўда, яму пасуе?”.
Што ж тычыць музычнай творчасьці, то хочацца паказаць, чым вызначыўся Камінскі ў гісторыі беларускай музыкі, на прыкладзе аднаго толькі жанру, канцэрту для саліруючага інструмэнту з сымфанічным аркестрам. У манаграфіі Ірыны Назінай “Беларускі фартэпіянны канцэрт”3 — усяго 130 старонак, яе наратыў абымае 40 імёнаў, аднак кампазыцыям Камінскага яўна аддаецца перавага: яго імя згадваецца на 86 старонках, і творы падрабязна аналізуюцца. Вось што кажа музыказнаўца: «Беларускі фартэпіянны канцэрт ствараўся намаганьнямі кампазытараў розных кірункаў. Аднак ніводзін з аўтараў на працягу свайго творчага шляху ня выявіў такой глыбокай і пастаяннай цікавасьці да гэтага віду музычнага мастацтва, як Дзьмітрый Раманавіч Камінскі. Ён стварыў 14 канцэртных твораў для розных саліруючых інструмэнтаў з аркестрам: адзін для цымбалаў (1947), адзін для двух цымбалаў (1948), што зьявілася першай спробай такога кшталту ня толькі ў Беларусі, аіў Савецкім Саюзе ўвогуле, чатыры для скрыпкі (1948, 1953, 1963, 1974), адзін для віялянчэлі (1957) і сем для фартэпіяна
3 Ірына Назіна (нар. 1937), доктар мастацтвазнаўства, прафэсар. Гл. яе кнігу: Назнна, Н. Белорусскнй фортепнанный концерт. Мінск: Наука н техннка, 1977.
Аўтарсі канцэрт Дзьмітрыя Камінскага ў Белдзяржфілярмоніі. 1975 г.
(1940, 1946, 1953, 1958, 1962, 1969, 1972). Сваю цікавасьць да канцэрту Камінскі тлумачыць тым, што гэта адзін з найбольш “камунікабельных” жанраў інструмэнтальнай музыкі, жанр вялікай канцэртнай залі, які дазваляе напоўніцу праявіцьразнастайныя выразныя сродкі саліруючага інструмэнту, а таксама прадставіць выканаўцу слухачам. Вабяць кампазытара ў гэтым жанры і закладзеныя ў ім элемэнты сьвяточнасьці»4.
Камінскі ёсьць таксама аўтарам дзьвюх канцэртных фантазій на беларускую тэму. Ён, безумоўна, ня першы кампазытар, які паказаў беларускі нацыянальны тэматычны пачатак у сваіх творах, але ён фундамэнтальна ўмацаваў гэты пачатак і тэарэтычна, і на практыцы. Паводле яго словаў, “у творах, якія прэтэндуюць на беларускі калярыт, павінны прысутнічаць інтанацыі менавіта беларускага складу, іначай ніхто й ніколі не адчуе нацыянальную прыналежнасьць таго ці іншага твору”5. У пацьверджаньне гэтай тэарэтычнай думкі, няхай выказанай сухавата-артадаксальна, Камінскі стварыў дванаццаць цудоўных п’есаў для цымбалаў з фартэпіяна, кожная зь якіх нясе тэму індывідуальнай народнай песьні6. Таксама ён зьяўляецца аўтарам дзьвюх кантатаў, трох сымфанічных сюітаў,
4 Назнна, Нрнна. Белорусскнй фортегшанный концерт. С. 23—24.
5 Камннскнй, Д. Р. // Советская музыка. 1971. № 3. С. 24.
6 Камінскі, Дзмітрый. П’есы для цымбал з фартэпіяна [Ноты]. Мінск: Беларусь, 1973.
некалькіх сымфоній, дзьвюх санатаў (адна для фартэпіяна, другая для скрыпкі), двух струнных трыа й квартэту, мноства камэрнаінструмэнтальных твораў. Выдатную музыку пісаў ён для спэктакляў і кінафільмаў, хораў і сольнага вакалу. Практычна няма жанраў, у якіх Камінскі не праявіў бы сябе ў якасьці арыгінальнага й таленавітага аўтара. Ягоныя дасягненьні ў поліфаніі выявіліся ў дванаццаці прэлюдыях і дванаццаці фугах, напісаных на тэмы беларускіх народных песень, у якія кампазытар, без сумневу, быў закаханы: “На беларускай зямлі зь яе цудоўнымі народнымі песьнямі Камінскі знайшоў сапраўднае натхненьне”7.
Мне здаецца, Міхаіл Гальдштэйн слушна акрэсьліў і адміністратыўны, і творчы характар працы Камінскага: «На пасадзе старшыні праўленьня Саюзу кампазытараў Беларусі ён выявіў сябе сьмелым і ініцыятыўным кіраўніком, прынцыповым і сумленным, дапамагаў таленавітым музыкам выйсьці на прастор. Такую ж сумленнасьць і прынцыповасьць ён дэманстраваў у музычнай творчасьці. Мне добра вядомая ягоная сымфанічная паэма “Брэсцкая крэпасьць”.Як вядома, абаронцы крэпасьці, якія засталіся ў жывых, былі жорстка й незаслужана пакараныя Сталіным»8.
Усе савецкія ўзнагароды, абсалютна заслужаныя, а не “выслужаныя”, не дапамаглі пазьбегнуць суворага паклёпніцкага цкаваньня, калі ў 1980 г. Дзьмітры Камінскі з маёй матуляй наважыўся эміграваць у Канаду. Яны мелі матыў, просты й зразумелы для ўсіх, за выняткам кіраўніцтва СССР: пажылыя бацькі хацелі ўзьяднацца з маёй сястрой, мной і нашымі сем’ямі. Мы выехалі з БССР у 1978 г. (сям’я сястры) і ў 1979 г. (мая сям’я). Ня варта й казаць, што двое старых пакінулі ўсё нажытае ў БССР... Нарэшце з двума чамаданамі, дзе былі пераважна
7 Гольдштейн, Мнханл. Компознтор Дмнтрнй Камннскнй. К 8о-летню co дня рождення // Новое Русское Слово. 16 августа 1986. С. 6. Савецкі скрыпач, кампазытар, дырыжор, літаратар і музычны крытык (аўтар чатырох манаграфій і мноства артыкулаў) Міхаіл Гальдштэйн нарадзіўся ў Адэсе ў 1917 г., а памёр у Гамбургу ў 1989 г. Ён быў вучнем Пятра Сталярскага ў Адэсе, прадоўжыў навучаньне ў Маскоўскай кансэрваторыі па клясе кампазыцыі ў Мікалая Мяскоўскага, па класе скрыпкі — у Абрама Ямпольскага, а па класе дырыжыраваньня — у Канстанціна Сараджава. Міхаіл Гальдштэйн — прафэсар, брат скрьшача Барыса (Бусі) Гальдштэйна. У эміграцыі ад 1964 г. Выкладаў у Гамбургу ў Вышэйшай школе музыкі, напісаў некалькі значных сымфанічных твораў, а таксама шэраг твораў для скрыпкі й віялянчэлі.
8 Гольдштейн, Мнханл. Компознтор Дмнтрнй Камннскнй. К 8о-летню co дня рождення. У бацькоўскім архіве захаваліся таксама тры цёплыя лісты ад Міхаіла Гальдштэйна й такі самы цёплы чарнавік адказу, які пісала маці.
кнігі й ноты, а таксама з дазволенымі дзьвюма сотнямі долараў, яны прыехалі ў Рым. Гэты вялікі горад быў тады транзытным цэнтрам, дзе пасьля мэдычнай праверкі (часам цягнулася больш за паўгоду) мігрантаў скіроўвалі ў розныя краіны. Вось што мама напісала ў лісьце да Міхаіла Гальдштэйна ў Нямеччыну пра гэты пэрыяд іхняга жыцьця й пра непрыемнасьці на мяжы ў Чопе (Заходняя Украіна): “Вельмі цяжка апісаць пэрыяд перад эміграцыяй на паперы... але некаторыя дэталі паспрабую расказаць... Нягледзячы на тое што ўвесь удар я прыняла на сябе, сам працэс не прайшоў бясьследна. Выключэньне з Саюзу кампазытараў; на сходах, не шкадуючы эпітэтаў, Камінскага клеймавалі ганьбай... бясконцыя званкі па тэлефоне, пагрозы... усё гэта адбілася на стане здароўя Дзьмітрыя Раманавіча. Ды яшчэ дарога з жахлівымі прыгодамі. У Чопе (на мяжы), калі падалі вагоны, не прыставілі лесьвічку-падножку. I гэта зімою, у галалёд. Я сама цудам упаўзла ў вагон і спрабавала зацягнуць Дзьмітрыя Раманавіча, але ні ў мяне, ні ў яго не было сілаў; праваднікі глядзелі на нашыя высілкі й сьмяяліся. У рэшце рэшт нейкі малады пасажыр пашкадаваў нас і дапамог літаральна зацягнуць мужа ў вагон. Дай яму Бог здароўя. Потым ён жа выскачыў і закінуў у вагон два нашыя чамаданчыкі, і ўжо практычна на хаду заскочыў сам. Я нават не падзякавала яму як сьлед, да Вены не магла гуку вымавіць”9. Мама мела рацыю, хваляваньні й пераезд адмоўна паўплывалі на здароўе абаіх. У Камінскага вельмі хутка разьвілася хвароба Альцгеймера, пачаліся зрокава-прасторавыя й камунікацыйныя складанасьці. У мамы пазьней выявіўся рак.
Да ўсіх звычайных праблем эміграцыі — чужая абстаноўка, няведаньне мовы й звычаяў, матэрыяльная залежнасьць10 — дадалося тое, што першы раз у жыцьці ў бацькоў не было галоўнай аддушыны — фартэпіяна. Мама ж і сама мела не абы-якія музычныя схільнасьці. Вундэркіндам яна ў сем гадоў саліравала дзяржаўнаму аркестру беларускага радыё. Музычнае чатырохгадовае вучылішча ў Менску яна закончыла экстэрнам за два гады й была адразу ж прынятая ў кансэрваторыю, але тут пачалася вайна. Неўзабаве мама й трое яе братоў асірацелі. Спачатку памерла наша бабуля, а празь месяц ад інфаркту памёр і дзед. Абаім было толькі крыху за сорак. У мамы на руках засталіся трое братоў, малодшаму было чатыры гады. Калі яны вярнуліся ў родны горад, Бабруйск, мама адразу пайшла працаваць у дзіцячую музычную школу для таго, каб неяк пракарміць малодшых
9 Частку ліста ад маёй маці Гальдштэйн апублікаваў у “Новом Русском Слове”.
10 У адрозьненьне ад ЗША ўрад у Канадзе звычайна не дапамагаў пажылым людзям у першыя дзесяць гадоў жыцьця ў краіне.
братоў. Было не да кансэрваторыі. Калі ж у 1945 г. яна сустрэла свайго першага мужа, нашага бацьку, то шлюб не наблізіў, а нават аддаліў яе мару пра кар’еру канцэртнай піяністкі. Бацька, на чатырнаццаць гадоў старэйшы за маці, адразу ж і безагаворачна прыняў маміных братоў як родных дзяцей, але яе мары пра вяртаньне ў кансэрваторыю палічыў незразумелым дзівацтвам. I мама працягвала займацца пэдагагічнай працай да пэнсіі. А потым — эміграцыя.
Па прыездзе ў Канаду маці, нягледзячы на свой стан і далейшыя некалькі апэрацый, старалася забясьпечыць мужу ўтульнасць і спакой, падтрымаць цікавасьць да жыцьця. Яна грукалася ва ўсе дзьверы, спрабавала знайсьці спосабы, каб вярнуць творы Дзьмітрыя Раманавіча да жыцьця, бо яны былі забароненыя да выкананьня ў СССР і выкінутыя з музычных бібліятэк. Мы зь сястрой былі настолькі занятыя пошукамі свайго месца ў новай краіне, што фізычна не маглі ім сур’ёзна дапамагаць (абмяжоўваліся пераважна матэрыяльнай падтрымкай), дый з ангельскай мовай напачатку было ў нас усіх даволі кепска. Вядома, бацькі надоўга прыяжджалі да нас у Атаву й любілі гэты горад, але пастаянна жылі ў Манрэалі, недалёка ад маёй сястры.
Тым ня менш мама не марнавала часу. Хвалюючыся з прычыны часовай залежнасьці ад дачок, яна знайшла месца нянькі й гувэрнанткі ў шматдзетнай габрэйскай сям’і. Там аказаўся інструмэнт, і яна з асалодай займалася зь дзецьмі. Паступова прыйшла падтрымка ад габрэйскай абшчыны, у жыцьці якой мама пачала браць удзел
Дзьмітры й Дора Камінскія ў Атаве. 1985 г.
(не афішуючы таго факту, што Дзьмітры Раманавіч быў сынам рускай дваранкі), а потым і невялікая ўрадавая дапамога. Калі ж празь няпоўных тры гады было набытае піяніна (таннае, кароткаструннае), да мамы пацёк сьпярша маленькі, а потым і вельмі прыстойны паток студэнтаў — і дзяцей, і дарослых. Праца ёй падабалася, мама выкладала нават за два тыдні да сваёй апошняй шпіталізацыі; на яе пахаваньне ў 1997 г. прыйшло багата яе вучняў.