Запісы 39 дыск у дадатку

Запісы 39

дыск у дадатку
205.84 МБ
Калі мне было шэсьць-сем гадоў, бацькаўзяўся вучыць мяне іграць на скрыпцы — справа аказалася складанай! Трымаць скрыпку нязручна, гукі яна выдае жахлівыя: рыпіць, сьвішча, “харкае”. Нягледзячы на ўсе намаганьні бацькі, нічога ў яго не выйшла. Ён прасіў займацца са мной сваіх вучняў, але бяз выніку. Слых у мяне быў цудоўны, але нават трымаць скрыпку мне было дужа непрыемна. Затое слухаць скрыпку, калі бацька іграў, я абажаў. Асабліва санаты Бэтховэна. У нас здымаў пакой піяніст Васіль Арнольдавіч Зысэрман20. Бацька зь ім часта выбіраўся ў канцэртныя паездкі, і ўдома ў нас яны ня раз рэпэтыравалі санату Бэтховэна F-dur. Для мяне гэта было вялікай асалодай. Я нават патаемна спрабаваў развучыць першую частку й фінал гэтай санаты на раялі. Фінал я ведаў, але ня ведаў басовы ключ; Васіль Арнольдавіч растлумачыў мне басовы ключ. Калі, як мне здалося, і-я частка была “гатова”, я папрасіў бацьку ўзяць скрыпку і зайграць у маім суправаджэньні 1-ю частку вясеньняй санаты Бэтховэна № 5. Бацька прыйшоўу захапленьне, паклікалі Васіля Арнольдавіча й вырашылі, што я пачну займацца ў піяніста Букімовіча. Пасля скрыпкі раяль здаваўся мне спрэс прыемным адпачынкам: ясная клавіятура з канкрэтнымі й выразнымі нотамі — адно задавальненне. Нічога ня трэба рыхтаваць — усё заўсёды на месцы! На скрыпцы ж — ціхі жах!
20 Васіль Зысэрман (рас. Васйлйй Арнольдовйч фон Зйссерман, 1866— 1930) на пачатку 1910-х гг. быў выкладчыкам фартэпіяна ў клясах, арганізаваных Новачаркаскім аддзяленьнем Імпэратарскага Рускага музычнага таварыства (Р. I. Камінскі выкладаў тамсама ігру на скрыпцы).
Уся музыка ляціць у бездань ад найменшай недакладнасьці як левай рукі, так і правай. Пазьней, калі я падрос, то зразумеў, што пачынаць вучыцца на скрыпцы сапраўды цяжка, але затое на раялі далейшыя заняткі становяцца ўсё цяжэйшыя й цяжэйшыя.
Больш за ўсё мяне цешыла граць на раялі са слыху. Я хутка арыентаваўся ў розных танальнасцях і, такім чынам, ствараў уражаньне, што “ўмею” іграць на раялі. Заняткі з Букімовічам і потым, з 1922 году, з Гартмутам, многа мне далі: я здолеў вытрымаць іспыт па клясе раялю ў Растоўскі-на-Доне музычны тэхнікум (вучылішча) у 1923 годзе. Мне было няпоўных 17 гадоў. Час быў галодны, імкненьне падзарабіць штурхала мяне да ігры ў рэстаранах, у якой у мяне ўжо былі некаторыя навыкі й досьвед, хоць, безумоўна, такая ігра і ўяўны “досьвед” прыносілі больш шкоды, чым карысьці з пункту гледжаньня прафэсійнасьці ў авалоданьні інструмэнтам. Але тады я й чуць не хацеў пра такія “пункты гледжаньня”. Я быў упэўнены, што любая прафэсійнасьць, якая спрыяе заробку, карысная. А як прыемна па заканчэньні працоўнага дня падлічваць “чаявыя”! Маё самалюбства цешыла тое, што я магу палегчыць лёс маіх бацькоў у сэнсе “даходаў”. Мне было радасна прыносіць у родны дом сьвежую капейку.
У вучылішчы я трапіў да выкладчыка Гіроўскага Яўгена Фёдаравіча21, выхаванца Пецярбурскай кансэрваторыі, вучня прафэсара Барынавай. Ад доўгай ігры ў рэстаране ў мяне балелі рукі. Гіроўскі адразу сьцяміў, у чым справа, і вызваліў мае рукі ад перанапружаньня. Іграць стала лёгка, тэхнікі прыбавілася, і ў наступным годзе на веснавых іспытах я выступіў з рапсодыяй Ліста № н22. Іграў яе я зь вялікім посьпехам, і многія пэдагогі, хто памятаў мяне з прыёмных іспытаў, мяне віншавалі. Гэта быў 1924 год. Гіроўскі быў зьнешне вельмі падобны да Шапэна, мы зь ім пасябравалі, і справы пайшлі добра.
У 1925 годзе я ўжо мог граць “Канцэртны вальс” Глазунова ў транскрыпцыі Ф. Блумэнфэльда23. Зьявілася багата новых сяброў, жыць было цікава й добра. Г армоніяй са мной займаўся бацька — ён быў выдатным тэарэтыкам, закончыў курс Пецярбурскай кансэрваторыі ў
21 Яўген Гіроўскі (рас. Евгенйй Фёдоровйч Гйровскйй, 1891—1973) быў дырэктарам Уральскай кансэрваторыі (1937—1939)-
22 Фэрэнц Ліст (вугор. Liszt Ferencz, 1811—1886) быў ня толькі адным з найвялікшых кампазытараў-рамантыкаў, але й выдатным піяністам XIX ст. Ён таксама шануецца як заснавальнік вэймарскай (новай нямецкай) школы ў музыцы.
23 Фэлікс Блумэнфэльд (рас. Фелйкс Мйхайловйч Блуменфельд, 1863— 1931), расейскі й савецкі канцэртуючы піяніст, кампазытар і пэдагог. Вучань Густава Нейгаўза.
кампазытара Лядава24. Між іншага, бацька мне паказваў свой дыплём, выдадзеныў 1903 годзе Пецярбурскай кансэрваторыяй: спрэс пяцёркі! Нават такія прадметы, як ігра на альце, — 5, энцыкляпэдыя (аналіз формаў) — 5, кляса дырыжыраваньня — 5, кляса ансамблю — 5. Што за вучань! Ясная рэч, да яго мне было далёка, але ён радаваўся й маім посьпехам. У чым я даваў слабіну, дык гэта ў чытаньні з аркушу, не давалася мне гэтая навука... He было спрыту, хоць у клясе ансамблю я атрымліваў чацьвёркі з плюсам і пяцёркі. Вось мой бацька чытаў ноты з аркушу — гэта было нешта неверагоднае! Усё-ткі сапраўдны музыка павінен умець чытаць ноты выдатна; як кажуць рэстаранныя лабухі, “галоўнае — гэта чытка!”. Мяне ж Бог пакрыўдзіў, ня даў гэтай ‘’прамудрасьці”. Але затое я быў непераўзыдзеным імправізатарам у нямым кіно. Варта мне было зірнуць на экран і пакласьці рукі на клавішы, як яны пачыналі нешта выяўляць. Часам сярод публікі мне нават апладзіравалі за імправізацыі.
Я шмат гадоў адпрацаваў ілюстратарам у нямым кіно. Пасьля гэтай працы я зразумеў, што мне зусім не зашкодзіць павучыцца кампазыцыі.
Войны й рэвалюцыі
Ужо з 1914 года пачалася першая імпэрыялістычная вайна; яна аўтаматычна перайшла ў рэвалюцыю, якая працягваецца дагэтуль, гэта значыць да 1983 года! У пачатку вайны зь Нямеччынай і Аўстрыяй эканоміка Расеі рэзка пагоршылася, але жыць яшчэ можна было. А ў 1917 годзе грымнула “сацыялістычная рэвалюцыя”, прадказаная паэтам і філёзафам Дз[ьмітрыем] Меражкоўскіму ягоным крытычным артыкуле “Грядуіцйй хам”25 і вялікім Ф[ёдарам] Дастаеўскім у “Бесах”26. Рэвалюцыю мой бацька ўспрыняў вельмі холадна, больш за ўсё яго палохала фраза з “Інтэрнацыяналу”: “Кто был нйчем, тот станет всем!”. Ён ня мог зь ёй згадзіцца, і крыніцу ўсіх бедаў ад рэвалюцыі ён бачыў у гэтай бязглузьдзіцы. Яшчэ яго абураў сваёй
24 Анатоль Лядаў (рас. Анатолйй Константйновйч Лядов, 1855—1914), расейскі кампазытар, дырыжор і пэдагог.
25 Дзьмітры Меражкоўскі (рас. Дмйтрйй Сергеевйч Мережковскйй, 1865—1941), адзін з самыхяркіх прадстаўнікоўлітаратуры Срэбранага веку Расейскай імпэрыі, расейскі пісьменьнік, філёзаф, гісторык, літаратурны крытык і перакладчык. Артыкул, пра які ідзе гаворка, быў напісаны ў 1906 г.
26 Фёдар Дастаеўскі (рас. Фёдор Мйхайловйч Достоевскйй, 1821—1881), адзін з найвялікшых наватараў расейскага рэалізму. “Бесы” — ягоны шосты раман (першае выданьне — 1871—1872 гг.).
хлусьлівасьцю выраз “дыктатура пралетарыяту”, бацька нават публічна дазваляў сабе казаць: “Гэта не дыктатура пралетарыяту, а дыктатура над пралетарыятам”. Падобнай фразіроўкі было зусім дастаткова, каб паводле “рэвалюцыйных законаў” сесьці ў турму прынамсі гадоў на пяць (гэта лічылася “лёгкім пакараньнем”). Небясьпека была і ў “непралетарскім” паходжаньні маёй мамы. Але, на шчасьце, тады, у 1920-я гады, яго яшчэ не пасадзілі: гэта здарылася пазьней, у 1931 годзе. Органы бяспекі СДПУ) арыштавалі бацьку па абвінавачаньні ў сувязі з замежнай буржуазіяй! Ніводнага радка ён не пісаў і не атрымліваў ад “буржуазіі”, ніводнага замежнага канвэрта ў нас дома не было! Аднак, калі ДПУ кажа, што сувязь была — значыць ён “вінаватьГІ Сядзеў ён восем месяцаў у Растоўскім ДПУ й чатыры месяцы ў Новачаркаскай турме ні за штоі У 1933 годзе “абвясьцілі прысуд” — тры гады вольнай высылкі ў Котлас! Божа! Там жа голад і ўсё засыпана вошамі! Але і ў гэтым страшным Котласе скрыпка выручыла бацьку: ён “даў канцэрт” у памяшканьні Котласкага ДПУ для “слаўных чэкістаў”. Вядома, ён іграў рускія народныя песьні й скокі — посьпех быў велізарны! Яму нанесьлі столькі хлебу й рыбы, што ён тыдзень жыў на ўсім гатовым! На знак асаблівай літасьці ўладаў бацьку дазволілі пераехаць у Архангельск, а там было куды лягчэй, можна было “прымяніць свае здольнасьці”. Агулам, жыцьцё ў ссылцы ў Савецкім Саюзе — гэта бясконцы доказ таго, што ўсё ў жыцьці адноснаі Нават само існаваньне — паняцьце “адноснае”!
У Архангельск прыехаў і я з мамай, і зажылі мы там, як казаў тата, “на славу”! Асабліва добра стала тады, калі бацьку, віялянчэліста Вышылоўскага й мяне запрасілі іграць у рэстаран “Таргсіна”27 за “таргсінаўскую бульбу”, даволі добрую. Яшчэ адзін доказ таго, што ўсё-ткі ўсё ў жыцьці “адносна”.
У 1936 годзе бацьку вызвалілі, і ён, як “вольны грамадзянін”, атрымаў прызначэньне ў Варонеж у музычнае вучылішча, дзе яго таксама называлі “галоўным па музыцы”\ Урэшце, пасьля ўсіх неймаверных перажываньняў, у Архангельску, паводле бацькі, “жылося няблага”. Ён казаў, што “ўсё трэба ўмець цаніць: сухар, кавалак хлеба, навагу (паўночная рыба), шклянку гарбаты з цукрам — усё гэта можа стаць у любы момант у Савецкім Саюзе небывалай рэдкасьцю!”. I калі такія “ператварэньні” выпрабуеш на сабе, то надыходзіць сапраўдная пераацэнка каштоўнасьцяў.
Тата жыў паводле азбучнай ісьціны: “трэба ўмець цаніць усё добрае і ўсё чалавечае”! Мой тата... У 1959 годзе я атрымаў ад мамы
27 “Торгсйн” (скарачэньне ад “Торговля с йностранцамй”) — у СССР 1931— 1936 гг. усесаюзная арганізацыя й сетка крамаў для гандлю за золата, срэбра або валюту, дзе прадаваліся тавары лепшай якасці. — Заўвага перакл.
тэлеграму: “сышоў mania”. Я адразу ж у аэрапорт і ў Маскву. У Маскве я паехаў на Курскі вакзал (яны тады жылі ў Арле). Вось і іх домік... Маўкліва мяне сустрэла мама й павяла ў пакоі. На пасьцелі ляжыць цела бацькі — як быццам ён сьпіць! He! Ён мёртвы! Сьмерць здарылася зьнянацку, ён размаўляў, за нешта дзякаваў маме, потым закашляўся й змоўк. Мама выклікала хуткую дапамогу, яна прыехала, але ўжо было позна. Урач разьвёў рукамі й выказаў спачуваньне. Гэта было іо жніўня 1959 года, яму было 76 гадоў, столькі, колькі мне зараз. Хавалі яго на наступны дзень, было раскошнае надвор’е, бліскучы дзень. Нарэшце прыехала падвода з бальніцы, на якой ужо стаяла труна. Труну падвезьлі бліжэй да мяне. Я ня мог адвесці пагляду ад ягоных рук... Як гэта было цяжка! Калі пачалі закопваць магілу, я вырваў у трунара рыдлёўку й так-