Запісы 39 дыск у дадатку

Запісы 39

дыск у дадатку
205.84 МБ
А ў 1941 годзе пачалася жахлівая вайна!!! Яе немагчыма апісаць, дый ці трэба? Гінула ўсё. Гэты вар’ят Шыкльгрубэр — Гітлер! 3 самага пачатку нечакана гнюсна паказалі сябе немцы. Саветы таксама былі не на вышыні. 3 аднаго
Дзьмітры Камінскі на фронце. 1942 г.
боку, выявілася поўная бяздарнасьць камуністычных правадыроў (пра гэтую бяздарнасьць няможна расказаць ні на якой чалавечай мове). А шалёная жорсткасьць гэтых правадыроў, пачынаючы зь іх “вялікага” Леніна? Дый тых, хто прыйшоў яму на зьмену, адзін Сталін чаго варты... Я пайшоў на фронту 1941 годзе, мяне прызначылі камандзірам выязной канцэртнай брыгады на Паўднёва-Заходнім фронце. Мы рэдка, амаль ніколі не выступалі ў тыле да канца 1943 году. А на перадавой было горача й страшна. Mae любімыя гарады выгаралі: Севастопаль, Новачаркаск, Таганрог, Растоў-на-Доне — гарэлі, Ялец гарэў! Варонеж згарэў на 94 %, Менск — практычна на іоо %... А людзі! Саветы прыхоўвалі сапраўдныя зьвесткі, але падобна, што колькасьць ахвяраў гэтай страшнай вайны толькі ў СССР наблізілася да 30 мільёнаў чалавек. Божа мой, які гэта быў бясконцы кашмар! Самалётныя й артылерыйскія бамбёжкі! Атанкі й кулямёты! А голад і смага! Мне пашанцавала больш за іншых, а колькі сяброў загінула! Лёня, мой любімы сябра, Лёня Сарокін, ніколі не перастану
44 Натан Рахлін (рас. Натан Грйгорьевйч Рахлйн, 1906—1979), вядучы савецкі дырыжор.
45 Барыс Афанасьеў (рас. Борйс Нгнатьевйч Афанасьев, 1920—1992), вядомы савецкі дырыжор, народны артыст РСФСР (1971). Творчы шлях пачаў канцэртмайстрам аркестру Беларускага драматычнага тэатру, у якім зь невялікім перапынкам працаваў з 1934 да 1943 г.
аплакваць цябе... Зь якой радасьцю я аддаў бы табе або тваім дзецям мае ваенныя ўзнагароды! Але каму патрэбныя гэтыя савецкія бляшкі? Ды што там! Жыцьцё б за цябе аддаў! Але ў цябе, як і ў мільёнаў іншых загінулых, няма дзяцей. I ўсё гэта праз брыдкую тройцу — Ленін — Гітлер — Сталін — ды кагорты іх памагатых, якім няма супыну!
Так, у канцы 1943 году мяне дэмабілізавалі, накіравалі ў Варонежскі дзяржаўны драматычны тэатр загадчыкам музычнай часткі. Разбураны бамбёжкамі ў 1942 годзе будынак тэатру аднавілі неўзабаве па маім прыезьдзе, на пачатку 1944 году. За шэсьць гадоў да мяне ў горадзе жыў Восіп Мандэльштам46, яго там жа арыштавалі, і неўзабаве паэт загінуў. He давялося сустрэцца... Агулам праца ў Варонежы была добрай па тых часах, але мне хацелася займацца пэдагагічнай дзейнасьцю й кампазыцыяй, а амаль увесь час марнаваўся на тужлівую адміністрацыйную працу. I мяне цягнула ў Менск, куды я й вярнуўся ў 1946 годзе.
Нягледзячы на тое што бацькам маім не дазвалялася жыць у сталічных гарадах (праз паходжаньне мамы), я спадзяваўся, што пасьля такой ПЕРАМОГІ й столькіх ахвяраў паветра ў СССР разрэдзіцца, бацькі прыедуць да мяне, і мы зноў зажывем разам. Але гэтага ня здарылася. Я змог прывезьці зусім хворую маму толькі пасьля сьмерці таты.
У Менску я многа й шчасна працаваў. Мяне ад самага пачатку скарылі багатыя народныя мэлёдыі краіны, дзе вясёлыя, жыцьцярадасныя, танцавальныя рытмы перапляталіся часам са своеасаблівай песеннай поліфаніяй. Усё гэта почасту проста прасілася ў тэму сымфанічнага й поліфанічнага абрамленьня. Дзякуючы гэтым тэмам я напісаў сем фартэпіянных канцэртаў, два скрыпічныя, адзін віялянчэльны й многа канцэртных п’есаў для народных інструмэнтаў — з акампанемэнтам як народных, так і сымфанічных аркестраў. Мне вельмі мілыя былі беларускія тэмы з выкарыстаньнем цымбалаў (солё) у суправаджэньні сымфанічнага аркестру. Асабліва я любіў поліфанічнае пісьмо: напісаў у суме 24 прэлюдыі й футі на беларускія народныя тэмы (па 12 кожнай). Вядома, з аднаго боку, мне можна закінуць падабенства маіх фугаў да футаў Баха47. Але з другога — мова
46 Восіп Мандэльштам (рас. Осйп Эмйльевйч Манделыйтам, 1891— 1938), найбуйнейшы расейскі паэт Срэбранага веку, пазьней савецкі паэт, празаік, перакладчык, эсэіст і літаратуразнаўца. Загінуў у савецкім далёкаўсходнім перасыльным пункце.
47 Іаган Сэбасьцьян Бах (ням. Johann Sebastian Bach, 1685—1750), найбольш вядомы нямецкі кампазытар эпохі барока, арганіст-віртуоз і пэдагог. Напісаў звыш тысячы твораў, паспрыяў эвалюцыі поліфанічнага жанру.
поліфаніі заўсёды нагадвае чароўныя інтанацыі вялікага Баха. Дарэчы, чым больш мае фугі прыпадабняліся да Бахавых, тым больш яны мне падабаліся.
У Менску я знайшоў Дору Абрамаўну, таленавітага выкладчыка па фартэпіяна ў музычнай школе-дзесяцігодцы для адораных дзяцей. Потым Дора Абрамаўна стала маёй жонкай, і мы зь ёй пражылі шчасьліва не адзін дзясятак гадоў у гэтым горадзе. Там жа мяне прызначылі старшынём Саюзу кампазытараў БССР, прысвоілі званьне “Заслужаны дзеяч мастацтваў”, чамусьці ўзнагародзілі ордэнам Дружбы народаў, увялі ў камітэт па ленінскіх прэміях пры Савеце
Міністраў СССР. Зрэшты, апошняе прызначэньне я ўпадабаў: можна было мець зносіны з Шастаковічам48. Дзьмітрыя Дзьмітрыевіча я заўсёды вельмі любіў, дый цяпер зь пяшчотай шаную ягоную памяць.
Аднак я паставіўся з пагардай да ўсіх гэтых “выгодаў” (адзін Бог ведае, што я да іх за Саветамі ніколі й не імкнуўся) і не стаў хаваць жаданьня пакінуць Савецкі Саюз для “ўзьяднаньня сям’і”. Я на ўсё жыцьцё ўдзячны Доры Абрамаўне за тое, што яна дапамагла мне зьехаць з Савецкага Саюзу ў Канаду, дзе мы шчасьліва жывём зь ёй, дочкамі і ўнукамі. Ну а да ад’езду было некалькі спэктакляў разыграна. Так, быў скліканы спэцыяльны сход Саюзу кампазытараў БССР, на якім мяне павінны былі з трэскам выключыць з гэтага саюзу. Я, вядома, не прыйшоў, але мае “сабраты” й безь мяне справіліся! Пазьней, выпадкова мяне сустракаючы, кожны зь іх паўтараў адно й тое: “Вы ж разумееце, што мяне прымусілі!”. Гэта было настолькі аднастайна, што я стараўся да ад’езду іх усіх абмінаць.
48 Дзьмітры Шастаковіч (рас. Дмйтрйй Дмйтрйевйч Шостаковйч, 1906—1975), найбуйнейшы кампазытар XX ст., доктар мастацтвазнаўства, быў і музычна-грамадзкім дзеячам, і піяністам-віртуозам. Шастаковіч — аўтар 12 сымфоній, 6 канцэртаў, 3 балетаў, вялікай колькасьці камэрных, вакальных твораў, музыкі да спэктакляў і кінафільмаў. Нягледзячы на мноства ўзнагародаў ад савецкага ўраду за творчасьць, Шастаковіч пацярпеў ад улады, якая ў розныя часы абвінавачвала яго ў касмапалітызьме й іншых “грахах” савецкага ўзору.
Алесь Карповіч: сустрэча па перапісцы двух беларускіх кампазытараў
Наступная частка ўспамінаў была выкліканая перапіскай зь вядомым на выгнаньні беларускім кампазытарам, фальклярыстам і музыказнаўцам Алесем Карповічам (1909—1992). Перапіска пачалася з ініцыятывы маёй маці. Справа ў тым, што неўзабаве па эміграцыі ў Канаду ў Дзьмітрыя Раманавіча абвастрылася хвароба Альцгеймера, адна з прыкметаў якой — апатыя. Вось мама й шукала шляхі, каб перамагчы адсутнасьць цікавасьці да жыцьця ў свайго мужа. Яго ўспаміны — вынік гэтых намаганьняў, як, зрэшты, і яе асабістая перапіска з Алесем Карповічам, якая пабудзіла Дзьмітрыя Камінскага напісаць некалькі нарысаў пра кампазытарскае жыцьцё ў паваеннай Беларусі.
Лёс Алеся Карповіча — беларускага патрыёта, таленавітага музыкі, кампазытара й музыказнаўцы — такі ж нялёгкі, як і лёс ягонай радзімы, якую ён вымушаны быў пакінуць, каб ня трапіць у капцюры сталінскіх бандытаў пасьля таго, як краіна вызвалілася ад гітлераўскіх. “Віна” ягоная палягала ў тым, што, як і мільёны беларусаў, ён апынуўся ў мяху нямецкай акупацыі, што прыйшла імгненна празь бездапаможнасьць савецкіх армій. У1941 г. яны ня здолелі аказаць супраціву нашмат пераўзыходзячай іх ваеннатэхнічнай магутнасьці гітлераўцаў.
Алесь Карповіч закончыў Маскоўскую кансэрваторыю па клясе тэорыі музыкі й кампазыцыі ў 1937 годзе. Ягокая дыплёмная праца была прысьвечаная гісторыі й аналізу музыкі Клода Дэбюсі. Да таго часу Карповіч напісаў некалькі поліфанічных твораў для фартэпіяна й струнны квартэт, санатнае алегра й музыку да балету “Саламея”. Карповіч, на ягоную просьбу, быў разьмеркаваны на працу ў Менскую кансэрваторыю. He зважаючы на салідную выкладчыцкую нагрузку, творчасьць Карповіча працягвала разьвівацца ў двух кірунках — кампазыцыі й музыказнаўства. 31937да 1944 году ён стварыў зборнік музычна-пэдагагічных п’есаў для фартэпіяна й склаў зборнікі беларускай народнай музыкі ва ўласнай аранжыроўцы, напісаў рамансы на вершы беларускіх і ўкраінскіх паэтаў, тарантэлу, санаты й 12 прэлюдый для фартэпіяна. У той жа час ён падрыхтаваў манаграфіі й артыкулы пра творчасьць беларускіх кампазытараў: Багатырова49,
49 Анатоль Багатыроў (1913—2003), адзін з заснавальнікаў беларускай нацыянальнай кампазытарскай школы. Нарадзіўся ў Віцебску, закончыў Белдзяржкансэрваторыю (БДК) у 1937 г. па клясе кампазыцыі ў Васіля Залатарова. 31948 да 1961 г. — рэктар БД К. Аўтар араторыі, дзьвюх опэраў і шасьці кантатаў. Кампазытар быў прылашчаны савецкім урадам: атрымаў
Аладава50, Цікоцкага51, Туранкова52, Падкавырава53, Шчаглова-
Сталінскую прэмію II ступені, у 1941 г. — званьне народнага артыста БССР, меў некалькі мэдалёў, шэсьць ордэнаў (сярод іх і ордэн Дружбы народаў). Багатыроў быў выдатным пэдагогам і добра арыентаваўся ў палітыцы — апошняе не замінала яму пісаць першаклясную музыку.
50	Мікалай Аладаў (1890—1972), беларускі кампазытар, пэдагог, адзін з арганізатараў БДК, рэктарам якой зьяўляўся ў 1944—1948 гг. Закончыў Пецярбурскую кансэрваторыю экстэрнам у 1910 г., у Менску жыў і працаваў з 1924 г. (зь перапынкам на гады вайны, калі выкладаў у Саратаўскай кансэрваторыі). Аладаў лічыцца адным з заснавальнікаў сучаснага опэрнага, сымфанічнага, камэрна-інструмэнтальнага, камэрнавакальнага, харавога й кантатнага музычнага мастацтва. Народны артыст БССР (1955).
51	Яўген Цікоцкі (1893—1970), беларускі кампазытар і пэдагог. Народны артыст БССР (1953) і СССР (1955). Цікоцкі нарадзіўся ў сям’і патомнага двараніна Карла Міхайлавіча Цікоцкага — капітана першага рангу, пазьней віцэ-адмірала. Карл Міхайлавіч цудоўна іграў на флейце й віялянчэлі. Дзяцінства Яўгена Цікоцкага праходзіла ў Царскім Сяле, дзе ён закончыў рэальнае вучылішча. Браў рэгулярныя прыватныя ўрокі музыкі й паступіў у Пецярбурскі псыханэўралягічны інстытут, а ў 1914 г. быў накіраваны на фронт Першай сусьветнай вайны. Пасьля рэвалюцыі (як расказваў мне Дзьмітры Раманавіч) Яўген Карлавіч далучыўся да белага руху, але ў 1919 г. добраахвотна перайшоў у Чырвоную армію, зь якой дэмабілізаваўся толькі ў 1922 г. Нягледзячы на ягоную бездакорную службу ў чырвоных і дасягненьні ў сфэры музычнага мастацтва Беларусі, органы бясьпекі, паводле майго айчыма, заўсёды “трымалі Цікоцкага пад прыцэлам”. Спачатку ён асталяваўся ў Бабруйску, дзе працаваў у музычнай школе й займаўся кампазыцыяй, а потым пераехаў у Менск, працягваючы пэдагагічную й творчую працу. Уступіў у Саюз кампазытараў СССР у 1932 г., у 1944—1951 гг. кіраваў дзяржаўнай філярмоніяй у Менску.