Запісы 39 дыск у дадатку

Запісы 39

дыск у дадатку
205.84 МБ
Ая тым часам знаёміўся з цудоўным горадам Растовам. Увосень я паступіў у музычны тэхнікум і зь вялікім задавальненьнем займаўся з выкладчыкам Я. Ф. Гіроўскім35. Вось шчасьлівы час! Потым была знойдзеная кватэра на Крапасным завулку, у доме № 72. Мы пераехалі туды й зажылі там на славу. А Растоў усё прыгажэў, я памятаю ягоны дастатак. Крама “Праваднік” гандлявала гумовым адзеньнем і абуткам; крама мужчынскай гатовай вопраткі “Альшванг” — раскоша! Гастранамічныя крамы — фантастычныя! А садавіна ў краме “Абрыкос”! Цяжка апісаць прысмакі — сочыва, цукеркі, — якія прадаваліся ў крамах нэпмана Бландова й іншых. Так і жылі мы ўсёй сям’ёй у гэтым цудоўным горадзе. Неўзабаве ў Растоў прыехалі мае сябры, Ірачка і Каця (Кіці) Зазерскія. Які я быў рады, і яны таксама цешыліся з сустрэчы. Mae найлепшыя сябры Віця й Лёня почасту
34 Валерыян Мола (рас. Валерйан Гаэтановйч Мола, 1872—1938), дырыжор, пэдагог, кампазытар і піяніст. Закончыў Пецярбурскую кансэрваторыю. Вучань Мікалая Рымскага-Корсакава па клясе тэорыі кампазыцыі. Арганізаваў у родным горадзе Таганрогу музычны тэхнікум (з 1935 г. — музвучылішча). Дырыжор і мастацкі кіраўнік Таганрогскага сымфанічнага аркестру ў 1920—1930-я гг. Як і бацька Дзьмітрыя Камінскага, быў рэпрэсаваны ў 1931 г. У Таганрог пасьля ссылкі вярнуўся Ў1934 г.
35 Я. Ф. Гіроўскі (рас. Я. Ф. Гйровскйй, 1891—1973), канцэртуючы піяніст і пэдагог. Перайшоў на працу ў Таганрогскі музычны тэхнікум, у арганізацыі якога дапамагаў свайму сябру Валерыяну Мола.
завітвалі да нас. Праўда, у 1921 годзе савецкая ўлада “прыняла новыя формы кіраваньня”, і ўсе гэтыя іх “формы” пачыналіся й канчаліся найбольш жорсткім тэрорам і бязьлітаснасьцю. Гэта было жахліва. Горы трупаў усіх узростаў, эпідэміі хваробаў зносілі мільёны ахвяраў у магілы. Але “вялікі настаўнік усяго прагрэсіўнага чалавецтва” казаў: “Клясавая барацьба прыняла новыя формы”. Усё, што казаў Ленін, прымалася як закон, запярэчыць якому было найвялікшым злачынствам, за якое кара адна — сьмерць! Ну а пасьля Леніна прыйшоў наступны бальшавіцкі цар-вылюдак, Сталін, і іншае гадаўё, што жывіліся крывёю ўласнага народу.
Калі я пастаянна жыў у Растове, то часта наяжджаў у Новачаркаск. Там у мяне засталося нямала сяброў па Пятроўскай гімназіі, дый увогуле было многа знаёмых, пра якіх я часта ўспамінаў, сумаваў па іх. He магу забыць і сям’ю Болдыравых. Барыс Болдыраў быў старым, звыклым сябрам. Жылі яны ў вельмі добрым уласным доме на Ратнай вуліцы, № 18. Будаваў гэты дом сам Сяргей Іванавіч Болдыраў, інжынэр-архітэктар36. Дом быўтрохпавярховы, і як жа там было добра гасьцяваць! Сяргей Іванавіч для гэтага дому нічога не шкадаваў: усё было аддадзенае выгодам і камфорту. Маці Боры, Зінаіда Андрэеўна, “пані”, найрахманейшая жанчына, безразважна любіла свайго Бору, мужа, свой дом і гаспадарку. У двары гэтага дому, у флігелі, жыў прафэсар Габрычэўскі37. Ягоны сын, Міша, таксама быў вялікім маім сябрам. Я часта наведваў іх у Новачаркаску, а яны мяне ў Растове, карацей, сяброўства ня слабла, а нават мацнела! Часам я прыяжджаў у Новачаркаск з канцэртамі й заўсёды радаваўся дзіцячай радасьцю, калі сустракаўся з родным горадам. Цяпер, калі ўспаміны пра Новачаркаск адносяцца да далёкага мінулага, хочацца зьняць капялюш у ягоны гонар! Хоць, у разе цьвярозай ацэнкі, незвычайнага там быццам бы нічога й не было. Правінцыйны горад, населены спакойнымі, добрымі людзьмі. Але ў той жа час трэба прызнаць: Данская вобласьць мела свае спэцыфічныя рысы, якія адрозьнівалі яе ад іншых тэрыторый Расейскай імпэрыі. Прыкладамі могуць служыць асаблівыя “данскі характар” і “данская мова”. I тое, і іншае вылучалася сваімі нюансамі. А данскія песьні! Цяжка на словах перадаць прыгажосьць мэлёдый гэтых песень. Аднак з такім апісаньнем выдатна даў рады Шолахаў у “Ціхім Доне”.
36 Сяргей Болдыраў (рас. Сергей Мвановйч Болдырев, 1871—1943), данскі архітэктар, будаўнік, пэдагог і грамадзкі дзеяч. Удзельнічаў у праекце й будаўніцтве Вазьнясенскага катэдральнага сабору й царквы Данской іконы Божай Маці, а таксама мноства галоўных будынкаў Новачаркаска. Нягледзячы на тое што да рэвалюцыі атрымаў званьні “тытулярнага”, a пазьней “надворнага” саветніка, працаваў і пры савецкай уладзе.
37 Зьвестак пра гэтую асобу ня знойдзена.
Казацкія прозьвішчы таксама гучаць своеасабліва. Вось тыповыя: Гыдоскаў, Валошынаў, Курмаяраў, Ломаў, Селіванаў, Касаротаў і г. д. Майму бацьку пісалі на канвэртах па-казацку: “Обэру Сакычу Камінскаму”. Данцы любілі свой народ і казалі пра сябе так: “Мы прыродныя нацыянальныя данскія казакі!”. Усе яны жылі на сваёй зямлі, як душа жадае, без клапот. I нікому яны не заміналі, пакуль не зьявіўся Ленін са сваёй хэўрай. Гэтыя параджэньні пекла пачалі зьнішчаць ня толькі данскіх казакаў, але й вольных стэпавых калмыкаў. Колькі ў некаторых чалавечых істотах закладзена злосьці! I гэтую “якасьць” ці то спарадзіла, ці то разбудзіла ленінская рэвалюцыя. Толькі падумаць, гэта ж недаступна розуму! Мужчынказакаў па-зьверску забівалі ледзь не зь дзіцячага ўзросту! А жорсткае, ліхадзейскае абыходжаньне з казачкамі! 3 пункту гледжаньня Леніна, як данскія, так і кубанскія казакі падлягалі вынішчэньню, таму што яны былі “памагатымі” царскага рэжыму і, адпаведна, “ворагамі рэвалюцыі”'. Няхай яна, гэтая рэвалюцыя, і ўсе яе прыслужнікі будуць праклятыя на векі вечныя!
Наша, Камінскіх, прырода, не такая. Як тата казаў: “Для шчасьця патрэбная годнасьць сэрца, каб берагчы й помніць толькі добрае ў людзях. Людзей, асабліва блізкіх, трэба любіць і песьціць”. I дадаваў: “Дый добра жыць на сьвеце!” Я помню, як ён часта гэта паўтараў у розных варыянтах. Я добра памятаю вучняў бацькі й іхную ўзаемную любоў. У гэтых адносінах я бачыў нешта боскае. А якія “балі” ладзіла мая мілая, незабыўная мамуля! I з нагоды прыходу вучняў, і ў дні імянінаў майго бацькі ды маіх, і ў дні нашых народзінаў! Дый проста так, парадаваць нас і сяброў. Як я любіў усё гэта, што патанула ў бяздоньні рэвалюцый і войнаў.
У 1935 годзе з парады бацькі я паступіў у Маскоўскае музычнапэдагагічнае вучылішча (тэхнікум; цяпер Інстытут імя Гнесіных) па двух аддзяленьнях: фартэпіянным і кампазыцыі. Я быў вельмі рады гэтай акалічнасьці. Навучальная ўстанова была зусім прыстойная, вядома, не кансэрваторыя, але ў 1935-м я быў для кансэрваторыі пераросткам — 29 гадоў. За навуку я ўзяўся з энтузіязмам. Асабліва мяне прыцягвала кампазыцыя, і, папраўдзе, займаўся я няблага. У гэтых жа сьценах вучыўся Хачатуран38, але ён быў там перада мною. У СССР
38 Арам Хачатуран (рас. Арам Нльйч Хачатурян, 1903—1978), найбуйнейшы армянскі й савецкі кампазытар, дырыжор і пэдагог, грамадзкі дзеяч. Аўтар трох балетаў, трох сымфоній, шасьці канцэртаў, вялікай колькасьці інструмэнтальных, вакальных і харавых музычных твораў. У той жа час Хачатуран быў адным з найбольш аблашчаных савецкай уладай кампазытараў (ляўрэат Ленінскай і чатырох Сталінскіх прэмій, дзяржаўных прэмій Арменіі й СССР, акадэмік АН Армянскай ССР).
пра Хачатурана было прынята выказвацца з доляй гіроніі. Я заўжды тлумачыў гэта асабістай зайздрасьцю. Арам Ільліч быў чалавек вельмі таленавіты — вось, напрыклад, ягоны балет “Гаянэ”... Аяго скрыпічны канцэрт, гэта ж проста шэдэўры!
3 задавальненьнем успамінаю маіх пэдагогаў: Г[енрыха] Г[устававіча] Нейгауза39, Я[ўгена] І[осіфавіча] Мэснэра40, самога Міхаіла Фабіянавіча Гнесіна!41. У 1940 годзе я закончыў гэтую адметную ўстанову як піяніст і кампазытар, і мяне разьмеркавалі ў Менск. Там жа я напісаў і-ы канцэрт для фартэпіяна з аркестрам на беларускія народныя тэмы. Іграла менская піяністка Эва Якаўлеўна Эфрон, і іграла добра!42. Ёй падабаўся канцэрт, што спрыяла натхнёнаму выкананьню. Потым канцэрт запісалі ў Маскве на плёнку з аркестрам радыёкамітэту (дырыжор — Кавалёў43). Неўзабаве ён быў выкананы
39 Генрых Нейгауз (рас. Генрйх Густавовйч Нейгауз, 1888—1964), выбітны савецкі канцэртны піяніст і пэдагог. Народны артыст РСФСР.
40 Яўген Мэснэр (рас. Евгенйй Носйфовйч Месснер, 1897—1967), расейскі кампазытар, тэарэтык і пэдагог. Працаваў адначасова ў вучылішчы і ў Маскоўскай кансэрваторыі. Мэснэр пісаў у шматлікіх музычных жанрах, адметнае месца ў ягонай сымфанічнай і інструмэнтальнай творчасьці займаў фальклёр.
41 Міхаіл Гнесін (рас. Мйхайл Фабйановйч Гнесйн, 1883—1957), расейскі й савецкі кампазытар, пэдагог, тэарэтык і грамадзкі дзеяч. Нарадзіўся ў сям’і казённага рабіна, галоснага гарадзкой думы ў Растове. Міхаіл Гнесін паступіў у Маскоўскую кансэрваторыю па заканчэньні рэальнага вучылішча, калі яму было 16. Па клясе кампазыцыі вучыўся ў Мікалая Рымскага-Корсакава, Анатоля Лядава, а потым у Аляксандра Глазунова (1901—1909). Узяўактыўныўдзелузабастоўцы і9О5годусупрацьрасстрэлу рабочых 9 студзеня, за што й быў неадкладна выключаны. Дзякуючы гарачай падтрымцы Рымскага-Корсакава, Лядава й Глазунова быў адноўлены ў кансэрваторыі на год пазьней. Па яе заканчэньні паехаў на свой улюбёны Дон, прадоўжыў там працаваць над напісаньнем музычных твораў, займаўся пэдагагічнымі й грамадзкімі справамі. Ён — аўтар мноства фартэпіянных п'есаў, сымфанічнай, інструмэнтальнай, харавой і сольнай музыкі. У 1923 г. Гнесін вярнуўся ў Маскву, дзе ў музычным вучылішчы, кіраваным сёстрамі, стварыў факультэт кампазыцыі. Быў прафэсарам Маскоўскай, а пазьней — Ленінградзкай кансэрваторыі. Аўтар асноватворных працаў па тэорыі музыкі й кампазыцыі. Чалавек з абвостраным пачуцьцём справядлівасьці, заўжды ставаў на бок гнаных. Так, Гнесін быў адным з нямногіх, хто ўголас падтрымліваў Пракоф’ева й Шастаковіча.
42 Эва Эфрон, вядучая піяністка БССР, таксама эмігравала, але ў Нямеччыну й крыху раней за бацькоў. Відаць, таму яе імя зьнікла зь беларускіх крыніцаў.
43 Аляксей Кавалёў (рас. Алексей Матвеевйч Ковалёв, ?—?), галоўны дырыжор Усесаюзнага радыё.
ў Калённай залі той жа піяністкай, Э[вай] Я[каўлеўнай] Эфрон, але з дырыжорам Натанам Рахліным44. Наступнае ягонае публічнае выкананьне было ў Менску, перад самай вайной і з маім удзелам. Я іграў канцэрт з дырыжорам Афанасьевым45 'і зь менскім філярманічным аркестрам. Зразумела, я пісаў музыку й даўней, але з гэтым канцэртам зьведаў першы творчы посьпех.