У пляне здабыцьця харчоў да першай вайны ў Новачаркаску жылося прыўкрасна! Таннасьць, а якія базары! Я памятаю Хрышчэнскі базарчык — раскоша! Кіслае малако найлепшай якасьці! А садавіна! Усё фантастычна танна, толькі што ня дарма! Новачаркаск быў спакойным месцам, і не хацелася думаць пра нейкія перамены ў жыцьці гэтага чароўнага горада. Данскія казакі — народ добры, але надта самалюбны. “Мы — прыродныя данскія казакі, і размова скончана!” Было агульнае шанаваньне памяці атаманаў, Ермака32 й Платава33, якім казакі будавалі манумэнты ў гонар Дона ціхага. Дзе цяпер тыя манумэнты й тыя казакі? I дзе цяпер той ціхі Дон? Грамадзянская вайна зьмяла ўсё магутным ураганам. Брат пайшоў на брата — такая была бяда! Праўда, усё пакацілася кулём ужо на пачатку нямецкай вайны. Жыцьцё амаль адразу зьмянілася да горшага, зьявіліся людзі, якія цярпелі 32 Атаман Ярмак (рас. Ермак Тймофеевйч, 1532—1585), першы заваёўнік Сібіры. 33 Атаман Мацьвей Платаў (рас. Матвей Мвановйч Платов, 1769—1818), заснавальнік гораду Новачаркаску (1808), зрабіў гэты горад сталіцай Данскога казацкага войску. ад беднасьці. Жыць адразу стала цяжэй усім. А тут яшчэ ўсеагульная мабілізацыя! Данскія казакі грузіліся ў эшэлоны й ехалі на фронт, на яўную сьмерць! Як удараліся ў сьлёзы нашыя казачкі! Мы, мірныя людзі, да канца не разумелі, што адбываецца, але было ясна, што ў сьвеце здарыўся страшны ералаш! На вакзалах, праўда, быў выгляд парадку. Там я некалькі разоў бачыў цара, Мікалая II, ён прыяжджаўу царскім цягніку ў Новачаркаск. Божа, што тварылася! Велізарны тлум народу сустракаў яго са шчырым натхненьнем. Але я стаў пазьбягаць гэтых натоўпаў, яны мяне пужалі. У тыя дні я імкнуўся бачыцца толькі са сваім сябрам Лёнем Сарокіным, яго таксама ня вабіла стоўпатварэньне. А разам нам было добра. А жахлівая вайна ішла ды ішла! Ужо было многа ахвяраў, і канца гэтаму хаосу не было відаць. У горадзе стала цяжка з харчамі, усё даводзілася даставаць. Жыцьцё ўскладнялася з кожным месяцам. Нягледзячы на ўсе гэтыя цяжкасьці, мы ня ведалі пагалоўнага голаду, як у іншых краях імпэрыі, дзе ва ўладзе ўжо стаялі бальшавікі. У 1917 і часткова ў 1918 годзе мы, праўда, пасьпелі пакаштаваць савецкай улады, а таксама зьявіўся антысэмітызм, і ён мацнеў. Гэта было брыдка. Мамуля стала нават пабойвацца за тату, але ён толькі аджартоўваўся. Неўзабаве бальшавікоў зьмяніла Белая армія на Доне. У канцы 1918-га, начуўшыся пра пасьпяховае прасоўваньне бальшавікоў, мама выказала настойлівае, непераадольнае жаданьне зьехаць на Каўказ. Татаў вучань Віця Каклюгін (сын міністра ўнутраных спраў пры Данскім урадзе) быў пасьля Лёні Сарокіна маім найлепшым сябрам. Дый увогуле, пасьля шматгадовых зносінаў з нашай сям’ёй ён стаў як бы нашым сямейнікам: мы ўсе яго шчыра любілі. У Каклюгіных была дача ў Геленджыку, і Віця велікадушна прапанаваў нам перажыць “трывожны час” у іх на дачы. Наладзілі “ваенную раду”, дзе пастанавілі: мама й я едзем у Геленджык, перасядзім там неспакойны час, потым вернемся дадому й зажывем па-старому. Тата ў час нашай адсутнасьці будзе ў Таганрогу, у яго там быў кантракт на сэзон. А ў выпадку “зацягнутай трывогі”тата да нас далучыцца! Пачалося лета 1919 года. Вайна набліжалася да нас! Я затужыў па бацьку, па Лёню, маім ўлюбёным сябры. Я стал утаворваць маці вярнуцца дадому, і ў канцы жніўня, на параходзіку “Гурзуф”, мы дабраліся да роднага гораду. Я быў вельмі рады захапляльнай сустрэчы на нашым “падворку”. Усё там было на сваіх месцах, хлапчукі й дзяўчаткі прыкметна падрасьлі. Лёня за час маёй адсутнасьці хварэў на сыпны тыф, неўзабаве на гэты тыф захварэў і я. Пакуль я адсутнічаўу горадзе й хварэў, моцна адстаў ад таварышаў па гімназіі, трэба было наганяць. У бацькі быў вучань Юра Смаленскі, які ўзяўся мяне “падагнаць па прадметах”. Пачалі мы зь ім займацца, і справа скончылася, нягледзячы на розьніцу ва ўзросьце, моцным сяброўствам паміж намі; мне толькі споўнілася 12, а яму ўжо ішоў 21-ы. Юра мне падараваў вялікі альбом з маркамі, на якіх я няблага знаўся. Потым Юру мабілізавалі ў Белую армію, і ён “стаяў на варце” ў раёне станцыі Таганрог. Я бегаў яго наведаць, прыхапіўшы Лёню. Так і несьлі мы службу ўтраіх. Канец майго сябра быў трагічны: пры адступленьні Белай арміі Юра памёр на падлозе ў вясковай хаце. Адзін-адзінюткі. Я дагэтуль яго аплакваю. Тады шмат гаварылі пра Распуціна, пра тое, як яго забілі. Я кепска цяміў у сытуацыі, таму што быў дзіцём, але памятаю словы бацькі: “У цывілізаванай дзяржаве такіх зьяваў, як гэты мужык, што кіраваў краінай, быццам манарх, быць ня можа. I гэта за жывым царом!”. Няўдачы на франтах, агульная неўладкаванасьць жыцьця, злоўжываньні ў арміі і ўрадзе — усё гэта стварала ў народзе незадавальненьне й прыводзіла да неспакою. Пагаворвалі пра магчымую рэвалюцыю. А тата ў тыя дні часта ўспамінаў 1905 год. У лютым 1917 году Мікалай II выракся царства, і была ў яго адзіная просьба: пакінуць для яго сям’і адзін маёнтак, Лівадыю. У мяне гэта тады пакінула глыбокае ўражаньне. Я сабе ўяўляў, як былы цар зь сям’ёй едзе ў хуткім цягніку зь Пецярбургу ў Севастопаль, — уявіць гэта ўсё было лёгка, бо геаграфію й шляхі зносінаў я ведаў віртуозна. Але так і не задаволілі ягоную дастаткова сьціплую просьбу. Забілі іх усіх, усю сям’ю, дзяўчатак, маленькага цэсарэвіча. Mae бацькі абураліся забойствам царскай сям’і, шчыра аплаквалі дзяцей, перадусім жа мой тата ня мог дараваць забойцам іхняга злачынства. Да канца жыцьця паўтараў: “Але дзетак-та за што? Такія слаўныя, выхаваныя, нявінныя дзяўчаткі! А хлопчык, дзіця ж было хворае, у яго кепска згушчалася кроў!” Ад самага заснаваньня “рэвалюцыйнага парадку” ў народзе пачаў расьці страх. 3 розных франтоў вайны арганізавана й неарганізавана вярталіся салдаты дадому, вярталіся на Дон і казакі. Данскі атаман, генэрал Каледзін, трымаў перад казакамі прамову, ён заклікаў іх згуртавацца й не пускаць на Дон бальшавікоў. Але казакі на “вайсковым кругу” (казацкі парлямэнт) вырашылі так: “Нікуды мы ня пойдзем, але й наДон нікога ня пусьцім!”. Казакі былі згодныя: “Няхай будзе савецкая ўлада, толькі... без камуністаў!”. Ня вытрымала казацкае сэрца генэрала Каледзіна такой недальнабачнасьці й анархіі! Ён застрэліўся, і хавалі яго ў Новачаркаску. Падобныя факты, аднак, ужо мала каго краналі, людзі проста спрабавалі выжыць у гэтым шалёным віры падзей. I мала хто разумеў, што дзеецца ў велічэзнай краіне. У сакавіку 1918 году бальшавікі заключылі Брэсцкі мір зь Нямеччынай. Умовы для былой імпэрыі былі цяжкія: немцы занялі Беларусь, Украіну й частку Расеі. Атаман Красноў запрасіў нямецкія войскі ў Данскую вобласьць, ліст з гэткай просьбай быў пасланы самому імпэратару Вільгельму. Прыкладна да траўня 1918 году немцы ўвайшлі ў Новачаркаск: вельмі скора спыніўся бандытызм і быў наведзены парадак у горадзе. У вольны час мы зь Лёнем хадзілі на станцыю, дзе ў немцаў была камэндатура. Усё было вельмі цікава. Яны да нас, хлапчукоў, ставіліся добразычліва, дый з дарослымі ў іх былі паважлівыя адносіны, усе іх паводзіны мелі мірны характар. Але і ў немцаў здарылася бяда — таксама рэвалюцыя! I яны паціху згортвалі акупацыю: усё менш і менш іх заставалася ў нашым краі і ўрэшце сышоў іхны апошні эшалён. Пакідалі немцы Расею амаль бяз зброі, так і скончылася першая нямецкая акупацыя поўдню Расеі. Пасьля немцаў у раёне стаялі данскія казакі й асобныя часткі Дабравольніцкай арміі. Наколькі я памятаю, справы на фронце пайшлі кепска: бальшавікі не бяз посьпеху напіралі, а казакі падзяліліся на белых і чырвоных. Жыхары станіцаў вярхоўя Дону — Ніжне-Чарская, Цымлянская, Вешанская — сымпатызавалі чырвоным, але жыхары нізавых гарадоў і станіцаў — Новачаркаск, Растоўна-Доне, Канстанцінаўская, Старачаркаская — былі пагалоўна супраць. Так надышоў 1919 год — апагей Грамадзянскай вайны. Па ўсёй былой імпэрыі многа крыві пралілося! Чырвоныя марудна, але пэўна прасоўваліся на поўдзень Данской вобласьці, які быў заняты белымі. У харчовым пляне было, вядома, нашмат горш, чым у стары добры час, але жыць яшчэ было можна. А вось з цэнтральных, заходніх і ўсходніх губэрняў імпэрыі даходзілі трывожныя весткі: там ужо запанавалі голад, разруха, бандытызм. Усе вакол казалі, што з Расеі трэба ехаць, чакаць тут няма чаго. Да гэтага імкнулася й мая мама. Бацька ж сумняваўся, хоць пазьней ня раз горка шкадаваў, што не паслухаў маму, яе родных і сваіх сяброў. Дапраўды, пасьля ягонага неабачлівага ад’езду зь Пецярбургу нашая неадбытая эміграцыя стала ягонай другой фатальнай памылкай у жыцьці! У Новачаркаску 1919 году мы пакаштавалі ўсю мярзоту запусьценьня, спароджанага вайной і бальшавіцкай рэвалюцыяй. Фронт рухаўся да нас марудна, але пэўна. Балыпавіцкія палкі пасьпяхова займалі Данскую вобласьць. Гэта ўсё было ўжо ў 1920 годзе, а ў 1921-м і да нас дакацілася навіна пра новую эканамічную палітыку (нэп). Паводле росчырку сыфілітыка Леніна, савецкая ўлада зьмяніла суворасьць жахлівага “ваеннага камунізму” на палёгкі для прыватнага прадпрымальніцтва. Нэп доўжыўся гадоў сем, а ў палітычных адносінах тым часам кансалідаваліся аўтарытарызм і дыктатура. Пра Растоў-на-Доне Бацька мой вырашыў пакінуць Новачаркаск і перабрацца ў Растоўна-Доне менавіта тады, у 1921 годзе. I вось у цудоўны веснавы дзень я з татам пайшоў на вакзал, мы селі ў цягнік Новачаркаск — Растоў-наДоне й паехалі... Да Растову блізка, усяго-ткі гадзіны паўтары язды. А вось і ён! Я там часта бываў у дзяцінстве, але той прыезд пакінуў ашаламляльнае ўражаньне. Які вакзал, колькі цягнікоў, і на ўсе напрамкі! Трамваі, аўтамабілі! Які рух! Колькі тлуму! Якія вуліцы! Галоўная вуліца Садовая — раскоша! А якія крамы й колькі іх! I ўсе яны прыватныя. Нэп дэманстраваў заможнасьць і нават багацьце. Майго тату многія ведалі й цанілі ў Растове. Дабраліся мы да нашых знаёмых па прозьвішчы Паперыны (ён — скрыпач). Спыніліся ў іх. Прынялі нас цудоўна. Жылі яны на Сянной вуліцы, недалёка ад цэнтру. Наступным ранкам прыехала цягніком мама, Растоў яе таксама ўзрушыў. Ей гэты горад нагадваў ні многа ні мала сам Парыж! У хуткім часе бацька мой уладкаваўся на працу ў сымфанічны аркестар: ён заняў, як заўсёды, месца канцэртмайстра. Дырыжор быў з Таганрогу — Валерыян Гаэтанавіч Мола, наш стары сябра34. Для адкрыцьця сэзону выбралі канцэртны вальс Глазунова. Канцэрт праходзіў на вольным паветры, у Аляксандраўскім садзе. Калі над скрыпачамі ўздымаўся лес смыкоў і лілася незвычайная музыка, проста хацелася плакаць ад асалоды. Божа, як было добра!