70 Зьвестак пра валтарніста Я. Сьцягеннага мала; вядома, што, апрача выкладаньня ў БДК, ён іграў у беларускім сымфанічным аркестры. 71 Лідзія Шварц, выпускніца Маскоўскай кансэрваторыі па клясе прафэсара Дзьмітрыеўскага, да вайны была адным з стаўпоў катэдры харавога дырыжыраваньня ў БДК. Яе роля й дзейнасьць апісаныя ў публікацыі А. П. Зелянковай і М. Ф. Маслава “Мсторйя кафедры хорового дйрйжйрованйя Белорусской государственной консерваторйй” (праца 1972 г., апублікаваная ў 2013 г. тут: referatdb.ru/literatura/55793/index. html). Публікатары, аднак, не далі падрабязных біяграфічных зьвестак, пазначыўшы толькі, што Лідзія Вячаславаўна загінула ў партызанскім руху як удзельніца супраціву гітлераўцам. 72 Барыс Грынбліт не фігуруе ў публікацыі па гісторыі катэдры харавога тэарэтыкаў Мацісана73, Шнітмана74, Зінчука75, кампазытара Залатарова, гісторыка Мухарынскую76. Ды яшчэ піяністку Зільбэрбэрг77, пэдагогаў абавязковага ф[артэпія]на Пілеман-Зубковіч78, Маўшовіч, дырыжыраваньня, як і многія музыкі, згаданыя Карповічам. Праз трагічныя падзеі, справакаваныя прыхільнікамі Леніна — Сталіна — Гітлера, вялізная колькасьць беларусаў і іх імёны зьніклі беззваротна. Апрача Лідзіі Шварц, заснавальнікам катэдры ў публікацыі Зелянковай і Маслава названы Ісыдар Бары: “Адным зь першых кіраўнікоў дырыжорска-харавога факулыпэту БДК быў Ісыдар Германавіч Бары, выпускнік Маскоўскай кансэрваторыі па клясе П. Р. Часнакова. Ісыдар Германавіч быў вельмі патрабавальным і бескампрамісным пэдагогам, які ўмеў сваім натхнёным стаўленьнем да музыкі прымусіць кожнага вучня дасканала і ўсебакова адпрацоўваць харавыя партытуры, якія дырыжыраваліся. Разам з тым карпатлівая праца над творам ня мела характару тэхніцызму, а заўсёды спалучалася зь непасрэдным і глыбокім адчуваньнем прыроды мастацкага вобразу". Бары, як і Шварц, загінуў у партызанскім атрадзе. 73 Міхаіл Мацісан (1881—1940), беларускі савецкі музыказнаўца, хормайстар і кампазытар. 74 Товій (Тэўе) Шнітман (1879—1942) загінуў у Менскім гета, кампазытар, музыказнаўца, дырыжор, адзін з заснавальнікаў і выкладчыкаў музычнатэарэтычных дысцыплінаў з моманту адкрыцьця ў Менску музычнага тэхнікуму (1924). Таксама выкладаў у Менскай кансэрваторыі пасьля яе адкрыцьця ў 1932 г. 75 Марк Зінчук (рас. Марк Васйльевйч Зйнчук, 1904—1945), кампазытар, музыказнаўца, дырыжор; выпускнік Маскоўскай кансэрваторыі (1934), у якой быў пакінуты выкладчыкам (1934—1935) да яго пераходу на прафэсарскую пасаду ў БДК. Загінуў на фронце ў апошнія дні вайны. 76 Лідзія Мухарынская (рас. Лйдйя Сауловна Мухарйнская, 1906—1987), выпускніца Маскоўскай кансэрваторыі (1939), музыказнаўца. Выкладала ў Маскве, Ленінградзе, а ў 1939—1941 гг. і з 1946 г. — у БДК. Лідзія Мухарынская — вэтэран вайны, стала вядучым тэарэтыкам беларускай народнай песеннай творчасьці, аўтарам найлепшых манаграфій па гэтай тэматыцы. За больш чым 50 гадоў пэдагагічнай дзейнасьці яна выхавала большасьць беларускіх тэарэтыкаў музыкі. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1974)- 77 Яўгенія Зільбэрбэрг-Скупнік (1873?—1942) закончыла Пецярбурскую кансэрваторыю па клясе прафэсара Есіпавай і Венскую — па клясе прафэсара Лешаціцкага. У 1933— 1941 гг. — прафэсар БДК, атрымала званьне “Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР” у 1940 г. Загінула ў Менскім гета. 78 Эльза Зубовіч-Пілеман (1895—1983) нарадзілася ў Менску. Выпускніца Бэрлінскай кансэрваторыі па клясе П. Юона, адна зь першых жанчын — прафэсійных беларускіх кампазытараў. Музыказнаўца, прафэсар па клясе кампазыцыі, вакалу, пэдагог па фартэпіяна. Выкладала ў БДК з дня заснаваньня кансэрваторыі, загадвала катэдрай вакалу. На эміграцыі Бах і многіх яшчэ, якія зараз не прыходзяць у галаву79. 3 многімі, як, напрыклад, з Клумавым, я быў блізкі, добра ведаў і ягоную жонку, таксама пэдагога, Лору Грынбэрг, і ягоную другую жонку, студэнтку Маліноўскую. Добра ведаў я і кампазытараў Аладава, Цікоцкага, Багатырова, Лукаса, Падкавырава, тады зусім маладых. Вашага мужа я ня мог ведаць, ён прыехаў у Менск пасьля вайны80. Ведаў я і многіх артыстаў опэрнага й драматычнага тэатраў (знаходзіліся побач з кансэрваторыяй), а таксама дырыжораў філярмоніі Грубіна81 й Шнэйдэрмана82. У 1939 годзе ў кансэрваторыю прыехала многа таленавітых польскіх студэнтаў, успамінаю імёны Абеліёвіча83, з 1944 г. — спачатку ў Нямеччыне, потым у ЗША. Аўтар фартэпіяннай музыкі (клясічнага кірунку) і незьлічонай колькасьці вакальных твораў. Пісала музыку пераважна на словы беларускіх паэтаў, а таксама на словы расейскіх — Ахматавай, Блока, Цьвятаевай. Яе аранжыроўкі беларускай народнай музыкі вылучаюцца тонкім пранікненьнем у прыродны матэрыял. 79 Індывідуальных зьвестак пра названых Карповічам пэдагогаў няма, але больш поўны сьпіс дадзены на сайце кансэрваторыі (цяпер — Беларускай акадэміі музыкі) www.bgam.edu.by/structure/departments/detail. php?ID=i66: “УБеларускай дзяржаўнай кансэрваторыіклясам агульнага фартэпіяна заўсёды надавалася вялікая ўвага, аднак як самастойнае структурнае падразьдзяленьне катэдра сфармавалася не адразу й да 1941 г. яе функцыі выконвала катэдра спэцыяльнага фартэпіяна. Першымі пэдагогамі па абавязковым фартэпіяна былі Р. Маўшовіч, Я. Жыў, Г. Бах, Я. Яхніна, М. Шлапакова, пазьней — Л. Краўчанка, Н. Салодчанка, Фрыдман”і г. д. 80 Дзьмітры Камінскі прыехаў у Менск незадоўга да вайны, але пасьля яе пачатку быў мабілізаваны на фронт і вярнуўся ў горад толькі ў 1946 г. 81 Натан Грубін (1893—1945), выпускнік Петраградзкай кансэрваторыі па клясе кампазыцыі ў прафэсара Я. Вітала й па клясе фартэпіяна ў прафэсара Мікалаева. Ен быў галоўным дырыжорам Дзяржаўнага тэатру опэры й балету БССР, прафэсарам БДК, музычным кіраўніком многіх спэктакляў, аўтарам камэрнай (інструмэнтальнай музыкі). Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1940). Загінуўу апошнія дні вайны. 82 Марк Шнэйдэрман (рас. Марк Эмануйловйч Шнейдерман, 1898—1981), дырыжор і кампазытар, нарадзіўсяўЖытоміры. Выпускнік Ленінградзкай кансэрваторыі па клясах А. Малько й Гаўка. 3 1935 да 1947 г. (зь невялікімі перапынкамі) — галоўны дырыжор аркестру Дзяржаўнага тэатру опэры й балету БССР, у 1947—1957 гг. — мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор сымфанічнага аркестру беларускай філярмоніі. Шнэйдэрман — аўтар музыкі для дзяцей, а таксама твораў для фартэпіяна, народных і сымфанічных аркестраў. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1940). 83 Леў Абеліёвіч (1912—1985) нарадзіўся ў Вільні. Спачатку займаўся кампазыцыяй у Мікалая Мяскоўскага (Маскоўская кансэрваторыя), Вайнбэрга84, Вагнэра85, Столава86, Збарамірскай87. У маёй памяці застаўся Менск даваенны, яшчэ шмат у чым правінцыйны, з зусім вясковымі прыгарадамі. Нават драўляныя тратуары былі на некаторых вуліцах. I жылося там утульна й спакойна. Памятаю Менск ваеннага часу, увесь спалены й разгромлены, галодны, страшны Менск з трупамі партызанаў, якія віселі на дрэвах і брамах, з жудасным гета, якое абсалютна перакульвала нашае разуменьне чалавечага жыцьця й чалавечай годнасьці. потым закончыў БДК у прафэсара Залатарова. Аўтар чатырох сымфоній, канцэрту для фартэпіяна з аркестрам, мноства твораў для фартэпіяна. Асабліва трэба вылучыць ягоную яркую вакальную музыку на вершы беларускіх паэтаў і клясыкаў сусьветнай літаратуры. За сваю дзейнасьць стаў заслужаным дзеячам мастацтваў БССР (1963), быў узнагароджаны ордэнам “Знак Пашаны” (1972), атрымаў нямала іншых урадавых узнагародаў. 84 Майсей Вайнбэрг (1919—1996) нарадзіўся ў сям’і кампазытара, галоўнага дырыжора Яўрэйскага тэатру Самуіла Майсеевіча Вайнбэрга й актрысы гэтага тэатру Соні Штэрн (Катлавіцкай). 3 10 гадоў саліраваў на фартэпіяна ў суправаджэньні аркестру названага тэатру. У 1939 г. ён закончыў Варшаўскую кансэрваторыю па клясе фартэпіяна ў прафэсара Юзафа Турчыньскага. Калі пачалася вайна, Майсею Вайнбэргу ўдалося ўцячы ад немцаўу Менск. Ягоныя бацькі й малодшая сястрычка ня здолелі да яго далучыцца й загінулі ў лягеры Траўнікі. У Менску да нямецкага нападу ён займаўся ў БДК па клясе кампазыцыі ў прафэсара Залатарова. Вайнбэргу пашанцавала яшчэ раз: за некалькі гадзінаў да прыходу нацыстаў у Менск ён быў эвакуяваны ў Ташкент, дзе адбылася лёсаносная сустрэча зь Дзьмітрыем Шастаковічам. У 1953 г. Вайнбэрга арыштавалі ў сувязі са “справай урачоў”; нягледзячы на хадайніцтва Шастаковіча, яго вызвалілі толькі пасьля сьмерці Сталіна. Вайнбэрг — адзін з самых таленавітых і плодных кампазытараў Беларусі XX ст. Працаваў ва ўсіх музычных жанрах — ад сымфанічнага (аўтар 27 сымфоній) да музыкі да фільмаў і спэктакляў; аўтар шматлікіх песень. 85 Генрых Вагнэр (1922—2000) нарадзіўся ў польскім гарадку Жырардуве. У 1936 г. паступіў у Варшаўскую кансэрваторыю па клясе фартэпіяна, з 1939 гжыў у Менску. У 1948 г. закончыў БДК па клясе фартэпіяна ў Шаршэўскага й па клясе кампазыцыі ў Багатырова. У 1963—1973 гг. — адказны сакратар Саюзу кампазытараў БССР. Вагнэр — заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1963), народны артыст БССР (1988). Аўтар дзьвюх опэраў, дзьвюх вакальна-сымфанічных паэмаў, трох сымфоній, сямі канцэртаў для розных саліруючых інструмэнтаў з аркестрам, музыкі да дзевяці фільмаў і спэктакляў, а таксама шматлікіх вакальных твораў. 86 Г. Столаў, беларускі кампазытар-інструмэнталіст, пра якога зьвестак ня знойдзена. 87 Звесткі пра асобу ня знойдзены. Аб Менску паваенным, аб працэсе аднаўленьня ў ім нармальнага жыцьця, аб дзеячах мастацтва, якія вярнуліся ў горад, я нічога або амаль нічога ня ведаю. Вось я й прашу Вас і Дзьмітрыя Раманавіча напісаць мне, як паўставаў горад з руінаў і попелу, як пачало пульсаваць у ім культурнае жыцьцё. Дзе цяпер кансэрваторыя, хто дырэктар, склад пэдагогаў, як выглядае горад, можа быць, Вы маеце фота або паштоўкі зь відамі Менску, прышліце іх паглядзець, я вярну іх. I, вядома, пра сябе, у каго Вы займаліся ў кансэрваторыі, як Вам удалося ўратавацца зь Менску, дзе Вы былі ў часе вайны, калі вярнуліся й што Вы рабілі пасьля вайны? Як і чаму Вы з мужам пакінулі Менск, як і ў каго Вы жывяце зараз, што робіце Вы і Ваш муж? Ці займаецца ён кампазыцыяй, ці мае магчымасьць апублікаваць свае творы? Божа, я столькі панапісваў і столькі пытаньняў задаў, што, вядома, у адным пісьме Вы не адкажаце, але я спадзяюся, што нашая перапіска будзе працягвацца. Я буду прасіць і Дзьмітрыя Раманавіча напісаць пра сябе й сваю творчасьць, гэта будзе важна для беларускай прэсы. Такім чынам, завяршаю, чакаю ад Вас скорага адказу, а пакуль жадаю добра, у моцным здароўі й радасным настроі правесьці сьвяты.