3 найлепшымі зычэньнямі, Ал[есь] Карповіч. Альдэнбург, з лютага 1983 г. Паважаная Дора Камінская! Напішыце й Вы Ваша імя па бацьку. Вялікі дзякуй за Вашае для мяне вельмі цікавае пісьмо. Калі я яго прачытаў, мне стала сумна. Божа мой, гэта ж звыш сарака гадоў мінула з тых пор, звыш паловы жыцьця, колькіх няма ў жывых, а тыя, хто застаўся, — старыя, як і я... А тады мы ўсе былі маладыя, поўныя сілаў і спадзеваў. Колькі было захапленьняў і рамантыкі, сьвежасьці пачуцьцяў і парываў... I музыка ўспрымалася па-іншаму, болып непасрэдна й эмацыйна. I горад. Вы пішаце, што ён стаў прыгожы й велічны, а ў маёй памяці застаўся стары, даваенны Менск, няхай правінцыйны, але мілы і ўтульны. Можа быць, у Вас ёсьць якія-небудзь здымкі Менска, прышліце хоць паглядзець, а я Вам перашлю назад. Вельмі добра Вы напісалі пра нашых агульных знаёмых. Загадзя радуюся Вашаму наступнаму пісьму. Хто быў Вашым пэдагогам па фартэпіяна? Так, страшна шкада Алёшу Клумава, ад якой жа хваробы ён згарэў, і што сталася зь Люсяй Маліноўскай? Ці ведалі Вы ягоную першую жонку, Лору Грынбэрг88? Яна сябравала з маёй жонкай, і жылі яны зусім блізка ад нас, а мы 88 Зьвестак пра Л. Маліноўскую й Л. Грынбэрг ня знойдзена. жылі на Чырвонаармейскай, унізе. Ці жывы Смольскі89, ён скончыў Маскоўскую кансэрваторыю на год раней за мяне, таксама як гісторык? Часта сустракаліся мы й сябравалі зь Лідай Шварц і Барысам Грынблітам, пэдагогамі факультэту музычнага выхаваньня, а таксама з тэарэтыкам Зінчуком, гразой студэнтак-вакалістак, і кампазытарам Пецем Падкавыравым. Які гэта быў прыемны й цікавы час! Хоць я быў дастаткова моцна нагружаны працай і як завуч кансэрваторыі, і курсамі гісторыі музыкі й лекцыямі ў філярмоніі, і напісаньнем рэцэнзій, і паездкамі на канфэрэнцыі ды нарады — знаходзіўся час і для сустрэчаў зь сябрамі з выпіўкай ды закускай. Жылі мы ўсе тады таксама няблага, вядома, па тагачасных умовах (а іншых мы й ня ведалі), і калі б ня клятая вайна... Спачатку мнеўсё падабалася за мяжой: я быўу Галяндыі, Францыі, Бэльгіі, Італіі, Ангельшчыне, — усё здавалася новым, цікавым, пышным. Аднак чым старэйшы робішся, тым больш ахоплівае настальгія, туга па пакінутым, незваротным... Можа быць, там, дзе знаходзіцеся Вы, ёсьць многа “сваіх людзей”, з кім можна пагутарыць, адвесьці душу, а ў нашым Альдэнбургу ня толькі беларусаў, расейцаў не засталося, папаміралі або выехалі. Я дваццаць год адрабіў у музычнай школе як пэдагог фартэпіяна, акардэону, гітары, флейты, хоць я й гісторык музыкі. Вядома, слава Богу, што працаваў, зараз хоць нейкую пэнсію атрымліваю, але асалоды гэта не давала: чужая мова, чужыя звычаі й зусім ня тыя стасункі з калегамі, што былі некалі. Зараз я пэнсіянэр, у нас маленькі домік на ўскраіне, за які дагэтуль яшчэ ня выплачана, бо мы ж павінны былі ўсё пачынаць з “нуль-пункту”. Ля дома невялікі кавалак зямлі, дзе жонка разводзіць кветкі, а я гародніну — без асаблівага посьпеху. Здароўе — адпаведнае ўзросту, мне ж ужо 72 гады. Напішыце, што Вас прымусіла прамяняць тое жыцьцё, якім Вы з мужам жылі ў Менску, на Канаду, ва ўжо немаладым узросьце. Разьлічваць тут на выданьне беларускіх твораў не выпадае, але чаму б Дзьмітрыю Раманавічу не зьвярнуцца ў выдавецтва Цымэрмана ў Франкфурце-на-Майне, яно й цяпер цікавіцца рускай музыкай. Кепска, што Вы пакуль ня маеце інструмэнту, але ня ўсё адразу робіцца, а тады можна даваць урокі, што я й зараз раблю. Чакаю зь 89 Браніслаў Смольскі (1909—2005) нарадзіўся ў Менску. Музыказнаўца, заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1979). Апрача Маскоўскай кансэрваторыі, атрымаў адукацыю ў Дзяржаўным інстытуце тэатральнага мастацтва (ГНТМС). 3 1955 г. — навуковы, пазьней — старшы навуковы супрацоўнік АН БССР. Кандыдат мастацтвазнаўства, аўтар некалькіх манаграфій і мноства навуковых артыкулаў па гісторыі й тэорыі беларускай музыкі. нецярпеньнем Вашага пісьма. Сардэчнае прывітаньне й найлепшыя зычэньні Вам і Д. Р. Шчыра Ваш, Алесь К[арповіч) Альдэнбург, 12 лютага 1983 г. Дарагая Дора Абрамаўна! Дзякую Вам за пісьмо й сьпяшаюся адказаць. Я не падзяляю Вашых асьцярогаў наконт таго, што нашая перапіска “заглухне”, калі вычарпаюцца мае пытаньні. Апрача тэмы “мінулае”, ёсьць яшчэ й тэма “цяперашні час”, а яе мы амаль не краналі. Я перапісваюся зь беларусамі, але яны або нашмат маладзейшыя за мяне, або не менчукі, а вы — адзіны чалавек, які памятае столькі дарагога для мяне, і да таго ж — музыка. Раней я вёў інтэнсіўную перапіску з Эльзай Робэртаўнай Зубковіч-Пілеман, яна была загадчыцай катэдры агульнага фартэпіяна. Вы яе, верагодна, таксама памятаеце, яна даўно ў ЗША. Муж яе быў сьпявак опэры — Зубковіч, барытон. Яна — цудоўная піяністка, пэдагог і адораны кампазытар, так што перапіска нашая была пераважна на прафэсійныя тэмы. Яна нашмат старэйшая за мяне й даўно ўжо ня ў стане пісаць. Значыць, і Пеці Падкавыраваўжо нямаўжывых. Добры й сумленны ён быў чалавек, безнадзейна закаханы ў піяністку Ілю Бэрман. Ці быў ён жанаты, і што сталася зь Іляй Бэрман? Я не зразумеў, ці жывая яшчэ Мухарынская? Я добра яе ведаў, таму што вучыўся на адным зь ёй факультэце ў Маскве, і ў Менску мы былі калегі. Часам праводзілі разам ночы за напісаньнем сумесных рэцэнзій на опэрныя спэктаклі. Разумная была жанчына, з мужчынскай лёгікай мысьленьня, але зусім пазбаўленая жаночага шарму. I занадта ўжо яна была артадаксальная марксістка. Я маю яе кнігу пра беларускую народную песьню, рэцэнзію на якую напісаў для беларускай прэсы. Кніга добрая, багатая на матэрыял і глыбокія, навукова падмацаваныя высновы й спасылкі, аднак і там яна стараецца не адысьці ад марксісцкіх пастулатаў пра культуру народаў. Ці ведалі Вы Сіму Нісьневіч90, яна была студэнткай гістарычнага факультэту й таксама займалася музычнай этнаграфіяй. Яе брат Ізя вучыўся ў Бэргэра, але піяністам быў сярэднім91. Цікавіць мяне 90 Сіма Нісьневіч (1914—1985), музыказнаўца й пэдагог. Закончыла БДУ (1936) і БДК па клясе Залатарова (1941). Пасьля вайны выкладала ў БДК (1944—1983) і адначасова працавала ў Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі й фальклору Акадэміі навук БССР. 3 1958 г. рэгулярна публікавала падручнікі, хрэстаматыі й артыкулы на тэму глыбокіх сувязяў беларускай прафэсійнай музыкі з народнай творчасьцю. 91 Ізыдар Нісьневіч (1914—1977), музыказнаўца й пэдагог. Закончыў БДК (1938) і быўпакінуты там жа выкладчыкам (1938—1941). Удзельнік вайны; у таксама, ці ведалі Вы гісторыка Смольскага. Ён скончыў Маскоўскую кансэрваторыю на год раней за мяне, але па фартэпіяна мы займаліся ў аднаго пэдагога — Шэрмана. Жонка ягоная заставалася ў Менску ў часе вайны, яна з посьпехам займалася агародніцтвам і частавала гасьцей гароднінай, якую сама вырошчвала92. Вы нічога ня пішаце пра кампазытара Туранкова, ці быў ён у Менску й як да яго ставіліся? Ці сьпявалі ў опэры сьпевакі Шчаціхін, Сімага, Някрасаў93, якія заставаліся ў Менску пасьля вайны? Польскіх студэнтаў я ведаў, зразумела, усіх, гэтаксама як і Столава зь ягонай жонкай. У кансэрваторыі ладзіліся танцы, і ён граў мадэрную “лёгкую” заходнюю музыку, якая нас захапляла, таму што мы яе зусім ня ведалі. Часам грала Тырманд94, таксама адораная музыкантка. Ведаў і маладых кампазытараў, але мала, толькі як завуч. Бліжэй, чым зь іншымі, я й жонка пасябравалі з Галінай Збарамірскай, прыгожая была жанчына, хаця крыху грувасткая, і зь яе мужам-скрыпачом Палескім95, здаецца, такое было ягонае прозьвішча. Яны мелі пласьцінкі Вярцінскага, якія ў нас было немагчыма знайсьці, і мы імі заслухоўваліся. Я й зараз яго люблю й маю даволі шмат, у Нью-Ёрку іх можна атрымаць. Напішыце, дзе Вы былі ў часе вайны й потым — пытаньне мяне вельмі цікавіць — як стала жыць у Менску пасьля вайны, матэрыяльна й асабліва маральна: лягчэй ці ўсё засталося па-ранейшаму? Тут можна здабыць савецкія 1948—1977 гг. выкладаўу Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце. Аўтар сцэнараў навукова-папулярных і хранікальных дакумэнтальных фільмаў. Ягоныя музыказнаўчыя працы прысьвечаны творчасьці беларускіх кампазытараў і выканаўцаў, а таксама адносінам паэзіі й музыкі. 92 Агародніцтва — традыцыйны занятак беларускіх татараў. 93 Імёны Шчаціхіна, Сімагі, Някрасава пакуль не вярнуліся ў беларускую культуру. 94 Эта (Эдзі) Тырманд (1917—2008), першая жанчына-прафэсіянал беларускай кампазытарскай творчасьці. Нарадзілася ў Варшаве, дзе закончыла харавое-дырыжорскае аддзяленьне ў кансэрваторыі. 3 1939 г. у Менску, дзе паступіла ў БДК, але з прычыны вайны ў навучаньні быў перапынак (у 1941—1948 гг. працавала ў г. Фрунзэ). У 1949 г. закончыла БДК па клясе фартэпіяна ў Шаршэўскага, а ў 1952 г. па клясе кампазыцыі ў Анатоля Багатырова. Тырманд — аўтар некалькіх канцэртаў для фартэпіяна з аркестрам, кантатаў, буйных і малых інструмэнтальных формаў, песень, рамансаў і твораў для хору. Усе яе родзічы загінулі ў Варшаўскім гета. У 1988 г. у Тырманд, якая ніколі не размаўляла на тэму вайны й не напісала датуль ніводнага музычнага радка пра той час, нечакана зьявілася памінальная малітва, “Элегічная імправізацыя” для скрыпкі й фартэпіяна. Гэтым творам яна разьвіталася з роднымі, у якіх не было магілаў. 95 Пра гэтую пару зьвестак ня знойдзена. газэты, я зрэдку праглядаю іх і мне здаецца, што гэта тыя ж газэты, што я чытаў перад вайной. Няўжо няма ніякіх зрухаў і вайна не навучыла? Чакаю зь нецярпеньнем Вашага пісьма, хачу яшчэ дадаць адносна (выдаўца) Цымэрмана. Пісаць трэба, вядома, па-нямецку. Калі ніхто ня можа дапамагчы Вам гэта зрабіць, то напішыце мне па-руску, што Вы — дакладней, Дзьмітры Раманавіч — хацелі б туды паведаміць, а я Вам перакладу з дапамогай дачкі, для якой нямецкая мова — другая родная. Пісаць трэба сьцісла й канкрэтна, добра было б прыкласьці музычны матэрыял — ноты, запіс на касэты, пласьцінкі, фірма гэтая сур’ёзная й ім можна давяраць. Адрас такі: Musikverlag Zimmermann Gaugrafenstrasse 19-23 D-6000 Frankfurt am Main Postfach 940183 West Germany 3 найлепшымі зычэньнямі ўсяго добрага, а галоўнае здароўя, Вам і Дзьмітрыю Раманавічу, якому, відаць, напішу адзін з маіх наступных лістоў. Ваш, Алесь Карповіч. P.S. Ці маеце Вы ўжо фартэпіяна? Альдэнбург, 18 сакавіка 1983 г.